Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метеорология.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
19.11.2018
Размер:
1.5 Mб
Скачать

3.6. Бараметрычная формула

Бараметрычная формула – інтэгралы асноўнага ўраўнення статыкі атмасферы, атрыманыя пры розным характару змяненняў тэмпературы і шчыльнасці паветра з вышынёю. Пры дапамозе барыметрычнай формулы рашаецца шэраг практычных задач:

  • вызначаюць перавышэнне аднаго ўзроўня z2 над іншым z1, калі вядомы р1, t1, р2, t2 (праводзіцца бараметрычнае нівеліраванне мясцовасці);

  • вызначаюць ціск р0 на ніжнім узроўні, калі вядомы z, р2, t2 (прывядзенне ціску да ўзроўня мора);

  • вызначаюць ціск на якой-небудзь вышыні, калі вядомы z, р1, t1;

  • разлічваюць вышыню розных лятаючых апаратаў на аснове вымеранага ціску;

  • разлічваюць барычную ступень, неабходную для прывядзення ціску да ўзроўня мора.

Пры вырашэнні большасці метэаралагічных задач выкарыстоўваюць простую бараметрычную формулу рэальнай атмасферы. Пры гэтым паветра лічыцца сухім, а паскарэнне свабоднага падзення не залежыць ад шыраты месца і вышыні:

z2 z1 = B (1+α t m) lg p1 / p2 (3.20)

дзе t m – сярэдняя тэмпература слоя паміж ціскам р1 і р2 у ºС; α = 1/ 273 – тэрмічны каэфіцыент аб’ёмнага расшырэння газа; В – 18400 м – барыметрычная пастаянная.

Ведаючы ціск рн і рв і тэмпературу tн і tв на розных узроўнях, можна вызначыць вышыню паміж гэтымі ўзроўнямі. Для невялікіх перавышэнняў (не больш 2000 м) выкарыстоўваецца бараметрычная формула Бабінэ. Гэта формула выводзіцца для аднароднай атмасферы на аснове раўнення статыкі атмасферы і раўнення стану газаў (шчыльнасць ρ = const, паскарэнне свабоднага падзення g = const).

dp = g ρdz (3.21)

дзе dp1 – р2,, гэта рознасць паміж ціскам на ніжнім р1 і верхнім р2 пунктах; g – паскарэнне свабоднага падзення; ρ – шчыльнасць паветра, dz – аб’ём, але пры папярочным сячэнні, роўным адзінцы, dz адпавядае вышыні Z. Тады формула (3.21) прыме выгляд

(3.22)

Фізічную сувязь паміж ціскам, тэмпературай і шчыльнасцю пры іх сярэдніх значэннях m выражае раўненне стану газаў

(3.23)

дзе R – удзельная газавая пастаянная, T – тэмпература па абсалютнай шкале. Сярэдні ціск паміж пунктамі назіранняў роўны

Тады формула (3.23) прыме выгляд:

(3.24)

Значэнне ρm падставім у формулу (3.22):

(3.25)

Выражэнне ў формуле (3.25) RTm/g=8000(1+α t) паказвае вышыню аднароднай атмасферы. Тады формула (3.25) прыме канчатковы выраз барыметрычнай формулы Бабінэ:

(3.26)

дзе р1 – ціск на ніжнім узроўні; р2 – ціск на верхнім узроўні; α – каэфіцыент расшырэння паветра, роўны 0,00366; t – сярэдняя тэмпература паветра, вымераная на ніжнім і верхнім пунктах; Z – перавышэнне аднаго пункта над другім.

Прыклад. У паверхні зямлі тэмпература паветра раўнялася 12,0 ºС пры атмасферным ціску 980,0 гПа, а на нейкай вышыні ў пункце А тэмпература складала 8,0 ºС пры ціску 920,0 гПа. Якое перавышэнне пункта А над зямной паверхняй?

Рашэнне: t=(12,0ºС+8,0ºС)/2=10,0ºС;

3.7. Барычная ступень

Барычнай ступенню называецца такая вышыня h, на якую патрэбна падняцца ці апусціцца ад зыходнага ўзроўня, каб ціск панізіўся ці павысіўся на 1 гПа. З формулы h=dz/dp выцякае, што барычная ступень h адваротна прапарцыянальна ціску паветра (з вышынёю павялічваецца) і прама прапарцыянальна тэмпературы паветра (у цёплым паветры яна болльш, чым у халодным).

Барычная ступень – велічыня, адваротная вертыкальнаму барычнаму градыенту g=dp/dz. Значэнні барычнай ступені пры розных тэмпературах і ціску прыведзены ў табл. 3.2.

Табліца 3.2