Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метеорология.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
19.11.2018
Размер:
1.5 Mб
Скачать

1.11. Арганізацыя метэаралагічных назіранняў Служба надвор’я

Метэаралагічныя назіранні ўсіх краін аб’ядноўваюцца і ствараюць Сусветную службу надвор’я (ССН), якая падпарадкоўваецца Сусветная метэаралагічнай арганізацыі (СМА).

ССН – глабальная сістэма назіранняў, якая складаецца з: 1) метэаралагічных, гідралагічных, аэралагічных і буйковых станцый, станцый ракетнага зандзіравання атмасферы, караблёў надвор’я, метэаралагічных спадарожнікаў; 2) метэаралагічных цэнтраў па апрацоўцы даных назіранняў і захаванню матэрыялаў – працуюць тры сусветныя (Масква, Вашынгтон, Мельбурн) і 25 рэгіянальных метэаралагічных цэнтраў; 3) глабальнай сістэмы тэлесувязі для хуткага абмену данымі назіранняў і апрацаванай інфармацыяй – яна ўключае кабельныя, радыё- і спадарожнікавыя ланцугі; 4) праграмы навуковых даследаванняў, неабходных для паляпшэння прагнозаў надвор’я і вывучэння магчымасцей непасрэднага ўздзеяння на надвор’е і клімат. Асаблівая ўвага ўдзяляецца выкарыстанню метэаралагічных спадарожнікаў і колькасных (вылічальных) метадаў прагнозу.

Метэаралагічныя станцыі, а іх у свеце каля 10 тыс., дзеляцца на тры разрады (табл. 1.1). Станцыі І разраду маюць найбольш поўную праграму назіранняў. Акрамя выканання і апрацоўкі назіранняў гэтыя станцыі здзяйсняюць тэхнічнае кіраўніцтва замацаванымі за імі метэастанцыямі ІІ і ІІІ разрадаў і метэапастамі. Станцыі І разраду абслугоўваюць зацікаўленыя ўстановы і прадпрыемствы звесткамі аб метэаралагічных умовах і матэрыяламі па клімату. Метэастанцыі ІІ разраду акрамя кругласутачнага правядзення і апрацоўкі назіранняў перадаюць даныя па ланцугах сувязі. Метэастанцыі ІІІ разраду выконваюць назіранні па скарочанай праграме і па меншай колькасці тэрмінаў. У табл. 1.2 прыведзены пералік элементаў і велічынь, якія вымяраюцца на метэаралагічных станцыях.

На ўсіх станцыях праводзяцца назіранні за асноўнымі метэаралагічнымі элементамі (тэмпературай і вільготнасцю паветра і глебы, атмасферным ціскам, ветрам, воблачнасцю, ападкам, атмасфернымі з’явамі). У дадатак да іх на некаторых станцыях вядуцца аэралагічныя, актынаметрычныя і градыентныя (цеплабалансавыя) назіранні. Аэралагічныя назіранні ахопліваюць вымярэнні атмасфернага ціску, тэмпературы і вільготнасці паветра,

Табліца 1.1

Класіфікацыя гідраметэаралагічных станцый

Від станцыі

Разрад

Скарочанае абазначэнне

1. Метэаралагічныя

1.1. Метэаралагічныя

1.2. Аўтаматычныя радыёметэаралагічныя

1.3.Аўтаматычныя гідраметэаралагічныя наземныя неабслугоўваемыя

І, ІІ, ІІІ

-

-

М

АРМС

АГМС-НН

2. Аэралагічныя

-

АЭ

3. Гідралагічныя

І, ІІ

Г

4. Марскія гідраметэаралагічныя

4.1. Берагавыя

4.2. Суднавыя

4.3. Буйковыя

4.4. На марскіх збудаваннях

І, ІІ

І, ІІ

-

-

МГ

СГ

БГ

МС

5. Авіяцыйныя метэаралагічныя

І, ІІ, ІІІ

АМСГ

6. Спецыялізаваныя

6.1. Аграметэаралагічныя

6.2. Воднабалансавыя

6.3. Балотныя

6.4. Селясцёкавыя

6.5. Снегалавінныя

6.6. Азёрныя метэаралагічныя

6.7. Вусцевыя

6.8. Дрэйфуючыя (“Паўночны Полюс”)

6.9.Станцыі ракетнага зандзіравання атмасферы

-

-

-

-

-

-

-

-

-

А

Вб

Б

Сс

Сл

А

В

ПП

СРЗА

Табліца 1.2