Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метеорология.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
19.11.2018
Размер:
1.5 Mб
Скачать

4.18. Геаграфічнае размеркаванне радыяцыйнага баланса

Радыяцыйным балансам зямной паверхні называецца рознасць паміж паглынутай радыяцыяй і эфектыўным выпраменьваннем. У цэлым, эфектыўнае выпраменьванне размяркоўваецца на зямным шары даволі раўнамерна. У экватарыяльным воблачным поясе выпраменьванне зменшана (13·102 МДж/м2 у год), што павялічвае радыяцыйны баланс. У субпалярных шыротах эфектыўнае выпраменьванне павялічваецца да 17·102 – 21·102 МДж/м2 у год. У трапічных паясах, дзе атмасферы антыцыкланальная і празрыстая, эфектыўнае выпраменьванне самае вялікае (33·102 МДж/м2 у год), што істотна змяншае радыяцыйны баланс, нягледзячы на максімальны прыход сумарнай радыяцыі.

Гадавыя велічыні радыяцыйнага баланса на ўсёй Зямлі маюць дадатныя значэнні, акрамя лядовага покрыва Антарктыды і Грэнландыі, дзе баланс адмоўны. Гэта значыць, на Зямлі існуе лішак паглынутай радыяцыі, якая пераважвае эфектыўнае выпраменьванне. Гэты лішак паглынутай радыяцыі (радыяцыйны баланс) ўраўнаважваецца нерадыяцыйнай перадачай цяпла за кошт цеплавога баланса (гл. пункт 4.19). У выніку на Зямлі існуе цеплавая раўнавага – прыход цяпла да зямной паверхні роўны яго расходу.

Гадавыя сумы радыяцыйнага баланса на мацерыках змяняюцца ад -2·102 МДж/м2 у Антарктыдзе да 30·102–35·102 МДж/м2 у трапічных шыротах (рыс. 4.8). У асобных прыродных зонах гадавы радыяцыйны баланс размяркоўваецца наступным чынам (табл. 4.8):

Табліца 4.8 Радыяцыйны баланс у межах прыродных зон (мДж/м2 у год)

Прыродная зона

Радыяцыйны баланс

Прыродная зона

Радыяцыйны баланс

Тундра

Лесатундра

Паўночная тайга

Паўднёвая тайга

4·102 – 6·102

6·102 – 8·102

8·102 – 9·102

9·102 – 10·102

Мешаны лес

Лісцёвы лес

Стэп умеранага пояса

12·102 – 13·102

13·102 – 14·102

14·102 – 15·102

У трапічных пустынях, куды паступае максімальная колькасць сумарнай радыяцыі, радыяцыйны баланс мае адносна невялікія значэнні--25·102 МДж/м2. Паніжаны радыяцыйны баланс тлумачыцца тым, што для трапічных пустынь характэрна інтэсіўнае эфектыўнае выпраменьванне і значная адбівальная здольнасць (вялікае альбеда). У вільготных экватарыяльных лясах, дзе сумарная радыяцыя паніжана, радыяцыйны ж баланс істотна большы (30·102–35·102 МДж/м2), чым у трапічных пустынях, што з’яўляецца вынікам невялікага альбеда і эфектыўнага выпраменьвання экватарыяльнага клімата.

У табл. 4.9 прыведзены сярэднешыротныя гадавыя сумы радыяцыйнага баланса зямной паверхні, разлічаныя М.І. Будыка. Дадзеныя сведчаць аб тым, што над акіянамі радыяцыйны баланс істотна вышэй, чым над сушай (на 30 – 35 %). Гэта тлумачыцца тым, што альбеда і эфектыўнае выпраменьванне акіянаў менш адпаведных паказчыкаў на сушы.

Табліца 4.9

Гадавыя сумы радыяцыйнага баланса зямной паверхні, 102 МДж/м2 (паводле М.І. Будыка)

Зямная паверхня

Паўночнае паўшар’е

60 – 50º

50 – 40º

40 – 30º

30 – 20º

20 – 10º

10 – 0º

Акіян

Суша

14

10

23

16

33

23

42

27

46

31

45

33

Зямная паверхня

Паўднёвае паўшар’е

10 – 0º

20 – 10º

30 – 20º

40 – 30º

50 – 40º

60 – 50º

Акіян

Суша

45

31

45

29

39

23

31

23

22

16

13

11

У снежні ў паўночным паўшар’і, дзе ўсталёўваецца зіма, своеасаблівым падзелам радыяцыйнага балансу з’яўляецца саракавая паралель. На поўнач ад гэтай паралелі баланс адмоўны, а на поўдзень – дадатны. У межах трапічных шырот радыяцыйны баланс складае 4·102– 6·102 МДж/м2, далей на поўдзень да ўзбярэжжа Антарктыды-- памяншаецца да 2·102 МДж/м2, а ўнутры мацерыка набывае адмоўныя значэнні.

У чэрвені сітуацыя з размеркаваннем радыяцыйнага баланса супрацьлеглая снежаньскай. Гэта значыць, што раздзеляльнай з’яўляецца саракавая паралель паўднёвага паўшар’я. На поўдзень ад гэтай паралелі баланс мае адмоўныя значэнні. Сярод трапічных шырот ён складае 5·102– 6·102 МДж/м2, а на 60 – 65º пн.ш. змяншаецца да 3·102 МДж/м2.

Гадавыя сумы радыяцыйнага баланса на тэрыторыі Беларусі змяняюцца ад 15·102 МДж/м2 на паўночным усходзе да 18·102 МДж/м2 на паўднёвым захадзе.