Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метеорология.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
19.11.2018
Размер:
1.5 Mб
Скачать

6.15. Генетычная класіфікацыя воблакаў

Разнастайнасць воблачных форм паводле знешняга выгляду тлумачыцца рознымі ўмовамі іх утварэння, або паходжання (генэзіса). Па ўмовах утварэння воблакі падзяляюцца на чатыры генетычныя тыпы:

1) канвектыўныя воблакі, або вертыкальнага развіцця – утвараюцца ва ўмовах неўстойлівай стратыфікацыі паветранай масы;

2) воблакі ўзыходзячага слізгацення або франтальныя, узнікненне якіх абумоўлена фронтагенэзам;

3) воблакі ўстойлівастратыфіцыраваных паветраных мас, інакш воблакі выпраменьвання або хвалепадобныя;

4) араграфічныя воблакі.

У выніку канвектыўных рухаў пры неўстойлівым стане атмасферы ўтвараюцца кучавыя формы воблакаў u, Сb) (рыс. 6.8). Канвектыўнае падняцце паветра, якое суправаджаецца адыябатычным ахалоджванем, узнікае летам над больш нагрэтымі ўчасткамі (поле, поўднёвы схіл). Над менш нагрэтымі ўчасткамі паветра апускаецца (лес, рака, возера). Канвектыўныя воблакі ўзнікаюць пры адвекцыі халодных паветраных мас на цёплую паверхню сушы і акіяна.

Рыс. 6.8. Схема ўзнікнення воблакаў канвекцыі

Зімой над халоднымі кантынентамі воблакі канвекцыі не развіваюцца, затое над акіянамі ў гэту пару іх развіццё звычайная з’ява.

Пры слабых канвектыўных токах першапачаткова ўтвараюцца кучавыя воблакі, якія пры ўзмацненні канвекцыі пераўтвараюцца ў кучава-дажджавыя.

Воблакі ўзыходзячага слізгацення ўзнікаюць на франтальнай паверхні. Гэта вельмі магутныя слаістападобныя воблакі, якія ахопліваюць тысячы кіламетраў і ўтвараюцца пры нацяканні цёплага паветра на франтальны клін халоднага паветра (рыс. 6.9).

Непасрэдна над лініяй фронта знаходзяцца самыя магутныя слаіста-дажджавыя воблакі Ns. Далей ад лініі фронта гэтыя воблакі пераўтвараюцца ў менш магутныя высокаслаістыя As, а на адлегласці некалькі сотняў кіламетраў ад лініі фронта назіраюцца перыстыя воблакі Ci, показчыкі набліжэння атмасфернага фронту.

Для халаднага фронта характэрны кучава-дажджавыя Cb і перыста-кучавыя Cc воблакі, а для фронта акклюзіі – высока-кучавыя Ac.

Хвалепадобныя воблакі--воблакі выпраменьвання. Да іх адносяцца слаіста-кучавыя Sc, высока-кучавыя Ac і перыста-кучавыя Cc, што ўтвараюцца пад слоем вышыннай інверсіі ў свабоднай атмасферы. У слаях вышыннай інверсіі, якая характэрна для антыцыклонаў, атмасфера ўстойлівастратыфіцыраваная. У межах інверсіі ўзнікаюць хвалістыя рухі паветра, дзе цёплае паветра размяшчаецца вышэй халоднага. Пры рухах цёплага паветра адносна халоднага на мяжы іх раздзела ўзнікаюць хвалі, падобныя на тыя, што паяўляюцца над морам пры наяўнасці ветру.

Рыс. 6.9. Цеплы (А) і халодны (Б) франты ў вертыкальным разрэзе

Паветра, якое падымаецца ў грэбнях хваляў, адыябатычна ахалоджваецца, а вадзяная пара кандэнсіруецца, утвараючы адпаведнай формы воблакі (рыс. 6.10).

Рыс. 6.10. Утварэнне хвалістых воблакаў

У далінах хваляў паветра апускаецца, а вадзяная пара аддаляецца ад насычэння і воблакі не ўтвараюцца. Таму хвалепадобныя воблакі выцягнуты радамі (палосамі), паміж якімі бачны прасветы блакітнага неба.

Хвалістыя рухі паветра і ўзнікненне воблакаў можа адбывацца не толькі пад слоем вышыннай інверсіі, але таксама пры наяўнасці франтальнай інверсіі.

Араграфічныя воблакі ўтвараюцца пры падняцці паветранай масы ўздоўж горнага схіла. Звычайна гэта кучавападобныя воблакі. Аднак, пры абцяканні паветранымі масамі горных хрыбтоў могуць утварацца хвалістыя воблакі.