Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метеорология.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
19.11.2018
Размер:
1.5 Mб
Скачать

4.13. Цяплічны (парніковы) эфект атмасферы

Здольнасць атмасферы прапускаць кароткахвалевую радыяцыю Сонца і затрымліваць доўгахвалевую радыяцыю зямной паверхні называюць цяплічным (парніковым) эфектам атмасферы. Сцёклы цяпліцы валодаюць менавіта гэтымі ўласцівасцямі. Цяплічны эфект забяспечвае невялікія перапады тэмпературы на працягу сутак. У сучасны момант цяплічны эфект узмацняецца, ідзе разаграванне атмасферы за кошт прамысловых выкідаў і, перш за ўсё, за кошт выкіду вуглекіслага газу пры спальванні вуглявадароднага паліва.

4.14. Радыяцыйны баланс зямной паверхні

Рознасць паміж паглынутай кароткахвалевай радыяцыяй і эфектыўным доўгахвалевым выпраменьваннем называецца радыяцыйным балансам В зямной паверхні або астатковай радыяцыяй. Для дзённага часу пры дадатным значэнні баланс запісваецца:

B=(S sin h+D)(1-A)-Ee (4.11)

Днём пры наяўнасці сумарнай і паглынутай радыяцыі радыяцыйны баланс дадатны, ноччу ён адмоўны і роўны эфектыўнаму выпраменьванню. Дадатны баланс сведчыць аб награванні, а адмоўны – аб ахаладжэнні дзеючага слоя. Радыяцыйны баланс ёсць вынік прыхода і расхода радыяцыйнага цяпла на зямной паверхні.

У сутачным ходзе максімум радыяцыйнага балансу назіраецца ў поўдзень. Пераход радыяцыйнага балансу праз нуль ажыццяўляецца раніцай і ўвечары пры вышыні Сонца 10 - 15º над гарызонтам. Уначы адмоўныя значэнні В невялікія і змяняюцца мала. У начныя часы асноўным фактарам фарміравання радыяцыйнага балансу з’яўляецца эфектыўнае выпраменьванне.

У табл. 4.5 прыведзены дадзеныя радыяцыйнага балансу, залежнага ад вышыні Сонца і альбеда зямной паверхні ў яснае надвор’е. З табл. 4.5 выцякае, што пры наяўнасці снегавога покрыва радыяцыйны баланс прыкметна змяншаецца і пераходзіць ад адмоўных да дадатных значэнняў і, наадварот--пры высокім становішчы Сонца.

Табліца 4.5 Залежнасць радыяцыйнага балансу ад вышыні Сонца і альбеда ў яснае надвор’е

Вт/м2 (паводле К.Я. Кандраццева, 1972)

Альбеда

%

Вышыня Сонца, градусы

0

5

10

15

20

25

30

35

15 – 20

50 – 80

(снег)

- 49

- 35

-28

-28

21

-7

84

35

147

70

223

119

286

160

335

202

Радыяцыйны баланс з’яўляецца галоўным кліматаўтваральным фактарам. Ад яго залежыць фарміраванне розных тыпаў паветраных мас з характэрнымі для іх фізічнымі ўласцівасцямі, а таксама біялагічная прадуктыўнасць прыродных зон.

4.15. Радыяцыйны баланс планеты Зямля

Паводле падлікаў С.П. Хромава (2001), планета Зямля знаходзіцца

ў стане праменнай (радыяцыйнай) раўнавагі. Калі прыняць агульную колькасць сонечнай радыяцыі, якая паступае ў атмасферу, за 100 адзінак, то аказваецца, што сама атмасфера выпраменьвае ў сусветную прастору 65 адзінак энергіі, а зямная паверхня – толькі 5 адзінак. Як бачым, доўгахвалевае выпраменьванне зямной паверхні і атмасферы ў сусветную прастору складае 70 адзінак. Адбівальная здольнасць атмасферы і Зямлі (планетарнае альбеда) складае 30 адзінак (гл. пункт 4.11). Такім чынам, уся радыяцыя, якая накіроўваецца ад Зямлі і атмасферы ў космас, поўнасцю кампенсуе прыход сонечнай радыяцыі да Зямлі. Гэта значыць, што радыяцыйны баланс на Зямлі роўны нулю, а кліматычная сістэма знаходзіцца ў радыяцыйнай раўнавазе.