Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метеорология.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
19.11.2018
Размер:
1.5 Mб
Скачать

5.7. Тыпы гадавога ходу тэмпературы паветра

У залежнасці ад велічыні гадавой амплітуды на Зямлі вылучаюць чатыры тыпы гадавога ходу тэмпературы паветра: экватарыяльны, трапічны, умераны і палярны.

Экватарыяльны тып гадавога ходу тэмпературы характарызуецца вельмі нязначнымі яе змяненнямі. Тут вылучаюцца два невялікія максімумы, якія прыходзяцца на перыяд пасля вяснавога і асенняга раўнадзенстваў, а таксама – два невялікія мінімумы – пасля зімовага і летняга сонцастаянняў. Амплітуды экватарыяльнага тыпа гадавога ходу тэмпературы невялікія, таму што мала змяняецца вышыня сонца і ёю абумоўленае – паступленне радыяцыі на працягу года. Над акіянамі амплітуды складаюць 0,5-1 оС, а над мацерыкамі – 3-5 оС.

Трапічны тып. Амплітуды гадавога ходу з ростам шыраты павялічваюцца ў сувязі з павялічэннем змяненняў вышыні сонца на працягу года. У трапічным тыпе гадавога ходу вылучаецца адзін максімум і адзін мінімум, якія наступаюць адпаведна пасля летняга і зімовага сонцастаянняў. Сярэдняя амплітуда гадавога хода ў трапічным поясе над мацерыкамі складае 10-20 оС, а над акіянамі – 5-10 оС (рыс. 5.2). Характэрна, што ў гэтым поясе размяшчаюцца трапічныя мусоны, якія паніжаюць тэмпературу паветра летам. Пагэтаму максімум тэмпературы ў мусонных вобласцях назіраецца перад пачаткам летніх дажджоў: травень, чэрвень.

Тып умеранага пояса. Экстрэмальныя значэнні тэмператур прыходзяцца на перыяды пасля сонцастаяняў: максімумы пасля летняга, а мінімумы пасля зімовага сонцастаяння. У Паўночным паўшар’і над мацерыкамі максімальная тэмпература назіраецца ў ліпені, а мінімальная – у студзені. Як ужо гаварылася, над акіянамі максімальныя і мінімальныя тэмпературы зпазняюцца прыкладна на месяц.

Ва ўмераным поясе гадавыя амплітуды паступова павялічваюцца з шыратой. Над акіянамі амплітуды складаюць 10-15 оС, над кантынентамі – 40-50 оС, а ў паўночна-усходняй Азіі пераўзыходзяць 60 оС. Гадавыя амплітуды узрастаюць таксама памеры аддалення ад узбярэжжа акіяну ў сярэдзіну мацерыка (табл. 5.4). Прыведзеныя данныя сведчаць яшчэ і аб тым, што ў гэтым жа напрамку паніжаецца сярэдняя гадавая тэмпература, а гэта значыць, узрастае кантынентальнасць клімату.

Табліца 5.4

Сярэднямесячныя тэмпературы паветра

Горад

І

ІІ

ІІІ

IV

V

VI

VII

VIII

IX

X

XI

XII

Год

Амплітуда

Лондан

+5

+5

+6

+8

+12

+15

+17

+16

+14

+10

+6

+5

+10

12

Мінск

-7

-6

-2

+6

+13

+16

+18

+16

+12

+6

0

-4

+6

25

Іркуцк

-20

-18

-10

0

+8

+14

+17

+15

+8

0

-11

-18

-1

37

Палярны тып. У гэтым тыпе гадавога ходу тэмпературы яе мінімум прыходзіцца на перыяд паяўлення Сонца над гарызонтам пасля палярнай ночы. Максімум тэмпературы назіраецца ў ліпені ў паўночным паўшар’і і ў студзені ў паўднёвым. Амплітуды тэмпературы над кантынентамі складаюць 30-40 оС, а над акіянамі – каля 20 оС.