Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метеорология.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
19.11.2018
Размер:
1.5 Mб
Скачать

6.19. Гідраметэаралагічная ацэнка ўвільгатнення тэрыторыі

Для ацэнкі вільгацезабяспечанасці тэрыторыі адной колькасці ападкаў недастаткова, таму што ападкі з’яўляюцца толькі прыходнай часткай воднага баланса. Напрыклад, у тундравай і пустыннай зонах выпадае аднолькавая колькасць ападкаў (100-200 мм). Аднак, у тундравай зоне назіраецца пераўвільготненасць, а ў пустыннай – дэфіцыт вільгаці. Пагэтаму для правільнай гідраметэаралагічнай ацэнкі вільгацезабяспечанасці тэрыторыі неабходна ведаць не толькі фактычную колькасць ападкаў, але і ўмовы іх выпарэння.

Для вырашэння гэтай задачы распрацаваны ўмоўныя гідраметэаралагічныя каэфіцыетны ўвільгатнення. Такія каэфіцыенты характарызуюць залежнасць увільгатнення тэрыторыі ад колькасці ападкаў і ад магчымага выпарэння, інакш ад выпаральнасці. Умоўныя каэфіцыенты адлюстроўваюць узаемадзеянне гідраметэаралагічных фактараў, ад якіх залежыць фарміраванне ўвільгатнення тэрыторыі.

Прывядзем некаторыя гідраметэаралагічныя каэфіцыенты ўвільгатнення.

Каэфіцыент увільгатнення k паводле Іванова:

(6.2)

тут R – ападкі за год (мм); Ео – выпаральнасць за год (мм), вызначаная на аснове выпарэння з паверхні вадаёмаў. Там, дзе каэфіцыент увільгатнення роўны адзінцы, умовы для развіцця расліннасці аптымальныя. Калі колькасць ападкаў менш выпаральнасці ўзнікае дэфіцыт вільгаці і, наадварот, калі ападкі перабольшваюць выпаральнасць – фарміруецца пераўвільготненасць.

Пры ацэнцы агракліматычных рэсурсаў выкарыстоўваюць гідратэрмічны каэфіцыент (ГТК) паводле Селянінава, які выражаецца ўраўненнем:

(6.3)

дзе ΣА – сума атмасферных ападкаў за вегатацыйны перыяд; Σt – сума температур паменшаная на парадак за той жа перыяд. ГТК з’яўляецца агракліматычным паказчыкам атмасфернага ўвільгатнення, паколькі назоўнік у формуле (Σt : 10) роўны выпаральнасці. Пры дапамозе ГТК выяўляюць наступныя ўмовы ўвільгатнення тэрыторыі: больш 1,6 – вільготныя, ад 1,6 да 1,3 – аптымальныя, ад 1,3 да 1,0 – слабазасушлівыя, ад 1,0 да 0,7 – засушлівыя, ад 0,7 да 0,4 – вельмі засушлівыя, ад 0,4 і менш – сухія.

6.20. Водны баланс Зямлі

Пад водным балансам Зямлі разумеюцца суадносіны паміж прыходам вады на паверхню зямнога шара ў выглядзе атмасферных ападкаў і расходам вады праз выпарэнне, падземны, паверхневы і рачны сцёк. Водна баланс Зямлі з’яўляецца колькасным выражэннем влагаабароту вады на Зямлі і цесна звязаны з цеплавым балансам і кліматычнымі ўмовамі.

Водны баланс для ўсяго зямнога шара выражаецца наступным ураўненнем:

Vc + Va = A (6.4)

дзе Vc і Va – выпарэнне для сушы і акіяну; А – ападкі для зямнога шара.

У цэлым, на зямным шары захоўваецца нулявы баланс вады. Гэта значыць, што выпарэнне роўна ападкам. Аднак, на мацерыках і акіянах, а таксама ў асобных кліматычных паясах выпарэнне не заўсёды роўна ападкам (табл. 6.3).

Табліца 6.3.

Водны баланс сусветнага акіяну, мацерыкоў і зямнога шара (Мировой водный баланс и водные ресурсы Земли, 1974)

Часткі свету

Ападкі, мм/год

Выпарэнне, мм/год

Сцёк, мм/год

Сусветны акіян

1270

1400

130

Мацерыкі

800

485

315

Зямны шар

1130

1130

0

Дадзеныя табл. 6.3 сведчыць, што ў сярэднім з паверхні акіянаў на працягу года выпараецца слой вады таўшчынёй 1400 мм, а з паверхні мацерыкоў – 485 мм. У той жа час, таўшчыня слою ападкаў, якія выпадаюць за год над акіянамі, складае 1270 мм, а на мацерыках – 800 мм. Як бачым, колькасць ападкаў на мацерыках на 315 мм/год перавышае выпарэнне. Гэта значыць, што значная колькасць вадзяной пары пераносіцца паветранымі масамі з акіянаў на мацерыкі. З іншага боку, не выпарыўшаяся вада на мацерыках сцякае ў рэкі, а далей у акіяны. На акіянах жа выпарэнне перавышае на 130 мм колькасць ападкаў. Гэта рознасць папаўняецца сцёкам рэк і падземных вод з мацерыкоў.

Агульнае выпарэнне на зямным шары складае слой вады, таўшчынёй 1130 мм. На выпарэнне гэтага слою вады траціцца частка сумарнай сонечнай радыяцыі. Скрытае цяпло параўтварэння вылучаецца пры кандэнсацыі, удзельнічаючы ў фарміраванні цеплавога рэжыма атмасферы.

Водны баланс зямнога шара адлюстроўвае влагаабарот (вадаабмен) паміж акіянамі і мацерыкамі. Влагаабарот падзяляюць на знешні і ўнутраны. Пад унутраным влагаабаротам разумеецца тая частка атмасферных ападкаў, якая выпадае за кошт вадзяной пары, што паступіла ў атмасферу ў працэсе выпарэння непасрэдна з дадзенай тэрыторыі. Другая частка ападкаў фарміруецца ў выніку пераноса вадзяной пары паветранымі масамі з боку суседніх прастораў. Выпадзенне гэтай часткі ападкаў у дадзенным месцы адбываецца за кошт знешняга влагаабарота.

Падлічана, што па тэрыторыі Еўропы і Паўночнай Амерыкі ў сярэднім за год толькі 10 % ападкаў выпадае за кошт вады, якая ўдзельнічае ва ўнутраным влагаабароце. Асноўная ж доля ападкаў (90 %) выпадае за кошт вільгаці, прынесенай паветранымі патокамі з акіяну. Такім чынам, унутраны і знешні влагаабарот працякае адпаведна за кошт мясцовай і адвектыўнай вільгаці.