Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
73
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

46.Аповесць я.Брыля “Мудштук і папка”: прычыны напісання, праблемнае кола.

Аповесць “Муштук і папка” – бадай, самы суб’ектыўны, адкрыта аўтабіяграфічны твор Я.Брыля – з’яў-ца разам з тым абвінаваўчым актам супраць грамадскай сістэмы, што прынцыпова ігнаруе чалав.асобу. Дзяржава, для якое лёс ч-ка абмяжоўваецца следчай справай з паспешлівым прысудам у канцы, а памяць – архівам КДБ, дзяржава, у якой асабістае імя чалавека лёгка падмяняецца нумарам (“Брат № 17643”), а пакаянне – “танна-жаўтлявым лістком” даведкі пра пасмяротную рэабілітацыю, – такая дзяржава не мае будучыні. Бяздумнай бюракратыі лічбаў і даведак Я. Брыль супрацьпастаўляе сваю братнюю і сыноўскую любоў і ўпэўненасць: “На прыкладзе свайго мне лепш, а можа, і найлепш відно, як гэта жудасна – замучыць, забіць невінаватага”. “Свой” – гэта найстарэйшы брат Я.Брыля, якому выпаў лёс пакутніка, ахвяры 1937 года.

Заганнаму ладу, усяму “балючаму і дымнаму” трэба супраціўляцца. Гэта зусім проста і адначасова складана. Неабходна вызваліць сваю свядомасць з-пад улады амаральнай арыфметыкі, паводле якое дзеля шчасця мільёнаў людзей можна ахвяраваць адзінкамі (у сапраўднасці адзінкавыя ахвяры імгненна вырастаюць да мільёнаў). І тут вельмі дарэчы прыклад лір.прозы Я.Брыля, якая разгортваецца ў прынцыпова іншай сістэме каардынат. У ёй чалавечая асоба з’яў-ца абсалютнай каштоў-цю менавіта з прычыны сваёй адзінкавасці, унікал-ці. На гэтай ідэі грунтуюцца ўсе іншыя марал.высновы майстра, накшталт:

“…Кожная чалавечая сям’я мае права на сагу, як і кожны з людзей на напісанне ўспамінаў”.

“Няма відовішча больш агіднага, чым тое, калі чалавек б’е чалавека”.

“Няўжо гэта конча трэба пасля сябе “пакінуць след” – у сэнсе славы нейкай, шырокай вядомасці? А калі проста жыць на радасць і пашану блізкім і трохі далейшым, з кім зводзіла жыццё? І я такіх ведаў, і шчыра паважаў, і з удзячнасцю ўспамінаю”.

Пералік можна доўжыць. Усё гэта знаёмыя, простыя ісціны. Аднак менавіта яны жыццёва неабходныя нам зараз, на парозе новага стагоддзя, калі мы яшчэ не зусім страцілі надзею дасягнуць лепшай будучыні.

55. Нарысістыка, літ.Крытыка і эпісталярый і.Мележа.

Нарысістыка прадстаўлена:

1)“Дарогі на усход і на захад” аб Шутаве, адны з прататыпаў Ласуновіча

2) “Паезка у Прагу”(1955)

3)“Ліпень у дарозе”(1956)круіз па Еўропе

Літ.крытыка змешчана у кнізе “Жыццёвыя клопаты”(1976), за якую піс-к атрымаў Дзярж.прэмію БССР.

Артыкулаў у Мележа некалькі дзесяткаў, у іх закранаюцца самыя розныя праблемы пісьм. Майстэрства,асаблівасці творчай лабараторыі аутараў, жанр.адметнасці твораў, проза як важная для М. частка л-ры,настаунікі М. Артыкулы “Праца пісьмен-цю”, “Частка майго сэрца”, “Наш раман і яго крытыкі”,”Развагі пра нашу крытыку”.

Эпісталярый М. складаецца з 356 пісем. Большасть з іх да дачкі, жонкі. Пытанні л-ры закран.у пісьмах да Сіманава, Куляшова,Скрыгану,Брылю,Навуменку, Каваленку,Лось,Смыкоўскай.

50.І.Мележ: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывідуальнага мастацкага стылю.

Іван Паўлавіч МЕЛЕЖ (8 лютага 1921, в. Глінішча, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 9 жніўня 1976, Мінск) — бел.празаік, драматург, публіцыст. У 1939 паступіў у Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і л-ры. Летам 1940 удзельнічаў у далучэнні Паўночнай Букавіны да СССР. Член Саюза піс-каў СССР з 1945, з 1966 — сакратар, а ў 1971—1974 — намеснік старшыні праўлення СП БССР. Узнагароджаны двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі. Нар.піс-к БССР (1972). Дэбютаваў у 1939 вершамі. Першае апавяданне на бел.мове «Сустрэча ў шпіталі» (1944). Адно з ранніх апавяданняў — «У завіруху» — высока ацаніў Кузьма Чорны. У 1946 яно дало назву зборніку. Аповесць «Гарачы жнівень» (1946) пра цяжкасці аднаўленчага перыяду. Выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «Гарачы жнівень» (1948), «Заўсёды наперадзе» (нарыс, 1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (апавяданні, аповесці, нарысы, 1961).Першы раман «Мінскі напрамак» (1952). У 1960—70-я г. гэты твор перапрацаваны і стаў больш шматпланавым і маштабным па ахопе падзей, багатым на сапраўдныя нар.х-ры, праз якія паказана героіка і трагедыя вайны. Іван Мележ — аўтар цыкла раманаў «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966) і «Завеі, снежань» (1978). Напісаў п'есы «Пакуль вы маладыя» (1956, асобнае выданне ў 1958, пастаўлена ў 1957), «Дні нашага нараджэння» (апублікавана і пастаўлена ў 1958), аднаактоўку «Хто прыйшоў уночы» (1959, асобнае выданне ў 1966). Па раманах «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы» Беларускім тэлебачаннем створаны ў 1966 г. спектакль. Беларускім тэатрам імя Я.Купалы пастаўлены ў 1966 г. спекталь «Людзі на балоце», Гомельскім абласным тэатрам — «Подых навальніцы» (1977), у 1989 г. — «Страсці эпохі» (паводле рамана «Завеі, снежань»). Лаўрэат Літар.прэміі імя Я.Коласа (1962) за раман «Людзі на балоце», Ленінскай прэміі (1972) за раманы «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы», Дзярж. прэміі БССР (1976) за кнігу крытычных нарысаў, артыкулаў «Жыцц.клопаты» (пасмяротна). У 1975 Іван Мележ выдаў кнігу літаратурна-крытыч.артыкулаў, эсэ, інтэрв'ю і публіцыстыкі «Жыцц.клопаты» (Дзярж.прэмія Беларусі імя Я. Коласа, пасмяротна), у 1977 выйшла «Першая кніга» (дзённікі, запісы ваен.гадоў).