Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
73
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

49.Я.Брыль – літаратурны крытык.

Я.Брыль у сяр. 50-х гг. напісаў шэраг рэчаў, сярод іх аповесці “У Забалоцці днее”, “На Быстранцы”. Тагачас.крытыка пачала абвінавачваць Брыля і ён выступіў з адказам ім (артыкул “Крытык павінен быць другам, а не даносчыкам”). У Брыля каля 50 артыкулаў: двайны артык.пра Талстога, яго ўплыў на Брыля “Двойчы пра запаветнае”; пра Чэхава, “Вечна жывы” (пра Міцкевіча), “Памяці В. Таўлая”, “Родны кут” (аналіз паэзіі Коласа, успаміны пра яго), “Запаветная песня” (пра рам.“Людзі на Балоце” Мележа) і інш.

«Блакітны зніч» — лірычная споведзь прызнанага майстра прозы пра сябе i свет, пра самых блізкіх людзей, пра светла-ўзнёслыя i сумна-трагічныя праявы быцця, пра ўсё тое, што дапамагае па-сапраўднаму жыць, верыць i спадзявацца на Чалавечае ў ч-ку.

13.Паэма м.Танка “Мікалай Дворнікаў”: час і эпоха, адлюстрав.У творы, маст.Вартасці.

Трывожна звернуты да сумлення чал-ва, таксама нібы выхаплены з яго гісторыі, з яго змагання, з культуры такія дасканалыя творы, як «Ракавіна з Кіпра», «Чылійскі сувенір», «Вернасць», паэма «Мікалай Дворнікаў» (1978). Танкаў. паэма пра Дворнікава, аднаго з кіраўнікоў заходнебел.падполля, якому суджана было стаць ахвярным змагаром інтэрнацыянал.антыфашысцкага фронту ў Іспаніі, глыбока пранікнута асабіста аўтар.дачыненнем да памятных падзей, да самой постаці героя. Паэма па духу вельмі роднасная вядомай таўлаеўскай паэме-баладзе «Таварыш». Творы гэтыя сведчаць, як блізка да сэрца прымалі іх аўтары тыя вогненныя даты змагання ў Іспаніі — як вырашальныя, кардынальныя і лёсатворныя. I хоць сёння гісторыкі могуць перачытваць іх з немалой дозай карэктывы на рэальныя блакіроўкі і супрацьстаянні сіл у свеце, з веданнем крывавых старонак па іх розныя бакі (сталінскія і гітлераўскія экспансіі, генацыды, канцлагеры), усё роўна вышыня духу, ускалыхнутасць пачуццяў, прага шукання праўды, адстойванне годнасці і чалав.права ў эстэтыч.асэнсаванні маюць бясспрэчную самакаштоўнасць. У танкаў.паэме прыцягваюць увагу маст.сродкі адлюстр-ня дзвюх арэн барацьбы — не толькі заходнебел.і іспанскай, але і менавіта рамантычна-мэтаімкнёнай, духоўнай, што нястрымана пераносіцца за Пірэнеі дзеля сутычкі са сваім антыподам. Прывабную постаць Дворнікава мы бачым у гушчы байцоў на лініі агню — у ролі камісара, потым камандзіра аднаго з падраздзяленняў інтэрбрыгады («Бой пад Альбасэта», «Эстрамадура»). Спазнаная дружба, боль цяжкіх страт, баявая ўзаемавыручка, ярасць атак. Кульмінацыя радкоў у раскрыцці героікі і трагізму — гэта той момант, калі Дворнікаў вырываецца на горны перавал («як найбольш хацелася яму з няволі вызваліць зямлі іспанскай») Трагедыя яшчэ і ў тым, што герою думалася: свая, беларуская, яго радзімна-ўсходняя зямля даўно вызвалена і ідзе непераможна да сац.раю, таго раю, які ён павінен данесці ўсім прыгнечаным народам, няхай і коштам уласнага жыцця. У паэме ролю шматзначнага маўлення адыгрываюць многія ўмоў.сцэны («Апошняя ноч»), аднак іх значнасць, бясспрэчна, была б яшчэ больш важкай, калі б аўтару твора ўдалося ў кантэкст спалучана ўвесці і ў адным вузле памяці асэнс-ць суч.веданне тагачас.трагедый, што асобнымі палосамі пацягнуліся і далей, з этапа на этап, у суч-ць. Ды не трэба скідваць з рахунку час напісання твора, час, які застойна жывіў культаўскую псіхалогію і вачыма «цэрбераў» умеў вычытваць і касаваць небяспечныя ўмоўныя падтэксты.