Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
73
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

35.Лірыка п.Панчанкі: этапы эвалюцыі лір.Героя, найбольш характ. Матывы і вобразы на кожным з этапаў; жанр.І стылёвая адметнасці лірыкі.

Лірыка даваеннага перыяду, зб. «Упэўненасць»(1938) авеяны рамантыкай стваральнай працы, яе ідэалізацыяй (вершы «На пашы», «Радзіме», «Яблыня», «Заўтра», «Моладзь»). Паэта, улюбёнага ў родны край, хваляваў лёс Айчыны, бацькоўскай зямлі. Зб.вершаў “Вераснёўскія сцягі”(1940) напісаны па тых жыццёвых уражаннях, якія паэт атрымаў у час вызваленчага паходу ў Зах. Беларусь. Паэта хвалюе юнацкая непасрэднасць і шчырасць паэтыч. перажывання, душэў.хараство лір.героя, яго гарачае захапленне прыгажосцю новага жыцця. Перыяд ВАВ, Ваенныя ўражанні паэта склалі зборнікі “Дарога вайны” (1943), “Далёкія станцыі” (1945), “Гарачыя вятры” (1947). Вайна для П.П. — вялікая нар.і асабістая трагедыя. У Іране быў створаны вядомы цыкл вершаў “Іранскі дзённік”. Адным з лепшых твораў таго часу ў бел.паэзіі стаў верш П.П. “Сінія касачы”. Ваенная тэма не пакідала паэта на працягу ўсяго яго творчага лёсу. У розныя гады ён напісаў шмат моцных па сіле эмацыян.уздзеяння вершаў на гэту тэму (“Апельсіны”, “Кавуны”, “Камсамолец з Расоншчыны”, “Іх вечныя агні”, “Горкая гордасьць”). Вершы П.П.«Дзеці вайны» (1942), «Маё і тваё маленства» (1944) адкрывалі пранізліва-балючую тэму ў нашай л-ры — абпаленага вайной дзяцінства. У пасляваеннай паэзіі П.П. часцей гучаць грамадзянскія матывы: барацьба за мір, палёты ў космас, сувязі паміж народамі. Адзін за другім выходзяць зборнікі паэта “За шчасце, за мір” (1950), “Шырокі свет” (1955), “Кніга вандраванняў і любові” (1959), “Нью-Йоркскія малюнкі” (1960), “Тысяча небасхілаў” (1962). Напісаная ў гэтыя гады лірыка-публіцыстычная паэма “Патрыятычная песня”, у якой паэт выказваў шчырае прызнанне ў любві да Бацькаўшчыны, да людзей. Паэтыч.зборнікі П.П. “Снежань” (1972), “Крык сойкі” (1976), “Вячэрні цягнік” (1977) насычаны непакоем, роздумам над глабал.прабл-мі суч-ці, над будучыняй чал-ва. У іх гучыць гарачая любоў да род.зямлі, да ч-ка працы.

34. П.Панчанка: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывід.Маст.Почырку(стылю).

Пімен Емяльянавіч Панчанка – нар. паэт Беларусі(1973). Лаўрэат Літар.прэміі імя Я.Купалы (1959) за «Патрыятычную песню», Дзярж.прэміі БССР імя Янкі Купалы (1967) за кн.вершаў «Пры святле маланак», Дзярж.прэміі СССР (1981) за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок» (Масква, 1979).

Нар.Пімен Панчанка (Пімен Емяльянавіч Панчанка) 23 жніўня 1917 г. у г.Рэвелі (цяпер Талін) у бел.сям'і, якая апынулася тут напярэдадні першай сусв.вайны ў пошуках заробку. Бацька і маці паэта — беззямельныя сяляне з Міншчыны — вярнуліся ў Беларусь толькі ў 1921 г., У Бягомлі прайшлі дзіц.і раннія юнац.гады паэта. Вучыўся завочна на філалаг.фак-це Мінскага настаўніцкага інстытута, які скончыў у 1939 годзе.

Пісаць пачаў яшчэ ў юнацтве. Упершыню апублікаваў свае вершы («Ураджайнае» і «Моладзі») у 1934 г. у альманаху «Ударнікі». Як паэт ён пачаўся з лірыкі, аб чым сведчаць яго першыя зборнікі «Упэўненасць» (1938) і «Вераснёвыя сцягі» (1940). У іх знайшоў адлюстр-не рамантычна-ўзнёслы настрой мастака. Паэт услаўляе хараство і багацце род. зямлі, заваёвы сацыялізма. З верасня 1939 г. да студзеня 1946 г. у Савецкай Арміі — спецыяльны карэспандэнт, піс-к у армейскіх і франтавых газетах. Яго ваенныя радкі прасякнуты верай у перамогу над ворагам, суперажываннем, спагадай да чужога гора. У 1944 г. у Іране быў створаны П.Панчанкам вядомы цыкл вершаў «Іранскі дзённік». Адным з лепшых твораў таго часу не толькі ў беларускай, але і ўсёй савец.паэзіі стаў верш П.Панчанкі «Сінія касачы». Ваен. уражанні паэта склалі зборнікі «Дарога вайны» (1943), «Далёкія станцыі» (1945), «Гарачыя вятры» (1947). У 1946 г. паэт дэмабілізаваўся. Ён вяртаецца ў Мінск і пачынае працаваць у час.«Вожык», пазней перайшоў у газету «ЛіМ».

У пасляваеннай паэзіі П.Панчанкі часцей гучаць грамадзян.матывы: барацьба за мір, услаўленне сацыялістычнага ладу, палёты ў космас, інтэрнацыянальныя сувязі. Адзін за другім выходзяць зборнікі паэта «За шчасце, за мір» (1950), «Шырокі свет» (1955), «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Нью-Ёркскія малюнкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962). Напісаная ў гэтыя гады лірыка-публіцыстычная паэма «Патрыятычная песня», у якой паэт выказваў шчырае прызнанне ў любві да Радзімы, да людзей, была ў 1959 г. узнагароджана Літ.прэміяй імя Я.Купалы. З 1966 г. паэт пачынае працаваць сакратаром праўлення Саюза піс-каў БССР. Прыкметнай з'явай у літ. жыцці Беларусі стала і кніга вершаў Панчанкі «Пры святле маланак» (1966, Дзярж.прэмія Беларусі імя Я.Купалы 1968). Пачынаючы з гэтай кнігі, светаразуменне паэта становіцца больш заглыбленым, па-філасофску засяроджаным, разважлівым. Паэтычныя зборнікі П.Панчанкі «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977) насычаны непакоем, роздумам над глабальнымі праблемамі сучаснасці, над будучыняй чалавецтва.

У вершах П.П.спалучаецца лірызм з публіцыстыч.напалам. Паэт актыўна займаецца перакладам. Перакладаў на бел.мову творы А. Міцкевіча, Я. Райніса, Ф.Шылера і інш. У 1981 г. за зборнік «Дзе начуе жаваранак?» Пімену Панчанку была прысуджана Дзярж. прэмія СССР.

Другая палова 80-х — пачатак 90-х гг. былі ў жыцці паэта ці не самымі цяжкімі. Даймалі шматлікія хваробы. П. Панчанку належаць шматлікія публіцыстычныя артыкулы і эсэ, успаміны пра вядомых бел.піс-каў і падзеі літ.жыцця. Паэт і публіцыст, крытык і перакладчык П. Панчанка шмат зрабіў для бел.л-ры, але асноўнае ў яго творчай спадчыне — яго вершы, якія былі выразнікамі дум і спадзяванняў эпохі, вершы, у якіх ніколі не было фальшы, але заўсёды адлюстр-ся багатая гама чал.пачуццяў.

Памер П.П. 2 красавіка 1995г. Імя П. Панчанкі носіць вуліца ў Мінску.