Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
73
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

56. А. Макаёнак: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індыв.Маст.Стылю.

Нар.Андрэй Макаёнак 12 лістапада 1920 г ў в. Борхаў Рагачоў.раёна Гом. вобл. Яго дзяцінства было такое ж, як і ў іншых сялян.дзяцей таго часу. Сярэд.адукацыю атрымаў у Журавіц.школе. Тут раскрыўся яшчэ адзін бок яго адоранай натуры – артыстыч.здольнасці. Паступіў у ваеннае вучылішча, але хутка зразумеў, што яго сапраўднае прызванне – мастацтва. У 1942 г. Макаёнку давялося ўдзельнічаць у гераічным Крымскім дзесанце. На пачатку зімы 1943 г. М. вярнуўся у род. мясціны. У гэты ж перыяд адбыўся прыход Макаёнка ў драматургію. Стаў працаваць у Журавіцкім райкоме партыі памочнікам сакратара. Пасля заканчэння партыйнай школы працаваў загадчыкам аддзела прозы час.“Вожык”. Пачалася яго актыўная літ.тв-ць.У сяр.60-х гг.піс-к быў прызначаны на пасаду гал.рэдактара час. “Неман”. 16 лістапада1982г.

Друкаваўся з 1946. Пісаў гумарэскі, фельетоны, нарысы. Першая п'еса — аднаакт.драма «Добра, калі добра канчаецца» (1946). Камедыі «Выбачайце, калі ласка!» (паст. 1954) «Каб людзі не журыліся» (паст. 1959) і «Лявоніха на арбіце» (паст. 1961). Наватарскія п'есы «Зацюканы апостал» (паст. 1971) і «Трыбунал» (паст. 1970), якія засведчылі значную эвалюцыю ў выяўленчай манеры аўтара. Упершыню ў бел.драматургіі высокая героіка ўвасоблена ў камедый. жанры. У пошуках новых жанр.і структурна-кампазіцый.форм А.Макаёнак прыйшоў да камедыі-рэпартажу «Таблетку пад язык» (паст. 1973), да складанай у жанр.адносінах камедыі «Кашмар» (паст.пад назвай «Святая прастата» ў 1976), якая падкупляе клопатам пра ўсталяванне разум.сац-на-паліт.узаемаадносін, гуманістыч.пафасам.

Аўтар кінааповесці «Твой хлеб» (1956), сцэнарыяў фільмаў «Шчасце трэба берагчы» (1958), «Канцрат Крапіва» (1961), «Рагаты бастыён» (1975), тэлефільма «Пасля кірмашу» (1973). Пераклаў п'есы «Дабракі» Л. Зорына, «Чацвёрты» К. Сіманава і інш.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Кастрыч.Рэвалюцыі і медалямі. Нар.піс-к БССР (1977). Лаўрэат Літ.прэміі імя Янкі Купалы (1962) за п'есу «Лявоніха на арбіце», Дзярж.прэміі БССР імя Якуба Коласа (1974) за п'есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык». Імя А. Макаёнка носіць вуліца ў Мінску, Гродзенская цэнтр.гарад.бібліятэка і Журавіц.СШ Рагачоў.раёна, у якой створаны музей драматурга.

63. Паэзія м. Стральцова.

У адносна раннім узросце Стральцоў стварыў шэдэўры прозы, у сталым жа веку звярнуўся да паэзіі і выдаў тры зборнікі вершаў: «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Мой свеце ясны» (1986). За апошні зборнік, а таксама за кнігу «Выбранае» (1987) М. Стральцову у 1987 г. была пасмяротна прысуджана Дзяржэпрэмія БССР імя Я. Купалы. Лірызм і паэтычнасць былі заўжды неадменнай часткай твор.манеры піс-ка, у якім бы жанры ён ні працаваў. Зварот сталага майстра да паэзіі выглядае як спроба зрабіць гэтую частку цэлым, вывесці яе па-за межы празаіч.пісьма. Паэзія М. Стральцова творыцца на мяжы жыццёвых і кніж.рэаліях. Першы зб. паэзіі “Ядлоўцавы куст” не выклікаў у крытыкі вялікага энтузіязму. Адзін з ранніх вершаў Стральцова – “Месяц люты” – вылуч-ца асаблівай меладыч-цю, раскрывае паэтычны талент пісьменніка. Многія вершы са зб. “Ядлоўцавы куст” адлюстроўваюць асоб. моманты і мімалётныя ўражанні, часта пакідаючы дакладны сэнс твора няясным, што зусім не хар-на для прозы Стральцова. У вершы “Мне звышнадзённай тэмы не падняць...” са зб. “Цень ад вясла” Стральцоў, пэўна, дэкларуе сваё паэтычнае крэда, услаўляючы прастату самавыяўлення. Верш з таго ж зб. “Бяда знянацку налучыла...” выразна ілюструе лёгкасць, з якой Стральцоў пераходзіць ад узвышаных абстракцый да празаічнай канцоўкі. Многія з вершаў М. Стральцова склалі яго апошні прыжыццёвы зб. “Мой свеце ясны”. Гэты томік выдадзены з вялікім маст.чуццём і густам на незвычайна якаснай сіняй паперы і з каляровымі ілюстр-мі ў фальклор.стылю. Значна часцей у вершах, як і ў большасці сваіх празаіч.твораў, Стральцоў імкнецца менавіта апяваць вяск.жыццё, ўводзячы ў вершы падрабязнае апісанне вясковых прылад працы, звычаяў, традыцый ( “Бацькаўшчына”, “Вяртанне”). Многія вершы Стральцова пра прыроду можна было б вызначыць як філасофскія, хоць гэта не дэкларуецца напрамую ні формай, ні стылем гэтых твораў.