Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
73
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

15. Літаратурная крытыка м.Танка

Вывучэнне газетных, часопіс.матэрыялаў ваеннай пары паказвае, што тагачас.бел. крытыка выяўляла сябе пераважна праз пафаснае публіцыстычнае, агітацыйна-заклікальнае слова. Належыла яно ў асноўным пяру паэтаў, празаікаў — К. Чорнаму, Я.Коласу, М.Лынькову, К. Крапіве, А.Куляшову, В. Вітку, М. Танку, — таму гэтую крытыку з поўнай падставай можна назваць пісьменніцкай, публіцыстычнай.

У друг.палове 50-х гадоў бел.крытыка і літаратур-ва ўступаюць у новы этап развіцця. Якасная навізна навук.і крытыч. думкі была народжана глыб.зменамі ў грамадска-пал.жыцці краіны. Заканам-на, што літ.крытыка як галіна дзейнасці, блізкая да публіцыстыкі, аператыўна зрэагавала на нов.павевы часу.

Творчае жыццё М.Танка ўвасабляе агромністы свет трывожных роздумаў і асабістых глыб.перажыванняў, аб'ектыў. зрухаў у грамадстве, пераломных падзей і набалелых праблем, што вызначаюць лёс бел.народа.

У форме падкрэсленага асабістага сцвярджэння М.Танк уражвае дзейнасцю, бунтоўнай напорыстасцю. 3 гадамі, этапамі да ранейшай эмацыянальнасці дадалося нямала рацыянальна-аналітычнага, філасофскага, прычым філасофія светабачання набывае ўсё часцей умоўна-шматмерныя формы. Дыяпазон роздуму і эстэтыч.шуканняў шырэе, ускладняецца, як само жыццё. У «Трактаце аб паэзіі» акцэнтуецца як выбар, узаемавыкл-не антонімаў: пуцяводныя зоры і зоры згаслыя, кавалак хлеба і кавалак цэглы астрожнай, глыток жывой вады і атрутнай. Як бы і няцяжка адрозніць. А ўсё ж. Бо чаму ж у «Інструкцыі», уводзячы прыём такога несутыкнення антонімаў, паэт кажа не так другім, як сабе: «Калі не змагу хлеб ад камня адрозніць, няпраўду ад праўды, слана — ад барана», то гэта ўжо не варта самога існавання, не тое, што наймення паэта («без труны пахавайце, а дошкі майстрам на цымбалы аддайце»).

У М.Танка каля 100 літ.-крыт.прац. Уласна артыкулы: “Міхась Васілёк”, “Да справы перакладу маст.л-ры”, “М.Багдановіч”, “А.Міцкевіч”, “Надзённыя задачы”(аб часопісе Полымя), “Час і літ-ра”. Рэцэнзіі аб тв-ці М.Машары, М.Засіма. Выступленні-артыкулы Танка як літ.чыноўніка: “Л-ра шырокіх прастораў”, “Прамова на I з’ездзе”, літ-ра для дзяцей і інш.

Найбольш каштоўнае для паэта — першароднасць рэчаў, іх жыццядайнасць, як «глыток вады», што сімвалізуе спаталенне дух.смагі. Танк — выключны майстар менавіта паэтыч.пераасэнсаваня, узвядзення рэчаў у шматзначны план, у сімвал. “Танк, — як слушна падкрэслена У. Калеснікам у кнізе «Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебел.л-ра» (1959), — увёў заходне-бел.паэзію ў свет вялікай л-ры, яго творы зрабілі станоўчы ўплыў на прагрэсіўную польс.паэзію, спрыяючы пашырэнню ў ёй грамадскіх праблем і рэалістычных тэндэндэнцый”.

8.Філасафізм лірыкі м.Танка другой паловы 1960-х-1990-х гг.

Максім Танк— паэт філасофскага складу мыслення. У яго паэзіі паглыбляецца разгляд з'яў, падзей, фактаў, жыццё ч-ка і прыроды ацэньваецца ў агул.плане, у святле так званых вечных праблемаў жыцця і смерці, узаемаадносінаў ч-ка з грамадствам і прыродай. Паэт імкнецца мысліць вершамі (формула А.Пушкіна). I мысліць імі ён вельмі арыгінальна. Так, напр., у вершы «Лес часамі...» ён дае адзнакі падобнай паэзіі: будучы глыбакадумнай, засяроджанай на галоўным у чал.жыцці, яна разам з тым застаецца поўнай сардэчнага трапятання. Прасякнутая сардэч.парывамі, сардэчным цяплом, філасоф.лірыка Танка рэдка (у асобных верлібрах) бывае халоднай, абстрактнай. Такой, якой хацеў яе зрабіць некалі рускі паэт Валерый Брусаў, калі хацеў надаць ёй вартасць навуковай.

Вершы Танка доказныя, а таму і арыентуюць чытача на ўспрыманне глыбокіх ісцін, раскрываюць перад ім лабараторыю нараджэння высокіх ідэй у свядомасці паэта. Іх кампазіцыя відавочная: тэзіс — антытэзіс — вывад. Няма ў многіх Танкавых філасофска-значных вершах і рыфмаў, і шматлікіх тропаў, і рытм свабодны, заснаваны на паўтарэнні цэлых моўных частак, фраз. Асновы філас.лірыкі ў бел.л-ры заклаў Максім Багдановіч, які заклікаў людзей глыбей зазірнуць у неба, спазнаць таямніцы Космасу і сваёй душы, з болем адзначаў, што ч-к не вечны, а таму і павінен старацца «перажыць у момант век». Яго запаветы, яго набыткі падхапілі А.Куляшоў і М.Танк.

Танк, які ў канцы 50-х — 90-я гады стаў песняром агульначалавечых, а не толькі нац.каштоўнасцей. Верш «Голас» з яго пранікнёнынымі радкамі паказвае, што паэзія М.Танка — гэта напружаны пошук ісцін, што ляжаць глыбей, далей, чым чыста чалав.узаемаадносіны, за звычайнымі фактамі і з'явамі, па той бок адкрытай, даступнай усім ісціны. «Голас»: Голас незнаёмага, голас сябра могуць закрануць толькі асобныя струны душы — здзівіць, спыніць у дарозе. Голас каханай ужо можа больш — сагрэць «сонцам лета», калі цяжка, калі страціў веру ўсябе, у сэнс жыцця. А вось толькі голас маці можа ажывіць, вярнуць з таго свету. Прытчападоб-ць, падтэкставасць, асацыятыўная вобразнасць становяцца адзнакамі філасоф.лірыкі М.Танка на суч. этапе. З праграмных твораў на вечныя тэмы - «Шчаслівы дзень». Ён змешчаны ў зб.«Дарога, закалыханая жытам». Назва зборніка — шматзначная, глыбокая: дарога ў жыце — сімвал руху наперад і хлеба, вечнасці жыцця і не меншай вечнасці набыткаў чал.працы. Верш уяўляе сабой спрэчку паміж паэтам і яго папярэднікамі. У канцы верша даецца вывад: «I гэта быў мой самы шчаслівы дзень». У 1978 г. быў напісаны Танкам і верш «Паказваюць дом паэта». У ім перад намі раскрываецца цэлы шэраг агульначал.праблем: сутнасць і прызначэнне маст-ва, жыццё і смерць, зямное і надземнае, рэальнае і фантастычнае, традыц-ае і наватарскае. Тэма першая — центральная. А вырашаецца яна не на ўзроўні дылетанцкім — мастацтва, маўляў, павінна служыць народу, паспяваць за часам, быць звязаным з жыццём і г. д.

Так, у 1960-90-я гг. выходзяць лепшыя кнiгi М.Танка, як.атрымалi высок.ацэнку крытыкi i лiтаратуразн-ва, усёй грамадска-культур.супольнасцi: «Мой хлеб надзённы» (1962), «Глыток вады» (1964), «Перапiска з зямлёй» (1967), «Хай будзе святло» (1972), «Дарога, закалыханая жытам» (1976), «Прайсцi праз вернасць» (1979), «За маiм сталом» (1984) i iнш.