Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
73
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

38.Спавядальныя і сатырыка-выкрывальныя матывы ў лірыцы п.Панчанкі 1950-1990-х.

Вершы Панчанкі ваен.часу носяць спавядальны харак.,уяўляюць сабой суцэльны маналог,звернуты да народа і краіны ў самы трывожны для іх час. На1-ым плане ў гэтым манал.-сыноўскі боль,сын.ласка і пяшчота,і побач — жорсткасць і нянавісць да ворага. Ваен. лір.Панчанкі хвалюе суровым рэаліамам, глыбокім псіхалаг.,высок.гераічн.і трагед. гучаннем.Усё гэта цесна перапл.ў баладзе«Герой».Гэты невял.твор стаў сапраўд.помнікам простаму салдату,які вынес усе нечалав.пакуты вайны,сваім жыццём абараніў Радзіму.

Яго паэзiя ўзвышае,дапам.жыць i думаць, яна сцвярджае цудоўныя кашт.чал-га жыцця.У пасляв.паэзіі Панчанкі часцей гучаць грамадзян.матывы: барацьба за мір,палёты ў космас,сувязі п-ж народамі. Адзін за другім выходзяць зб. паэта “За шчасце, за мір” (1950), “Шырокі свет” (1955), “Кніга вандраванняў і любові” (1959), “Нью-Йоркскія малюнкі” (1960), “Тысяча небасхілаў” (1962).Напіс.ў гэтыя гады лірыка-публіцыст.паэма “Патрыятычная песня”,у якой паэт выказ.шчырае прызнанне ў любві да Бацькаўш.,да людзей, была ў 1959 г.узнагар.літ.прэміяй імя Я.Купалы. Прыкметн.з’явай у літ.жыцці Бел.стала і кніга вершаў Панч.“Пры святле маланак”.Пачын.з яе, светаразум.паэта стан.больш заглыбленым, па-філасофску засяродж.,разважлів.Паэт.зб-кі Панчанкі “Снежань” (1972), “Крык сойкі” (1976), “Вячэрні цягнік” (1977) насыч.непакоем, роздум.над глабальн.праблем.суч-сці,над буду.чалавецтва.У іх гучыць гарач.любоў да родн.зямлі,да чал.працы.У сваіх твор.Панчанка – шчыры патрыёт Бел.,нястомны змагар за захав.прыр.,за культав.ў грамадстве высок.маральн. ідэалаў, выкрыв.партыйнай і ўрадавай бюракратыі.У яго вершах спалуч.лірызм з публіцыст.напалам.Панчанка станов. адным з найпап.паэтаў свету.

59.П’есы а.Макаёнка сяр.1950-1960 гг.: праблематыка, жанр.Адметнасці.

Падзеі ў трагікамедыі «Трыбунал» (паст. 1970) адбываюцца ў гады ВАВ. Былы калгас.пастух, бацька вялік.сям'і станов-ца старастам, фашысц.паслугачом. Сямейны савет, які ператвараецца ў трыбунал, вырашае ўтапіць яго, калі той не адмовіцца ад пасады старасты. У канцы п'есы сітуацыя праясняецца: Цярэшка ніякі не здраднік, а выканаўца загаду партызан.камандавання. Яго сын Валодзя, не ведаючы гэтага, падрывае ням.камендатуру і гіне, рэабілітуючы сябе і сваю сям'ю за ўчынак бацькі.

У п'есе «Пагарэльцы», прысвечанай выкрыццю прыстасав-ва, апалітычнасці, шкурніцтва, А. Макаёнак адмаўляецца ад традыц.сюжэтна-кампазіцый.структуры твора, даючы толькі пралог і эпілог адной трагікамічнай гісторыі. Дзеянне адбыв-ца ў пакоі камунал.кватэры былога інструктара, цяпер.старшыні гарвыканкама Ухватава — кар'ерыста і цыніка. Праз 20 гадоў тут размясціўся кватэрны аддзел на чале з падхалімамі Бусько, Кудасавым і Сіланам, прызначанымі некалі самім Ухватавым. Змяніўся час, і былы гаспадар горада нікому не патрэбен. Ён спрабуе адпомсціць Бусько — істоце, ім жа народжанай. Зняважаны і знясілены, ён памірае каля начальніцкіх дзвярэй Бусько, так і не знайшоўшы ратунку і справядлівасці. Што пасеяў, тое і пажаў гэты ўладалюбны чалавек.

Апошні закончаны твор А. Макаёнка — трагікамедыя «Дыхайце ашчадна» (апубл. 1983), у якой аб'ектам аўтар. зацікаўленасці стала агульначал. праблема захавання Зямлі ад тэрмаядзернай катастрофы.

«Зацюканы апостал» (паст. 1971) — прысвечана замежнаму жыццю з яго надзённымі праблемамі. Дзеці, не маючы агул.поглядаў з бацькамі, пратэстуюць супраць буржуазна-мяшчанскіх ідэалаў і звычак, бяздушнасці і жорсткасці. Аднак пратэст дзяцей стыхійны, і ён заканч-ца паражэннем: сын, які хацеў перабудаваць грамадскія парадкі на аснове справядлівасці, выкідваецца праз акно з трэцяга паверха і становіцца ідыётам, «зацюканым апосталам», бяздумным выканаўцам загадаў старэйшых, простым вінцікам у складанай машыне жыцця.