Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
73
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

28. “Далёка да акіяна” а. Куляшова: праблематыка, мастацкія адметнасці.

Па кантрасту з "Цунамі" і з усёй тв-цю апошніх год А. А. Куляшова яшчэ болыш нечаканай здалася паэма "Далека да акіяна". Куляшоў, які ўсе апош.гады паслядоўна узнімаўся над жыццёвай эмпірыкай(тое, што заснавана толькі на практыч.дзейнасці, на атрыманні якіх-л. вынікаў у ходзе эксперыменту), раптам звярнуўся да бытавой канкрэтнасці. Ён увёў у сферу самага шырокага сацыяльна-гістар.абагульнення і суаднёс з грамадскім развіццём біяграфічна-жыцц.кірункі асобн.людзей. Куляшоўскі лірызм засвяціўся новымі адценнямі, далёкім скразным святлом пранізаў увесь паэтаў шлях ад дзяцінства да сталасці, ад вузкіх сцяжынак маленства да неабсяжных акіянскіх прастораў быцця. У лірыка-эпіч.рэчышчы паэмы паядналіся ўспаміны і сённяшні роздум паэта. Усе рознамаштабныя з'явы і фактары, што былі спачатку рэальнасцю быцця і дух.развіцця аўтар.асобы, сёння выявілі больш шыр.сваё зн-не і змест. Гэта паэма выразна паказвае, што Куляшоў, тв-ці якога ўласцівы няспынны рух, адчуў небяспеку самакананізацыі, пагрозу стаць "сумарнай асобай", зусім пазбаўленай прыват.жыцця. I таму ён ідзе (зноў!) на свядомы адрыў ад уласных адкрыццяў. Гэтае "бытия возвратное движенье" (Блок), што адчуваецца ў паэме "Далёка да акіяна", памкненне да паслядоў.жыццёпісу (біяграф.хронікі) мае свае важныя стымулы: патрэбу не толькі ў вяртанні да вытокаў, але і ў зверцы, суаднясенні гал.набыткаў дух. вопыту з прыватнасцямі чалав.лёсу, агул. развіцця рэчаіс-ці, прапушчанай праз свядомасць і натхненне, з біяграфічна-жыцц.кірункамі аднаго ч-ка. I гэта — яшчэ адзін ракурс для вызначэння месца гіст-ыі ў чалав.лёсе і месца ч-ка ў гіст-ыі.

Паэма "Далёка да акіяна" заслугоўвае асобнай грунтоўнай размовы. Яе змест, жанр.асаблівасць, праблематыка і вобраз. структура, яе эпічныя абсягі і вельмі своеасаблівы лірызм — якасці твора вялікай ідэйна-мастац.значнасці. У ёй зроблена адказная спроба паэтыч. выяўлення бязмерна складаных гістар., сацыяльна-грамадскіх і жыццёва-чалав. праблем у іх адзінстве, складанай узаемасувязі і развіцці на сюжэтнай прасторы канкрэт.чалав.лёсу. Дзяцінства, вытокі таленту, роля сям'і у выхаванні і развіцці дзіцячай свядомасці, месца ўражанняў маленства і ўрокаў юнацтва ў духоўным вопыце асобы, маральная сутнасць славы і зн-не паэзіі ў жыцці ч-ка, жыццядзейная сіла кахання і вернага сяброўства — усё гэта раскрываецца на вятрах гісторыі, паварочваецца многімі гранямі. Душэў.вынікі гэтага "зваротнага шляху" назад маюць шырокі гуманістычны змест. Паэтаў клопат аб тым, каб не слабла "жывая памяць аб летах даўніх", каб чал-вам быў нарэшце адолены "гібелі выраз трагічны", каб "жыцця ўладаром" стаў на планеце разняволены ч-к, каб па ўсім свеце ўсталявалася сац.роўнасць, набывае ў паэме сілу глыб.асабістага пачуцця, пачуцця неіндывідуалістычнага, востр-кантактнага з людскімі клопатамі, справамі, лёсамі... Паэма ўражвае жывой эмацыян-пю, глыб.зместам, мноствам праекцый вопыту на дзяцінства, юнацтва, сталасць, маст.разнастай-цю. Немагчыма не адчуць складаную сувязь аўтарскай свядомасці з усім біяграф.і дух. матэрыялам паэмы: тут і хваляванне ад звароту ў перажытае, драматычнае сцвярджэнне дыялектыкі жыцц. узыходжання, добрая ўсмешка пры ўспаміне некаторых эпізодаў юнацкай пары, новае перажыванне былой маладосці, яе радасцей і засмучэнняў, горыч страт, нязгасны боль ад несправядлівасці лёсу ў дачыненні да заўчасна загінуўшых сяброў, эпічнаё адчуванне гістар.значнасці часу і пачуццё будучыні, новых даляглядаў чал-ва.