Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
73
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

27.“Маналог” а.Куляшова: праблематыка, маст.Адметнасці.

У 1965 г. А.Куляшоў напісаў цыкл вершаў, аб'яднаных агульнай назвай «Маналог». Ён прысвечаны памяці сяброў-паэтаў З. Астапенкі і Ю. Таўбіна, якія сталі ахвярамі сталінскіх рэпрэсій. У першым вершы паэт як бы акрэслівае мэту і задачы цыкла:

Дзе б я ні быў, дзе б мне ні давялося

Убачыць дол сівы ад палыну,

Пякуча сэрца сціснецца, і лёс я

Загінуўшых без весткі памяну.

«Маналог» напоўнены глыб.асабістым перажываннем, вернасцю былому сяброўству і агульнай справе. «Я — ваша памяць, вы — маё сумленне, я — дрэўка, вы — трывалы сцяг на ім», — сцвярджае аўтар. Дачасна загінуўшых сяброў ён называе кнігамі без старонак, лістамі без дрэў, дарогамі без слядоў, і таму грамадзянскі і марал.абавязак паэта прадоўжыць справу загінуўшых сяброў юнацтва. Ён павінен быць «вартым тых спраў абарваных, кніг недапісаных».

Цыкл «Маналог» адзначаны горкім, драматыч.пафасам. «Ён быццам бы складзены з камення ці выкаваны з бронзы... Гэта як эпітафія, выбітая на камені», — скажа пра яго З.Азгур. У вершах «Маналога» — роздум паэта аб марал.абавязку людзей перад памяццю, аб неперамож.сіле праўды і справядл-ці, аб значэнні тв-ці ў жыцці грамадства, аб адказнасці творцаў перад часам і людзьмі. «Лепш цяжка жыць, чым быць бадзёрым трупам», — сцвярджае А.К.

30.Паэмы а.Куляшова 1940-1950-х гг.

Эпічны зрух да абвостранага усведамлення страшэннага драматызму часу адбыўся на самым пярэдадні “саракавых, парахавых” – у паэме “Хлопцы апошняй вайны” (1940). Яе кантрастнасць з папярэднімі творамі ўражвала зваротам да працягу гал. трагічнага вобраза першай паэмы “Крыўда” – да 10-ці калек. У абліччах “хлопцаў” увасоблены “новыя заручыны” з вайною, што з канца 30-х ужо крывава грымела па Еўропе. Застацца жыць астанецца з 10-ці аднаму. Сваё глабальнае прадчуванне паэт звязвае менавіта з размовай пра вайну. Ідэя вынесена ў назву паэмы – вайна павінна стаць апошняй. Наступная паэма “Сцяг брыгады”. Паэма стала вяршынна-натхненым помнікам суроваму часу. Яна быццам вырастае з дзённікавых запісаў. Вобразы герояў пададзены сімвалічна. Сама назва – сімволіка. У паэме ўвасоблены свет нар.жыцця. Наступная паэма “Прыгоды цымбал”(1944). Куляш.цымбалы надзелены чароўнай магічнай сілай: яны ахоўваюць герояў твора, клічуць людзей на дапамогу. У 44 г. т.сама склад.паэма “Дом № 24”. У родны, цудам ацалелы дом, збіраюцца, хто выжыў, хто не мае прыстанішча. У 1949 г. ствар. філасафічна-роздумная паэма “Перамога”. Роздум жыцця і смерці. У аснову паэмы “Новае рэчышча” (1948) пакладзена драмат.форма вытворчага сутыкнення: будаваць на Пятлянцы электрастанцыю.

31.Праблемнае кола і мастацкія адметнасці паэм Куляшова “Цунамі” і “Варшаўскі шлях”

«Варшаўскі шлях» (1973) — паэма пра час і месца паэта ў ім. Яна не проста рэквіем, плач па сябру, але і споведзь перад уласным сумленнем. Гэта здушаны крык вінаватасці перад ім. У вобразе “варшаўскага шляху” персаніфікавана многія істотныя рысы постаці Твардоўскага. Шлях-носьбіт высока адухоўленага пачатку, без якога немагчыма існаванне матэрыі. Прысвечана паэма і самому Куляшову і ўсім сапраўдным паэтам усіх часоў і народаў. А эпілог — зварот да нас, нашчадкаў, тых, хто ідзе на змену. «Варшаў.шлях», «мой шлях» у такім паэтыч.кантэксце для Куляшова — сімвал яго род.Беларусі. I дай Божа, каб яе будучы лёс склаўся так, каб нашчадкам не даводзілася звяртацца да салдац.вопыту свайго паэта. Хай гэты вопыт стане гіст-яй, назаўсёды адыдзе ў нябыт. А Куляшоў хай застанецца ў нашай паэзіі яе пяшчот.лірыкам, тым, кім ён і быў народжаны, хоць і не здолеў у поўнай меры рэалізаваць сябе такога, бо сам лёс народны рабіў мужчын салдатамі.

У паэме «Цунамі» (1968) пераважала нацэленасць на філасоф.асэнсаванне галоў.праблемы веку: лёс зямлі, чал-ва і асабістая адказнасць за іх. Тут выразна чуецца дыханне трагедыі. Паэма Куляшова відушча прадвяшчала рэал. мажлівасць ядзернай трагедыі ўвогуле. Гэта паэма з ускладнёнаўмоўным, шматпланавым падтэкстам. Паэт не карыстаўся паэтыкай міфатварчасці народа. Ён сам тварыў шматзначную прытчу, міф — своеасаблівую «адысею» вандраванняў і выпрабаванняў сваіх герояў — Яго і Яе. Героі апынаюцца перад творам адвечных стыхій жыцця — кахання, волі, адвагі, сумленнасці. Трывогі зямлі, шумны свет, здавалася б, пакінуты за плячыма. Аднак даплысці ў свет першабытнай цішыні ім так і не суджана было. Ускалыхнутая атамным выбухам акіянская хваля-цунамі спачатку не ўяўлялася як сапраўдны «гнеў зямлі», як трагедыя. Трагедыя прыйшла пазней, ужо на зацішным востраве, куды Яна, каханая, дамаглася завітаць — героі чакалі нараджэння новага жыцця. Ды зацішны востраў стаўся месцам трагедыі, якая сімвалічна папярэджвае чалавецтва. Выбух дагнаў іх сына, ператварыў у труны не толькі тое, што мелася нарадзіцца. Трагедыя сына — праблема праблем будучыні людзей. Ёсць у паэме і іншыя героі: гадзіннік, што вядзе няўмольны адлік часу, транзістар, які даносіць гром цяжкіх падзей свету; лічыльнік Гейгера, а яшчэ, можа, самы гал.персанаж — сумленне, якое на гэты раз з'яў-ца персаніфікавана, у вобліку жанчыны-музы як увасабленне творч.вернасці часу, памечанага трагізмам. Філасоф.катэгорыя — смерці і жыцця — уваходзіць у гэтую паэму.