Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
73
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

32. “Хамуціус” а.Куляшова: праблематыка,жанр.Адметнасці.

Апош.буйная веха творч.шляху Аркадзя Куляшова — драматыч.паэма «Хамуціус», прысвечаная нац.герою бел. народа і яго патрыятыч.справе. Паэт звярнуўся да асобы Каліноўскага, трэба думаць, таму, што эвалюцыя ўласнага светапогляду прывяла яго да высноў, якія некалі склалі пафас усяго жыцця героя.Каліноўскі тут вельмі цікавы не толькі ў яго ярасных сутычках з лагерам “белых”,дзе пануе згодніцтва з царскімі сатрапамі,але і там,дзе ад першай рэакцыі пачуццяў ен раздумна,як філосаф уздымаецца да вялікіх сац.і чалавечых ісцін.Праз гэтыя два пачаткі-дзеянне і роэдум свайго героя-паэт стварае драму сацыяльных пачуццяў,выносіць іх на галоўнае (Мужык і Пан.пан і мужык…..). Каліноўскі абражаны не толькі ў пачуццях важака,ен узрушаны ў высокіх пачуццях за справу паўстання,за лёс яго. У напружаны драматызм сітуацыі паэт уводзіць уражлівы мастацкі прыем-разгорнуты вобраз ў алегарычным падтэксце(конны чацвярык з труной). Духоўныя скарбы ўсечалав.значнасці раскрываюцца дзякуючы скразной лініі: Каліноўскі-Марыська.Яго лесам стала не толькі паўстанне,але і каханне.У мове Каліноўскага ўражвае напорыстая, непахісная сіла слова, думкі.

17. П.Броўка: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывід.Маст.Стылю.

Пятрусь Усцінавіч нар.12 чэрвеня 1905 г. у в.Пуцілкавічы, зараз Ушацкі раён Віцебскай вобл., у сялян.сям'і. Юнак стараецца перадаць свае адчуванні літарат.словам — дасылае допісы, карэспандэнцыі, вершы ў акруговую газету «Чырвоная Полаччына», дзе яны і былі ўпершыню надрукаваны ў 1926 г. Вучыўся ў Бел.дзярж.ун-це, у гады вайны працаваў у армейскім друку. Пад яго кіраўніцтвам выйшла ў свет шматтомная Бел.Савец.Энцыкл-ыя ў 12 там. П.Броўка быў лаўрэатам Ленін.прэміі за кнігу паэзіі «А дні ідуць...» (1962), лаўрэатам Дзярж.прэмій СССР і БССР, Героем Сацыялістычнай Працы, акадэмікам АН Беларусі, заслужаным дзеячам навукі БССР, ганаровым грамадзянінам Мінска. У пасляваеннае 10-годдзе паэт спрабуе свае сілы ў лірыцы, эпіч.паэме і рамане. На самым пачатку ён настройваецца на хвалю высокай узнёсласці і патрыятызму. Паэт здолеў перадаць агульны настрой народа-пераможцы, супрацьпаставіць эпізоды мірнай стваральнай працы блізкаму ваеннаму мінуламу. У лепшых яго творах пасляваен.10-годдзя — паэме «Хлеб», вершах «Шпак» і «Дзяўчына з Палесся», «Ківач», «Сонца грэе» — сцвярджаецца гуманіст.думка пра тое, што нар.ахвяры ў гады вайны — залог лепшага, мірнага жыцця, што чал.праца — аснова існавання, паэтызуецца радасць паяднання ч-ка з прыродай. Верш «Ківач» перарастае рамкі пейзаж. замалёўкі і выліваецца ў задуменнае, па-філасофску разважлівае сцвярджэнне няспыннасці спрадвечнага руху наперад, неўтаймаванасці і бясконцасці жыцця прыроды і ч-ка. У паэмах выяўляюцца адны з лепшых адзнак манеры паэтыч. пісьма П.Броўкі — уменне па-майстэрску ўжывацца ў сістэму акрыленых, эмацыянальна-экспрэсіўных вобразаў. У пасляваенныя гады П. Броўка працуе над раманам «Калі зліваюцца рэкі» (1952—1956). Твор гэты быў станоўча ацэнены крытыкай за сучаснасць тэматыкі. У цэнтры ўвагі піс-ка — аднаўленчая праца, будаўніцтва гідраэлектрастанцыі на возеры Дрысвяты трыма калгасамі-суседзямі: беларускім, літоўскім і латышскім. У прозе П. Броўка застаецца паэтам, лірыкам. Бадай, адны толькі лір. сцэны і аказаліся найбольш мастацкімі: малюнкі бел.прыроды, побыт.сітуацыі. Больш-менш удаліся і рамантызаваныя х-ры Алеся Іванюты, яго маці Агаты, Анежкі. У рамане, як і ў многіх творах савецкіх піс-каў, аблегчана паказана суровае, гаротнае жыццё, не раскрыта складанасць пасляваеннай явы, не зроблена спроба разабрацца ў прычынах той драмы, якую перажываў народ-пераможца. Шматграннай і ў жанр. адносінах становіцца паэзія сталага П. Броўкі. З др.паловы 50-х гадоў яго тв-ць стала больш даверлівай і шчырай, яшчэ больш рашуча пазбавілася штучнай напышлівасці. Адзін за адным выходзяць зборнікі вершаў «Пахне чабор», «Далёка ад дому», «Высокія хвалі», «Між чырвоных рабін». У зборнікі ўваходзяць і паэмы «Заўсёды з Леніным», «Голас сэрца», «Кірыл Пракопавіч». Талент паэта к гэтаму часу набыў адзнакі сапраўд.лірызму. Вельмі характэрныя для новага перыяду тв-ці П. Броўкі вершы «Сэрца», «Як ліст дубовы...» , «Праца», «Журавы», «Пахне чабор...». Кожны з іх уяўляе сабой усхваляваны лір.маналог, прасякнуты роздумам над праблемамі жыцця. У многіх вершах паэта 60-х гадоў канчаткова пераадольваецца сухая рыторыка і апісальнасць, вывяраецца агульнае асабістым, перажытым як у даваенны, так і ў пазнейшы час. У паэта ў гэтую пару шмат твораў на традыцыйную тэму бацькоўскага парогу, басаногага дзяцінства. Позняя лірыка П.Броўкі чытаецца як споведзь, як закончаны раман душы песняра, захопленага прыгажосцю жыцця, апантанага высакароднай місіяй ч-ка. Тэматычна яна вельмі разнастайная: дзяцінства, прырода, каханне, праца, паэтычная ТВ-ць, уражанні ад замежжа. Паэт імкнецца раскрыць глыбінную сутнасць з'яў, ацаніць іх найвышэйшымі крытэрыямі, узняць на ўзровень агульначал.вартасці і значнасці. У позняй паэзіі П. Броўкі значна паглыбілася раскрыццё маральна-этыч.праблематыкі. Тыповыя асаблівасці тв-ці П. Броўкі як свядома накіраванага савец.паэта на гімнавае ўслаўленне існуючай рэчаіс-ці ўласцівы і іншым паэтам яго пакалення, але ў яго яны выявіліся з найбольшай адкрытасцю і паслядоў-цю.  Памёр 24 сакав.1980г.