Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
73
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

23.Лірыка Куляшова:этапы эвалюцыі лір.Героя…

У тв-ці Куляшова выразна акрэсліваецца 3 перыяды: рамантыка даваеннага “юнацкага свету”(1927-1941), суровы летапіс ВАв і нарэшце суч.уздымнае і пакутнае пераасэнс-не старога і стварэнне новага маст.свету(60-70-е г.). У вершах з кніг 30-33-х г. (“Росквіт зямлі”, “Па песню, па сонца!”, “Медзі дождж”) яшчэ не было каларытна-вызначальных штрыхоў. Праз паэтыч.кветлівасць хар-ую для маладнякоўцаў прабівалася цяга да лексічна-вобраз.абнаўлення верша, выпрабоўваліся сродкі знарочыстай празаізацыі радкоў. Пошукі вядучага плённага кірунку рассыпаліся па ўсім этапе творч.сталення- ад вершаў на рубеж. 30-х да вядомага “Юнацкага свету” 40 г. Вершы гэт.нізкі К. вылучае асобна ў аўтабіягр-іі – знайшоў свой паэтыч.голас.Гэт.вершы прасякнуты пачуццем радаснага самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым увагу А.К. прыцягваюць і трагіч.падзеі нядаўняга мінулага. Пра лес інвалідаў першай сусв.вайны А. Куляшоў расказаў у паэме «Крыўда». У гэты перыяд (34-36 г.) на лірыку К. аказаў вялікі ўплыў Твардоўскі сваёй паэмай “Краіна Муравія”. Найбол.эстэтыч.выніковасць уздзеяння атрымалася у вершах, што склалі нізку “Юнацкі свет”. Пераарыентацыя на інш. арсенал сродкаў паэтыкі стала адчувальна таксама у песне-паэме “ У зялёнай дуброве”(38-39), якую не дужа ўсхвалялі крытыкі за паварот да “добрай рэальнай прастаты”. Эпічны зрух да абвостаранага ўсведамлення страшэннага драматызму часу адбыўся на самым папярэдадні 40-х – у паэме “Хлопцы апошняй вайны”(40). Яе кантраснасць з творам папярэднім уражвала зваротам аўтара да працягу гал.трагіч.вобраза перш. паэмы “Крыўда”-да 10 калек. 2 гады адзялялі апошнюю перадваенную паэму К. ад наступ.“Сцяг брыгады”, якая як бездань паміж тым што герою уяўлялася раней і тым што адбылося рэальна. Верш “Над брацкай магілай” – адно з вышэйшых этэтыч.дасягненняў ваен.лірыкі. Шырыня паэтыч.асэнс-ня злучае 2 плыні – жывую непасрэднасць і філасоф.абагуленасць. Талент К. дзейсна і дасканала адточваўся на асялку трагічнага.Паэт выпрабоўваў розныея маст.падыходы яго асэнсавання. Сярод бел.паэм, што з’явіліся у ваен. Перыяд, К. “Сцягу брыгады” належыць авангарднае месца. Гэта вершынна-натхнённы помнік суров.часу. Па стр-ры яна як бы вырастае з дзённік.запісаў. Вобразы герояў, падзеі пададзены абагулена, сімвалічна. Вял.эпіч.годнасць нада паэме тое, што тут у першыню сапраўды увасоблены свет нар.жыцця. Летам 44 напісаў “Прыгоды цымбал”-сваеасаб.“казку жыцця” пра падзеі на акупаванай род.зямлі. У пасляваен.час А.К. таксама напіс.шмат твораў пра выдат.сыноў нашага народа. Найбол. значнымі ў гэты час кнігамі былі зб.вершаў «Камуністы», «Новая кніга», «Сасна і бяроза», а таксама паэмы « Цунамі», «Далека да акіяна», «Варшаўскі шлях». Цыкл вершаў «Маналог», прысвеч.памяці З.Астапенкі і Ю.Таўбіна, беспадстаўна абвінавач.у гады культу асобы Сталіна. Пра выдатн.кіраўніка нац-на–вызваленч.руху ў 1863 г. К.Каліноўскага А.К.расказаў у драматыч. паэме «Хамуціус»(1975). Назва твора паходзіць ад падпол.мянушкі, якую ўзяў сабе К. Каліноўскі, падкрэсліўшы тым самым сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.