Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
73
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

51.Апавяданні і аповесці і.Мележа.

Сваё першае апавяданне Мележ напісаў лежачы на ложку ваен.шпіталя ў 1942г. У 1946 г. выходзіць зб.«У завіруху», змест якога складаюць творы, напісаныя ў вайну. “Гарачы жнівень” - другі зборнік I. Мележа ўбачыў свет у 1948 г. На кароткі час у першы пасляваен.год піс-к прыехаў у роднае Глінішча. Убачыў зруйнаваную вёску, пабыў на папялішчы род.хаты, кватаруючы ў чужой хаце, напісаў аповесць “Гарачы жнівень”. У гэтай аповесці, авеянай мяккай, лагоднай паэтычнасцю, досыць выразна ўгадваюцца творч.якасці Мележа як піс-ка, якія знойдуць найбольш.увасабленне ў «Палескай хроніцы»: нетаропкую інтанацыю, дакладнае сваёй прадметнасцю, рэчаўнасцю апісання, увогуле добрую мову. Апавяданні пісалася ў той час, калі ў л-ры ва ўсю моц панавала тэорыя бесканфліктнасці.У 1947 г. Мележ друкуе апавяданне «Павел прыехаў», якое з'яўляецца як бы працягам «Гарачага жніўня». Ён піша шэраг апавяданняў — «Таварышы», «Незнаёмы» (абодва — 1947). Карацей, Іван Мележ у першае дзесяцігоддзе твор. работы як бы толькі прыглядаецца да жыцця, намацвае свой шлях у л-ру. Наступныя апавяданні «У гарах дажджы», «Спатканне за горадам» (абодва —1955) як бы азначаюць пачатак новага этапа ў тв-ці піс-ка, набліжаючыся сваёй паэтыкай да «Палескай хронікі». У апавяданні «У гарах дажджы» упершыню як бы глыбока паядналіся творчы вопыт піс-ка і жыццёвы матэрыял.

62. Апав-ні і аповесці м.Стральцова.

Як піс-к Міхась Стральцоў дэбютаваў апавяданнем «Блакітны вецер», апублікаваным у 1957 г. Яно дало назву 1 зборніку прозы, які выйшаў у 1962 г. і ў які ўвайшлі яшчэ апавяданні «Дома», «Мацеевы дровы», «Восеньскі ўспамін», «Двое ў лесе», «Суседзі», «Перад дарогай».«Трыпціх», «Перад дарогай». Абжытая маст. прастора стральцоўскага героя — вёска і горад, а найболей — тое напятае асяроддзе паміж вёскай і горадам, што нагадвае прыліўную зону паміж сушай і морам. Першыя апавяданні М. Стральцова сведчаць і пра некаторыя ваганні ў выбары манеры пісьма, адбору жыцц.матэрыялу і сюжэтабудавання. Сям-там аўтар спрабаваў настройвацца на меладраматызм, абвастрыць інтрыгу, дамагчыся вонкавай канфліктнасці («Пасля завірухі», «Восеньскі ўспамін», «Двое ў лесе», «Волька»). Зборнік прозы «Сена на асфальце» (1966). Традыцыя паказу псіхалагіч.стану гараджаніна — былога вяскоўца — у нашым піс-ве досыць даўняя. М.Стральцоў не проста аднаўляе яе — ён звязвае тэму інтэлігента ў першым пакаленні з праблемай сацыяльнай, асобавай і творчай чал.самарэалізацыі. М. Стральцоў абнавіў унутр.канфліктнасць блуканняў літ.героя паміж вёскай і горадам: іх мэта — дасягненне ўнутр. гармоніі, згоды з самім сабой, тоеснасці самому сабе. Гэта і пошук гарманічнага, камфортнага асяроддзя, свайго Дому, які вёска можа падарыць, але ці абавязкова вёска? У апавяданні «Там дзе зацішак, спакой» прадбачыцца будучы канцэптуальны змест «Сена на асфальце». Герой апавядання, інжынер-планавік Сяргей Марус, аднойчы, адчуўшы вострае памкненне-імпульс, кідае горад і накіроўваецца ў далёкую вёску Смолку, дзе жывуць яго састарэлыя бацькі. Сюжэт не тое што тыповы, але старадаўні для бел.пісьм-ва. Новымі бачацца фарбы, якімі малюе мастак цяпло хатняга агменю, ціхага вяск.застолля, душэў.гутаркі, бацькоў.клопату, якім агорнуты герой. У апав-ні знаходзіцца месца для паказу вялікай чал.драмы — гора Сцяпана Крывашэя, які страціў сына. Прага душэў.камфорту асноўны настрой зборніка «Сена на асфальце». Апавяданне «Свет Іванавіч, былы донжуан» (1965).

Аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь» перад намі твор асаблівага, ліра-эпічнага кшталту, назва якога — формула, што сімвалізуе стан абдзеленасці дзяцінства, якое прыпала на ваенныя і першыя пасляваенныя гады. Вакол «я» Іванкі, хлопчыка, які перажывае час фармавання паняццяў пра дабро і зло, на пэўнай дыстанцыі размяшчаюцца «я» астатніх персанажаў — дарослых, чый светапогляд ужо сфармаваны. У іх ліку — і аспірант Іван, той, кім стане Іванка ў будучыні. Усе думкі і памкненні дарослых засяроджаны на трапяткой дзіцячай душы, на роздуме пра далейшы лёс хлопчыка-сіраты. «Даросласць» і жыцц.дасведчанасць як бы адступаюць на другі план у той момант, калі паняцці дабра і зла фармуюцца як бы ўпершыню, разам з поглядам і ацэнкай дзіцяці. Дзед Міхалка, які спрабуе замяніць хлопчыку бацьку, надзелены той неабсяжнай, усёдаравальнай дабратой, якая часам выглядае амаль безабароннай перад наступам усясветных ліха і дысгармоніі. Ён — носьбіт зусім іншай цноты, чым «дабро з кулакамі». Дзед Міхалка сам пакутуе і ад таго, што па беднасці не можа падараваць унуку нічога болей, чым гэта дабро, і ад усведамлення таго, што бясконцая ўсёдаравальнасць можа пашкодзіць мяккай, што воск, душы дзіцяці. Вобраз Міхалкі належыць да самых значных вынаходстваў М. Стральцова. Маст.і канцэптуал.адкрыцці, на якіх трымаюцца галоўныя літ.творы М.Стральцова, для яго былі не самамэтай, той рэкорднай планкай, якая мроіцца спартсмену, а творчай неабходнасцю. У сваёй тв-ці ён не цярпеў паўтораў, рэдка спыняўся на адной і той жа жанравай мадыфікацыі. Калі жанр «супраціўляўся», Стральцоў не спрабаваў пераадолець супраціў — ён змяняў сам жанр, каб той стаўся прыдатным для маст.адкрыцця, таго цуду, які бачылі ў ягонай творчасці і якога чакалі ад пісьменніка нецярплівыя крытыкі.