Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
73
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

16.Пераклады, мемуарыстыка і эпісталярый м.Танка.

У адзінаццаты том Збору твораў М.Танка ўваходзяць пераклады паэтычных і празаіч.твораў з 40 моў свету і займаюць больш за 1000 старонак. Упершыню ўключаюцца пераклады паэзіі паводле 57 аўтографаў і чатырох машынапісаў. Перакладаў пераважна паэтычныя творы Гамзатава, Байрана, Гарсіа Лорка, з грэч., італьянск., кітай., латыш., польс.моў. Пераклады на беларускую — асобныя творы А.Пушкіна, Ул.Маякоўскага, П.Тычыны, М.Рыльскага, А.Венцлавы, А.Міцкевіча, Ю.Славацкага, Ю.Тувіма, У. Бранеўскага, Р. Дабравольскага, А.Германава і інш. У тым ліку пераклаў лібрэта оперы «Страшны двор» С. Манюшкі для пастаноўкі яе ў 1952 годзе. Мемуарыстыка – “Лісткі календара” (запісы з1935-1939гг). Дзённікі М.Танка (расказы пра сябе і пра сям’ю, пра сяброў сваіх) завярш-ца дзённікі паведамленнем аб тым, што Танк выкліканы да працы у Мінск. Акрамя гэтых дзённікаў ёсць дзённікі пер.1941-1959 гг., дзённікі пер.1960-1994гг. Два апошнія дзённікі былі па сапраўднаму не даследаваныя. Эпісталярый складае цэлы том (900стар.). Лісты адрасаваліся да сямейнікаў, Я.Брыля, К.Буйло, Д.Бічэль-Загнетавай, М.Лынькова, Л.Геніюш, Галіны Гарэцкай.

64.Эсэістыка, літаратуразнаўчая і крытычная спадчына м.Стральцова.

Вывуч.творч.Стральцова прыцягв.увагу даследч.і творч.азарэнні майстра,які як бы прадбачыў рух сусв.маст.напрыканцы ХХ – напач. ХХІ стаг.Адкрыццямі пазначана і літ.-крыт.дзейнасць майстра. Надзв.трапныя літ.-крыт.назір. праводз. Стральцоў у шэрагу артыкулаў і эсэ,прысвеч.як бел.класік.(Купала, Колас, Гарэцкі,Бядуля,Чорны),так і суч.аўтара, пераважна ягоным творч.наст.і сябрам (Я Брыль, П Панчанка, Барадулін і г.д). Стральцоў-крытык аналіз.пераважна тв-ць тых аўтараў,чый эстэт.плён лічыў прыярыт.для сябе,і гэта дапам.яму паглядз.на маст.рэаліі поглядам не толькі аналітыка, але і пісьм.-практыка.Крытыка Стральц.пазнач.рысамі даверл.і інтымн., якія мы назіралі ў ягонай паэт.творч. Выказв.і высн.Стральцова адносна творчасці бел.класікаў,што бытавалі на ўзроўні смелай гіпотэзы,сёння пацвярдж. шматлік.літаратуразнаў.даследаваннямі.

22.А.Куляшоў: біяграфія, агляд творчых набыткаў, вызначальныя рысы індывід.Маст.Почырку(стылю).

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў (6 лютага  1914, Саматэвічы — 4 лютага 1978, Нясвіж) -бел.савецкі паэт,народны паэт БССР (1968).

Нар.у сям’і наст-ка ў в. Саматэвічы Клімавіцкага павету,  Магілёўскай губэрні.Аляксандар Мікалаевіч, бацька Куляшова, пэўны час жыў у Маскве, калі быў маладым. Там ён спяваў у нар.хоры. Маці Аркадзя Куляшова, Кацярына Фамінічна Ратабыльская, таксама спявала. Ад 1921 да 1928 году А.Куляшоў вучыўся ў Саматэвіцкай школе-сямігодцы. Пачаў друк-ца ў 1926 (першы верш апублікаваў у клімавіцкай акруговай газеце «Наш працаўнік»). У рэспублік.друку першыя вершы з’явіліся ў 1927 г. у час.«Чырвоны сейбіт». У 1928 г.паступіў у Мсціслаўскі пэдтэхнікум. У 1930 годзе пераехаў у Мінск, дзе ад 1931 году працягнуў навучанне на 1 курсе літ.фак-ту Бел.выш. педінстытуту, дзе вучыўся да вясны 1933 году. У 1934 годзе прыняты ў Саюз бел.пісьм-каў. У 1934 годзе працаваў у рэдакцыі газэты «Чырвоная змена», з 1934 да 1936 году — на Бел. радыё, літкансультантам пры Саюзе бел.піс-каў. 27 студзеня 1936 у сям’і Аркадзя Куляшова ды Аксаны Фёдараўны Куляшовай (Вечар) нарадз-ся дачка Валянціна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны(з1941да1943году на фронце працаваў у армейскай газеце «Сцяг Саветаў», з1943да1945году — у Бел.штабе партызан.руху). Пасля вайны на працягу 1945—1946 гадоў быў рэдактарам газеты «ЛіМ», потым старшынёй сцэнарнага аддзелу, і ўрэшце з 1958 да 1967 году гал.рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм».Памёр у ноч на 4 лютага 1978 у санаторыі ў Нясвіжы, пахаваны ў Менску на Ўсход.могілках.

Тв-ць: паэмы "Новае рэчышча", "Толькі ўперад", вершав.аповесць "Грозная пушча", зб."Камуністы" і "Новая кніга", пераклады твораў Пушкіна, Лермантава, Ясеніна. А.К. двойчы ўдастоены Дзярж. прэміі СССР, у 1946г. за паэму "Сцяг брыгады", у 1949г. за "Новае рэчышча". У 1968 г. прысвоена званне нар.паэта БССР. На паэзію Куляшова зрабіў моцны ўплыў М.Лермантаў.

Перакладчык класіч.паэзіі з рус., укр. і інш.моў. У яго перакладах выйшлі паэма  Пушкіна«Цыганы» (1937) і раман у вершах «Яўгеній Анегін» (1949), «Выбраная паэзія» Лермантава(1969), паэма «Энеіда»Івана Катлярэўскага(1969), зб.вершаў Кайсына Куліева «Кніга зямлі» (1974), «Выбранае» Ясеніна(зРыгорам Барадуліным,1976), асобныя творыТ.Шаўчэнкі, Ул.Маякоўскага,  М. Твардоўскага, А.Пракоф’ева, М. Рыльскага і інш.

Сааўтар сцэнараў фільмаў «Чырвонае лісце» (з Алесем Кучарам, пастаўлены ў 1958), «Першыя выпрабаванні» (па трылогіі Коласа «На ростанях», з  Лужаніным, пастаўлены ў 1960—1961) і «Запомнім гэты дзень» (з М. Лужаніным, пастаўлены ў 1967).Па матывах паэмы «Песня аб разведчыках» у 1967 знятая тэлеопэра «Ранак» (музыка Генрыха Вагнэра). Выступаў з літаратурна-крытыч.артыкуламі. Творы Куляшова перакладзены на 33 мовы свету, у тым ліку рус., укр., пол.

Зборы твораў у 2-х (1957,1964), 4-х (1966—1967), 5-ці тамах (1974—1977).