Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
73
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

25. Лірыка а.Куляшова ваен.Перыяду.

Песню А.К. ваен.гадоў не ўявіш інакшай, як у армейскім шынялі, з поўнай ваен. выкладкай. У вершах паэта ваен.пары "ранай крывавай родныя селы дыміліся і гарады". Верш "Балада аб чатырох заложніках", у якой расказваецца пра вялікае гора адважнага партызанскага камандзіра Бацькі Міная. Яго дзяцей, сястру фашысты ўзялі ў якасці заложнікаў. Эпізод суровага франтавога жыцця, поўнага небяспек і вялікіх ахвяр, узнаўляе А.К. у вершы "Пад брацкай магілай" (1942). – адно з вышэйшых эстэтычных дасягненняў ваеннай лірыкі. Шырыня паэтыч.асэнсавання злучае 2 плыні – жывую непасрэднасць і філасоф. абагуленасць. Тут развагі не проста аб салдацкай смерці наогул, а суровая, гранічна спрасаваная сіла пачуццяў, зглыбленых у сутнасць таго, што здарылася. Гэтыя вершы былі як бы пралогам да паэмы “Сцяг быгады”, якая як бездань паміж тым, што герою ўяўлялася раней і тым што адбылося рэальна. Сярод бел.паэм, што з’явіліся у ваен.перыяд, К. “Сцягу брыгады” належыць авангарднае месца. Гэта вяршынна-натхнённы помнік суроваму часу. Па структуры яна як бы вырастае з дзённік.запісаў. Вобразы герояў, падзеі пададзены абагулена, сімвалічна. Сітуацыя, якая распрацоўваецца ў паэме, адна са складаных псіхалаг.момантаў марал.выбару. Вялікую эпічную годнасць надае паэме тое, што тут упершыню сапраўды увасоблены свет нар.жыцця. Моцнае ўражанне гэта паэма аказала на Твардоўскага. Летам 1944 напісаў “Прыгоды цымбал” - сваеасаблівую вогненную “казку жыцця” пра падзеі на акупаванай род.зямлі. Праз умоўна-казачную форму тут выяўляецца таксама шматстайны свет жыцця народа ў крытычны момант выпрабаванняў. Яшчэ грымела, кацілася на захад вайна, калі К. стварае паэму “Дом №24”. Паэма вырвалася як бы на ўзмежжы разбурэння вайны і жывых, поўных трапяткой надзей парасткаў адбудовы зямлі на новы лад. На пач.1945 г.у складзе рус.і бел.пісьм. рушыў наўздагон вайне. З гэтых уражанняў, што выходзілі на апошні пераломны рубеж, у 49-м радзілася філасафічна-роздумная паэма “Перамога” (пачатков.назва “Простыя людзі”). Роздум над спазнаннем адвечных катыгорый жыцця і смерці.

20.Паэмы п.Броўкі “Кацярына”, “Паэма пра Смалячкова”, “Голас сэрца”: мастацка-эстэт.Адметнасці.

«Паэма пра Смалячкова», заснаваная на дакументал.матэрыяле, апавядае пра звычайнага бел.юнака, які на вайне становіцца героем. П.Броўка ўзводзіць апісанне на ўзровень рамантычнай легенды, паэтыч.рэквіема. Пачынаецца паэма запеўкай пра асілка «з зоркімі вачыма», які прайшоў «праз полымя боек у жоўтыя дні лістапада», «гадзінамі стыў на марозе, схаваны між гурб снегавых» і, нарэшце, «паў, разганяючы хмары, бліснуўшы маланкай між іх». Пасля рамантыч.уступу ідзе апісанне жыцця Федзі Смалячкова, паказваецца яго ўзмужненне і станаўленне як асобы. Нялёгкі франтавы шлях героя, яго смерць у суровую завейную зіму апісаны рамантычнымі, яркімі фарбамі, у стылі быліннай фальклор.тв-ці. Аўтар уводзіць у тканіну твора і пейзажныя замалёўкі, асабліва выразныя ў другім раздзеле паэмы. Сярод іх па сіле лір.перажывання, высокасці грамадзянскіх пачуццяў вылучаецца паэма «Голас сэрца», прысвечаная памяці паэтавай маці, якая загінула ад рук фашыстаў у Асвенціме, арыштананая за сувязь з партызанамі. Паэма напісана на адным дыханні, «ад душы», што і перадвызначыла яе жанр. адметнасць – лір.споведзь з эпічнымі ўстаўкамі, а таксама кампазіцыю - свабодную, якая дапускае чаргаванне розных па часе падзей і эпізодаў, апісальных і спавядальных частак. Акрамя гэтага, на ўсхваляванасць, узрушанасць інтанацыі «працуюць» і рытміка-інтанацыйныя асаблівасці, абумоўленыя спецыфікай паэтычнага сінтаксісу, словаўжывання. Радкі ў творы як бы наплываюць адзін на адзін, узнёслыя і ў адначассе трагедыйныя па свайму зместу. Дактылічны вершаваны памер, сумежная рыфмоўка, шматлікія паўзы ствараюць напружаную інтанацыю, якая высвечвае трывожную душэўную настроенасць паэта. Т.ч., пачаўшыся з апісання асабістай трагедыі, асабістай невымернай страты, паэма ператвараецца ў палымяны заклік да барацьбы за «мір ва ўсім свеце». Пры савец.уладзе хрэстаматыйным творам лічылася паэма «Кацярына», пабудаваная на распаўсюджаным, але даволі схематыч.сюжэце ўзыходжання сумленнага ч-ка-працаўніка да вышынь грамадскага прызнання і славы, хоць вобразна-стылявое майстэрства ў паэме даволі высокае. Цялятніцу Кацярыну выклікалі ў Маскву на нараду, дзе яна выступала з прамовай. Яе ўзнагародзілі высокім ордэнам, а калі яна вярнулася дамоў, яе чакаў сюрпрыз. На месцы старой хаты-развалюхі стаяў «новы пяцісценны дом».