Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
переделка шпор бел лит.docx
Скачиваний:
73
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
167.09 Кб
Скачать

37. Праблемнае кола і маст.Адметнасці пасляваен.Лірыкі п. Панчанкі.

У 1946 г. паэт дэмабілізаваўся. Закончыўся адзін з вызначальных этапаў у жыцці і творч.біяграфіі паэта. Ён вяртаецца ў Мінск і пачынае працаваць у час.«Вожык», пазней перайшоў у газету «ЛіМ». Пяць гадоў (1953—1958) рэдагаваў альманах «Советская Отчизна» (цяпер «Нёман»). У пасляваен.паэзіі П. Панчанкі часцей гучаць грамадзян. матывы: барацьба за мір, услаўленне сацыялістычнага ладу, палёты ў космас, інтэрнацыянал.сувязі. Адзін за другім выходзяць зб. паэта «За шчасце, за мір» (1950), «Шырокі свет» (1955), «Кніга вандраванняў і любові» (1959), «Нью-Йоркскія малюнкі» (1960), «Тысяча небасхілаў» (1962). Напісаная ў гэтыя гады лірыка-публіцыстычная паэма «Патрыятычная песня», у якой паэт выказваў шчырае прызнанне ў любві да Радзімы, да людзей. Прыкметнай з'явай стала і кніга вершаў Панчанкі «Пры святле маланак» 1966 г. Пачынаючы з гэтай кнігі, светаразуменне паэта становіцца больш заглыбленым, па-філасофску засяроджаным, разважлівым. Паэтычныя зб. П. Панчанкі «Снежань» (1972), «Крык сойкі» (1976), «Вячэрні цягнік» (1977) насычаны непакоем, роздумам над глабал.праблемамі суч-ці, над будучыняй чал-ва. У іх гучыць гарачая любоў да род.зямлі, да ч-ка працы. З 1972 г. цалкам аддаецца творчай дзейнасці, спалучаючы яе з абавязкамі дэпутата Вярхоў.Савета БССР. У яго вершах спалучаецца лірызм з публіцыстычным напалам. П.Панчанка становіцца адным з папуляр.паэтаў у СССР і свету. Паэт і сам актыўна займаецца перакладам. Перакладаў на бел.мову творы А. Міцкевіча, М. Нагнібеды, Я. Райніса, Ф. Шылера і інш. У 1981 г. за зб.«Дзе начуе жаваранак?» П.Панчанку была прысуджана Дзярж. прэмія СССР.

12.Праблематыка и маст.Адметнасці паэм м.Танка «Люцыян Таполя» і “Янук Сяліба”

Паэма «Люцыян Таполя» з'явілася ў 1946 г. у зб.«Каб ведалі». Гэты твор — гімн творчай працы і таленту. Асн. праблема твора — праблема мастацтва, бяссмерця народа. Цэнтр.вобраз паэмы — Люцыян Таполя, самабытны мастак, разьбяр і дойлід, увасабленне таленту, творчых сілаў народа. У творы намалявана шырокая карціна жыцця прыгоннага сялян-ва ў сярэднія вякі. Тут ёсць жывыя вобразы і рэалістычныя х-ры, якія надзелены бунтарскім духам, незвычайным гумарам. Сярод гэтых непаўторных х-раў (пан, Сцяпан і Харытон, прыгажуня Тэкля, віленскі біскуп Сямашка) вылучаецца беларускі самавук-разьбяр Люцыян Таполя. Сваёй творчасцю нар.мастак, які ўвасабляе погляды простых людзей, кідае выклік усёй сістэме сярэднявечнай схаластыцы. У духу эпохі і традыцый маст-ва Адраджэння Люцыян Таполя выкарыстоўвае ў сваёй творчасці рэлігій. сюжэты і біблей.міфы, каб уславіць і ўзвялічыць народ, скінуць з п'едэсталаў зямных і нябесных багоў, паставіць на іх месца чал.розум. Люцыян Таполя — барацьбіт за чалав.годнасць. Ён, як і народ, не можа мірыцца з самаўладствам біскупа, які хацеў заняволіць яго душу, спыніць палёт яго дум. У паэме на ўвесь голас гучыць гнеўны пратэст супраць насілля. У сваёй барацьбе вялікі мастак абапіраецца на падтрымку народа. Пасля заканчэння будаўніцтва касцёла і смерці біскупа след Таполі згубіўся. Колькі год яго шукалі, але знайсці так і не змаглі. У вобразе Люцыяна Таполі адлюстравана барацьба бел.народа са сваімі прыгнятальнікамі за дух.самабытнасць і незалежнасць. Творчая апантанасць разьбяра падаецца Танкам як самавітае чарадзейства, выбух неспазнаных таямнічых сіл быцця: Не самой помстай, а творчым і стваральным парывам поўнілася душа мастака, ён хацеў пакінуць людзям запавет, асудзіць уціск над творчасцю.

Да твораў перыяду Вялікай Айчыннай вайны адносіцца паэма «Янук Сяліба» (1943), у якой раскрываюцца вытокі ўсенароднай партызан.барацьбы, патрыятызм і мужнасць абаронцаў бацькоў.зямлі, якія прасякнуты высокім гераічным і патрыятыч.пафасам. Танк перавасобіў у её шмат вобразаў і далучыў вялікую кол-ць маст.дэталей. Вобраз Раіны — адзін з самых прыцягальных і ўзвышаных у гераіч.эпасе вайны. Натура рашучая, валявая, рамантычна прывабная, гераіня ў крытыч.абставінах мужнее духоўна, уздымаецца да гатоўнасці, калі коштам жыцця плацяць за волю род.зямлі. Свет нар.жыцця ў асноўным увасабляецца ў баладна-прытчавым плане: лясная калыханка Раіны, спрэчка бога і чорта аб уладзе над духоўнасцю ч-ка, смерць Цішкі-музыканта. Закраліся ў паэму і моманты схематызму сюжэтнага дзеяння, пэўнай ідэалізацыі быт.асяроддзя вёскі. Ёсць у творы эпас жыцця ў яго каштоўных вымярэннях, і яго лепшыя старонкі з годнасцю ўваходзяць у маст.летапіс вогненных гадоў.