Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

адносiн. Яна засяроджвае сваю ўвагу на трох асноўных праблемах:

1)вывучэнне асобы як сацыяльнай сiстэмы;

2)вывучэнне асобы як аб’екта сацыяльных адносiн (уздзеянне грамадства на асобу, у тым лiку i ў працэсе яе фармiравання, сацыялiзацыi, выхавання i г.д.);

3)разгляд асобы як суб’екта сацыяльных адносiн, у тым лiку сацыяльнай дзейнасці i актыўнасці асобы. Гэта важна падкрэслiць, тым больш, што некаторыя сацыёлагі выступаюць толькі

за ўплыў грамадства на асобу. На самай жа справе адбываецца ўзаемадзеянне асобы i грамадства. И

Чалавек займае асобае месца ў сацыяльнай структурыК грамадства як асноўны элемент гэтай структуры, безУякога няма i не можа быць нi сацыяльных сувязей, нi сацыяльныхГ супольнасцей, груп, нi сацыяльных iнстытутаў, Барганiзацый i сацыяльных працэсаў. Чалавек адначасова аб’ект i суб’ект усiх грамадскiх адносiн. Й

Нярэдка ў звычайным жыццi ставiцца знак роўнасцi памiж такiмi паняццямi, як «чалавек», «iндывИiд», «асоба». У сацыялогii гэтыя паняццi не разглядаюццаРяк сінонімы i даволi выразна адрознiваюцца пры ўсёй блОiзкасцi i ўзаемасувязi. Тым не менш названыя паняццi маюць метадалагiчнае значэнне для вывучэння феномена чалавечайТасобы. Для таго каб адказаць на пытанне, што такое асобаИ, неабходна перш за ўсё правесцi размежаванне паняццяўЗ«чалавек», «iндывiд», «асоба».

Праблема вывучэння асобы з’яўляецца адной з цэнтральных, паколькі кожныОсацыёлаг для разумення сутнасці сацыяльных з’яў, сістэмыПўзаемадзеяння людзей у грамадстве павінен зразумецьЕ, што рухае ўчынкамі кожнага канкрэтнага чалавека.

Адзiн з буйнейшых рускiх фiлосафаў ХХ ст. А. Ф. Лосеў справядлР iва пiсаў, што чалавек − праблема, якая вечна рашаецца, але нiколi не будзе вырашана канчаткова. Гэта азначае, што

ўагульным, шырокiм сэнсе праблема чaлавека адносiцца да тых праблем, якiя не маюць адназначнага i закончанага рашэння. Прыведзеная думка пацвярджаецца рознымi азначэннямi катэгорый, якiмi аперыруе сацыялогiя асобы.

Паняцце «чалавек» ужываецца для характарыстыкі ўсеагульных, уласцiвых усiм людзям якасцей i здольнасцей. Гэта паняцце падкрэслiвае наяўнасць у свеце такой асобнай, гiс-

тарычна развiваемай супольнасцi, як чалавечы род (homo

91

sapiens), гэта значыць чалавецтва, якое адрознiваецца ад усiх iншых матэрыяльных сiстэм толькi яму ўласцiвым спосабам жыццядзейнасцi. Дзякуючы гэтаму спосабу жыццядзейнасцi чалавек на ўсім зямным шары застаецца тоесным самому сабе, захоўваючы пэўны статус.

Чалавецтва – гэта канкрэтныя людзі, якія жывуць і дзейнічаюць. Існаванне асобных прадстаўнiкоў чалавецтва выражаецца паняццем «iндывiд». Iндывiд – гэта адзiночны прадстаўнiк чалавечага роду, канкрэтны носьбiт усiх бiясацыяльных, псiхалагiчных рыс: розуму, волi, патрэбнасцей, iнтарэсаў i

інш.

 

 

 

 

Разуменне паняцця «iндывiд» сацыёлагамi i

псiхолагамi не

аднолькавае. У псiхалогii паняцце «iндывiд»

 

 

И

– гэта асобна

 

 

 

К

ўзяты чалавек, прадстаўнiк чалавечага роду, які валодае свое-

 

 

У

 

асаблiвымi псiхафiзiчнымi асаблiвасцямi, устойлiвасцю псiхiч-

 

Г

 

 

ных працэсаў i ўласцiвасцей. У сацыялогii паняцце «iндывiд»

ужываецца, калi разглядаюцца асобныя прадстаўнБ iкi сацыяль-

ных супольнасцей: народа, класа, сацыяльнай групы. Паняцце

 

 

 

И

«iндывiд» трэба адрознiваць ад паняццяЙ«iндывiдуальнасць»,

 

 

Р

якое абазначае непаўторнае спалучэнне прыродных i сацыяль-

 

О

 

ных якасцей iндывiда, i ад паняцця «асоба», пад якім разу-

меюцца перш за ўсё сацыяльныя якасці чалавека.

Т

 

 

Асоба ў сацыялогii разглядаецца як чалавечы iндывiд, якi ў

И

 

 

 

працэсе ўключэння ў сiстэму сацыяльных сувязей i грамадскiх

адносiн набывае адносна ўстойлiвую сiстэму сацыяльна знач-

ных якасцей, ведаў i сацыяльнага вопыту. Ён ажыццяўляе мэ-

танакiраваную дзейнасцьЗ

, у тым лiку па ўстанаўленнi свайго

статусу сяродПОіншых iндывiдаў у грамадстве, выпрацоўвае iндывЕiдуальны, але сацыяльна тыповы стыль мыслення i паводзiн, сiстэм узаемадзеяння з другiмi людзьмi.

РАсоба − прадукт грамадскага развiцця i ўключэння чалавека ў сiстэму сацыяльных адносiн пры дапамозе зносiн i актыўнай дзейнасцi, устойлiвая сiстэма сацыяльна значных рыс, якiя характарызуюць iндывiда. Асоба − гэта чалавек са сваімі сацыяльна абумоўленымi i iндывiдуальна выражанымi якасцямi: iнтэлектуальнымi, эмацыянальнымi, валявымi.

У структуры асобы можна вылучыць два бакi: сукупнасць адносiн са знешнiм светам i ўнутраныя, iдэальныя адносiны, якiя ў значнай ступенi абумоўлiваюць характар узаемаадносiн з сацыяльнымi рэалiямi. Характар сувязей асобы са знешнiм све-

92

там вызначаецца, з аднаго боку, яе становiшчам у сацыяльнай структуры (статусам), з другога − канкрэтным прадметам яе дзейнасцi. Важнейшыя кампаненты структуры асобы − памяць, культура, дзейнасць. Памяць − гэта здольнасць да ўзнаўлення набытага вопыту, сiстэма ведаў, якiя iнтэгравала асоба ў працэсе жыццёвага шляху. Культура асобы ўяўляе сабой сукупнасць сацыяльных нормаў i каштоўнасцей, якiмi iндывiд кiруецца ў працэсе практычнай дзейнасцi. Дзейнасць − гэта мэтанакiраванае ўздзеянне суб’екта на аб’ект.

3. Тыпалогія асобы

 

 

И

 

 

 

Важнае значэнне мае сацыяльная тыпалогiя асобы − высвят-

 

 

К

ленне яе iстотных рыс, абумоўленых ладам жыцця. Тыпы асо-

 

У

 

бы – мадэлi (даследчыя схемы) асобы, што выкарыстоўваюцца

 

Г

 

 

ў сацыялогii ў якасцi ўзораў, асноў для групоўкi пры апiсаннi,

класiфiкацыi, вывучэннi розных iндывiдаўБ(асоб). У канкрэт-

ных сацыялагiчных даследаваннях пад тыпамi асоб разумеюць

 

И

сканцэнтраваныя з дапамогай пэўнайЙметодыкi групы, з пры-

Р

метамі якiх суадносяць характарыстыкi даследуемай асобы,

О

 

каб аднесцi яе да той цi iншай катэгорыi. Вызначаюць: а) сацы-

яльна-гiстарычны тып асобы, характарыстыкi якога абумоўлены пэўнай гiстарычнайТэпохай, прыродай грамадска-эканамiч- най фармацыi; б) сацыяльнаИ -класавы тып, абумоўлены класавай прыналежнасцюЗасобы; в) сацыяльны тып, абумоўлены асаблiвасцямі нацыянальнага характару ў працэсе гiстарычнага развiцця дадзенагаО народа; г) прафесіянальны тып, асаблівасці якога абумоўліваюцьП змест працы прадстаўнiкоў розных прафесiй.ЕIснуюць i iншыя тыпалогii асобы, звязаныя перш за ўсё з пабудовай статыстычных мадэлей, iдэальных тыпаў. Так, ва ўласцРiвасцях iдэальнага тыпу асобы выяўляецца патрабаванне сацыяльнага iдэалу, фiксаванага ў сацыяльна-палiтычных i маральных канцэпцыях, рэлiгiйных вераваннях. Нарматыўны тып асобы характарызуюць уласцiвасцi, фармiраванне якiх аб’ектыўна неабходна для функцыянавання i развiцця дадзенага соцыуму i рэальна магчыма пры пэўных умовах.

Сацыяльны тып асобы – прадукт складанага перапляцення гісторыка-культурных і сацыяльна-эканамічных умоў жыццядзейнасці людзей. У сацыялогіі разглядаюцца розныя тыпы асобы. Так, М. Вебер у аснову тыпізацыі паклаў спецыфіку са-

93

цыяльнай дзейнасці, К. Маркс – фармацыйную і класавую прыналежнасць. Для Э. Фрома сацыяльны тып асобы – гэта форма сувязі індывіда і соцыуму, «ядро структуры характару, якое ўласціва большасці членаў адной і той жа культуры, у адрозненне ад індывідуальнага характару, які розны ў людзей той жа самай культуры». Часцей за ўсё вылучаюць наступныя тыпы асобы.

Мадальная асоба трактуецца як найбольш часта сустракаемы тып асобы, які ўвасабляе агульнапрынятыя рысы, уласцівыя пэўнай культуры, што дамінуюць у дадзеным грамадстве. Мадальную асобу маюць на ўвазе тады, калі, напрыклад, гавораць

аб «тыповым» амерыканцы ці беларусу. Тыповага беларуса

 

 

 

И

звычайна ўяўляюць талерантным (з павагай адносіцца да лю-

 

 

К

дзей іншых культур, рэлігій), памяркоўным, нетаропкім у раз-

важаннях і вывадах, настойлівым.

У

 

Г

 

 

 

 

 

Базiсная асоба – гэта такі тып асобы, якая з’яўляецца нарма-

тыўнай для дадзенага тыпу культуры абоБсацыяльнага слоя.

Калі вядуць размову аб «сапраўдным інтэлігенце», то маюць на

 

И

ўвазе такія базісныя рысы гэтага тыпуЙасобы, як духоўная раз-

Р

вітасць, сумленнасць, багацце эмацыянальнай сферы, чуласць,

О

 

спагадлівасць, высокі прафесіяналізм і інш.

У сацыялогіі прынята вылучаць яшчэ маргiнальны тып асобы (ад лац. margo – Ткрай). Маргіналам звычайна называюць чалавека, пастаўленагаИразвіццём грамадства на мяжу дзвюх культур. З першайЗён ужо парваў сувязі ці спрабуе парваць іх, а ў другую яшчэ поўнасцю не ўключыўся. Маргінальнасць часцей за ўсё ўзнікаеО пры міграцыі з аднаго этнанацыянальнага раёна ў другіП, з вёскі ў горад і да т.п. У любым выпадку маргінальнасцьЕабумоўлена сацыяльнымі працэсамі, звязана са стратыфікацыяй, а ў асабістым плане – з псіхічнымі перажыванняміРі можа прывесці да неспрыяльных умоў, да дваістасці самасвядомасці.

4. Ролевая і статусная канцэпцыі асобы

Значнае месца ў сацыялогii займае ролевая тэорыя асобы. Асноўныя палажэннi гэтай тэорыi былi сфармуляваны аўстрыйскiм псiхааналiтыкам З. Фрэйдам, амерыканскiмi сацыёлагамi Дж. Мiдам, Р. Мертанам, Т. Парсансам, а таксама нямецкiм сацыёлагам Р. Дарэндорфам.

94

Ролевая тэорыя апiсвае сацыяльныя паводзiны асобы двума асноўнымi паняццямi: «сацыяльны статус» i «сацыяльная роля». Што гэта азначае? Кожны чалавек у грамадстве займае пэўнае месца i выконвае канкрэтныя функцыi, валодаючы пры гэтым адпаведнымi правамi i абавязкамi, гэта значыць мае пэўны сацыяльны статус. Ён азначае рознабаковую i ў той жа час абагульненую характарыстыку iндывiда: прафесiю, квалiфiкацыю, характар рэальна выконваемай работы, пасаду, матэрыяльнае становiшча, палiтычны ўплыў, партыйную i праф-

саюзную прыналежнасць, дзелавыя сувязi, нацыянальнасць, рэ-

 

 

И

лiгiйнасць, узрост, сямейнае становiшча, сваяцкія сувязi i інш.

 

К

Усё гэта Р. Мертан называў «статусным наборам». Слова «ста-

У

 

тус» прыйшло ў сацыялогію з лацінскай мовы. Старажыт-

Г

 

 

ным Рыме яно абазначала прававое палажэнне юрыдычнай

асобы. У канцы XIX ст. англійскі гісторык . Д. Мэйн надаў

яму сацыялагічнае значэнне для абазначэння сацыяльнай пазі-

цыі, якую займала тая ці іншая асоба ў сацыяльнайБ

структуры

грамадства. У розных літаратурных крыніцах на першы погляд

 

И

розныя азначэнні статусу. СацыяльнымЙстатусам называецца

Р

пазіцыя чалавека ў грамадстве з пэўнымі правамі і абавязкамі,

О

 

месца чалавека, асобы ў сацыяльнай іерархіі, якое абумоўлі-

ваецца яго паходжаннем, прафесіяй, узростам, полам, сямейным становішчам. Т

У статусе фактычнагаИ фіксуецца той набор канкрэтных дзеянняў, што выконваеЗ чалавек у канкрэтных відах узаемадзеяння і ўмовах, у якіх ажыццяўляецца дзейнасць. Па прычыне таго, што кожны чалавек уключаны адначасова не ў адну

сацыяльную сувязь і ажыццяўляе розныя сацыяльныя функцыі,

О

ён мае адпаведна некалькі сацыяльных статусаў. Напрыклад,

малады чалавекП

адначасова выступае як студэнт, сын, спарт-

смен,Емуж. Але часцей за ўсё толькi адзiн вызначае яго месца ў

грамадстве. Гэты статус часта называюць галоўным, цi iнтэ-

Р

 

гральным. Часцей за ўсё бывае так, што галоўны, цi iнтэгральны, статус абумоўлены пасадай чалавека (напрыклад, прафесар, дырэктар). Сацыяльны статус адлюстроўваецца як у знешнiх паводзiнах, аблiччы (адзеннi, жаргоне цi iншых знаках сацыяльнай i прафесiйнай прыналежнасцi), так i ва ўнутранай пазiцыi (ва ўстаноўках, каштоўнасных арыентацыях, матывацыях i інш.).

95

Галоўным у жыццядзейнасці выступае той статус, які вызначае ўстаноўку і накіраванасць асобы, змест і характар яе дзейнасці, стыль жыцця, манеру паводзін, кола знаёмых і інш. Менавіта па гэтым галоўным статусе вылучаюць дадзены індывід або атаясамліваюць індывід і статус.

Галоўныя статусы бываюць вельмі яркімі. Дастаткова назваць імя Аляксандра Македонскага, адзначаў Я. М. Бабосаў, як мы тут жа назавём яго палкаводцам, беспамылкова ўказваючы галоўны статус, што вызначыў яго ўваходжанне ў сусвет-

ную гісторыю ў якасці вялікай асобы. Таксама Я. М. Бабосаў

 

 

 

И

зазначае, што кожны беларус пры ўспаміне імя Янкі Купалы ці

 

 

К

Якуба Коласа беспамылкова скажа, што гэта вялікія беларускія

 

У

 

пісьменнікі, класікі беларускай літаратуры. Кожны з нас можа

прывесці мноства такіх прыкладаў.

Г

 

 

 

 

 

Часам вылучаюць натуральны i прафесiйны статусы. Нату-

ральны статус асобы прадугледжвае важныя i адносна ўстойлi-

выя характарыстыкi чалавека (мужчына, жанчынаБ

, дзяцiнства,

юнацтва, сталасць, старасць i інш.). Прафесiйны – гэта базiсны

 

И

статус асобы, для дарослага чалавекаЙён часцей за ўсё з’яў-

Р

ляецца асновай iнтэгральнага статусу. У iм фiксуецца сацыяль-

О

 

нае, эканамiчнае, вытворча-тэхнiчнае становiшча (банкiр, iн-

жынер, адвакат i інш.). Сацыяльны статус вызначае iндывiда дадзенай сацыяльнай сiТстэмы.

З улікам спадчынныхИпрымет (пол, нацыянальнасць, раса) і

дасягненняў чалавекаЗ, дзякуючы яго ўласным намаганням, вылучаюць два віды статусаў: прадпісаны і дасягальны. Палавая прыналежнасцьОасобы – гэта прадпісаны статус. Любы мужчына, любаяПжанчына атрымліваюць гэты статус не дзякуючы ўласнымЕнамаганням, яны з’яўляюцца такімі ў выніку факта нараджэння. Беларус – прадпісаны статус, паказвае нацыянальнасцьРдадзенага індывіда. Негр – прадпісаны статус, характарызуе прыналежнасць дадзенага індывіда да пэўнай расы. Карацей, такія прыметы чалавека, як пол, нацыянальнасць, расавая прыналежнасць, дадзены чалавеку яго паходжаннем і не залежаць ад яго свядомасці, жадання, волі.

Прадпісанымі з’яўляюцца дваранскія тытулы, тытулы князя, барона, графа, бо яны перадаюцца па спадчыне.

Ад прадпісанага статусу істотна адрозніваецца той, які дасягаецца чалавекам дзякуючы яго здольнасцям, уласным намаганням, настойлівасці, мэтанакіраванасці. Калі кожная асоба

96

мае некаторую колькасць прадпісаных статусаў, якія даюцца ёй у сацыяльнай групе ці грамадстве ў цэлым і не залежаць ад індывідуальных здольнасцей, уласных намаганняў, то дасягальныя статусы замацоўваюцца за чалавекам з улікам яго здольнасцей, пераваг перад іншымі. Гэты феномен добра апісаны М. Янгам: «Прынцэса – гэта прадпісаны статус. Дзяўчынка з каралеўскай спадчыннасцю можа “пальцам аб палец не ўдарыць”, а яе будучыня ўсё роўна гэта будучае прынцэсы. Яна народжана прынцэсай, і будзе яна “харошанькай” або брыдкай, высокай ці нізкай, разумнай ці не, яна застанецца прынцэсай. Дасягальныя статусы, наадварот, не даюцца ад нараджэння,

яны могуць набывацца толькі асобамі, найбольш прыдатнымі

 

 

И

да гэтага. Быць мужчынай – прадпісаны статус, які залежыць

 

К

ад нараджэння, але быць мужам – дасягальны статус, які не

У

 

вынікае аўтаматычна з факта нараджэння мужчыны, а зале-

Г

 

 

жыць ад мужчынскіх паводзін у будучым. Негр – гэта прадпі-

саны статус, але паліцэйскі – дасягальны статусБ. Ніхто не можа

быць народжаны паліцэйскім. Станаўленне дасягальнага ста-

 

И

таленту, выбару ці

тусу ажыццяўляецца дзякуючы асабістамуЙ

Р

 

актыўнасці кожнага індывіда».

 

 

О

 

 

Статус прафесара, чэмпіёна свету ці прэзідэнта дзяржавы ча-

лавек набывае, прымяняючы свае веды, уменні, навыкі, пера-

мэты. Таму дасягальнымИТназываецца статус, які з’яўляецца ўзнагародай дадзенамуЗ індывіду за яго намаганні, мэтанакіраванасць, настойлівасць, волю ў дасягненні пастаўленай мэты.

адольваючы цяжкасці і перашкоды на шляху да пастаўленай

Сацыяльны статус, асабліва дасягальны, арганічна звязаны

як з ацэнкай індывіда акружаючымі, так і з індывідуальнай са-

О

маацэнкай, якая можа супадаць ці не супадаць з ацэнкай са-

цыяльнайПгрупы або грамадства ў цэлым.

СацыяльныЕ

статус асобы не з’яўляецца нязменным на пра-

цягу ўсяго жыцця. З цягам часу ён можа мяняцца, прычым ча-

Р

 

сам вельмі істотна. Ажыццяўленне асобай сацыяльнага статусу і ўспрыманне гэтага статусу самой асобай і акружаючымі ўяўляе складаны, часам супярэчлівы сацыяльна-псіхалагічны працэс.

У рэальнай жыццядзейнасці сацыяльны статус асобы як катэгорыя, якая функцыянуе толькі ў суадносінах з іншымі статусамі, што маюць другія людзі, выяўляецца ў розных ролях, якія выконвае дадзеная асоба ў працэсе ўзаемадзеяння з роз-

97

нымі індывідамі. Значыць, не менш важнае значэнне пры характарыстыцы асобы мае такi яе элемент, як сацыяльная роля. Сацыяльная роля − гэта чакаемыя паводзiны чалавека, звязаныя з яго сацыяльным статусам, i тыповыя для людзей адпаведнага сацыяльнага статусу ў дадзеным грамадстве. Роля – гэта дынамічны, паводзінскі аспект статусу.

Сучасны амерыканскі сацыёлаг Н. Смелзер падкрэслiвае, што спроба сiстэматызацыi сацыяльных роляў была зроблена Т. Парсансам i яго калегамi. Яны лiчылi, што любая роля можа

1.Эмацыянальнасць. Некаторыя ролi (напрыклад, медыцынИ - скай сястры, доктара або ўласнiка пахавальнага бюроК) патрабуюць эмацыянальнай стрыманасцi ў сiтуацыях, каліУразмова iдзе аб хваробе, пакутах, смерцi). Ад членаў сям’iГi сяброў чакаецца таксама стрыманае праяўленне пачуццяў. Б

2.Спосаб атрымання. Ёсць ролi, абумоўленыя прадпiсанымi статусамi, напрыклад дзіцяцi, юнака,Йдарослага грамадзянiна; яны вызначаюцца ўзростам чалавека. Другiя ролi заваёўваюцца. Калі мы, напрыклад, гаворымИаб доктары медыцыны, мы маем на ўвазе такую ролю, якаяРдасягаецца не аўтаматычна, а ў вынiку намаганнняў асобыО.

3.Маштаб. Некаторыя ролi абмежаваны строга вызначанымi аспектамi ўзаемадзеянняТлюдзей. Напрыклад, ролi доктара i пацыента абмежаваныИпытаннямi, якiя непасрэдна адносяцца да здароўя пацыентаЗ. Памiж маленькiм дзiцем i яго мацi цi бацькам устанаўлiваюцца адносiны больш шырокага плана: кожнага з бацькоўОхвалююць многiя бакi жыцця малога.

4.ФармалПiзацыя. Пэўныя ролi прадугледжваюць узаемадзеяннеЕз людзьмi ў адпаведнасцi з устаноўленымi правiламi. Напрыклад, бiблiятэкар абавязаны выдаць кнiгi на вызначаны тэрмРiн; мы не чакаем, што брат цi сястра заплацяць нам за аказаную паслугу.

5.Матывацыя. Розныя ролi абумоўлены рознымi матывамi. Мы мяркуем, што прадпрымальны чалавек заняты ўласнымi iнтарэсамi, што яго ўчынкі вызначаюцца iмкненнем атрымаць максiмальны прыбытак. Але супрацоўнiк сацыяльнай сферы, на нашу думку, працуе галоўным чынам для грамадскай карысцi, а не асабістай выгады.

Сацыяльную ролю трэба разглядаць у двух аспектах: ролевага чакання i ролевага выканання. Памiж гэтымi двума аспекта-быць апiсана з дапамогай пяцi характарыстык.

98

мi нiколi не бывае поўнага супадзення ў паводзiнах асобы. Калi хто-небудзь не выконвае ролю ў адпаведнасцi з нашым чаканнем, то ён уступае ў пэўны канфлiкт з грамадствам.

Ролевыя патрабаваннi (прадпiсаннi, палажэннi i чаканне пэўных паводзiн) увасабляюцца ў канкрэтных сацыяльных нормах, згрупаваных вакол сацыяльнага статусу. У нарматыўнай структуры сацыяльнай ролi звычайна вылучаюць чатыры элементы: 1) апiсанне тыпу паводзiн, якія адпавядаюць дадзенай ролi; 2) прадпiсаннi (патрабаваннi), звязаныя з дадзенымi паводзiнамi; 3) ацэнка выканання прадпiсанай ролi; 4) санкцыя – сацыяльныя вынiкi той ці iншай дзейнасцi ў рамках патраба-

вання сацыяльнай сiстэмы. Сацыяльныя санкцыi па сваім ха-

 

 

И

рактары могуць быць маральнымi, рэалiзуемымi непасрэдна

 

К

сацыяльнай групай праз яе паводзiны (напрыклад, пагарда),

У

 

або юрыдычнымi, палiтычнымi, экалагiчнымi i іншымі, рэалi-

Г

 

 

зуемымi праз дзейнасць сацыяльных iнстытутаў. Сэнс сацы-

яльных санкцый у тым, каб стымулявацьБчалавека да пэўнага

тыпу паводзiн.

 

И

Любая роля, безумоўна, не з’яўляеццаЙчыстай мадэллю па-

 

Р

водзiн. Галоўным звязуючым звяном памiж ролевымi чакан-

 

О

 

нямi i ролевымi паводзiнамi служыць характар iндывiда. Па-

колькi кожны чалавек выконвае некалькi роляў у мностве розных сiтуацый, памiж ролямi могуць узнiкаць канфлiкты. Роле-

вы канфлiкт – гэта сiтуацыя, калi чалавек сутыкаецца з неаб-

 

 

 

Т

ходнасцю задавальняць патрабаваннi дзвюх цi некалькiх несу-

 

 

И

мяшчальных роляў.

 

З

 

О

5. Сацыялiзацыя асобы

 

 

ФармiраваннеП

асобы, набыццё iндывiдам сацыякультурнай

формыЕ− працэс вельмі складаны. У iм удзельнiчаюць мноства

рухаючых сiл, фактараў, таму стварэнне якой-небудзь адзiнай

Р

 

 

 

мадэлi, здольнай растлумачыць духоўны свет кожнага чалавека, шляхi яго станаўлення, − даволі складаная задача.

Сацыёлагi вызначаюць толькi асноўныя лiнii, па якіх можна весцi аналiз сацыялiзацыi працэсу, пад якім разумеецца фармiраванне сацыяльных якасцей, уласцiвасцей, каштоўнасцей, ведаў i ўменняў, засваення нормаў, правiл, узораў, установак, паводзiн, дзякуючы якiм чалавек становiцца дзеяздольным удзельнiкам сацыяльных сувязей, iнстытутаў i супольнасцей.

99

Сацыялiзацыя − даволі шырокi працэс. Яна прадугледжвае як авалоданне навыкамi, уменнямi, ведамi, звязанымi з прыроднымi аб’ектамi, так i фармiраванне каштоўнасцей, iдэалаў, нормаў i прынцыпаў сацыяльных паводзiн.

Трэба мець на ўвазе складнікі працэсу развiцця асобы, яе духоўнага свету. З аднаго боку, iндывiдуалiзаваныя сацыяльнагрупавыя, класавыя, этнiчныя, прафесiйныя i іншыя стандарты, узоры ролевых паводзiн, якiя прадпiсваюць асобе пэўны тып паводзiн, падмацаваны рознымi формамi сацыяльнага кантролю. З другога − аўтаномная, незалежная асоба, якая мае патэнцыяльную магчымасць уласнай пазiцыi, непаўторнасцi, што

праяўляецца ў працэсе пошуку, выбару i ажыццяўлення сацы-

яльных роляў.

 

 

И

 

К

 

 

Вытокi сучасных канцэпцый сацыялiзацыi ўтрымлiваюцца ў

 

У

 

працах французскага сацыёлага Г. Тарда, якi ў аснову сацыя-

 

Г

 

 

лiзацыi паклаў прынцып пераймання (iмiтацыi). На яго думку,

гэты прынцып складае аснову чалавечыхБузаемаадносiн, а

адносiны настаўнiк – вучань ён абвясцiў тыповымi сацыяльны-

 

И

мi адносiнамi. Разгорнутую сацыялагЙiчную тэорыю, якая апiс-

Р

вае працэсы агульнапрынятых нормаў iнтрэграцыi iндывiда ў

О

 

сацыяльную сiстэму, распрацаваў амерыканскi сацыёлаг

Т. Парсанс. Па сцвярджэнні вучонага, iнстытуты сацыялiзацыi,

уключаючы сям’ю, школу i iншыя, выконваюць функцыю

ўзнаўлення сацыяльнай структуры.

Т

 

Працэс сацыялізацыі – гэта бесперапынны працэс авалодан-

И

 

ня культурай і разам з тым індывідуалізацыі асобы, бо каштоў-

насці культуры засвойваюццаЗ

канкрэтным чалавекам, уплыва-

юць на ягоПхарактарО , псіхічны склад, тэмперамент, менталітэт. ПаказальныЕ ў гэтых адносінах цікавы вопыт самааналізу, які ажыццявіў М. А. Бярдзяеў: «Я ніколі не хацеў і не мог чамунебудзьР на свеце падначаліцца. Ва ўсякім выпадку, добрым бокам гэтай уласцівасці была вялікая незалежнасць. Парадокс майго існавання ў тым, што, будучы асацыяльным і антысацыяльным у адным сэнсе, у другім сэнсе я быў сацыяльным, таму што імкнуўся да сацыяльнай праўды і справядлівасці, да сацы-

яльнага вызвалення і братняй агульнасці людзей.

Я належу да таго тыпу людзей і той невялікай часткі пакалення канца XIX і пачатку ХХ стагоддзя, у якім дасягнуў незвычайнай вастрыні і напружанасці канфлікт асобы, непаўторнай індывідуальнасці з агульным і родавым».

100