Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

Асновы сучаснага падыходу да вывучэння сацыяльнай стратыфiкацыi закладзены Максам Веберам, разглядаўшым сацыяльную структуру грамадства як мнагамерную сiстэму, у якой побач з класамi i выклікаўшымi iх адносiнамi ўласнасцi i ўзроўнем даходаў важнае месца належыць сацыяльнаму статусу i ўладзе. Ён увёў крытэрыi сацыяльнага прэстыжу i прыналежнасцi да пэўных палiтычных колаў. Пад сацыяльным прэстыжам разумеецца атрыманне iндывiдам ад нараджэння цi дзякуючы асабiстым якасцям такога сацыяльнага статусу, якi дазваляе яму заняць пэўнае месца ў сацыяльнай iерархii. Тэорыi сацыяльнага статусу – састаўная частка канцэпцыi сацыяльнай

стратыфiкацыi. Тэрмін «сацыяльны статус» (ад лац. status –

 

 

И

стан, палажэнне) упершыню ўвёў у навуковы ўжытак ан-

 

К

глiйскi сацыёлаг Г. Д. Мэйн. У далейшым распрацоўкай сацы-

У

 

яльнага статусу займалiся многiя вучоныя. Сацыяльны стутус

Г

 

 

азначае палажэнне асобы або групы ў грамадстве. Сацыяльны

стутус вызначаецца шматлiкiмi паказчыкамБi, якiя задаюцца ты-

пам сацыякультурнай сiстэмы. У сучасных грамадствах най-

 

И

больш важнымi з’яўляюцца такiя крытэрыЙ i, як прэстыж пра-

Р

фесii, узровень даходу, працягласць i якасць адукацыi, аб’ём

О

 

уладных паўнамоцтваў, памер маёмасцi. Некаторыя статусы

дадзены чалавеку ад нараджэння (пол, этнiчнае паходжанне i інш.) i называюцца «прадпТiсаныя статусы». Іншыя дасягаюцца чалавекам уласнымiИнамаганнямi (узровень адукацыi, прафесiя, знаходжанне ў шлюбеЗ). Гэта набытыя статусы.

Няцяжка заўважыць, што адзін і той жа чалавек адначасова валодае некалькіміО статусамі. Возьмем, напрыклад, любога студэнта:Пён адначасова студэнт, малады мужчына, сын, муж, спартсменЕ, удзельнік мастацкага калектыву. Кожная з гэтых пазіцый можа мець як для самога чалавека, так і для тых, хто ягоРакружае, большае ці меншае значэнне. Напрыклад, добры спартсмен, які мае вялікія дасягненні ў спорце, будзе ацэньвацца людзьмі менавіта з гэтай пазіцыі (тое, што гэты чалавек яшчэ і студэнт, сын у дадзеным выпадку ўспрымаецца як менш значнае).

Значны ўклад у тэорыю стратыфікацыі ўнёс П. Сарокін. Сацыёлагі сцвярджаюць, што калі прапанаваныя М. Веберам палітычныя крытэрыі ўспрымаюцца недастаткова абгрунтаванымі, то П. Сарокін аб вылучаных ім крытэрыях гаворыць канкрэтна і выразна. Ён канкрэтна ўказвае на немагчымасць

81

даць адзіную сукупнасць крытэрыяў прыналежнасці да якойнебудзь страты і адзначае наяўнасць у грамадстве трох стратыфікацыйных структур: эканамічнай, прафесійнай і палітычнай. Уласнік, валодаючы вялікім багаццем, значнай эканамічай уладай, мог фармальна не ўваходзіць у вышэйшыя эшалоны палітычнай улады, не займацца прафесійна прэстыжнай дзейнасцю. І, наадварот, чалавек, зрабіўшы бліскучую кар’еру, мог не быць уласнікам капіталу, што, тым не менш, не перашкаджала яму быць сваім у вышэйшых эшалонах улады.

Парсанс увёў тры групы прыкмет дыферэнцыяцыi: першую ўтвараюць такія характарыстыкі, якія людзі набываюць ад на-

раджэння (этнічная прыналежнасць, полаўзроставыя асаблівас-

 

 

И

ці, сваяцкія сувязі); другая ўключае прыкметы, звязаныя з на-

 

К

бытым сацыяльным статусам і выкананнем адпаведнай ролі

У

 

(розныя віды прафесійна-працоўнай дзейнасці); трэцюю групу

Г

 

 

складаюць элементы «валодання»: уласнасць, матэрыяльныя і

духоўныя каштоўнасці, прывілеі, магчымасцьБкіраваць і каман-

даваць людзьмі.

 

И

У далейшым сацыёлагі спрабаваліЙпашырыць колькасць

 

Р

крытэрыяў стратыфікацыі шляхам уключэння iншых, напры-

клад узроўню адукацыі.

О

 

 

 

Нельга не пагадзіцца з прызнаннем мнагамернасці самой з’явы стратыфікацыі. ТСтратыфікацыйная карціна грамадства шматпланавая, яна яўнаИскладаецца з некалькіх даволі розных напластаванняў.ЗМожна ўпэўнена сцвярджаць, што ўсе віды іерархіі значныя для грамадства, таму што дазваляюць рэгуляваць узнаўленнеОсацыяльных сувязей і накіроўваць асабістыя імкненні,Памбіцыі людзей на набыццё важных для грамадства статусаўЕ. Сацыяльная стратыфікацыя – гэта натуральная і сацыяльная няроўнасць паміж людзьмі, яна праяўляецца ў жыцці і маеРіерархічны характар, устойліва падтрымліваецца і рэгулюецца рознымі інстытуцыйнымі механізмамі, пастаянна ўзнаўляецца і мадыфікуецца, што з’яўляецца ўмовай упарадкаванага існавання любога грамадства і крыніцай яго развіцця.

Для падтрымкі сацыяльнай іерархіі ў грамадстве першапачаткова было знойдзена простае рашэнне: народжаны ў сям’і раба павінен заставацца рабом, у сям’і прыгоннага – прыгонным, у сям’і патрыцыя ці двараніна – прадстаўніком вышэйшага класа, і толькі каралеўскае паходжанне магло даць шанс на валоданне вярхоўнай уладай. Уся сістэма сацыяльных інстыту-

82

таў: права, армія, суд, царква – сачылі за строгім захаваннем правіл саслоўнай арганізацыі іерархічнай структуры грамадства. Самая жорсткая іерархічная сістэма была створана ў Індыі ў выглядзе каст, прыналежнасць да адной з іх навечна вызначала месца чалавека ў грамадстве. Устойлівасць такой сістэмы магла падтрымлівацца толькі сілай: сілай зброі, валоданне і выкарыстанне яе было правам толькі вышэйшых слаёў; сілай рэлігіі, меўшай выключныя магчымасці ўздзеяння на людзей; сілай адпаведных законаў, нормаў, звычаяў, на выкананне якіх

была накіравана ўся моц дзяржаўнага апарату. Іерархічная

 

 

И

сістэма сучаснага грамадства пазбаўлена такой жорсткасці.

 

К

Фармальна ўсе грамадзяне маюць роўныя правы, у тым ліку і

У

 

права займаць любое месца ў сацыяльный прасторы, вышэй-

Г

 

 

шыя этажы сацыяльнай лесвіцы. Рэзка ўзросшая сацыяльная мабільнасць, тым не менш, не прывяла да размывання іерархіч-

най сістэмы. Грамадства па-ранейшаму падтрымлівае і ахоўвае

сваю іерархію. Больш таго, лічыцца, што няроўнасцьБ

– не толь-

кі аб’ектыўная данасць, рэаліі сацыяльнага жыцця, але і важная

 

И

крыніца сацыяльнага развіцця. ДругаяЙсправа, наколькі гэтая

Р

няроўнасць вялікая. У свой час К. Маркс меркаваў, што будзе

О

 

паступова ажыццяўляцца канцэнтрацыя багацця ў руках ня-

многіх за кошт збяднення іншых. П. Сарокін, адхіляючы тэзіс

не менш быў таксамаИсхільныТ лічыць, што верхняя частка сацыяльнай іерархііЗмае тэндэнцыю да ўзвышэння над астатняй часткай. Але гэты рост багацця і ўлады вярхушкі абмежаваны. Існуе, лічыў ён, «кропка павышэння», далей якой грамадства

К. Маркса аб абсалютным збядненні мас пры капіталізме, тым

не можа рухацца без рызыкі буйной катастрофы. Па меры

О

 

набліжэння да гэтай кропкі ў грамадстве пачынаюцца працэсы

па стрымліванніП

згубнай тэндэнцыі, праводзяцца або рэформы

па пераразмеркаванніЕ

багацця праз сістэму падаткаабкладання

ці іншым чынам, або пачынаюцца глыбінныя рэвалюцыйныя

Р

 

 

працэсы, у якія ўцягваюцца шырокія сацыяльныя слаі.

Стабільнасць грамадства звязана з профілем сацыяльнай стратыфікацыі. Тут вельмі важна мець пэўныя рацыянальныя суадносіны паміж сацыяльнымі слаямі. Плённай лічыцца ідэя, выказаная Г. Зімелем, аб тым, што стабільнасць іерархічнай структуры грамадства залежыць ад удзельнай вагі і ролі сярэдняга класа. Займаючы прамежкавае становішча, сярэдні клас выконвае сувязную ролю паміж двума полюсамі сацыяльнай

83

іерархіі, зніжаючы іх супрацьстаянне. Лічыцца, што чым большы колькасна сярэдні клас, тым больш у яго магчымасцей уплываць на палітыку дзяржавы, на працэс фарміравання фундаментальных каштоўнасцей грамадства, светапогляд грамадзян. Гэтая ідэя шырока распаўсюджваецца сёння сярод палітычных дзеячаў і навукоўцаў на постсавецкай прасторы. Наяўнасць моцнага сярэдняга пласта ў сацыяльнай іерархіі многіх сучасных краін дазваляе ім захаваць устойлівасць, нягледзячы на эпізадычнае нарастанне напружанасці сярод бяднейшых

слаёў. Размыванне сярэдняга слоя, якое можа адбывацца ў пе-

 

 

И

рыяды эканамічных крызісаў, пагражае грамадству сур’ёзнымі

 

К

ўзрушэннямі. Збядненне ва ўмовах лібералізацыі цэн і па-

У

 

дзення вытворчасці асноўнай масы насельніцтва ў Расіі і ін-

Г

 

 

шых постсавецкіх рэспубліках парушае раўнавагу ў грамадстве. Гэта, у сваю чаргу, можа прывесці да вылучэння на пер-

шы план патрабаванняў люмпенскай часткі насельніцтва, якая

нясе ў сабе вялікі разбуральны зарад, накіраваныБ

ў асноўным

на пераразмеркаванне, а не на стварэнне нацыянальнага багац-

 

 

 

И

 

ця. Найбольш распрацаванай у канцэпцыіЙстратыфікацыі з’яў-

ляецца функцыяналісцкая

Р

стратыфікацыя

 

сацыяльная

 

О

 

 

(Т. Парсанс, Г. Шылз, Б. Барбер, К. Дэвіс і інш.). З пункту

гледжання функцыяналісцкай метадалогіі

стратыфікацыйная

Т

 

 

 

сістэма грамадства з’яўляецца эвалюцыйнай універсаліяй,

И

 

любога развітога грамадства. З

аб’ектыўнай патрэбнасцю

аднаго боку, яна абумоўлена раздзяленнем працы і сацыяльнай

дыферэнцыяцыяй розных сацыяльных слаёў і груп, з другога –

О

сістэмы каштоўнасцей і культурных

вынікам фарміраванняЗ

стандартаў, якія вызначаюць ролю той ці іншай дзейнасці

і ўзаконьваюць існуючую сацыяльную няроўнасць.

ФункцыяналістыП

падкрэсліваюць значэнне сацыяльнай інтэ-

Р

 

грацыіЕграмадства. Яна патрабуе наяўнасці ўпарадкаваных бесканфліктных адносін паміж сацыяльнымі дзеячамі (індывідамі,

арганізацыямі, інстытутамі). Амерыканскі сацыёлаг Б. Барбер правёў стратыфікацыю грамадства па шасці паказчыках: 1) прэстыж, прафесія, улада і магутнасць; 2) даход, ці багацце; 3) адукацыя, або веды; 4) рэлігійнасць; 5) становішча родзічаў;

6)этнічная прыналежнасць.

Тэорыя сацыяльнай стратыфікацыі, вылучаючы тыя ці ін-

шыя крытэрыі дзялення грамадства на сацыяльныя слаі, групы, з’яўляецца метадалагічнай асновай для распрацоўкі тэорыі

84

сацыяльнай мабільнасці (сацыяльнага перамяшчэння). Сацыяльная мабільнасць – гэта змяненне статусу, месца, займаемага ў сацыяльнай структуры грамадства. Тэрмін «сацыяльная мабільнасць» быў уведзены ў сацыялогію ў 1927 г. П. А. Сарокіным, які разглядаў сацыяльную мабільнасць як любое змяненне сацыяльнага становішча, а не толькі пераход асоб і сем’яў з адной сацыяльнай групы ў другую. У адпаведнасці з поглядамі П. А. Сарокіна сацыяльная мабільнасць азначае перамяшчэнне па сацыяльнай лесвіцы ў двух напрамках: 1) вертыкальным –

рух уверх – уніз; 2) гарызантальным – перамяшчэнне на адным і тым жа сацыяльным узроўні.

 

 

И

7. Сацыяльна-тэрытарыяльная структура грамадства

 

К

У

 

Адной з разнавiднасцей сацыяльнай структуры грамадства

Г

 

 

з’яўляецца сацыяльна-тэрытарыяльная структура. Сацыяльна-

тэрытарыяльная структура − абавязковыБкампанент любога

грамадства. Будучы рухомай па сутнасцi, сацыяльна-тэрытары-

 

И

яльная структура сведчыць аб якасныхЙ характарыстыках i

Р

ацэнках грамадства i, перш за ўсё, аб узроўнi развiцця вытвор-

О

 

часцi, узроўнi агульнай вытворчай культуры членаў грамад-

ства, аб магчымых тэндэнцыях сучаснага i перспектыўнага развiцця, аб узроўнi самастойнасцi эканамiчнага, сацыяльнага i

палiтычнага развiцця, аб сацыяльна-дэмаграфiчных працэсах i

Т

ступенi сацыяльнай мабiльнасцi i інш. Тэрытарыяльная суполь-

И

 

насць увасабляе сукупнасць людзей, якія жывуць на адной

асвоенай у гаспадарчымЗ

плане тэрыторыi. Насельнiцтва вёскi,

горада, культурнаПО-гiстарычнага рэгiёна з’яўляецца супольнасцю тамуЕ, што людзі аб’яднаны сiстэмай эканамiчных, сацыяльных, палiтычных, каштоўнасна-нарматыўных сувязей. ТэрытарыяльнаяР супольнасць аб’ядноўвае людзей, нягледзячы на разнастайнасць прафесiянальных, дэмаграфiчных i іншых адрозненняў, па прычыне некаторых агульных сацыяльных i культурных рыс i iнтарэсаў. Тэрытарыяльныя супольнасцi характарызуюць асаблiвасці ў сацыяльным складзе насельнiцтва, спецыфiчныя традыцыi працы i правядзення вольнага часу, арганiзацыi сямейнага быту i зносiн; адрозніваюць іх таксама сацыяльная i прафесiйная арыентаванасць моладзi; узроўнi адукацыi, агульнай культуры i прафесiйнай падрыхтаванасцi людзей. Сутнасць функцый тэрытарыяльных супольнасцей за-

85

ключаецца ў тым, што менавіта тут ажыццяўляецца спажывецкая дзейнасць людзей, прадуктам якой з’яўляецца працэс авалодання каштоўнасцямi i нормамi, уласцiвымi дадзенаму соцыуму. Пры ўсёй значнасцi сучасных глабальных сродкаў перадачы iнфармацыi мiжпакаленная непасрэдная дыяхронная перадача культуры aдбываецца ў межах «малой радзiмы» сацыялiзаванага iндывiда.

У працэсе гiстарычнага развiцця ажыццяўлялася i ажыццяўляецца рассяленне людзей на планеце, па краiнах i рэгiёнaх. На

гэтае рассяленне iстотна ўплываюць разнастайныя клiматыч-

 

 

И

ныя ўмовы, геаграфiчнае асяроддзе, прыродныя багаццi. Дзя-

 

К

куючы iм чалавек замацоўваецца на пэўнай тэрыторыi, арганi-

У

 

зоўвае сваю дзейнасць па задавальненні жыццёва важных па-

Г

 

 

трэбнасцей, уступаючы ў неабходныя зносiны з іншымi людзьмi. Так аб’ектыўна складваюцца прасторавая форма арганi-

зацыi грамадства, яго тэрытарыяльная структура. Падобная

форма арганiзацыi грамадства не мае абсалютнаБ

ўстойлiвага

характару. Яна мяняецца, удакладняецца ў залежнасцi ад змен,

 

И

якiя адбываюцца ў жыццядзейнасцi Йлюдзей. Характар расся-

Р

лення i змена яго формаў залежаць ад змянення вытворчых сi-

О

 

стэм. Гiстарычна найбольш значнымi з’яўляюцца саматужная,

мануфактурныя i iндустрыяльная сістэмы. На працэс фармiравання супольнасцей пасяленчТ aга тыпу значнае ўздзеянне аказала раздзяленне працыИспачатку на сельскагаспадарчую i рамеснiцкую, пазней –Зна фiзiчную i разумовую адначасова з расслаеннем народа на аснове сацыяльнай няроўнасцi. Iснуючыя тыпы населеныхОпунктаў: горад, пасёлак гарадскога тыпу, сяло, вёска i іншыяП− адрознiваюцца многiмi прыкметамi i якаснымi паказчыкамЕi культуры, спосабу i ладу жыцця. Урбанiзацыя – адзiн з самых важнейшых этапаў гiсторыi развiцця супольнасцейР, ён звязаны з узнiкненнем гарадоў. Першыя гарады ўзнiклi пяць – шэсць тысяч гадоў таму ў далiнах рэк Тыгр i Еўфрат у Месапатамii (сучасны Iрак). Гэта былi незалежныя гарады-дзяржавы, на чале кожнага стаяў цар, які адначасова лічыўся i галоўным святаром. Многія старажытныя гарады сфармiравалiся ў Егiпце ўздоўж берагоў Нiла, у далiне ракi Iнд (дзе знаходзiцца цяперашнi Пакiстан) i ў далiне ракi Хуанхэ ў Кiтаi. Усе гэтыя гарады ўзнiклi ў месцах, найбольш спрыяльных для развiцця сельскай гаспадаркi. Кожнае з iх адрознiвалася мяккiм клiматам, урадлівай глебай i мноствам вады. Шы-

86

рокая сетка iрыгацыi, удасканаленне плуга i кола спрыялi росту вытворчасцi прадуктаў харчавання. Побач з насельнiцтвам, занятым сельскагаспадарчай працай, з’явiлiся кавалi, рамеснiкi, купцы. Важна адзначыць, што амаль усе старажытныя гарады былi размешчаны ў далiнах рэк. Гэта выклiкана шэрагам прычын i садзейнiчала развiццю гандлю i культурных сувязей з iншымi народамi, што стымулявала супрацоўнiцтва памiж iмi i абмен у галiне тэхналогii i сацыяльнага жыцця. Вынiкам урбанiзацыi сталі дыферэнцыяцыя насельнiцтва, рост колькасцi бедных, павелiчэнне злачыннасцi, нарастанне сацыяльнай нестабiльнасцi. У той жа час пачынаецца працэс фармiравання

сярэдняга слоя i буржуазнай праслойкi, якія заўсёды жадалі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

И

мець парадак i стабiльнасць. Узмацняецца iнстытут грамадскай

 

 

 

 

 

 

 

 

К

думкi, павялiчваецца колькасць розных грамадскiх рухаў, якія

 

 

 

 

 

 

 

У

з аднаго

выступаюць за сацыяльныя рэформы. Такiм чынам,

 

 

 

 

 

 

 

Г

 

 

боку, выразна праявiлiся сацыяльныя хваробы грамадства, з

другога − аб’ектыўна паспелi тыя сiлы, якiБя былi зацiкаўлены ў

iх лячэннi i

маглi выступаць у якасцi заказчыка сацыяльных

даследаванняў, здольных

 

 

И

 

ад гэтых

прапанавацьЙ«лякарства»

«хвароб».

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

П ы т а н н і і з а д а н н і

 

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

1.

 

 

И

 

 

 

 

 

Што такое сацыяльная структура грамадства?

 

 

2.

Назавіце падыходы да структурызацыі грамадства.

3.

Абазначце асноўныя

крытэрыі дзялення грамадства на

класы.

О

 

 

 

 

 

 

 

З

 

 

 

 

 

 

4.

У чым заключаецца сутнасць сацыяльнай стратыфікацыі?

5.

Назавіце крытэрыі сацыяльнай стратыфікацыі.

 

 

6.

ШтоПўяўляе сабой сацыяльная мабільнасць?

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

7.

Еаскрыйце сутнасць вертыкальнай і гарызантальнай сацы-

яльнай мабільнасці.

 

 

 

 

 

 

8.

Што азначае сацыяльна-тэрытарыяльная структура гра-

мадства?

 

 

 

 

 

 

 

 

87

Гл ав а 6 . Сацыялогія асобы

1.Чалавек як біясацыяльная з’ява і культурная істота

Даследаванне праблем челавека вучонымі-сацыёлагамі дапамагае глыбей зразумець сацыяльную рэальнасць, сацыяльныя сувязi i ўзаемадзеяннi людзей. Чалавек – прадукт бiялагiчнай эвалюцыi.

Усякая жывёла, што нараджаецца на свет, надзелена багатым наборам iнстынктаў, якiя забяспечваюць яе прыстасаванасць да пэўных умоў жыцця. Жывёлы iнстынктыўна прыста-

саваны да вiдавой ролi паводзiн, таму рысь, напрыклад, паво-

 

 

И

дзiць сябе інакш, чым воўк або лiса. Iншая справа з чалавекам.

 

К

Агульнапрызнаны факт, што ўсе людзі на Зямлi адносяцца

У

 

да аднаго бiялагiчнага тыпу – чалавека разумнага. Але нiкому

Г

 

 

пакуль не ўдавалася адшукаць у чалавека прыроджаную паво-

дзiнскую ролю. Шматлiкiя адрозненні сяродБлюдзей сведчаць

аб iндывiдуальнай варыянтнасцi паводзiн, невядомай жывёль-

 

И

наму свету. Галоўнымi сродкамi перадачыЙ праграмы, якая вы-

Р

значае паводзiны людзей, з’яўляюцца мова, паказ i прыклад.

О

 

Ролю генетычных iнструкцый у чалавека выконваюць нормы

пераемнасці паводзiн і культура. Менавіта культура, якая з дзяцiнства засвойваецца чалавечым iндывiдам, будучы заданай

яму дарослымi, выконвае рашаючую ролю ў вызначэннi чала-

века.

Т

И

 

Чалавечая прырода ў яе спецыфiцы зрабiла чалавека куль-

турнай iстотай. АлеЗкультурная iстота, па-першае, iстота неса-

мадастатковая, па-другое, iстота творчая.

 

О

Недастатковасць, паводле І. Г. Гердэра, заключаецца ў тым,

што чалавекП, пазбаўлены ўласцiвых жывёле беспамылковых

iнстынктаўЕ, самы бездапаможны з усiх жывых істот. У яго ня-

ма прыроджанага iнстынкту, які цягнуў бы яго ва ўласную сты-

Р

 

хiю, i самой стыхii не iснуе. Нюх не прыводзiць яго да траў,

неабходных, каб перамагчы хваробу, механiчны навык не пабуджае яго будаваць гняздо i г.д. Карацей кажучы, з усiх жывых iстот чалавек самая не прыстасаваная да жыцця iстота. Але менавіта адсутнасць першапачатковай непрыстасаванасцi робiць яго творчай iстотай. Для таго каб папоўнiць асабiстую недастатковасць, кампенсаваць адсутнасць тых або іншых здольнасцей, чалавек стварае культуру. У гэтым кантэксце

88

можна сказаць, што культура носiць iнструментальны характар, гэта значыць яна аказваецца iнструментам прыстасавання чалавека да прыроды i пакарэння прыроды. З дапамогай культуры чалавек авалодвае асяроддзем, падпарадкоўвае яго сабе, прыстасоўвае да задавальнення сваiх патрэбнасцей.

Чалавек у адрозненне ад iншых жывых iстот пазбаўлены спецыфiчных вiдавых рэакцый. У жывёл рэакцыi на стымулы знешняга асяроддзя фармiруюцца па iнстынктыўных праграмах, спецыфiчных для кожнага вiду. Менавіта гэтыя праграмы

iнстынктыўных патрэбнасцей. Гэты працэс аналiзу i выдзялен-

 

 

 

 

И

ня ёсць працэс прыпісвання значэнняўЙэлементам асяроддзя.

 

 

 

Р

Арыентацыя на значэннi неабходна, каб паводзiны чалавека

 

 

О

 

былі асэнсаванымi i зразумелымi для самога iндывiда i для

акружаючых.

Т

 

 

Такiя асэнсаваныя паводзiны з’явiлiся крынiцай культуры,

 

И

 

 

 

паколькi ўсё, што станавiлася вынiкам асэнсаваных, арыента-

адсутнiчаюць у чалавека. Таму чалавек быццам выпадае з сеткi

прыроды, якая забяспечвае iншыя вiды спецыфiчнымi прагра-

мамi рэагавання на стымулы спецыфiчнага для вiду асяроддзя.

 

 

И

Паколькi выжыванне чалавека не гарантавана самой прыро-

 

К

дай, яно становiцца для чалавека практычнай задачай, а яго

У

 

асяроддзе i ён сам у гэтым асяроддзi − прадметам пастаяннай

Г

 

 

рэфлексii. Чалавек вымушаны аналiзаваць сваё асяроддзе, вы-

дзяляць тыя элементы, якiя неабходны дляБзадавальнення яго

ваных на значэннеЗпаводзiн, само па сабе было асэнсаваным i ўтрымлiвала значэннi, на якiя маглi арыентавацца iншыя iндывiды. Так стваралася «другая прырода», гэта значыць культур-

нае асяроддзе, якое стала спецыфiчным асяроддзем для homo

sapiens.

О

АдзначымП, што тэрмiн «другая прырода» носiць метафарыч-

ны характарЕ

. Кожны чалавек прыходзiць у свет ужо гатовых

значэнняў, з якiх складваюцца прадметы яго культурнага ася-

Р

 

роддзя. Таму ён разглядае iх як аб’ектыўныя рэальнасцi, роў-

ныя па сваім анталагiчным статусе рэальнасцям прыроды. На самай справе яны – сэнсавыя рэальнасцi i абумоўлены ў сваiм iснаваннi чалавечай актыўнасцю.

Усё, чым чалавек жыве: ад мiфа да сучасных тэхнiчных канструкцый, ад паэзii да асноўных сацыяльных iнстытутаў, − гэта культурныя рэальнасцi, якія нарадзiліся з асэнсаваных паводзiн i значэння іх для кожнай чалавечай iстоты. Грамадства ў цэлым

89

таксама з’яўляецца культурным здабыткам, бо яно заснавана на асэнсаваных паводзiнах, а не на iнстынктыўным рэагаванні, уласцiвым жывым арганiзмам.

Чалавечае грамадства адрознiваецца ад натуральных аб’яднанняў жывёльнага свету перш за ўсё небiялагiчнай цэласнасцю, якая заснавана на адзiнстве культурных нормаў. Культура − гэта форма, у якой развiваюцца i перадаюцца з пакалення ў пакаленне ўзаемасувязi чалавечых iндывiдаў.

Але людзей адрознiваюць ад жывёльнага свету не толькi

культура, а i свядомасць, рэлiгiя i інш. Адрознiваюцца людзi ад

 

 

И

жывёл i вытворчасцю неабходных iм жыццёвых сродкаў. Ства-

 

К

раючы неабходныя сродкi, людзi ўскосна ствараюць i сваё ма-

У

 

тэрыяльнае жыццё. Толькi там, дзе iснуе вытворчасць, i можа

Г

 

 

мець месца грамадства − сацыякультурнае аб’яднанне людзей.

У матэрыяльнай вытворчасці выяўляюцца розныя фiзiчныя

i духоўныя здольнасцi чалавека.

З улікам сказанага прапануюц-

ца розныя азначэнні чалавека,

напрыкладБ: чалавек – iстота

разумная; чалавек – iстота, што валодае самасвядомасцю; чала-

век – iстота маральная i свабодная выяўляцьЙ

тыя цi iншыя свае

якасцi чалавека, сваё месца ў сацыяльным жыццi і інш.

 

 

 

И

 

 

 

Р

 

2. Паняцце асобы

 

 

О

 

 

Праблемы чалавека i асобы займаюць у сiстэме сучасных са-

Т

 

 

 

цыялагiчных ведаў адно з цэнтральных месцаў. Зазначым, што

И

 

 

 

 

да праблемы чалавека звяртаюцца вучоныя многiх галін навукi,

а таксама дзеячыЗлiтаратуры, мастацтва, рэлiгiі, публiцыстыкі.

Падыход кожнай навукi да чалавека вызначаеццца яе прад-

О

метам i спецыфiкай. Традыцыйна адрозніваюць гуманiтарныя i

прыродазнаўчыяП

навукі, першыя займаюцца вывучэннем чала-

века якЕграмадскай iстоты, другiя – як бiялагiчнай, прыроднай.

Вiдавочна, межы тут у пэўнай ступенi ўмоўныя. Пры вывучэн-

Р

 

нi сацыяльных аспектаў чалавечай жыццядзейнасцi нельга не лiчыцца з бiялагiчнымi фактарамi, i, наадварот, звяртаючыся да чалавека, прыродазнаўчыя навукi не могуць iгнараваць сацыяльны бок яго жыцця. Без улiку фактару асобы не могуць быць вырашаны многiя тэарэтычныя i практычныя пытаннi навукi i тэхнiкi.

Сацыялогiя асобы – гэта галiна сацыялогii, прадметам якой з’яўляецца вывучэнне асобы як аб’екта i суб’екта сацыяльных

90