Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

i формы павышэння квалiфікацыi i працягвацца да канца жыцця чалавека.

Вялiкi ўклад у ажыццяўленне экалагiчнай асветы i выхаванне ўносiць сям’я, дзе пачынаюць фармiравацца адносiны чалавека да навакольнай прыроды. Павага да прыроды складаецца з паўсядзённых адносiн да яе. Трэба, каб чалавек з дзяцiнства ўсвядомiў, што нельга без прычыны рваць кветкi, нельга ламаць дрэвы. Трэба навучыць яго бачыць у прыродзе яе прыгажосць. Крытэрыем эфектыўнасцi экалагiчнай свядо-

скарацiць цi поўнасцю выключыць забруджванне прыроды, за-

 

 

 

 

И

бяспечыць глыбокую комплексную Йперапрацоўку сыравiны,

 

 

 

Р

адходаў прамысловых прадпрыемстваў, атрымлiваць дадатко-

вую прадукцыю.

 

О

 

 

Т

 

 

 

П ы т а н н і і з а д а н н і

 

И

 

 

 

1. Раскрыйце змест паняцця «экалогія».

2. У чым сутнасць сацыяльнай экалогіі?

О

 

 

 

 

3. Калі ўзніклаЗсацыяльная экалогія?

масцi i культуры неабходна лiчыць не толькi веды i набытыя

якасцi па ахове навакольнага асяроддзя, але i актыўныя эка-

лагiчныя паводзiны, накiраваныя на зберажэнне i памнажэнне

 

 

 

И

прыродных каштоўнасцей. Гэта тычыцца паводзiн людзей як у

вытворчых, так i бытавых умовах.

 

К

У

 

 

 

Галоўны стратэгiчны напрамак прыродаахоўнай дзейнасцi

 

Г

 

 

ў вытворчасцi – укараненне малаадходных, а там, дзе гэта маг-

чыма, безадходных тэхналагiчных працэсаўБ, якiя дазваляюць

4. ШтоПўяўляюць глабальныя экалагiчныя праблемы сучаснасці? 5. УкажыцеЕ прычыны ўзнікнення сучасных глабальных эка-

лагічных праблем.

Р6. Вызначце перспектывы рашэння сучасных глабальных экалагічных праблем.

181

Р а з д з е л I I I

МЕТАДАЛОГIЯ I МЕТОДЫКА САЦЫЯЛАГIЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ

Г л ав а 1 5 . Агульная характарыстыка, вiды

 

 

И

i асноўныя этапы сацыялагiчнага даследавання

 

К

У

 

1. Сацыялагічнае даследаванне i яго віды

 

Г

 

 

Сацыялагічныя даследаванні з’яўляюцца адной з неабход-

ных і важных крыніц інфармацыі аб стане і тэндэнцыях раз-

віцця сацыяльных з’яў і працэсаў, якія адбываюццаБ

ў грамад-

стве. Яны даюць магчымасць скласці адэкватнае ўяўленне аб

 

 

 

 

И

самых складаных працэсах, у тым лікуЙі тых, якія не паддаюц-

 

 

 

Р

ца прамому назіранню ці суб’ектыўнай ацэнцы. Асаблівую

 

 

О

 

ролю сацыялогія адыгрывае ў забеспячэнні так званай зварот-

най сувязі.

Т

 

 

У сацыялогіі зваротная сувязь ажыццяўляецца з дапамогай

 

И

 

 

 

грамадскай думкі, экспертнай ацэнкі і інш. Цяперашні час жыцця, пастаяннага нараджэння новых сацыяльных з’яў патра-

буе хуткага развіцця канкрэтных сацыялагічных даследаван-

О

усё больш значную ролю ў выра-

няў. Апошнія адыгрываюцьЗ

шэнні практычных задач, прагназаванні сацыяльных сітуацый,

вывучэнні ўзнікаючых супярэчнасцей і выпрацоўцы рэкамен-

дацый паПіх пераадоленні.

Р

 

СацыялагічнаеЕ

даследаванне звычайна разглядаюць як сістэ-

му паслядоўных метадалагічных і арганізацыйна-метадычных працэдур, звязаных паміж сабой адной задачай атрымаць дакладныя даныя аб сацыялагічным працэсе ці з’яве з мэтай прырошчвання навуковых ведаў цi вырашэння канкрэтных сацыяльных праблем.

У залежнасці ад мэты і пастаўленых задач сацыялагічныя даследаванні падзяляюцца на фундаментальныя і прыкладныя. Фундаментальныя даследаванні накіраваны на пазнанне заканамернасцей той ці іншай сацыяльнай з’явы, праводзяцца з

182

мэтай удасканалення і развіцця самой навукі, узбагачэння ведаў. Прыкладныя сацыялагічныя даследаванні маюць прагматычны характар. Атрыманая ў выніку іх правядзення інфармацыя служыць для распрацоўкі рэкамендацый і іх далейшага выкарыстання ў практыцы сацыяльнага кіравання. Безумоўна, трэба памятаць, што дзяленне сацыялагічных даследаванняў на фундаментальныя і прыкладныя дастаткова ўмоўнае. Любое з іх уносіць уклад як у рашэнне навуковых, так і практычных задач. Якой бы прыкладной ні была задача даследавання, яна,

па-першае, дае навуковы аналіз тых бакоў сацыялагічнага

 

 

И

працэсу, якія трапляюць у поле зроку даследчыка, а па-другое,

 

К

узбагачае навуку канкрэтнай інфармацыяй. Фундаментальнае

У

 

даследаванне, накіраванае на пазнанне заканамернасцей сацы-

Г

 

 

яльнай з’явы ці працэсу, адначасова дае адказ на пытанне, як выкарыстоўваць веданне гэтых заканамернасцей у канкрэтных

умовах. Фундаментальныя даследаванні могуць быць тэарэ-

тычнымі і эмпірычнымі ў залежнасці ад тагоБ, якія веды атрым-

ліваюцца на выхадзе − тэарэтычныя ці эмпірычныя. Прыклад-

 

И

характар.

ное даследаванне звычайна носіць эмпірычныЙ

Р

 

У залежнасці ад глыбіні даследавання і складанасці рашае-

О

 

 

мых у працэсе яго правядзення задач, пастаўленай мэты ад-

розніваюць тры асноўныя віды сацыялагічнага даследавання: разведвальнае, апісальнаеТ, аналітычнае.

Разведвальнае (пілатажнаеИ ) даследаванне − найбольш прос-

ты від аналізу, Зрашае даволі абмежаваныя па сваiм змесце задачы. Яно ахоплівае, як правіла, невялікія абследуемыя сукупнасці, грунтуеццаО на спрошчанай праграме і невялікім па аб’еме інструментарыіП і можа выкарыстоўвацца ў якасці папярэднягаЕэтапу глыбокіх і маштабных даследаванняў. Гэта робіцца тады, калі прадмет зусім не даследаваны (не вывучаны) ці Ркалі патрэбна атрымаць дадатковую інфармацыю аб аб’екце і прадмеце даследавання, а таксама тады, калі трэба праверыць якасць падрыхтоўкі глыбіннага даследавання, удакладніць і скарэкціраваць гіпотэзы і задачы, інструментарый і межы даследуемай сукупнасці. Гэта робіцца і тады, калі патрэбна апрабаваць распрацаваную методыку і арганізацыю збору эмпірычнага матэрыялу, а таксама выявіць цяжкасці, якія могуць сустрэцца ў працэсе даследавання.

Разведвальнае даследаванне праводзіцца і як самастойнае з мэтай атрымання аператыўных сацыялагічных даных, асобных

183

звестак, патрэбных даследчыку ў дадзены момант. Аператыўныя апытанні (экспрэс-апытанні) накіраваны перш за ўсё на выяўленне адносін людзей да актуальных падзей і фактаў (так званае зандзіраванне грамадскай думкі), выяўленне ступені эфектыўнасці толькі што праведзеных мерапрыемстваў, ацэнку ходу і вынікаў грамадска-палітычных кампаній.

Звычайна ў разведвальным даследаванні выкарыстоўваецца адзін які-небудзь з найбольш даступных метадаў збору пярвічнай інфармацыі (напрыклад, анкетнае апытанне ці апытаннеінтэрв’ю), які дазваляе правесцi даследаванне ў кароткі тэрмін.

Больш складаны від сацыялагічнага даследавання − апісаль-

ны. Яно прадугледжвае атрыманне цэласнага ўяўлення аб вы-

 

 

И

вучаемай сацыяльнай з’яве і яе структурных элементах. Дадзе-

 

К

нае даследаванне праводзіцца па даволі поўнай праграме і на

У

 

базе метадычна апрабаванага інструментарыю. эты від да-

Г

 

 

следавання звычайна прымяняецца, калі аб’ект аналізу адносна

вялікі і выдзяляецца ў структуры аб’ектаБвывучэння адносна

самастойных груп. Апісальнае даследаваннеЙ дапамагае выявіць наяўнасць ці адсутнасць сувязей паміж адносна самастойнымі

групамі. Названы вiд даследавання дазваляе ажыццявіць па-

 

И

чарговую ацэнку, параўнанне і супастаўленне характарыстык,

якія цікавяць даследчыка.

Р

 

Мэта апісальнага даследавання − не толькі атрымаць даста-

 

 

О

верную інфармацыю, але і апісаць яе, зрабіць пэўныя вывады і

рэкамендацыі.

Т

И

 

 

 

Аналітычнае даследаванне − самы глыбокі і самы карысны

від сацыялагічнагаЗаналізу. Яго мэта – не толькі апісаць выву-

чаемую зП’явуО, але і выявіць прычыны, якія абумоўліваюць характарЕ, распаўсюджанасць, вастрыню і іншыя характэрныя для яе рысы. Гэтае даследаванне носіць комплексны характар і патрабуеР дэталёва распрацаванай праграмы і вялікага інструментарыю. У ім, дапаўняючы адзін аднаго, могуць прымяняцца розныя метады. Гэта могуць быць і назіранне, і аналіз дакументаў, і апытанне, і інш. Разнавіднасцю аналітычнага даследавання лічыцца эксперымент. Некаторыя даследчыкі яго так і на-

зываюць аналітычна-эксперыментальнае даследаванне. Пра-

вядзенне эксперымента прадугледжвае сацыяльнае мэтанакіраванае змяненне натуральных умоў функцыянавання даследуемага аб’екта, стварэнне эксперыментальнай сітуацыі.

184

Разам з асноўнымі могуць выкарыстоўвацца і іншыя крытэрыі адрознення відаў сацыялагічнага даследавання. Напрыклад, у залежнасці ад таго, вывучаецца сацыяльная з’ява, прадмет у статыцы ці ў дынаміцы, могуць быць выдзелены яшчэ два віды даследавання – разавае і паўторнае.

Разавае (кропкавае) даследаванне дае інфармацыю аб стане аб’екта аналізу, яго характарыстыках у час вывучэння. Такая інфармацыя можа быць названа статычнай. Яна адлюстроўвае характарыстыку аб’екта ў дадзены момант і не адказвае на

пытанне аб тэндэнцыях яго змянення ў часе.

 

 

И

Паўторнае – гэта даследаванне, якое прадугледжвае выву-

 

 

К

чэнне аднаго і таго ж сацыяльнага аб’екта і праводзіцца па

 

У

 

адной і той жа праграме, з дапамогай аднаго і таго ж інстру-

 

Г

 

 

ментарыю, але, як правіла, у два, тры ці больш этапы. Па сутнасці гэта сродак параўнальнага сацыялагічнага аналізу, які

дазваляе выявіць дынаміку вывучаемага аб’екта. Асаблiвасцi

правядзення паўторнага даследавання Бвыражаюцца ў яго

падвідах. Першае, п а н э л ь н а е , даследаванне − неаднаразова

 

И

праводзімае праз пэўныя інтэрвалы Йчасу вывучэнне адных і

Р

тых жа асоб (напрыклад, вывучэнне думкі выбаршчыкаў аб

О

 

дзейнасці дэпутатаў праз вызначаны час). Другое, л а н г і -

ц ю д н а е , даследаванне − гэта працяглае па часе даследаванне, накіраванае на фіксацыю і апісанне розных этапаў сацыяль-

нага развіцця пэўнай сацыяльнай групы насельніцтва. Паўтор-

 

 

Т

ныя даследаванні распаўсюджаны ў сучаснай сацыялагічнай

 

 

И

практыцы. Але трэба памятаць, што яны дастаткова складаныя

і патрабуюць адЗсацыёлага пэўнай метадалагічнай падрыхта-

ванасці.

О

 

 

 

Разнавіднасцю сацыялагічнага даследавання з’яўляецца апе-

ратыўнаеПдаследаванне. Яно праводзіцца з мэтай атрымання ў

кароткіЕтэрмін аб’ектыўнай інфармацыі аб сацыяльным пра-

цэсе, у якім відавочна праблемная сітуацыя і патрабуюцца вы-

Р

 

 

яўленне прычын узнікнення ў ім тых ці іншых супярэчнасцей і

выпрацоўка безадкладнага кiраўнiцкага ўплыву. У ім, як правіла, у спалучэнні выкарыстоўваюцца розныя метады збору інфармацыі.

Такая ў агульных рысах характарыстыка відаў сацыялагічнага даследавання. Падкрэслім, які б від сацыялагічнага даследавання ні выкарыстоўваўся, сацыёлаг павінен памятаць, што

185

кожнае даследаванне павінна забяспечваць атрыманне надзейнай і дакладнай інфармацыі.

2. Асноўныя этапы сацыялагічнага даследавання

Працэс любога сацыялагічнага даследавання праходзіць пэўныя этапы. Этапы сацыялагічнага даследавання – гэта арганізацыйна і функцыянальна выдзеленыя стадыі даследчага працэсу, якія адрозніваюцца паміж сабой характарыстыкамі і зместам, формамі і метадамі даследчыцкай дзейнасці. Розныя аўтары называюць розную колькасць этапаў і не заўсёды ад-

нолькава трактуюць іх змест. Але сутнасць іх адна: кожны этап

 

 

И

мае свае задачы і свой змест. У сацыялагічнай літаратуры час-

 

К

цей за ўсё выдзяляюцца наступныя этапы: 1) падрыхтоўчы

У

 

(папярэдні, арганізацыйны), вынікам яго з’яўляецца распрацоў-

Г

 

 

ка праграмы і рабочага плана даследавання; 2) асноўны, ён ук-

лючае палявое даследаванне, апрацоўку і аналізБ атрыманай са-

цыялагічнай інфармацыі; 3) заключны, які прадугледжвае фар-

 

 

И

, падрыхтоўку і

муляванне вывадаў, прапаноў і рэкамендацыйЙ

справаздачу.

Р

 

 

О

 

 

Падрыхтоўчы этап насычаны рознымі відамі работ, навуко-

вымі працэдурамі і аперацыямі. На гэтым этапе ўдакладняюцца

даследавання (як іхИразумеюцьТ і заказчык, і выканаўца), змест, аб’ём, віды работЗі іх паслядоўнасць, разлік фінансавых, матэ- рыяльна-тэхнічных і людскіх рэсурсаў. Усё гэта замацоўваецца ў пісьмовым дагаворы, як мае юрыдычную сілу. Поспех да-

сацыяльны заказ, умовы і тэрмін яго выканання, мэта і задачы

следавання ў многім залежыць ад падбору на гэтым этапе да-

О

 

следчай групы з людзей, што маюць вопыт работы ў галіне

сацыялагічныхП даследаванняў, размеркаванні паміж імі абавяз-

каў. СацыялагічнаеЕ

даследаванне будзе паспяховым, калі аба-

піраецца на трывалую тэарэтыка-метадалагічную і метадыч-

Р

 

ную базу вывучэння сацыяльных аб’ектаў.

Таму важнейшай задачай сацыялагічнай групы на дадзеным этапе з’яўляецца распрацоўка асноўных дакументаў − праграмы даследавання і рабочага каляндарнага плана.

Этап палявога даследавання − адзін з самых складаных і працаёмкіх. Галоўная яго асаблівасць − непасрэдны кантакт даследчыка і рэспандэнтаў у падраздзяленнях, трапіўшых у выбарчую сукупнасць. На гэтым этапе пры неабходнасці могуць

186

карэкціравацца праграмна-сеткавы графік, даследчыцкі інструментарый, ажыццяўляецца кантрольны збор інфармацыі.

Апрацоўка і аналіз сацыялагічнай інфармацыі ўключае складанне інструкцый, кадзіраванне інфармацыі (пасля неабходнай праверкі яе паўнацэннасці), перанос інфармацыі на носьбіты машыннай апрацоўкі, саму машынную апрацоўку. Інфармацыя поўнасцю ці часткова можа апрацоўвацца ўручную.

Заключным этапам з’яўляецца фармулёўка вывадаў і рэкамендацый. Гэты этап па сутнасці адлюстроўвае вынікі ўсяго сацыялагічнага даследавання.

Але мала якасна выканаць сацыялагічнае даследаванне. Яго

вынікі, канкрэтныя рэкамендацыі, распрацаваныя на іх аснове

 

 

И

мерапрыемствы кіраўніцкага характару трэба пэўным чынам

 

К

давесці да ведама заказчыка. Яны выкладаюцца перш за ўсё ў

У

 

галоўным выніковым дакуменце − навуковай справаздачы.

Г

 

 

Вынікі сацыялагічнага даследавання могуць быць выкладзены

на навуковых і навукова-практычных канферэнцыяхБ , у навуко-

вых і аналітычных запісках і іншым шляхам. Вельмі важнай

 

И

формай надання вынікам даследаванняЙгалоснасці з’яўляецца

Р

публікацыя іх у адкрытым друку (артыкулы, брашуры, мана-

О

 

графіі). Каштоўнасць кожнага сацыялагічнага даследавання ў

многім вызначаецца ўкараненнем яго вынікаў у практыку сацыяльнага жыцця. Безумоўна, непасрэдная рэалізацыя выпра-

цаваных мерапрыемстваў, якія зацвярджаюцца загадам кіраўні-

 

 

 

Т

ка калегіяльнага органа заказчыка, можа мець розныя арганіза-

 

 

 

И

цыйныя формы. Эфектыўнай лічыцца такая форма, калі кан-

крэтныя прапановыЗрэалізуюцца пры непасрэдным удзеле са-

цыёлагаў.

О

 

 

 

 

 

П

П ы т а н н і і з а д а н н і

Е

 

 

1. Дайце азначэнне сацыялагічнага даследавання.

Р

 

 

 

2. Якое месца займаюць сацыялагічныя даследаванні ў структуры сацыялагічных ведаў?

3. Назавіце асноўныя віды сацыялагічных даследаванняў. 4. Якія этапы сацыялагiчнага даследавання вам вядомы? 5. У чым сутнасць падрыхтоўчага этапу?

6. Пакажыце ролю палявога даследавання ў сістэме сацыялагічнага даследавання.

187

Глав а 16 . Праграма сацыялагiчнага даследавання

Як падкрэслівалася вьшэй, першы, падрыхтоўчы этап сацыялагічнага даследавання заканчваецца распрацоўкай праграмы і каляндарнага плана. Што ўяўляе сабой праграма? Кожны сацыёлаг (сацыялагічная група), атрымаўшы заданне ці заказ на вывучэнне той ці іншай праблемы, павінен скласці план сваіх даследаванняў, гэта значыць распрацаваць праграму. Праграма сацыялагічнага даследавання гэта навукова распрацаваны да-

кумент, які ўяўляе сабой тэарэтыка-метадалагічную аснову агульную канцэпцыю і метадычныя перадумовы (формы і ме-

тады збору, апрацоўкі і аналізу інфармацыі, неабходнай для ат-

 

 

И

рымання тэарэтычных вывадаў і практычных рэкамендацый).

 

К

Праграма сацыялагічнага даследавання ўключае абгрунтаванне

У

 

метадалагічных падыходаў і метадычных прыёмаў вывучэння

Г

 

 

пэўнай з’явы ці працэсу. Не выпадкова праграму называюць

стратэгічным дакументам, азнаёміўшыся Бз якім, можна зразу-

мець агульную канцэпцыю даследавання. Залогам поспеху

 

И

ва ўсіх састаўных

сацыёлагаў можа быць глыбока прадуманаяЙ

Р

 

частках праграма, бо праграма з’яўляецца дакументам, дзе ўт-

О

 

 

рымліваецца ўся канцэпцыя навуковага пошуку і вызначаюцца

метады, з дапамогай якіх сацыёлагі будуць ажыццяўляць гэты пошук. Зыходзячы з важнасці гэтага дакумента, распрацоўка

праграмы, як правіла,

ускладаецца на сацыёлага ці групу са-

 

 

Т

 

 

цыёлагаў, дастаткова кваліфікаваных у пытаннях агульнай і

 

И

 

 

прыватнай метадалогіі.

 

 

 

Па с т р у к т уЗр ы праграма

сацыялагічнага даследавання

складаецца з дзвюх

частак

(раздзелаў):

метадалагічнай

О

 

 

 

 

(тэарэтыка-метадалагічнай) і методыка-працэдурнай.

МетадалагічнаяП

частка ўключае аналіз праблемы і фарму-

лёўкуЕпраблемнай сітуацыі, вылучэнне і

папярэдні аналіз

аб’екта і прадмета даследавання, пастаноўку мэты і задач, рас-

Р

гіпотэз, інтэрпрэтацыю

і аперацыяналіза-

працоўку рабочых

цыю асноўных паняццяў.

Якасць даследавання ў многім залежыць ад таго, наколькі поўна і дакладна будуць выкладзены праблема, праблемная сітуацыя, што падлягаюць вывучэнню. Сацыяльнай праблемай прынята называць пастаўленую самім жыццём супярэчлівую сітуацыю. Пры сацыялагічных даследаваннях сацыяльнай праблемай лічаць рэальна існуючую супярэчлівасць паміж сацы-

188

яльнымі супольнасцямі ці асобнымі элементамі гэтых супольнасцей, паміж мэтамі і вынікамі дзейнасці, паміж веданнем аб патрэбнасцях людзей у нейкіх выніковых дзеяннях і няведаннем шляхоў, метадаў, прыёмаў, спосабаў рэалізацыі гэтых неабходных дзеянняў. Гэта, у сваю чаргу, упіраецца ў адсутнасць ведаў аб законах тых аб’ектаў, якімі даводзіцца аперыраваць.

Са сказанага відаць, што праблемная сітуацыя заўсёды з’яўляецца вынікам практычнай дзейнасці людзей, у ходзе якой узнікаюць пэўныя цяжкасці. Вырашэнне гэтых цяжкасцей

вядомымі сродкамі часта аказваецца немагчымым, патрабуецца

 

 

И

пошук новых спосабаў, прыёмаў практычнай дзейнасці, што,

 

К

у сваю чаргу, павінна грунтавацца на ведах аб гэтых новых

У

 

прыёмах і спосабах дзейнасці. Такім чынам, праблемная сі-

Г

 

 

туацыя заўсёды выступае ў двух аспектах: прадметным і гнасеалагічным. У працэсе канкрэтнага даследавання на першы

план звычайна выступае нейкі адзін аспект, але ў рэальнасці

яны існуюць ва ўзаемасувязі.

Б

Гнасеалагічны аспект праблемнай сітуацыі арыентуе на ат-

 

И

мадэлі для тлу-

рыманне новых ведаў, стварэнне тэарэтычнайЙ

Р

 

мачэння той ці іншай з’явы; прадметны − на пошук і арганіза-

О

 

 

цыю мэтанакіраваных дзеянняў для вырашэння ўзніклай пра-

блемнай сітуацыі. Той або іншы аспект ці абодва разам вызна-

лемную сітуацыю. ЗИгэтагаТпачынаецца распрацоўка праграмы сацыялагічнага даследаванняЗ .

чаюцца ў ходзе фармулявання праблемы, узнаўляючай праб-

Праблемы могуць уяўляць сабой супярэчнасці, якія закранаюць інтарэсы асобных сацыяльна-дэмаграфічных, прафесія-

нальных, палітычных, этнанацыянальных і іншых груп, сацы-

О

 

яльных інстытутаў, вытворчых прадпрыемстваў, навучальных

устаноў, дзяржаўныхП

органаў і г.д.

СацыяльныяЕ

праблемы істотна адрозніваюцца паміж сабой

па сваёй маштабнасці. Некаторыя не выходзяць за рамкі пэў-

Р

 

 

нага калектыву, арганізацыі, іншыя закранаюць інтарэсы рэгіёнаў, этнанацыянальных супольнасцей, вялікіх сацыяльных груп і грамадскіх інтарэсаў. Нарэшце, на вышэйшым узроўні сацыяльная праблема закранае інтарэсы і патрэбнасці ўсяго грамадства ў цэлым, становіцца сацыяльнай.

Сацыяльныя праблемы адрозніваюцца адна ад адной таксама па працягласці дзеяння. Вылучаюць кароткатэрміновыя, сярэднетэрміновыя праблемы i праблемы, якія маюць доўгачасовы

189

характар. Па глыбіні супярэчлівасці адрозніваюць праблемы аднапланавыя, якія ахопліваюць той ці іншы бок канкрэтнай сацыяльнай з’явы; праблемы, якія адлюстроўваюць дысбаланс усёй сістэмы элементаў цэласнай з’явы; праблемы, выкліканыя супярэчнасцямі функцыянальнага характару, гэта значыць парушэннем раней склаўшыхся прычынна-выніковых сувязей сацыяльнай з’явы.

Пры фармуляванні праблемы трэба імкнуцца да таго, каб у ёй атрымалі як мага больш дакладнае вырашэнне і праблемная сітуацыя, і рэальныя супярэчлівасці, якія яе вызначаюць. Для

гэтага неабходна: а) вычленіць тыя істотныя элементы, факта-

ры праблемы, рашэнне якіх уваходзіць у кампетэнцыюИсацыё-

 

У

лага; б) выдзеліць ужо вядомыя элементы праблемыК, якія не

Г

патрабуюць спецыяльнага аналізу і выступаюць як інфарма-

Б

 

цыйная база для разгляду невядомых кампенентаў; в) вызна-

чыць у праблемнай сітуацыі галоўныя і другарадныя кампаненты, каб акрэслiць асноўны кірунак навуковагаЙ пошуку; г) пра-

саныя ў літаратуры і даследаваныяРИраней іншымі сацыёлагамі, д) не вылучаць для даследавання праблемы вельмі шырокага плана; е) старацца не вывучацьОу рамках аднаго даследавання некалькі праблем, бо гэтаТўскладняе інструментарый даследа-

аналізаваць ужо iснуючыя рашэнні аналагічных праблем, апі-

даследавання; ж) пазбягацьИ пастаноўкі выдуманых праблем, гэта значыць праблемЗ, якія не адлюстроўваюць рэальнай сацыяльнай сітуацыіОці даўно вырашаных. Для гэтага сацыёлаг павінен валодаць шырокім навуковым кругаглядам і глыбокім

вання, робіць яго грувасткім, ад чаго губляецца аператыўнасць

веданнемПжыцця. Праграма сацыялагічнага даследавання павінна Едакладна адказаць на пытаннi: на вырашэнне якой праблемыРі на атрыманне якога выніку арыентуецца дадзенае даследаванне, якая яго мэта.

Ясна і дакладна сфармуляваць навуковую праблему ў пачатку распрацоўкі праграмы не заўсёды ўдаецца. У такім выпадку яна пазначаецца толькі ў агульных рысах, а пры распрацоўцы іншых частак праграмы яе фармулёўка ўдакладняецца.

У праграме фармулююцца мэты і задачы даследавання. Мэта сацыялагічнага даследавання вызначае яго арыентацыю

– тэарэтычную ці прыкладную. Тэарэтычнае даследаванне накіравана на атрыманне новых ці абгрунтаванне ўжо дабытых

190