Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

пытання – цяжкасці апрацоўкі даных. Справа ў тым, што адвольныя адказы складана групаваць і расшыфроўваць. Па прычыне гэтых абставін даследчык, як правіла, стараецца абмежавацца мінімальнай колькасцю адкрытых пытанняў.

З а к р ы т ы я пытанні дазваляюць больш строга інтэрпрэтаваць адказы. Галіна пошуку адказаў тут вызначана аўтарам анкеты шляхам прапановы набору адзіных для ўсіх апытваемых варыянтаў адказаў. Даследчык мае больш надзейныя падставы, чым пры адкрытых пытаннях, супастаўляць атрыманыя даныя. Адказ на закрытае пытанне скарачае час для запаўнення анкеты.

Iнтэрв’ю. Слова інтэрв’ю запазычана з англійскай мовы і аз-

 

 

И

начае «сустрэча», «гутарка». Але словы «iнтэрв’ю», «сустрэ-

 

К

ча», «гутарка» не з’яўляюцца сiнонiмамi. Слова «інтэрв’ю»

У

 

ў паўсядзённай мове часта звязваюць з журналістыкай, а ў сло-

Г

 

 

ва «гутарка» ўкладваецца больш важны і амаль канфідэн-

цыяльны сэнс. Але гэтыя словы маюць тоеБагульнае, што яны

падразумяваюць вербальныя зносіны дзвюх асоб, калі адна з іх

 

И

паведамляе другой пэўную інфармацыюЙ.

Р

Паняцце «інтэрв’ю» ў сацыяльным значэнні можна вызна-

О

 

чыць так: гэта спосаб навуковага даследавання, у якім выкары-

стоўваецца працэс вербальнай камунікацыі, каб атрымаць ін-

прытрымлівацца пэўных правіл: пытанні і адказы фармуляваць

фармацыю ў залежнасці ад пастаўленай мэты.

 

Інтэрв’ю праводзіцца па вызначаным плане.

Фіксацыя ад-

 

 

Т

 

казаў на пытанні можа быць ажыццёўлена непасрэдна ін-

 

И

 

тэрв’юерам ці на плёнцы.

 

Пры фармуляванніЗ

пытанняў і магчымых

адказаў трэба

О

 

 

 

дакладна і коратка; пазбягаць мнагазначных слоў, паняццяў; не

аб’ядноўвацьПу адно пытанне розныя акалічнасці.

Р

 

СпецыфікаЕ

інтэрв’ю вызначае як перавагі гэтага метаду, так

і яго недахопы ў параўнанні з анкетаваннем.

Перавагі інтэрв’ю забяспечваюць наступныя фактары:

асабісты кантакт інтэрв’юера і рэспандэнта. Непасрэдныя зносіны ствараюць добразычлівыя абставіны, павышаюць шчырасць адказаў і сур’ёзнасць адносін да справы;

магчымасць атрымаць дадатковыя звесткі, важныя для ацэнкі аб’екта даследавання: ацаніць сітуацыю апытання; назіраць рэакцыю рэспандэнта на пытанне, праверыць, ці зразумелы індыкатары; зразумець, наколькі шчыры адказ на пы-

211

танне, і інш. Гэта значыць, інтэрв’ю дае магчымасць непасрэднага вывучэння аб’екта ў зносінах з ім.

Увыпадку няправільных паводзін інтэрв’юера і памылак даследчыка перавагі інтэрв’ю могуць ператварыцца ў недахопы, прыўносячы ў вынікі даследавання высокую ступень суб’ектывізму, фальсіфікуючы, такім чынам, даныя.

Правядзенне інтэрв’ю звязана і з цяжкасцямі іншага характару:

– патрабуюцца значна большыя затраты часу і матэрыяль-

ныя затраты, чым пры анкетаванні;

– патрабуюцца падрыхтаваныя інтэрв’юеры, якія валодаюцьИ неабходнымі прыёмамі; К

– некарэктныя паводзіны інтэрв’юера могуць Упрывесці як да адказу ад інтэрв’ю, так і да недакладных адказаўГ.

Класіфікацыя інтэрв’ю ажыццяўляеццаБпа многіх параметрах. Зыходзячы з формы ці тэхнікі апытання, адрозніваюць:

1)стандартызаванае (фармалізаванаеЙ, структураванае) інтэрв’ю; 2) паўстандартызаванае (паўфармалізаванае, паўструктураванае) інтэрв’ю; 3) нестандартызаванаеИ (свабоднае) інтэрв’ю. Р

Па мэтавым прызначэнніОвыдзяляюць: 1) рэтраспектыўнае інтэрв’ю; 2) інтраспектыўнае інтэрв’ю; 3) пражэктыўнае інтэрв’ю. Т

Узалежнасці ад Ифункцый, выконваемых рэспандэнтам, адрозніваюць: 1) экспертнаеЗ інтэрв’ю; 2) агульнае апытанне.

Узалежнасці ад колькасці рэспандэнтаў вылучаюць індывідуальнае і групавоеО інтэрв’ю.

Па працэдурыП інтэрв’ю дзеляцца на: разавыя; шматразовыя; панельныяЕ; факусіраваныя; ненакiраваныя (ініцыятыва гутаркі пераходзіць да рэспандэнта, а задача інтэрв’юера заключаецца ў карэкціроўцыР тэмы размовы); глыбокае або інтэнсіўнае інтэрв’ю.

Падрабязней разгледзiм некаторыя віды інтэрв’ю.

С т а н д а р т ы з а в а н а е (фармалізаванае, структураванае) інтэрв’ю з’яўляецца самым распаўсюджаным. Яно прадугледжвае не толькі папярэдняе фармуляванне пытанняў і адказаў, але і пэўную паслядоўнасць іх пастаноўкі. Кадзіраванне адказаў і формы запісу таксама прадугледжваюцца загадзя. Фармалізаванае інтэрв’ю практычна нічым не адрозніваецца ад апытання па анкеце, за выключэннем таго, што адказы запіс-

212

ваюцца не самім рэспандэнтам, а інтэрв’юерам. Да падобнага спосабу звяртаюцца, каб атрымаць непасрэднае ўражанне ад жывой рэакцыі апытваемых па прадмеце даследавання (гэта дапамагае лепш інтэрпрэтаваць іх разважанні); у выпадку, калі пісьмовае апытанне аказваецца немагчымым ці ўскладняецца з-за неаднароднасці аўдыторыі, неабходнасці растлумачыць многія пытанні з улікам адрозненняў у культуры і адукацыі рэспандэнтаў, асаблівасцей умоў правядзення апытання.

П а ў с т а н д а р т ы з а в а н а е інтэрв’ю і н е с т а н д а р т ы - з а в а н а е (свабоднае) інтэрв’ю характарызуюцца мінімальнай стандартызацыяй яго працэсу. У такіх інтэрв’ю прадугледжаны

толькі спіс асноўных пытанняў і часткова іх парадак (ён можа

 

 

 

И

мяняцца ў залежнасці ад абставін). Выкарыстоўваюцца толькі

 

 

К

адкрытыя пытанні, перавага якіх заключаецца ў тым, што на

 

У

 

рэспандэнтаў не аказваюць уздзеяння папярэдне сфармуля-

 

Г

 

 

ваныя адказы. Тут ахопліваюцца і такія аспекты праблемы, якія

даследчык мог і не прадбачыць. ПеравагаБгэтага віду інтэрв’ю

– у атрыманні поўнай, глыбокаасобаснай інфармацыі. Яна

 

И

 

 

вельмі каштоўная па прычыне ўнікальнасціЙ , шырыні асацыя-

Р

 

 

цый, глыбіні аналізу вывучаемай праблемы. Прамы кантакт з

О

 

 

 

апытваемым і псіхалагічныя адносіны, якія ўстанаўліваюцца

паміж інтэрв’юерам і рэспандэнтам, ствараюць нямала пераваг

 

 

Т

для атрымання інфармацыі, маладаступнай шляхам анкетнага

 

И

апытання. На жаль, гэтыя перавагі часам абарочваюцца неда-

З

 

хопамі. Галоўная праблема – звядзенне да мінімуму ўздзеяння

інтэрв’юера.

 

 

О

 

 

6. Сацыялагічны эксперымент

Да метадаўПзбору сацыялагічнай інфармацыі адносіцца са-

Р

 

 

цыялагічныЕ эксперымент.

Наогул эксперымент (ад лац. ехperimentum – проба, вопыт)

– гэта агульнанавуковы метад атрымання новых ведаў перш за ўсё аб прычынных адносінах паміж з’явамі і працэсамі ў кантралюемых і накіроўваемых умовах.

Эксперыментальныя даследаванні – гэта такія эмпірычныя даследаванні, з дапамогай якіх шляхам планамернага кіравання ўмовамі навукова правяраюцца гіпотэзы. Неабходнасць сацыялагічнага эксперымента ўзнікае тады, калі патрэбна вырашыць задачы, звязаныя з рэакцыяй якой-небудзь сацыяльнай

213

групы на ўнутраныя ці знешнія фактары, калі гэтыя задачы не могуць быць вырашаны іншым шляхам.

Сацыялагічны эксперымент – метад навуковага пазнання, эфектыўны спосаб атрымання інфармацыі аб характары і спецыфіцы змяненняў паказчыкаў дзейнасці і паводзін сацыяльных аб’ектаў пад уздзеяннем заданых і накіроўваемых фактараў.

У практыцы сацыялагічных даследаванняў метад эксперымента выкарыстоўваецца таксама для праверкі гіпотэз. Спе-

цыфіка

сацыялагічнага эксперымента ў тым, што аб’ектам

 

 

 

И

сацыялагічнага даследавання выступаюць людзі. Гэта і вызна-

 

 

К

чае яго асноўныя асаблівасці ў параўнанні з прыродазнаўчым

 

У

 

эксперыментам. Па-першае, дзеянне фактараў сацыяльнай сі-

туацыі,

Г

 

 

якiя выкарыстоўваюцца ў ходзе эксперымента або пе-

рашкаджаюць яго нармальнаму правядзенню, немагчыма ў ад-

розненне ад прыродазнаўчага эксперымента паставіць у рамкі

часу. Гэта абумоўлена наяўнасцю ў сацыяльнагаБ

аб’екта дасле-

давання памяці і здольнасці акумулiраваць дзеянне прычын-

 

И

ных фактараў за значныя прамежкі Йчасу. Па-другое, для са-

Р

цыялагічнага эксперымента характэрны значна большая коль-

О

 

касць фактараў, якія ўздзейнічаюць на сацыяльную рэальнасць,

больш высокі ўзровень прычыннай залежнасці сацыяльных

крэтных людзей, ставіцьИТперад даследчыкамі праблемы ма- ральна-этычнагаЗхарактару, што патрабуе ад апошніх больш высокага пачуцця адказнасці. Гэта робіць сацыялагічны эксперымент даволі складанай справай, і карыстацца ім трэба

з’яў. Па-трэцяе, сацыялагічны эксперымент, закранаючы кан-

асцярожна і карэктна. Практыка сацыялагічных даследаванняў

О

заўсёды пры вывучэнні сацыяльных з’яў

паказвае, што не

і працэсаўПмагчыма прымяненне эксперыментальнага метаду.

ЭксперыментальнаЕ

могуць быць вывучаны, па-першае, толькі

тыя аб’екты, эксперыментальнае кiраванне якімі не прывядзе

Р

 

да парушэнняў функцыянавання дадзенай сістэмы; па-другое, – тыя аб’екты, якія ў выніку адмоўных вынікаў дадуць мінімальныя страты.

Поспех эксперымента залежыць перш за ўсё ад створаных адпаведных умоў. У якасці кантрольных выбіраюцца характарыстыкі самыя важныя, з пункту гледжання вывучаемай праблемы, стварэння эксперыментальнай сітуацыі. Акрамя гэтага, змяненне кантрольных характарыстык павінна залежаць

214

ад тых характарыстык эксперыментальнай групы, якія ўводзяцца ці мяняюцца самім даследчыкам. I, нарэшце, на ход эксперымента не павінны ўздзейнiчаць з’явы, што не адносяцца да эксперыментальнай сітуацыі, але патэнцыяльна здольныя змяніць яе стан.

Паспяховае правядзенне сацыялагічнага эксперымента патрабуе ў першую чаргу апісання сістэмы пераменных, якiя характарызуюць паводзіны сацыяльнага аб’екта.

Пераменная, дзеянне якой загадзя вызначаецца сацыёлагам у адпаведнасці з намечанай праграмай эксперымента, называецца незалежнай. Фактар, змяненне якога вызначаецца ўз-

дзеяннем незалежнай пераменнай, называецца залежнай пера-

 

 

И

меннай. Незалежная пераменная павінна выступаць у якасці

 

К

адносна самастойнага параметра, што аказвае спецыфічнае,

У

 

уласцівае менавiта яму аднаму ўздзеянне на даследуемы са-

Г

 

 

цыяльны аб’ект. У якасці незалежнай пераменнай не можа

выступаць зусім выпадковы фактар, якi Блёгка мяняецца пад

уздзеяннем розных знешніх умоў і не аказвае сам устойлівага,

 

И

накіраванага і дастатковага ўздзеянняЙна аб’ект сацыялагічнага

Р

даследавання. Пры выбары незалежных пераменных трэба

О

 

ўлічваць магчымасць іх назірання, вымярэння, фармалізацыі.

Існуюць пэўныя віды эксперыментаў. Па характары аб’ектаў эксперыменты дзеляцца на эканамічныя, педагагічныя, права-

выя, эстэтычныя і інш. Кожны з эксперыментаў адрозніваецца

 

 

Т

сваёй спецыфікай. Напрыклад, пад эканамічным эксперымен-

 

 

И

там у сацыялогіі разумеецца непасрэднае ўздзеянне канкрэт-

ных змен эканамічныхЗ

умоў на свядомасць людзей, на змя-

ненне іх інтарэсаў.

 

 

 

О

 

 

Па спецыфіцы задач адрозніваюць н а в у к о в ы я і п р а к -

т ы ч н ы яПэксперыменты. У ходзе навуковага эксперымента

правяраеццаЕ

гіпотэза, што ўтрымлівае навуковыя звесткі, якiя

яшчэ не знайшлi дастатковага пацвярджэння ці наогул яшчэ не

Р

 

 

 

даказаныя. Практычны сацыялагічны эксперымент ажыццяўляецца з мэтай выбару правільнага падыходу, прыняцця аптымальнага рашэння ў ходзе практычных дзеянняў.

Па характары лагічнай структуры эксперыменты падзяляюцца на п а р а л е л ь н ы я і п а с л я д о ў н ы я . Пры паралельным эксперыменце існуюць два віды груп − эксперыментальная і кантрольная. Эксперыментальная − гэта група, у якой праводзіцца эксперымент. Кантрольная група − ідэнтычная экспе-

215

рыментальнай па заданых параметрах, але накiраванае ўздзеянне на яе не аказваецца. Характарыстыкі кантрольнай групы застаюцца пастаяннымі на працягу ўсяго эксперымента, а эксперыментальнай змяняюцца. Па выніках эксперымента кантрольныя характарыстыкі дзвюх груп супастаўляюцца і робяцца вывады аб прычынах і памерах адбыўшыхся змен. Паслядоўны эксперымент больш просты. Ён не патрабуе падбору ідэнтычных груп, аднак ён і менш эфектыўны.

Па характары эксперыментальнай сітуацыі сацыялагічныя

эксперыменты дзеляцца на п а л я в ы я і л а б а р а т о р н ы я .

 

 

 

И

Палявы эксперымент характарызуецца максімальна натураль-

 

 

К

най сітуацыяй. Даследуемыя з яго дапамогай аб’екты знахо-

 

У

 

дзяцца ў звычайных для iх умовах, захоўваюць устаноўленыя

 

Г

 

 

раней сувязі. Лабараторны эксперымент праводзіцца ва ўмо-

вах, штучна ствараемых сацыёлагам.

 

 

 

Сацыялагічны эксперымент, як і большасць іншых метадаў,

 

 

 

 

 

 

 

Й

часцей за ўсё выкарыстоўваецца ў сукупнасціБз іншымі мета-

дамі збору сацыялагічнай інфармацыі.

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

П ы т а н н і і з а д а н н і

1.

 

 

 

О

 

 

Што такое метад у сацыялагічным даследаванні?

2.

 

 

Т

 

 

 

Ахарактарызуйце метад аналізу дакументаў.

3.

 

 

И

 

 

 

 

Дайце азначэнне генеральнай сукупнасцi.

4.

Што такое выбарка (выбарачная сукупнасць) і для чаго

яна патрэбна?

 

 

 

 

 

 

5.

О

 

 

 

 

 

Раскажыце,Зяк вызначаецца выбарачная сукупнасць? Што

такое рэпрэзентатыўнасць?

 

 

 

6.

У чым сутнасць метаду назірання?

7.

ВызначцеП

месца метаду апытання ў сацыялагічным дасле-

Р

 

 

 

 

 

 

даванніЕ.

 

 

 

 

 

 

8.

Якія віды апытання вы можаце назваць?

9.

Ахарактарызуйце метад сацыялагічнага эксперымента.

10. Што ўяўляе сабой метад экспертных ацэнак?

216

ЗАМЕСТ ЗАКЛЮЧЭННЯ

Паважаныя студэнты, вы азнаёміліся з матэрыялам дадзенага вучэбнага дапаможніка. Аўтару будзе прыемна, калi ён дапамог вам атрымаць пэўнае ўяўленне аб тым, чаму могуць

навучыць сацыялагiчныя разважаннi i вывады, адчуць зада-

вальненне пры знаёмстве з сацыялогiяй.

 

 

И

 

 

К

Сацыялогiя з’яўляецца базавай сярод гуманiтарных навук,

 

У

 

паколькi толькi сацыялогiя разглядае грамадства як цэласную

сiстэму ў яе генезiсе, развiццi i зменах.

Г

 

 

 

 

 

Сацыялогiя выступае адным з асноўных спосабаў вывучэння

асаблiвасцей i формаў паводзiн, узаемаадносiн памiж людзьмi,

якiя ўваходзяць у пэўныя сацыяльныя супольнасцБ

i (групы) –

сямейныя, этнiчныя, тэрытарыяльныя, вытворчыя, палiтычныя,

 

И

самадзейныя, аматарскiя i iнш. АсаблЙiвая ўвага надаецца фак-

Р

тарам стабiлiзацыi грамадства.

 

О

 

Зараз вы добра разумееце, што такое сацыялогiя i як яна мо-

жа дапамагчы асэнсаванню вашага жыцця i навакольнага свету. Аднак ваша сацыялагТiчная адукацыя можа быць значна паглыблена, калi вы звернецесяИ ў бiблiятэку i пазнаёмiцеся з iншымi кнiгамi (уключаючыЗ вучэбныя дапаможнiкi) па сацыялогii. Вы яшчэ раз пераканаецеся, што сацыялогiя – гэта навуковая дысцыплОiна са сваімі традыцыямi, якiя аказалi глыбокае ўздзеяннеПна ўсё сучаснае мысленне, бо яна даследуе злабадзённыяЕпраблемы жыцця. Сацыялогiя як навука працягвае сваё развiццё. Яна пастаянна папаўняецца новымi iдэямi i даследчыцкР iмi знаходкамi. Знаёмства з лiтаратурай па сацыялогii дапаможа вам навучыцца мыслiць сацыялагiчна, а гэта, у сваю чаргу, паспрыяе больш плённаму вырашэнню не толькi навуковых, але i жыццёвых праблем.

217

ЛІТАРАТУРА

Асноўная

1.Бабосов, Е. М. Прикладная социология : учеб. пособие для вузов / Е. М. Бабосов. – Минск : ТетраСистемс, 2000. –И493 с.

2.Бабосов, Е. М. Общая социология : учеб.Кпособие / Е. М. Бабосов. – Минск : ТетраСистемс, 2006. – 637 с.

3.Бабосов, Е. М. Социология : учебник / Е.УМ. Бабосов. – Минск : ТетраСистемс, 2011. – 288 с. Г

4.Гидденс, Э. Социология : учебник : перБ. с англ. / Э. Гидденс. – М. : Эдиториал УРСС, 1999. –Й703 с.

5.Данилов, А. Н. Власть и общество : поиск новой гармонии

/А. Н. Данилов. – Минск : УниверситетскоеИ , 1998. – 573, [2] с.

6.Ігнатовіч, П. Р. СацыялогіяР: вучэб. дапам. / П. Р. Ігнатовіч. – Мінск : Беларус. дзяржО. ун-т культуры, 2001. – 262 с.

7.История социологии : учебник : в 3 кн. / под общ. ред. В. И. Добренькова. – МТ. : Инфра-М, 2004.

8.Лапин, Н. И. ОбщаяИсоциология : учеб. пособие для вузов

/Н. И. Лапин. – МЗ. : Высш. шк., 2009. – 451, [1] с.

9.ОперативныеО социологические исследования : методика и опыт организации / под ред. Д. Г. Ротмана. – Минск : Белорус.

гос. ун-т,П2001. – 353, [1] с.

10.ЕСмелзер, Н. Социология : учеб. пособие для студентов вузовР: пер. с англ. / Н. Смелзер. – М. : Феникс, 1994. – 687 с.

11.Социология : курс лекций / Ю. Г. Волков [и др.]. – Ростов н/Д : Феникс, 2000. – 511 с.

12.Социология : учеб. пособие для вузов / под общ. ред. А. Н. Елсукова. – Минск : ТетраСистемс, 2004. – 542 с.

13.Социология : учеб. пособие / А. Н. Данилов [и др.] ; под науч. ред. А. Н. Данилова. – Минск : РИВШ, 2012. – 396 с.

14.Фролов, С. С. Социология : учебник / С. С. Фролов. –

М. : Логос, 1996. – 359 с.

218

15. Ядов, В. А. Стратегия социологического исследования. Описание, объяснение, понимание социальной реальности / В. А. Ядов. – М. : Добросвет: Кн. дом «Университет», 1998. – 595, [1] с.

Дадатковая

1.Антонович, И. И. После современности : очерк цивилиза-

ции модернизма и постмодернизма / И. И. Антонович. – Минск : Белорус. наука, 1997. – 445 с. И

2.Бабосов, Е. М. Социология управления : учеб. пособиеК для вузов / Е. М. Бабосов. – Минск: ТетраСистемс, 2002.У– 287 с.

3.Бабосов, Е. М. Социология личности, стратификацииГ и управления / Е. М. Бабосов. – Минск : БелорусБ. наука, 2006. – 590, [1] с.

4.Баразгова, Е. С. Американская Йсоциология : традиции и современность : курс лекций / Е. С. Баразгова. – Екатеринбург : Деловая кн. ; Бишкек : Одиссей, 1997.И– 173, [2] с.

5.Бауман, З. Мыслить социологическиР : пер. с англ. / З. Бауман. – М. : Аспект ПрессО, 1996. – 255 с.

6.Валлерстайн, И.ТКонец знакомого мира : социология

XXI века / И. Валлерстайн. – М. : Логос, 2004. – 353, [2] с.

7.Волков, Ю. Г. СоциологияИ : учебник / Ю. Г. Волков. – М. :

Гардарика, 1998.З– 427, [1] с.

8.ДаниловО, А. Н. Переходное общество : проблемы системной трансформации / А. Н. Данилов. – Минск : Университет-

ское, 1997.П– 431 с.

9.ДюркгеймЕ , Э. О разделении общественного труда. Метод социологииР : пер. с фр. / Э. Дюркгейм. – М. : Наука, 1991. – 572, [2] с.

10.Ерасов, Б. С. Социальная культурология / Б. С. Ерасов. – М. : Аспект Пресс, 1996. – 591 с.

11.Игнатович, П. Г. Развитие социологии в Беларуси / П. Г. Игнатович // Социология. – 1998. – № 1. – С. 48–56.

12.История социологии : учеб. пособие для вузов / под общ. ред. А. Н. Елсукова.– Минск : Выш. шк., 1997. – 380, [1] с.

13.Ионин, Л. Г. Социология культуры : учеб. пособие /

Л. Г. Ионин. – М. : Логос, 1996. – 278 с.

219

14. Капитонов, Э. А. Социология XX века : история и технологии : учеб. пособие для вузов / Э. А. Капитонов. – Ростов н/Д : Феникс, 1996. – 509 с.

15. Краткий словарь по социологии / Айзикович А. С. [и др.]. – М. : Политиздат, 1988. – 477, [2] с.

16. Лапина, С. В. Социология : курс лекций : в 2 ч. / С. В. Лапина. – Минск : Акад. упр. при Президенте Респ. Беларусь, 2004. – Ч. 1. – 140 с.

17. Лапина, С. В. Социология : курс лекций: в 2 ч. / С. В. Лапина. – Минск : Акад. упр. при Президенте Респ. Беларусь,

2005. – Ч. 2. – 195 с.

 

 

И

 

 

 

18. Ленин, В. И. Великий почин / В. И. Ленин // Полн. собр.

 

 

 

К

соч. : в 55 т. – 5-е изд. – М. : Политиздат, 1970. – Т. 39. – С. 1–29.

19. Ленин, В. И. Карл Маркс / В. И. Ленин У// Полн. собр.

 

 

Г

 

соч. : в 55 т. – 5-е изд. – М. : Политиздат, 1969. – Т. 26. – С. 43–93.

 

 

Б

 

21. Маркс, К. Анкета для рабочихЙ/ К. Маркс, Ф. Энгельс //

Сочинения. – 2-е изд. – М. : Политиздат, 1961. – Т. 19. –

С. 233–240.

И

 

 

Р

 

 

 

 

 

22. Маркс, К. Экономическо-философские рукописи 1844 го-

да / К. Маркс, Ф. ЭнгельсО// Сочинения. – 2-е изд. – М. :

Политиздат, 1974. – Т. 42.Т– С. 41–174.

 

 

23.

Моль, А. Социодинамика культуры : пер. с фр. / А. Моль.

 

 

 

И

– М. : Прогресс, 1973. – 405, [1] с.

24.

 

 

З

Новая постиндустриальная волна на Западе : антология /

под ред. В. ЛО. Иноземцева. – М. : Academia, 1999. – 631 с.

25.

Парсонс, Т. О структуре социального действия : сб. /

 

 

П

 

Т. Парсонс. – М. : Академический проект, 2000. – 879 с.

26.

Е

 

Подгайская, Л. И. Социология : учеб.-метод. комплекс /

Р

 

 

Л. И. Подгайская. – Минск : Мисанта, 2006. – 111 с.

27.

Рабочая книга социолога / редкол.: Г. В. Осипов (отв.

ред.) [и др.]. – М. : Наука, 1983. – 477 с.

28.

Радаев, В. В. Социальная стратификация : учеб. пособие /

В. В. Радаев. – М. : Аспект Пресс, 1996. – 318 с.

29.

Радугин, А. А. Социология : курс лекций / А. А. Радугин,

К. А. Радугин. – М. : Центр, 1996. – 206 с.

220