Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

Сацыялагiчная думка ў Расiі развiвалася як частка агульнаеўрапейскай культуры. Адчуваючы значны ўплыў з боку заходнееўрапейскiх сацыёлагаў (А. Конт, Г. Спенсер, Г. Зiмель, М. Вебер, Э. Дзюркгейм i iнш.), яна, тым не менш, у якасцi самастойнай навукi фармiравалася пад уплывам блiскучых рускiх сацыёлагаў М. Данiлеўскага, М. Кавалеўскага, Л. Мечнiкава, М. Мiхайлоўскага i iнш. Нацыянальна-этнiчныя асаблiвасцi з’явiлiся адным з вызначальных фактараў у станаўленнi i распаўсюджваннi сацыялагiчных iдэй.

Важнейшай асаблiвасцю расiйскай сацыяльнай думкi з’яў-

 

 

И

ляўся арганiчны падыход да грамадства. Арганiчны падыход

 

К

заключаўся ў iмкненнi ўявiць свет як цэлае, дзе грамадства i

У

 

чалавек хаця i своеасаблiвыя, але толькi элементы. Адсюль

Г

 

 

схiльнасць мыслiцеляў Расii да шырокiх сацыялагiчных аба-

гульненняў на аснове сусветнай сацыяльнай эвалюцыi i прын-

цыпу адзiнства мікракосмасу і макракосмасу. Адсюль вынiка-

юць намаганнi знайсцi i абгрунтаваць агульназначныБ

iдэал, з

дапамогай якога можна вызвалiць грамадства ад разбуральных

 

 

И

яго арганiчнасць тэндэнцый i накiравацьЙяго развiццё ў духу

сацыяльнага канструктывiзму.

Р

О

 

Трэба адзначыць, што пры разглядзе гісторыі развiцця са-

цыялагiчнай думкi ў Расii і СССР у розных аўтараў назіраюцца розныя падыходы. ДаеццаТі розная яе перыядызацыя.

Некаторыя аўтарыИ, выказваючы тыя цi iншыя меркаваннi

наконт развiццяЗсацыялагiчнай думкi, нават не ўпамiнаюць аб тым, што iснаваў Савецкi Саюз. Такi падыход з’яўляецца некарэктным. БезумоўнаО , за перыяд iснавання СССР на яго тэрыторыi Пў развiццi сацыялогіі былі i вельмi неспрыяльныя перыядыЕ, нават трагiчныя. Гэта тым больш дае падставы для таго, каб разглядаць, аналiзаваць сiтуацыю, у якой развiвалася сацыялогР iя ў названы перыяд.

Адзначым, што гэтаму пытанню дастатковая ўвага нададзена беларускiмi навукоўцамi. У вучэбным дапаможнiку «Гiсторыя сацыялогii» (пад рэд. А. М. Елсукова [і інш.]. Мінск, 1993) вялiкi раздзел прысвечаны аналiзу станаўлення сацыялогіі i яе асаблiвасцям у дарэвалюцыйнай Расii, пытанням развіцця сацыялогii ў СССР у розныя гады, змешчаны раздзел аб станаўленнi i развiццi сацыялагiчнай думкi ў Беларусi.

Улiчваючы розныя падыходы да гiсторыi развiцця сацыялагiчнай думкi ў дакастрычнiцкай Расii, многія навукоўцы лі-

41

чаць, што, нягледзячы на «прыход» сацыялогiі ў Расiю з Захаду, яна, тым не менш, хутка набыла ўласныя арыгiнальныя формы i развiвалася ў адпаведнасцi з нацыянальнымi культурнымi традыцыямi i палiтычнымi ўмовамi. За перыяд з 60-х гг. ХIХ ст. i да 20-х гг. ХХ ст. руская сацыялогiя дасягнула ўзроўню тэарэтыка-метадалагiчнай аформленасцi i iнтэграцыi, высокага ўзроўню эмпiрычных даследаванняў i значнай iнстытуцыялiзацыi.

Узнiкненне сацыялогii ў Расii вызначалася перш за ўсё ўмовамі грамадска-эканамiчнага i палiтычнага развiцця. Пасля рэформы 1861 г. Расiя, хаця i марудна, але няўхiльна ўступiла

на шлях капiталiстычнага развiцця. Гэты храналагiчны рубеж i

 

 

И

лiчыцца пачаткам развіцця сацыялогii ў Расii, дзе яна, як i ў

 

К

Заходняй Еуропе, узнiкла ў рэчышчы пазiтывiсцкай традыцыi.

У

 

Тэарэтыка-гнасеалагiчнымi перадумовамi развіцця сацыяло-

Г

 

 

гii ў Расіі як абагульняльнай грамадскай навукi былi патрэб-

насцi ў метадалагiчным асэнсаваннi даныхБбольш канкрэтных

навук: гiсторыi, этнаграфii, статыстыкi i інш. Пазiтывiсцкая

 

 

И

сацыялогiя, якая ўстанаўлiвала аб’ектывЙiсцкiя крытэрыi аналi-

 

Р

зу сацыяльных з’яў, стала прымальнай метадалагiчнай базай

для такога асэнсавання.

О

 

 

 

З’яўленне сацыялогii як новай формы думкi мела i больш шырокi сэнс. Яна тэарэтычнаТ адлюстроўвала патрабаваннi буржуазнай мадэрнiзацыИi iснуючых парадкаў у Расii. Перажыткi прыгоннiцтва тармазЗiлi развiццё капiталiзму, i пазiтывiсцкая сацыялогiя з першых крокаў выступiла ў якасцi iдэйнай зброi колаў, зацiкаўленыхО у абмежаваннi самаўладдзя, у разбурэннi дваранскайПманаполii на вышэйшую адукацыю, дзяржаўнае кіраваннеЕ. Як навука аб грамадстве сацыялогiя многiм уяўлялася надзейным памочнiкам у справе крытыкi ўсiх сацыяльных архаiРзмаў. Ідэалогiяй значнай часткi расiйскiх сацыёлагаў былі дробнабуржуазны дэмакратызм i лiбералiзм. У большасцi iдэалагiчных канфліктаў яны выступалi ў апазiцыi да царскага рэжыму. Такiм чынам, на фармiраванне сацыялогii ў Расii з самага пачатку аказвалi ўздзеянне традыцыi рускага вызваленчага руху, а таксама публiцыстычна-гуманiстычная арыентацыя рускай лiтаратуры на пакутлiвы народ.

У сваiм развiццi i фунцыянаваннi руская сацыялогiя прайшла некалькі стадый (этапаў). Многія вучоныя вылучаюць тры этапы.

42

На першым этапе, 60–80-я гг. ХIХ ст., пануючай метадалогiяй, безумоўна, быў пазiтывiзм, аформлены ў выглядзе некалькiх падыходаў. Перш за ўсё гэта натуралiстычны i псiхалагiчны кiрункi. Да натуралістычнага можна аднесцi школы геаграфiчнага дэтэрмiнiзму (Л. Мечнiкаў) i арганiцызму (А. Стронiн і П. Лiлiенфельд). Псіхалагiчны кiрунак (суб’ектыўная школа) прадстаўлены наступнымі iмёнамi: П. Лаўроў, М. Мiхайлоўскi, М. Карэеў, С. Южакоў. Тэарэтычнай асновай пазiтывiзму былi iдэi аб гiстарычнай эвалюцыi чалавечага грамадства, закана-

мернасцях грамадскага развiцця, прагрэсу. Асаблiвасці кожнай

 

 

И

школы, кожнага кiрунку i даследчыка вызначаліся абсалютыза-

 

К

цыяй таго цi iншага боку грамадскага жыцця, якому надавалася

У

 

асаблівае значэнне ў сацыяльна-гiстарычным працэсе.

 

Г

 

 

Напрыклад, геаграфiчная школа вылучала значэнне геагра-

фiчнага фактару (клiмату, ландшафту, сiстэмы рэк). У сацыяла-

гiчнай тэорыi Л. Мечнiкава вядучая

роля ў сацыяльным пра-

грэсе грамадства надавалася сiстэме

рэк, Бмораў i акiянаў. Яна

грунтавалася на гiстарычных фактах: у далiнах рэк складвалiся

 

И

першыя цывiлiзацыi (Старажытны ЕгЙiпет, Індыя, Кiтай, Асiра-

Р

Вавiлонскае царства). Жыццё там патрабавала ад людзей

О

 

каапераванай працы, сумеснай дзейнасцi, салiдарнасцi. На геа-

графiчным фактары жыцця грамадства Л. Мечнiкаў абгрунтоўваў iдэю заканамернасцi грамадскага развiцця i сацыяльнага

прагрэсу.

Т

 

Узаемаўплыў i крытыка адзiн аднаго, часам даволi рэзкая, у

 

И

цэлым садзейнiчалi выпрацоўцы ўласных пазiцый у рускiх са-

цыёлагаў. ПоглядыЗвядомага сацыёлага М. Кавалеўскага цяжка

суаднесцiПз якойО-небудзь школай. Сам ён лiчыў, што немагчыма вывучацьЕ сацыяльныя з’явы, арыентуючыся на адзiн (эканамiчны, псiхалагiчны цi геаграфiчны) фактар. Сацыялогiя мае справуРса складаным перапляценнем многiх фактараў. Тaму неабходна iнтэграваць усё пазiтыўнае ў сацыялагiчных школах пры вывучэннi чалавечага грамадства.

Своеасаблівасцю вылучаецца арганiцысцкая канцэпцыя культурна-гiстарычных тыпаў М. Данiлеўскага, якая атрымала шырокае прызнанне толькi ў ХХ ст. Мiкалай Якаўлевiч Данiлеўскi (1822−1885) з’яўляецца стваральнiкам першай у гiсторыi сацыялогii антыэвалюцыянiсцкай мадэлi грамадскага прагрэсу на аснове iдэй арганiцызму i бiялагiзму. У рабоце «Расiя i Еўропа» (1869) ён распрацаваў тэорыю культурна-гiстарычных

43

тыпаў i абвясцiў аб пачатку крызiсу iдэй еўропацэнтрызму i эвалюцыянiзму. Фундаментальнымі асаблівасцямі прапанаванай iм схемы развiцця грамадства з’яўляюцца адмаўленне фактаў узаемадзеяння i ўзаемнага ўплыву народаў у ходзе гiсторыi i абсалютызацыя ўнiкальнасцi непаўторнай унутранай каштоўнасцi розных культур. Вучоны сцвярджае, што гiсторыя грамадства ёсць гiсторыя барацьбы адасобленых лакальных сiстэм з навакольным асяроддзем i памiж сабой. Кожная з такiх культур (тыпаў) праходзiць стадыi, характэрныя для развiцця любога жывога арганiзма: нараджэнне, сталасць, старэнне i гiбель.

Галоўным крытэрыем вылучэння культурна-гiстарычных

тыпаў з’яўляецца моўная блiзкасць, а сам культурна-гiстарыч-

 

 

И

ны тып разумеецца як спалучэнне псiхаэтнаграфiчных, антра-

 

К

палагiчных, сацыяльных, тэрытарыяльных i iншых прыкмет.

У

 

Такiм чынам, на месца адналiнейнай гiстарычнай схемы М. Да-

Г

 

 

нiлеўскi ставiць «драму» многiх культурна-гiстарычных тыпаў,

кожны з якiх стварае цэласны арганiзм i Бперажывае (падобна

жывому арганiзму) адпаведны жыццёвы цыкл ад зараджэння

праз росквiт да заняпаду.

 

И

Р

Й

Другi этап (1890–1900) можна назваць этапам тэарэтыка-ме-

 

О

 

 

тадалагiчнай крытыкi. У гэты перыяд назіраюцца iнтэнсiўная

крытыка ўжо склаўшыхся тэорый i ажыўленая палемiка памiж

сiсцкай сацыялогii (ИГ. ПляханаўТ , У. Ленiн), а таксама антыпазiтывiсцкi каштоўнасныЗ падыход.

сацыялагiчнымi школамi. Фармiруюцца асноўныя iдэi марк-

Лiдарам антыпазiтывiзму з упартай абаронай метадалагiчных прынцыпаў, атрымаўшых пазней назву гiстарызму, высту-

пiлі прадстаўнікі неакантыянства: А. Лапо-Данiлеўскi, Б. Кiс-

О

 

цякоўскi, . Наўгародцаў, В. Хвастоў, Л. Петражыцкi i iнш.

Ідэi неакантыянстваП

прыйшлi на рускую глебу з Германii.

ПрадстаўнікіЕ

антыпазітывісцкай плыні выступалі супраць пры-

родазнаўчых метадаў вывучэння грамадства, эвалюцыянiзму i

Р

 

 

зблiжэння сацыялогii з прыродазнаўствам. На думку антыпазiтывiстаў, нельга разглядаць грамадскае жыццё як механiчна заканамерны працэс. Неабходна вывучаць механiзм дзеяння, матывы паводзiн iндывiдаў, сацыяльных груп, грамадскiх iнстытутаў, падыходзячы да iндывiда як да суб’екта, які валодае асабiстай аўтаномiяй.

Сацыялогiя, на думку Б. Кiсцякоўскага, павiнна займацца не сферай магчымага, чым займаюцца пазiтывiсты, а сферай «бе-

44

зумоўна дакладнага ў сацыяльных з’явах». Нязменнай асаблiвасцю сацыяльнага жыцця ён лiчыў псiхалагiчнае ўзаемадзеянне памiж iндывiдамi, якое ў вынiку i стварае грамадства. Вышэйшай формай праяўлення такога ўзаемадзеяння з’яўляюцца нормы, культура, iнстытуты, права.

Пачатак ХХ ст. – трэцi этап у развiццi расiйскай сацыялогii. Ён звязаны з умацаваннем у сацыялогii неапазiтывiзму (П. Сарокiн). Адначасова афармляецца своеасаблiвая «хрысцiянская сацыялогiя» ў рэчышчы рэлiгiйнай філасофii (М. Бярдзяеў, С. Булгакаў, С. Франк).

Адмаўленне ад абсалютызацыi пазiтывiсцкага эвалюцыянiз-

му i неакантыянскай нарматыўна-каштоўнаснай iнтэрпрэтацыi

 

 

И

карцiны свету прывяло сацыялогiю гэтага перыяду да даследа-

 

К

вання сацыяльных паводзiн. Аб’ектам увагi становяцца сацы-

У

 

яльныя групы, адносiны памiж iмi, праблемы стратыфікацыi

Г

 

 

(сацыяльныя адрозненнi i няроўнасць у грамадстве). Устойлi-

выя формы ўзаемадзеяння, зносiн, паводзiБн фармiруюць сацы-

яльную структуру грамадства.

 

И

Неапазiтывiзм арыентуецца на функцыяналЙ iзм, на выдзялен-

 

Р

не ў сiстэме грамадскiх адносiн даследуемых аб’ектаў i выву-

О

 

чэнне ўзаемаадносiн памiж iмi. Неапазітывісты разглядаюць

сацыяльныя працэсы, механiзм дзеяння грамадскiх з’яў (iх змя-

момантам аналiзу становяццаИТ сацыяльныя сувязi, узаемадзеянне, сацыяльныя Ззносiны. Такi аналiз, з аднаго боку, патрабуе статыстычных даных, эмпiрычных даследаванняў, а з другога – тэарэтычных пошукаў, бо само вычляненне сацыяльнага пра-

ненне, узнаўленне, самападтрымку цi разбурэнне). Зыходным

цэсу цi сацыяльнагаПО iнстытута абумоўлiваецца пэўнымi тэарэтычнымЕi крытэрыямi. Тaму фармiруецца патрабаванне сiнтэзу тэарэтычных распрацовак з непасрэднымi эмпiрычнымi назiраннямРi, сумяшчэнне работы сацыёлага-тэарэтыка i сацыёлагапрактыка.

У aдрозненне ад Захаду вучоныя-сацыёлагі ў Расii доўгi час не мелі сваiх уласных устаноў, лабараторый, вучэбных курсаў, выданняў. Яны адчувалі пэўную варожасць як з боку самадзяржаўнага апарату (жорсткая цэнзура, забарона выкладання сацыялогii), так i з боку некаторых вучоных – гiсторыкаў, юрыстаў, фiлосафаў. Але, нягледзячы на гэта, у Расii павялічвалася колькасць публiкацый па сацыялогii, з’яўлялася ўсё больш

45

перакладаў, абагульненняў, каментарыяў работ заходнiх сацыёлагаў.

У1901 г. у Парыжы М. Кавалеўскiм была заснавана руская Вышэйшая школа сацыяльных навук, якая праiснавала да 1904 г.

У1912 г. у Пецярбургскiм унiверсiтэце пры Гiстарычным таварыстве ўзнікла секцыя па сацыялогii. У 1916 г. заснавана Сацыялагiчнае таварыства iмя М.Кавалеўскага.

Нягледзячы на тое, што ў другой палове ХIХ – пачатку ХХ ст. сацыялогiя ў Расii атрымала дастаткова шырокае распаўсю-

джанне, яна не была прадстаўлена ў якасцi вучэбнай дысцыплiны ва ўнiверсiтэтах аж да 1917 г. И

Утой жа час у некаторых еўрапейскiх унiверсiтэтахКвыкладаўся курс сацыялогii. Напрыклад, вядома, што адзУiн з класiкаў сацыялагiчнай думкi Э.Дзюркгейм з 1887 г. пачаўГвыкладаць ва ўнiверсiтэце ў Бардо першы ў гiсторыi сiстэматычныБ курс сацыялогii.

Расiйская сацыялогiя, хаця i прайшлаЙшлях развiцця, блізкі да шляху сацыялогіі на Захадзе, але не арыентавалася выключна на фармалiзаваныя мадэлi, эмпИiрычныя даследаваннi i колькасныя метады вывучэння сацыяльныхР з’яў. У канцэпцыях расiйскiх сацыёлагаў заўсёдыОпрысутнiчалi ацэначныя меркаваннi, веды аб каштоўнасцях, маральна-духоўныя арыентацыi. Гэта тычыцца i расiйскагаТпазiтывiзму, i неакантыянства, i неапазiтывiзму. «ЧыстагаИ» пазiтывiзму ў заходнiм варыянце ў Расii не было. З

Расiйская сацыялагiчная думка ХIХ – пачатку ХХ ст. па сваiх метадалагОiчных устаноўках i тэарэтычных дасягненнях не ўступалаПзамежнай. Разам з тым яна адрознiвалася цеснай сувяззюЕз гуманiстычнымi iдэаламi расiйскай фiласофii, сiнтэтычным падыходам, які садзейнічаў узаемасувязі сацыялогiі з эканомРiкай, правазнаўствам, палiталогiяй, псiхалогiяй. Вучо- ныя-сацыёлагі Расіі імкнуліся адлюстраваць у сваіх працах гiстарычную перспектыву i трывогу за Айчыну.

2.Развiццё савецкай сацыялогii

Упершыя паслякастрычнiцкiя гады сацыялагiчная думка ў Расіі развiвалася даволi iнтэнсiўна. Перад урадам паўстала пытанне аб распрацоўцы сацыяльнай палiтыкi на аснове навуко-

вай тэорыi. Гэты падыход знайшоў адлюстраванне ў шэрагу

46

канкрэтных дакументаў. Напрыклад, у маi 1918 г. у праект пастановы аб Акадэмii грамадскiх навук быў запiсаны спецыяльны пункт, які вызначаў неабходнасць правядзення сацыялагiчных даследаванняў (Ленiн У. I. Збор твораў, т. 36, с. 372–373).

Угэты час немарксiсцкая сацыялогiя мела значную iнстытуцыяльную базу. У пачатку 20-х гг. сацыёлагi немарксiсцкай арыентацыi (П. А. Сарокiн, М. І. Карэеў, В. М. Хвастоў) выдалi шэраг манаграфiй i вучэбных дапаможнiкаў. Вяхой у развiццi сацыялагiчнай думкi з’явiлася кнiга П. А. Сарокiна «Сiстэма

сацыялогii» (1922 ).

Многiя сацыёлагi як марксiсцкай, так i немарксiсцкайИарыентацыi мелi высокую, еўрапейскага ўзроўню, адукацыюК, добра ведалi працы сваiх заходнiх калег, таму ўзнікаўшыяУ дыскусii часта мелі творчы, канструктыўны характар.ГЗвычайна сацыё- лагi-марксiсты пазбягалi рэзка крытычныхБхарактарыстык немарксiсцкiх канцэпцый.

Угэты час пачынаецца працэс iнстытуцыялЙ iзацыi сацыялогii. У шэрагу ўнiверсiтэтаў (перш за ўсё ў Петраградскiм, Яраслаўскiм) былi сабраны кадрыИсацыёлагаў. Была ўведзена вучоная ступень па сацыялогii.РУ 1920 г. у Петраградскiм унiверсiтэце адкрыты першы Оў асii факультэт грамадскiх навук з сацыялагiчным аддзяленнем. На чале гэтага факультэта быў П. А. Сарокiн (1889–1968)Т. Вучоны сам быў выпускнiком Пецярбургскага ўнiверсИiтэта. П. А. Сарокiн надзвычай рана выявiў цікавасць даЗновай, сацыялагiчнай навукi. Яго iмя як вучонага, стаўшага актыўным удзельнікам палiтычных падзей, было даволi вядомымО яшчэ да кастрычнiцкiх падзей, асаблiва ў колах iнтэлПiгенцыi. У свой час яго заўважыў А. Ф. Керанскi,

iпасляЕЛютаўскай рэвалюцыi П. А. Сарокін уваходзiў у склад Часовага ўрада. Пасля Кастрычнiка далейшы лёс вучонага на радзРiме развiваўся драматычна. З’яўляючыся прафесарам i дэканам факультэта Пецярбургскага ўнiверсiтэта, ён быў у апазiцыi да ўрада, папаў на лаўку падсудных i нават быў прыгавораны да смяротнай кары. Але па прапанове У. І. Ленiна смяротная кара была заменена высылкай з краiны (1922). У 1923 г. П. А. Сарокiн прымае амерыканскае грамадзянства. У ЗША вельмi хутка ён набыў аўтарытэт aднаго з вядучых сацыёлагаў, стаў першым дэканам сацыялагiчнага факультэта Гарвардскага ўнiверсiтэта, дзе працаваў да апошнiх дзён свайго жыцця. Гэта буйнейшы сацыёлаг ХХ ст. Яго ўплыў адчулi такiя карыфеi

47

сучаснай сацыялогii, як Т. Парсанс, Р. Мертан i многiя iншыя. Ён быў вельмi працавiты, кола яго навуковых iнтарэсаў надзвычай шырокае.

П. А. Сарокiн распрацаваў тэорыю сацыяльнай мабiльнасцi i стратыфiкацыi, якая дазволiла прасачыць дынамiку сацыяльных працэсаў з дапамогай вызначэння месца iндывiдаў i груп у структуры грамадства. Яшчэ большую вядомасць набыло фундаментальнае даследаванне, прысвечанае сацыякультурнай дынамiцы. Ён паставiў задачу прасачыць сусветна-гiстарычнае развiццё чалавецтва i стварэнне сацыякультурнай суперсiстэмы. У сваёй цыклiчнай эвалюцыi, сцвярджаў вучоны, суперсi-

стэма праходзiць тры стадыi: пачуццёвую, абстрактную i iдэа-

 

 

И

лiстычную. Гэтыя стадыi, цi своеасаблiвыя парадыгмы, вы-

 

К

значаюць, на думку П. А. Сарокiна, усе асноўныя сацыяльныя

У

 

структуры i працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве. Прычым

Г

 

 

пераход ад адной стадыi да другой часам суправаджаецца су-

тыкненнем i крушэннем грамадскiх структурБ.

 

 

У 20-я гг. пачалі выдавацца разнастайныя сацыялагiчныя

 

 

И

працы, галоўным чынам тэарэтычнагаЙнапрамку (Хвастоў В. М.

Асновы сацыялогii:

Р

вучэнне аб заканамернасцях грамадскiх

працэсаў. М., 1920;

О

 

Бухарын М. I. Тэорыя гiстарычнага матэ-

рыялiзму: папулярны падручнiк марксiсцкай сацыялогii. М., 1923; Садынскi Л. С. Сацыяльнае жыццё людзей: уводзiны ў

марксiсцкую сацыялогiю. Харкаў, 1923; Андрэеў М. М. Да пы-

 

Т

тання аб разуменнi заканамернасцей у тэорыi: сацыялагiчны

 

И

эцюд. Л.; М., 1925; Чарнякоў З. Е. Сацыялогiя ў нашы днi. Л.;

М., 1926; ВальфсонЗС. Я. Сацыялогiя шлюбу i сям’i. Мінск,

1929 i iнш.).

 

О

 

Вельмi важнай была праблема прадметнага самавызначэння

сацыялогПii. Сутыкнуўшыся з цяжкасцямi пры вызначэннi прад-

метнайЕспецыфiкi сацыялогii, некаторыя вядомыя аўтары

(І. Т. азумоўскi, С. З. Кацэнбоген i iнш.) прапаноўвалi лiчыць

Р

 

гiстарычны матэрыялiзм фiласофска-сацыялагiчнай тэорыяй.

Большасць сацыёлагаў, вызначаючы прадмет, узнаўлялi iдэi А. Конта, Г. Спенсера, Э. Дзюркгейма. Сацыялогiя разумелася як навука аб грамадстве ў цэлым, складана арганiзаванай сацыяльнай сiстэме.

Праблема прадмета сацыялогii сутыкалася з праблемай структуры сацыялагiчных ведаў. У работах С. А. Аранскага, І. П. Разумоўскага, У. М. Іваноўскага абгрунтоўвалася iдэя трох

48

узроўняў: агульная тэорыя, спецыяльныя дысцыплiны, канкрэтныя даследаваннi. У гэты час актыўна абмяркоўвалася пытанне тэорыi i практыкi. Адначасова з тэарэтычнымi пытаннямi значныя крокi былi зроблены ў правядзеннi канкрэтных сацыялагiчных даследаванняў.

На гэтым этапе вучоныя-сацыёлагі вывучалі ў асноўным пытанні метадалогii i методыкi сацыялагiчных даследаванняў (С. Г. Струмiлiн, З. Е. Чарнякоў, Н. Д. Лявiтаў i iнш.), сацыяльнай структуры грамадства, сацыяльных праблем рабочага кла-

са, сялянства i iнтэлiгенцыi (В. Б. Альшанскі, М. М. Разенталь);

 

 

И

сацыяльныя аспекты калектывiзацыi вёскi (В. С. Нямчынаў,

 

К

А. К. Гасцеў, П. А. Анiсiмаў); сацыяльныя праблемы горада,

У

 

народанасельнiцтва i мiграцыi (на аснове абагульнення даных

Г

 

 

статыстыкi i перапiсу насельнiцтва былi падрыхтаваны работы Н. Анцыферава, Л. Папернага, А. ГадулаваБ, . Смулевiча); са-

цыяльныя i сацыяльна-псiхалагiчныя праблемы працы i быту

рабочых i сялян; сацыяльныя праблемы культуры (І. Загорскi,

А. Траяноўскi, Р. Елiзараў, Ф. Фрычэ).

 

И

Апрача таго, у 20–30-я гг. праводзЙiлiся сацыяльна-экана-

Р

мiчныя, сацыяльна-дэмаграфiчныя i iншыя даследаваннi, якія

О

 

далі магчымасць выявiць важную ролю сацыяльнага фактару ў

вытворчай дзейнасцi чалавека. Гэтыя даследаваннi ўнеслi iс-

роднае прызнанне. ІИхацяТработы першых савецкiх сацыёлагаў як тэарэтычнага,Зтак i прыкладнога характару мелі недахопы, але нельга не адзначыць той уклад, якi яны ўнеслi ў развiццё сацыялагiчнай навукi.

тотны ўклад у развiццё сацыялагiчнай навукi i атрымалi мiжна-

Аднак у сярэдзiне 30-х гг. становiшча стала мяняцца. Фар-

О

 

мiраванне ў краiне аўтарытарнага рэжыму i адмiнiстрацыйнай

сiстэмы кіраванняП

ўсімі галінамі грамадскага жыцця i ўвядзен-

не жорсткагаЕ iдэалагiчнага i палiтычнага кантролю прывялі да

паступовага iгнаравання, а затым i фактычнай забароны любых

Р

 

неартадаксальных сацыялагiчных распрацовак.

Негатыўна на развiццi сацыялогii адбілася ўмяшанне І. Сталiна ў навуку, кананiзацыя вылучаных iм тэарэтычных палажэнняў. Да гэтага часу сярод савецкiх вучоных, хаця i назiралiся розныя падыходы да прызначэння сацыялогii, яе прадмета, структуры, метадалогii, але толькi вельмi нямногiя марксiсты ставiлi пад сумненне iснаванне сацыялогii як навукi. Фактычнае скасаванне сацыялогii як навукi было абумоўлена тым, што

49

яе прынцыпы, тэорыя i метады даследавання сацыяльнай рэчаіснасці aказалiся несумяшчальнымi з валюнтарызмам i суб’ектывiзмам у кіраванні грамадствам.

Развiццё сацыялагiчнай думкi ў СССР было спынена па сутнасцi да сярэдзiны 50-х гг. ХХ ст.

Адраджэнне сацыялогii пачалося з наступленнем так званай хрушчоўскай адлiгi. У 60-я гг. з’яўляюцца першыя значныя работы, абагульняючыя вынiкi даследаванняў. У 1966 г. быў выдадзены двухтомнiк «Сацыялогiя ў СССР» (рэдактар-укла-

дальнiк Г. В. Осiпаў). У iм абагульнены вопыт шэрагу эмпi-

 

 

И

рычных даследаванняў, праведзеных у розных сферах жыцця i

 

К

сацыялагiчнай тэорыi. У пашыраным варыянце двухтомнiк быў

У

 

выдадзены ў Англii. Апублікаваны і пяцiтомнiк выбраных тво-

Г

 

 

раў аднаго з буйнейшых сацыёлагаў С. Г. Струмiлiна. Выйшлi працы А. Здравамыслава, Г. Осiпава, Г. Прудэнскага, В. Рожы-

на, М. Руткевiча, А. Харчава, У. Ядава, у якiх на аснове буйна-

маштабных даследаванняў аналiзавалiся сацыяльныяБ

працэсы,

што адбывалiся ў краiне.

 

И

 

У 60-я гг. былi створаны сектар новыхЙформаў працы i быту,

 

Р

 

ператвораны ў далейшым у аддзел сацыялагiчных даследаван-

 

О

 

 

няў у Інстытуце фiласофii АН СССР (загадчык Г. В. Осiпаў), i

лабараторыя сацыялагiчных даследаванняў пры Ленiнградскiм дзяржаўным унiверсiтэцеТ(кiраўнiк У. А. Ядаў). У 1962 г. заснавана Савецкая сацыялагИ iчная асацыяцыя.

У 1969 г. на базеЗаддзела сацыялагiчных даследаванняў Інстытута фiласофii АН СССР быў адкрыты Інстытут канкрэтных сацыялагОiчных даследаванняў (з 1972 г. Інстытут сацыялагiчных даследаванняўП , з 1988 г. Інстытут сацыялогii АН СССР, зараз ЕІнстытут сацыялогіі AН Расii). У сiстэме навуковых устаноў Акадэмii навук СССР і акадэмiй навук саюзных рэспублiк з’явРiлася вялiкая колькасць навуковых падраздзяленняў, якія праводзілі сацыялагiчныя даследаваннi. Сацыялагiчныя даследаваннi пачалi праводзiць многiя навукова-даследчыя iнстытуты ведамаснага падпарадкавання, былi арганiзаваны сацыялагiчныя лабараторыi прадпрыемстваў, сацыялагiчныя падраздзяленнi ў многiх ВНУ краiны.

Важным стымулам у развiццi сацыялогii было стварэнне ў 1974 г. часопiса «Сацыялагiчныя даследаваннi». У 1977 г. выдадзена «Рабочая кнiга сацыёлага».

50