Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

навуковых ведаў аб структуры, функцыях, заканамернасцях развіцця вывучаемага аб’екта. Прыкладное (практычнае) даследаванне арыентуецца ў першую чаргу на вырашэнне канкрэтных практычных задач, выпрацоўку практычных рэкамендацый, пошук шляхоў удасканалення сацыяльнага аб’екта.

Задачы даследавання – гэта сукупнасць канкрэтных мэтавых установак, у якіх выкладаюцца асноўныя і дадатковыя патрабаванні па аналізе і рашэнні праблемы. Па прычыне таго, што сацыяльныя праблемы маюць шматузроўневую структуру, сярод задач сацыялагічнага даследавання выдзяляюць асноўныя

задачы, якія накіраваны на рашэнне праблемнай сітуацыі ў цэ-

лым, і дадатковыя, накіраваныя на вывучэнне асобныхИбакоў

праблемы.

 

У

Г

К

Аб’ект i прадмет даследавання. Аб’ектам сацыялагічнага

 

Б

 

іх дзейнасць,

даследавання з’яўляюцца супольнасць людзей,

арганізаваная з дапамогай сацыяльных інстытутаў, і ўмовы, у якіх гэта дзейнасць ажыццяўляецца. Трэба адзначыць, што калі

аб’ект існуе аб’ектыўна, не залежыць ад даследчыка і супраць-

 

 

Й

стаіць яму, то прадметы вывучэння, наадварот, фармулююцца

самім даследчыкам. Гэта канструкцыяИ, створаная мысленнем,

дэтэрмінаваная, з аднаго боку,Раб’ектам вывучэння, а з другога

− умовамi даследавання: задачамі, ведамі і сродкамі сацыяло-

 

О

гіі. Аб’ект даследавання характарызуецца: 1) выразнымі аба-

Т

 

значэннямі па такіх параметрах, як прафесійная ці галіновая

прыналежнасць, прастораваяИ

абмежаванасць (рэгіён, горад,

вёска), функцыянальнаяЗ

накіраванасць (вытворчая, палітычная,

бытавая); 2) вызначанай абмежаванасцю ў часе; 3) магчымас-

О

 

 

цямі яго колькасных вымярэнняў. Наяўнасць галіновых меж

дазволіцьПсацыёлагу засяродзіць увагу на найбольш важных і

вызначальныхРЕ рысах функцыянавання дадзенай сістэмы, прасторавыя межы канкрэтызуюць аб’ект з пункту гледжання яго вытворча-тэрытарыяльнай агульнасці, параметры часу вызначаюць тэрміны правядзення даследавання, колькасныя параметры патрабуюць адбору колькаснага складу аб’ектаў з дакладным указаннем іх галін і тэрытарыяльнай прыналежнасці.

Прадметам даследавання прынята лічыць той з бакоў аб’екта, які непасрэдна падлягае вывучэнню, гэта значыць найбольш значны бок аб’екта з пункту гледжання сацыялагічнай тэорыі і сацыялагічнай практыкі. Аднаму і таму ж сацыяль-

191

наму аб’екту могуць адпавядаць некалькі розных прадметаў даследавання, кожны з якіх па змесце вызначаецца тым, які іменна бок аб’екта ён адлюстроўвае, з якой мэтай, для рашэння якой праблемы абраны. Такім чынам, адзін і той жа аб’ект можна апісаць па-рознаму ў залежнасці ад праблемы і мэты сацыялагічнага даследавання. А ад таго, якія ў вывучаемым аб’екце будуць выдзелены элементы і сувязі, залежыць выбар сродкаў іх фіксацыі (методыкі збору і аналізу даных).

Дакладнае выдзяленне аб’екта дапамагае правільнаму вызначэнню прадмета даследавання. Прадметам сацыялагічнага

даследавання з’яўляюцца тыя істотныя якасці аб’екта, якія ў

найбольш поўным выглядзе выражаюць даследуемуюИпрабле-

 

У

му і непасрэдна павінны вывучацца. Звычайна прадметКдасле-

Г

давання ўтрымлівае цэнтральнае пытанне праблемы. У адроз-

Б

 

ненне ад аб’екта, змест якога не залежыць ад суб’екта, прадмет

даследавання прадугледжвае аб’ект, але не супадае з ім. Адзін і

даследавання з’яўляецца вынікам узаемадзеяння суб’екта і аб’екта пазнання. Трэба падкрэсліць,Йшто, па-першае, прадмет

адбываецца тады, калі ставіцца задача пазнаць усю сукупнасць

той жа сацыяльны аб’ект можаРвывучаццаИ з мэтай вырашэння розных праблем. Таму аднаму і таму ж аб’екту сацыялагічнага даследавання могуць адпавядацьО некалькі прадметаў. Падругое, аб’ект і прадметТдаследавання могуць супадаць. Гэта

сацыяльнага аб’ектаИ. Па-трэцяе, прадмет вывучэння мае складаную структуруЗ, і яго правільны выбар вызначаецца дакладнай пастаноўкайОпраблемы, фармулёўкай мэты і задачы даследавання, сістэмным аналізам аб’екта.

ВажнейшымП кампанентам праграмы сацыялагічнага даследаванняЕз’яўляецца фармулёўка рабочых гіпотэз (сістэмы гіпотэзР). Гіпотэза – галоўны метадалагічны інструмент, арганізуючы ўвесь працэс даследавання і падпарадкаваны яго ўнутранай логіцы.

Гіпотэза ў сацыялагічным даследаванні – гэта навукова абгрунтаванае меркаванне (здагадка, дапушчэнне) аб структуры сацыяльных аб’ектаў, аб характары і сутнасці сувязей паміж сацыяльнымі з’явамі, аб механізмах іх функцыянавання і развіцця, магчымых падыходах да рашэння сацыяльных праблем.

Вылучаемая гіпотэза павінна адпавядаць пэўным патрабаванням:

192

а) быць навукова абгрунтаванай, яна не павінна ўтрымліваць сцвярджэнняў, якія супярэчаць ужо даказаным навуковым фактам;

б) быць адэкватнай даследуемай праблеме, мець сэнс у рамках даследуемай праблемы;

в) быць прынцыпова правяраемай эмпірычным спосабам, інакш яна застанецца толькі меркаваннем, якое выражае суб’ектыўную думку;

г) быць дастаткова простай па форме, мець дакладныя і якасныя фармулёўкі;

д) у самой фармулёўцы трэба ўказаць і спосаб яе праверкі ў

дадзеным даследаванні.

 

У

И

Стварэнне сацыялагічных гіпотэз прадвызначае Кпэўныя фа-

 

Г

 

зы: 1) збор інфармацыі па даследуемай тэме (вывучэнне літара-

 

Б

 

 

туры і іншых крыніц інфармацыі, выкарыстанне свайго ўласна-

га вопыту); 2) фармуляванне самой гіпотэзы. Практыка паказвае, што ў працэсе фармулявання гіпотэз важна, па-першае,

мець дакладнае ўяўленне аб тым, ці маюцца дастаткова рас-

 

 

Й

працаваныя тэарэтычныя палажэнні аб той галіне сацыяльнай

рэчаіснасці, якая даследуецца; паИ-другое, неабходна ўлічваць

узровень прафесійнай падрыхтоўкіР даследчага калектыву; па-

трэцяе, патрэбна мець на ўвазе складанасць даследуемай праб-

лемы; 3) групоўка

 

О

гіпотэз. ут сацыёлаг павінен вызначыць

 

Т

асноўныя і неасноўныя гіпотэзы, умець прывесці іх у адпа-

ведную сістэму.

И

 

Рабочыя гіпотэзыЗможна класіфікаваць па розных прыметах.

П а з м е с т у меркаванняў адносна вылучаемага аб’екта гіпо-

О

 

 

тэзы падзяляюць на апісальныя, тлумачальныя і прагнозныя.

АпісальныяПгіпотэзы – гэта меркаванні аб існуючых улас-

цівасцяхРЕаб’ектаў, аб характары сувязей паміж асобнымі элементамі вывучаемага аб’екта (структурныя), аб ступені сувязей узаемадзеяння (функцыянальныя).

Тлумачальныя гіпотэзы адносяцца да меркаванняў аб пры- чынна-выніковых залежнасцях у вывучаемых сацыяльных працэсах і з’явах.

Прагнозныя – гэта такія гіпотэзы, якія ўтрымліваюць не толькі меркаванні аб фактычным стане прадмета і апісанне прычын такога стану, але і меркаванні, якія раскрываюць тэндэнцыі і заканамернасці развіцця дадзенага аб’екта.

193

Па с т у п е н і р а с п р а ц а в а н а с ц і і абгрунтаванасці гіпотэзы падзяляюцца на першасныя (фармулююцца да збору эмпірычных даных) і другасныя (вылучаюцца ўзамен адхіленых першасных).

Па с т у п е н і а г у л ь н а с ц і меркаванняў гіпотэзы падзяляюцца на гіпотэзы-асновы і гіпотэзы-вынікі. З пункту гледжання з а д а ч д а с л е д а в а н н я гіпотэзы падзяляюцца на асноўныя (агульныя), што выцякаюць з асноўных задач, і неасноўныя (прыватныя), яны выцякаюць з неасноўных задач.

Пры распрацоўцы праграмы неабходна выдзяляць асноўныя

паняцці. Гэта робіцца пры аналізе праблемы і прадмета дасле-

давання. Структураванне сацыяльнай з’явы адбываеццаИпраз

 

 

У

вылучэнне пэўных абстрактных паняццяў, ключавыхК слоў,

якімі абазначаецца прадмет.

Г

 

Б

 

Існуюць розныя прыёмы вызначэння асноўных паняццяў.

Арыгінальны прыём пошуку асноўнага паняційна-катэгарыль- нага апарату, вывучаемага пры правядзенні аператыўных са-

цыялагічных даследаванняў, прапанаваны прафесарам Д. Г. Рот-

 

Й

 

манам. З агульнага набору паняццяў па вывучаемай праблеме

групе экспертаў прапануецца адзначыцьИ

толькі тыя, якія, на іх

погляд, маюць важнейшыя, вызначальныяР

з’явы. Асноўнымі

лічацца паняцці, атрымаўшыя больш за 50% выбараў экс-

 

О

 

 

пертаў.

Т

 

 

 

 

 

Для таго каб паняцці навукі маглі выканаць ролю сродкаў

пазнання і рашэнняИпрактычных задач, патрабуецца правядзен-

не працэдуры інтэрпрэтацыіЗ

агульных паняццяў. Сутнасць яе

заключаецца ў тым, каб асноўнае паняцце расчляніць да такога

О

 

ўзроўню дэталізацыі, які дазволіў бы праверыць яго эмпірыч-

ным спосабамП, гэта значыць распісаць на простыя элементы, у

сукупнасціРЕ складаючыя змест паняцця. У гэтай частцы праграмы расчляненне абстрактнага паняцця ажыццяўляецца паэтапна.

У першую чаргу неабходна даць удакладненне сэнсу паняццяў. Інтэрпрэтацыя паняццяў у сацыялогіі мае тэарэтычны, эмпірычны і рацыянальны характар. Тэарэтычная інтэрпрэтацыя ўяўляе сабой працэс рэканструявання агульнага паняцця шляхам выкарыстання тэрмінаў меншай ступені агульнасці. Часцей за ўсё асноўнае паняцце ўтрымлівае іншыя, менш абстрактныя паняцці. У такіх выпадках неабходна з асноўнага

194

паняцця вычляняць яго складаючыя, гэта значыць больш дробныя паняцці, якія ў яго ўваходзяць.

Эмпірычна інтэрпрэтаваць паняцце − значыць знайсці такі паказчык (індыкатар), які б адлюстроўваў пэўную важную частку зместу гэтага паняцця і які можна было б непасрэдна вымерыць. Напрыклад, калі адным з паняційных індыкатарў грамадска-палітычнай актыўнасці пэўнай сацыяльнай групы з’яўляюцца адносіны яе да пэўных мерапрыемстваў, то эмпірычнымі індыкатарамі саміх гэтых адносін будуць наведванне мерапрыемстваў, колькасць выступленняў, канструктыўнасць

прапаноў, крытычнасць выступленняў, удзел у рэалізацыі

рашэнняў.

 

У

И

Методыка-працэдурная частка праграмы ўключаеК: 1) вызна-

 

Г

 

чэнне агульнага плана даследавання; 2) пабудову патрабуемага

 

Б

 

 

планам тыпу, выбаркі (выбарачнай сукупнасці); 3) выбар мета-

даў збору інфармацыі; 4) распрацоўку інструментарыю даследавання; 5) стварэнне праграмы апрацоўкі атрыманай інфарма-

цыі; 6) распрацоўку арганізацыйна-тэхнічнай часткі даследа-

Й

 

вання (тэрміны, графікі, пытанні фінансавання і інш.).

У залежнасці ад мэты і задач даследаванняИ

, стану ведаў аб

вывучаемым аб’екце распрацоўваеццаР

стратэгічны план пра-

вядзення канкрэтнага сацыялагічнага даследавання.

О

 

 

Т

 

 

У адпаведнасці з мэтай і задачамі даследавання вызначаюц-

ца тып выбаркі і аб’ём выбарачнай сукупнасці, г.зн. колькасці

рэспандэнтаў-удзельнікаўИ апытання, ці іншай працэдуры атры-

мання пярвічнайЗэмпірычнай інфармацыі аб вывучаемых

аб’екце, з’яве, працэсе.

О

 

У методыка-працэдурнай частцы праграмы вызначаюцца ме-

тады даследаванняП

, г.зн. сістэма правіл тэарэтычнай і практыч-

найРдзейнасціЕ , накіраванай на пазнанне характарыстык выву-

чаемага аб’екта, і методыка-сістэма аперацый і прадпісанняў з указаннем працэдур іх прымянення.

Гэтая частка праграмы прадугледжвае абгрунтаванне і распрацоўку інструментарыю – набору метадычна-даследчых дакументаў, з дапамогай якіх забяспечваецца збор эмпірычных сацыялагічных даных (анкета, бланк, інтэрв’ю, картачка назіральніка і інш.).

У методыка-працэдурнай частцы праграмы вызначаюцца метады апрацоўкі атрыманай інфармацыі; календарныя тэрміны

195

работ, указваюцца выканаўцы і адказныя за кожны этап даследавання. Складанасць інтэрпрэтацыі заключаецца ў неадназначнасці iснуючых тлумачэнняў аднаго і таго ж паняцця ў навуковых крыніцах, у розным узроўнi абстрактнасці паняццяў. Памылковая інтэрпрэтацыя паняццяў можа парушыць логіку даследавання, увесці ад пастаўленай мэты. Таму вызначэнне і тлумачэнне асноўных паняццяў маюць прынцыповае метадалагічнае значэнне.

Падрыхтоўка праграмы сацыялагічнага даследавання − справа адказная, патрабуе значных выдаткаў, часу і высілак.

Некаторыя сацыёлагі лічаць, што на распрацоўку праграмы па

некаторых даследаваннях траціцца не менш часу, чымИна само

 

У

даследаванне. Ад якасці праграмы ў значнай (рашаючайК ) сту-

Г

пені залежаць якасць праводзімага сацыялагічнага даследа-

Б

 

вання, тэарэтычная і практычная значнасць атрыманых выні-

каў, таму яе распрацоўка даручаецца самым кваліфікаваным спецыялістам. У. А. Ядаў сцвярджае, што праграма можа быць

апублікавана як самастойная навуковая праца. Не выключана,

 

 

 

 

Й

што па гэтай праграме іншыя даследчыкі будуць збіраць і

аналізаваць эмпірычны матэрыялИ, тым самым дасягаць су-

меснымі намаганнямі павышэнняРяго пазнавальнай каштоў-

насці і прадстаўнічасці. Публікацыя праграмы падобна перада-

 

 

 

 

О

чы ліцэнзіі на стварэнне навуковых ведаў.

 

 

 

 

Т

 

 

 

ПИы т а н н і і з а д а н н і

1.

 

З

 

Дайце агульную характарыстыку праграмы сацыялагічна-

 

 

О

 

 

га даследавання.

 

 

2.

ШтоПўяўляе сабой структура праграмы?

3.

Што такое аб’ект сацыялагічнага даследавання?

4.

Е

 

 

 

Дайце азначэнне прадмета даследавання.

Р

 

 

 

5.

Што такое гіпотэза?

6.

Выкладзіце патрабаванні, якія прад’яўляюцца да гіпотэзы.

7.

Што ўяўляе сабой інструментарый сацыялагічнага дасле-

давання?

196

Глав а 17 . Метады збору сацыялагічнай інфармацыі

1. Паняцце метаду

У канкрэтных сацыялагічных даследаваннях важнае месца займае працэс збору сацыялагічнай інфармацыі. Вынікі гэтага працэсу з’яўляюцца асновай аналізу аб’екта і прадмета даследавання, дасягнення даследчыкам пастаўленай мэты, базай для выпрацоўкі неабходных рэкамендацый і прапаноў. Збор першаснай інфармацыі непасрэдна звязаны з выкарыстаннем разнастайных метадаў пазнання сацыяльнай рэальнасці.

Метад (гр. methodos шлях да чаго-небудзь) у любой наву-

 

 

И

цы азначае спосаб дасягнення якой-небудзь мэты, рашэння

 

К

канкрэтнай задачы. Метад у сацыялогіі спосаб пабудовы і аб-

У

 

грунтавання сацыялагічных ведаў, шлях устанаўлення канкрэт-

Г

 

 

ных сацыяльных фактаў, атрымання і апрацоўкі першаснай са-

цыялагічнай інфармацыі. Метад залежыцьБад даследуемай са-

цыяльнай праблемы, ад сфармуляванай тэорыі і агульнай мета-

 

И

.

далагічнай арыентацыі, мэт і задач даследаванняЙ

Р

 

У сацыялагічных даследаваннях выкарыстоўваюцца разна-

О

 

 

стайныя метады збору першаснай інфармацыі.

 

Праблема выкарыстання метадаў збору сацыялагічнай ін-

мі за кароткі час безИгрунтоўнайТ спецыяльнай падрыхтоўкі немагчыма. Але мецьЗаб іх дакладнае ўяўленне і выкарыстоўваць у сацыяльнай практыцы хаця б некаторыя з іх элементаў неабходна любому супрацоўніку, які ў сваёй прафесійнай дзейнасці

фармацыі вельмі важная. Справа ў тым, што авалодаць метада-

мае справуПзОлюдзьмі. Таму раскрыем некаторыя асаблівасці прымяненняЕ на практыцы асобных метадаў сацыялагічных даследаванняў, разгледзім іх сутнасць і тэхналогію.

РПры вызначэнні метадаў збору інфармацыі сацыёлаг павінен улічваць некаторыя патрабаванні: 1) аператыўнасць і эканамічнасць даследавання не павінны забяспечвацца за кошт зніжэння якасці даных; 2) ні адзін з метадаў не з’яўляецца ўніверсальным, з дапамогай якога можна дасягнуць пастаўленай мэты, кожны мае пэўныя абмежаваныя пазнавальныя магчымасці; 3) надзейнасць метаду забяспечваецца не толькі яго абгрунтаванасцю, але і выкананнем правіл яго прымянення.

Часцей за ўсё з таго мноства метадаў, якія вядомы навуцы наогул і сацыялогіі ў прыватнасці, выдзяляюць чатыры асноў-

197

ныя метады эмпірычнага сацыялагічнага даследавання. Гэта аналіз дакументаў, назіранне, апытанне і сацыяльны эксперымент. Некаторыя даследчыкі называюць яшчэ і метад экспертных ацэнак.

2. Выбарка ў сацыялагічным даследаванні

У час правядзення сацыялагічнага даследавання найбольш поўныя вынікі, дакладныя даныя сацыёлаг атрымлівае пры аналізе ўсіх элементаў аб’екта даследавання. Гэта значыць, ідэальны варыянт заключаўся б у тым, каб даследаваць усе

аб’екты, якiя цiкавяць даследчыка. Але гэты ідэальны варыянт

 

 

И

ніколі ці амаль ніколі не можа быць ажыццёўлены. Справа

 

К

ў тым, што збор інфармацыі звязаны з шэрагам арганізацый-

У

 

ных, тэхнічных, фінансавых і іншых цяжкасцей. Для таго каб

Г

 

 

правесці даследаванне, патрабуюцца пэўны апарат, які быў бы

ў дастатковай ступені падрыхтаваны дляБзбору інфармацыі,

рабочы час на збор матэрыялаў, матэрыяльныя рэсурсы для

 

И

стварэння інструментарыю, арганізацыіЙдаследавання, апра-

Р

цоўкі і аналізу атрыманай інфармацыі.

О

 

Акрамя цяжкасцей, якія сустракаюць даследчыка пры цэ-

ласным даследаванні, трэба ўлічваць і іншыя акалічнасці. Мно-

насцю, не звяртаючысяИТда даследавання ўсіх аб’ектаў назірання. Справа ў тымЗ, што сацыяльныя з’явы характарызуюцца пэўнай паўтаральнасцю і тоеснасцю, якія абумоўліваюць магчымасць фармулёўкі выніковых вывадаў на аснове аналізу ад-

гія праблемы могуць быць вырашаны з дастатковай даклад-

носна абмежаванага матэрыялу. Гэтыя акалічнасці і тлумачаць

О

 

той факт, што сацыялагічныя даследаванні ажыццяўляюцца, як

правіла, выбарачнымП

метадам.

ВыбарачнымЕ

метадам называецца спосаб характарыстыкі

(ацэньвання, апісання) аб’екта пазнання на аснове частковых,

Р

 

 

няпоўных даных, атрыманых пры метадычна карэктным назіранні за некаторай часткай вывучаемага аб’екта. У якасці аб’екта звычайна разглядаюцца масавыя з’явы, падзеі ці сістэмныя ўтварэнні. Ацэньваемая цэласнасць называецца генеральнай сукупнасцю, назіраемая частка – выбаркай, ці выбарачнай сукупнасцю.

Выбарачная сукупнасць звычайна канструюецца такім чынам, каб пры мінімуме адзінак адбору ўдавалася з неабходнай

198

ступенню гарантыі ўявіць усю сукупнасць, увесь вывучаемы аб’ект.

Выбарка павінна быць мадэллю генеральнай сукупнасці, што і дазваляе на яе аснове ацэньваць характарыстыкі гэтай сукупнасці. Здольнасць выбаркі адлюстроўваць, мадэліраваць гэтыя характарыстыкі называецца рэпрэзентатыўнасцю. У залежнасці ад таго, наколькі рэпрэзентатыўнай з’яўляецца выбарачная сукупнасць, сацыёлаг мае права экстрапаліраваць вывады і абагульненні на ўсю генеральную сукупнасць. Для таго

1)вызначыць, па якіх параметрах выбарка будзеКрэпрэзенИ - таваць генеральную сукупнасць, і дакладна ўлічыцьУданыя аб размеркаванні генеральнай сукупнасці па натуральныхГ прыметах (пол, узрост і інш.); фактары, па якіхБняма статыстычных даных, напрыклад рэлігійнасць насельніцтва, даходы, палітычныя ўстаноўкі; Й

2)ажыццявіць разлік выбаркі (якія элементы і колькі), зыходзячы з патрабаванняў статыстычнагаИ паказу страт генеральнай сукупнасці; Р

3)знайсці ацэнкі параметраўО генеральнай сукупнасці, гэта значыць з мінімальнымi хiбамi вылічыць памылку рэпрэзентатыўнасці, інтэрвалы Тсярэдніх, працэнтных размеркаванняў, каэфіцыентаў, індэксаўИі іншых велічынь.

РэпрэзентатыўнасцьЗ выбаркі дасягаецца ў выніку выканання наступных патрабаванняў: а) усе адзiнкi генеральнай сукупнасці павінны мецьОроўную магчымасць трапіць у выбарку; б) выбар адзінакПгенеральнай сукупнасці трэба ажыццяўляць незалежнаЕад вывучаемай прыметы; в) адбор павінен ажыццяўляцца па магчымасці з аднародных сукупнасцей; г) колькасць адзінакРгенеральнай сукупнасці, адабраных для абследавання, павінна быць дастатковай. Асновай выбаркі з’яўляецца такі пералік элементаў генеральнай сукупнасці, які задавальняе патрабаванням паўнаты, дакладнасці, адэкватнасці, зручнасці работы з ім, адсутнасці дубліравання адзінак назірання. Выбарка не павінна ўтрымліваць нязначныя адзінкі, інфармацыя аб кожнай адзінцы павінна быць дакладнай. Нельга дапускаць дубліравання адзінак выбарачнай сукупнасці.

Асноўнымі структурнымі складаемымі выбарачнай сукуп-

насці (катэгорыямі выбарачнага метаду) з’яўляюцца адзінкікаб сфарміраваць выбарку як мадэль генеральнай сукупнасці,

199

адбору і адзінкі назірання. Адзінкамі адбору называюцца тыя элементы генеральнай сукупнасці (асобы, групы, калектывы), якія выступаюць адзінкамі ліку ў розных працэдурах адбору пры фарміраванні выбарачнай сукупнасці. Адзінкамі назірання называюцца элементы сфарміраванай выбарачнай сукупнасці, неабходныя для эмпірычных вымярэнняў характарыстыкі сацыяльных з’яў, вывучэння ўласцівасцей і спецыфічных бакоў прадмета даследавання. Напрыклад, калі мы вывучаем стан працоўнай дысцыпліны на прадпрыемстве, то адзінкамі адбору будуць супрацоўнікі прадпрыемства і яго калектывы, а адзінкамі назірання – паказчыкі і эмпірычныя індыкатары працоў-

най дысцыпліны ў супрацоўнікаў і калектывах, трапіўшых

 

 

И

у выбарачную сукупнасць: выкананне супрацоўнікамі ўста-

 

К

ноўленага распарадку, вытворчага і тэхналагічнага рэжыму,

У

 

вытворчых нормаў і заданняў, міжасобасныя працоўныя зно-

Г

 

 

сіны, асабістыя дзеянні і ўчынкі, звязаныя з арганізацыяй пра-

цоўнай дзейнасці. Трэба мець на ўвазе,Бшто адзінкі адбору

і адзінкі назірання могуць супадаць (у простых схемах адбору)

 

И

і адрознівацца (пры камбінаваных схемахЙадбору).

Р

Выкарыстанне выбарачнага метаду абумоўлівае веданне

О

 

пэўных спосабаў разліку выбаркі (колькасць адзінак адбору,

напрыклад, рэспандэнтаў для анкетнага апытання). Самы прос-

ты правераны практыкайТспосаб – вопытна-статыстычны, сутнасць якога заключаеццаИ ў наступных разліках:

1) калі генеральнайЗсукупнасці не болей 100 адзінак (100 чалавек), выбарачная сукупнасць не разлічваецца, таму што неабходна скразное апытанне;

2) калі генеральная сукупнасць не перавышае 500 чалавек,

 

О

рэкамендуецца 50% выбаркі;

3) дляПгенеральнай сукупнасці, якая перавышае 1000 ча-

лавек,Енарматыў выбарачнай сукупнасці памяншаецца. У такіх

выпадкахР

мэтазгодна звяртацца да даведнікаў па методыцы

ітэхніцы статыстычнай сацыялагічнай інфармацыі.

3.Аналіз дакументаў

Аналіз дакументаў з’яўляецца найбольш эканамічным метадам збору сацыялагічнай інфармацыі з пункту гледжання працоўных затрат і фінансаў. Гэты метад дазваляе атрымаць каштоўную інфармацыю.

200