Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

Пазней былі створаны сацыялагiчныя факультэты ў Маскоўскiм, Ленiнградскiм, Свярдлоўскiм, Кiеўскiм унiверсiтэтах, у 1989 г. – філасофска-эканамiчны факультэт з аддзяленнем сацыялогii ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце.

6 чэрвеня 1989 г. рэктарам МДУ акадэмікам А. А. Лагуновым быў падпісаны ўказ № 500 «Аб стварэнні сацыялагічнага факультэта ў Маскоўскім універсітэце». Гэта быў першы сацыялагічны факультэт у Расіі (СССР). Ен адыграў вялікую ролю ў станаўленні і развіцці сацыялагічнай адукацыі ў сучас-

най Расіі.

 

 

И

 

 

 

П ы т а н н і і з а д а н н і

 

К

У

 

 

 

 

Г

 

 

1. У чым заключаюцца асаблівасці станаўлення і развіцця

расійскай сацыялогіі?

 

 

 

2. Назавіце этапы станаўлення і развіцця сацыялогіі ў дарэ-

валюцыйнай Расіі.

Б

3. Якiя канцэпцыі і школы расійскай сацыялогіі вам вядомы?

4. Пералiчыце

 

 

 

 

И

дарэвалюцыйнай

вядомых прадстаўнікоўЙ

расійскай сацыялогіі.

 

 

Р

 

 

 

 

 

О

 

 

5. Укажыце этапы развіцця сацыялогіі ў СССР. Што харак-

тэрна для кожнага з іх?

 

 

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

6. Назавіце асноўныя этапы і формы інстытуцыялізацыі са-

 

 

И

 

 

 

 

цыялогіі ў былым СССР.

 

 

 

 

 

З

 

 

 

 

 

7. Як адбілася на развіцці сацыялогіі стварэнне сацыялагіч-

ных падраздзяленняў у сістэме Акадэміі навук СССР?

О

 

 

 

 

 

 

Глав а 4 . Узнікненне і развiццё сацыялогii ў Беларусi

азвiваючысяП

ў агульным патоку гуманiтарных ведаў, сацыя-

Р

 

 

 

 

 

 

 

логія Емае даўнiя традыцыi i асаблiвасцi, звязаныя з гiсторыяй

беларускай нацыi,

беларускай культуры, станаўленнем бела-

рускай дзяржаўнасцi. З усталяваннем беларускай нацыi, беларускай дзяржаўнасцi, беларускай культуры, мастацтва, навукi, лiтаратуры складвалiся i асновы беларускай сацыяльна-палi- тычнай думкi. Яе вытокi звязаны з дзейнасцю знакамiтых асветнiкаў Беларусi. Сярод іх яркiмi зоркамi ззяюць iмёны Ефрасiннi Полацкай, Францыска Скарыны, Сiмяона Полацкага, Францішка Багушэвiча, Вінцэнта Дунiна-Марцiнкевiча, Кастуся Калiноўскага, Алаізы Пашкевiч i многiх iншых мыслiцеляў,

51

рэлiгiйных i грамадскiх дзеячаў. Нельга не ўлiчваць i геапалiтычнага становiшча Беларусi, дзякуючы якому яна пастаянна знаходзiлася ў зоне ўплыву сваiх суседзяў, адчуваючы iх палiтычны, эканамiчны i культурны ўплыў.

Заўважым, што ў той час, калі пачала фармiравацца сацыялогiя як самастойная навука (сярэдзiна ХIХ ст.), сённяшняя Беларусь уваходзiла ў склад Расii. Зразумела, што i сацыяльная думка Беларусі развiвалася ў адзiным рэчышчы з расійскай. Безумоўна, што асаблiвасцi, характэрныя для развiцця сацыялагiчнай думкi ў дарэвалюцыйнай Расii i ў СССР, калi не цалкам, то ў значнай ступені характэрныя i для Беларусi.

Асаблiвасці сацыяльна-палiтычнай думкi Беларусi, менталi-

 

 

 

И

тэту беларускага народа абумоўлены тым, што яны фармiрава-

 

 

К

лiся пад уплывам бурных падзей у дарэвалюцыйнай Расіі і

 

У

 

былым СССР, удзельнiцай i сведкай якiх з’яўляецца Беларусь

 

Г

 

 

па прычыне свайго геапалiтычнага становiшча. Асаблiва бур-

ным аказалася ХХ ст. Першая сусветнаяБвайна, Лютаўская i

Кастрычнiцкая рэвалюцыi, устанаўленне Савецкай улады ў Ра-

 

И

 

 

сii, Грамадзянская вайна карэннымЙчынам змянiлi аблiчча

Р

 

 

Расii, аказалi значны ўплыў на лёс народаў, якія ўваходзiлі у яе

О

 

 

 

склад. Усе гэтыя падзеi не абышлi i Беларусь. А калi ўлічыць

падзеi 1939 г., перыяд Вялiкай Айчынай вайны, у якой загiнулi

 

Т

больш чвэрцi беларусаў, то трэба прызнаць, што Беларусi

 

И

многа разоў прыходзiлася занава ствараць сваю гiсторыю, сваю

культуру.

 

Так здарылася, што ў ХХ ст. менавіта ў рамках Савецкай

Расii Беларусь атрымалаЗ

сваю дзяржаўнасць з усiмi атрыбутамi

суверэннасцi, у тым лiку i членствам у ААН.

О

 

Адной з формаў праяўлення суверэнiтэту стала стварэнне ў

рэспублiцыПнацыянальных цэнтраў духоўнага развiцця. Лiта-

ральнаЕз першых крокаў Савецкай улады пачынаецца актыўная

дзейнасць па ўзнаўленні нацыянальнага тэатра, лiтаратуры,

Р

 

мастацтва, самадзейнай творчасцi. Вельмi важным звяном гэ-

тай дзейнасцi было стварэнне ў рэспублiцы вышэйшай школы. У гэты перыяд ствараюцца Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт (1921), полiтэхнiчны iнстытут у Мінску (1921, зараз БНТУ). Да гэтага часу на тэрыторыi Беларусi не было нiводнай вышэйшай навучальнай установы. Праўда, трэба зазначыць, што Горацкая сельскагаспадарчая школа (цяпер Беларуская сельскагаспадарчая акадэмiя) лiчылася вышэйшай. Але фактычна гэта была

52

звычайная сярэдняя ўстанова. Праз некаторы час на базе медыцынскага факультэта БДУ ствараецца самастойны медыцынскi iнстытут. Пазней (1933) ствараецца Дзяржаўны iнстытут народнай гаспадаркi (зараз Беларускi дзяржаўны эканамiчны ўнiверсiтэт).

Зараз у краіне 55 вышэйшых навучальных устаноў, у тым лiку 45 з іх дзяржаўныя. Ва ўстановах вышэйшай адукацыі навучаюцца больш за 400 тысяч студэнтаў па 230 спецыяльнасцях.

У сферы навукова-даследчых устаноў і ўстаноў вышэйшай

ду, у тым лiку працягвае развіццё ў новых умовах сацыялогiя.

 

 

 

И

У працэсе станаўлення i развiцця сацыялагЙiчнай думкi ў Бела-

 

 

Р

русi паслякастрычнiцкага часу можна выдзелiць чатыры асноў-

 

О

 

ныя перыяды, хаця зазначым, што перыядызацыя гэта ўмоўная:

20–30-я гг., 30–50-я гг., 60–80-я гг., 90-я гг.– да гэтага часу.

Т

 

 

И

 

 

 

1. Развiццё сацыялогii ў Беларусi ў 2030-я гг.

адукацыі створана сістэма падрыхтоўкі навуковых кадраў

(кандыдатаў і дактароў навук).

 

У 1922 г. у рэспублiцы ствараецца навукова-даследчая ўста-

 

 

И

нова Iнстытут беларускай культуры (Iнбелкульт), у 1929 г. на

 

К

яго аснове створана Акадэмiя навук Беларусі (зараз НАН РБ).

У

 

На базе названых устаноў пачынаецца падрыхтоўка нацыя-

Г

 

 

нальных кадраў для народнай гаспадаркi i культуры. Заклад-

ваюцца асновы беларускай грамадскай думкБi савецкага перыя-

Адразу ж пасляЗадкрыцця Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта была створанаО кафедра сацыялогii i першабытнай культуры, якой Пкiраваў С. З. Кацэнбоген. У выкладаннi сацыяльна-па- лiтычныхЕi сацыялагiчных дысцыплiн актыўна ўдзельнiчалi прафесары В. I. Пiчэта (першы рэктар унiверсiтэта), С. З. КацэнбогенР , У. М. Iваноўскi, С. М. Васiлейскi i iнш. Для студэнтаў факультэта грамадскiх навук чыталiся, у прыватнасці, курсы лекцый па сацыялагiчных праблемах эканомiкi i працы, дзяржавы i права, сям’i i шлюбу, гiсторыi i тэорыi культуры. Ужо ў 1923 г. быў апублiкаваны першы айчынны курс лекцый па сацыялогii.

Стварэнне вышэйшых навучальных устаноў, а пазней і Акадэмii навук Беларусi дазволiла значна пашырыць як колькасць даследчых структур i працуючых там супрацоўнiкаў, так i кола вывучаемых праблем, iх маштаб i якасць. Ужо ў першыя гады

53

дзейнасцi Iнбелкульта былi арганiзаваны сiстэматычныя даследаваннi ў галiне сацыяльна-культурных праблем развiцця беларускай нацыi (Я. Ф. Карскi, С. М. Некрашэвiч), дынамiкі сацыяльнай структуры Беларусi (У. М. Ігнатоўскі, М. В. ДоўнарЗапольскі), адукацыі і выхавання (С. М. Васілейскі, А. А. Гайвароўскі, С. М. Рывес). Значная колькасць прац па сацыялогii, апублiкаваных у 20-я гг., атрымалi шырокую вядомасць як у рэспублiцы, так i за яе межамi. Гэта працы С. Я. Вальфсона (Сацыялогiя шлюбу i сям’i. Мінск, 1929; Сучасная рэлiгiйнасць. Мінск, 1930); С. З. Кацэнбогена (Марксiзм i сацыялогiя, Саратаў, 1926); У. М. Iваноўскага (Метадалагiчныя ўводзiны ў

навуку i фiласофiю. Мінск, 1923); С. М. Рывеса (Рэлiгiйнасць i

 

 

И

антырэлiгiйнасць у дзiцячым асяроддзi. Мінск, 1930); С. М. Ва-

 

К

сiлейскага (З тэорыi i практыкi прафарыентацыi i прафкансуль-

У

 

тацыi. Мінск, 1929); М. I. Каспяровiча (Краязнаўства. Мінск,

Г

 

 

1929) і інш. Трэба адзначыць, што 20-я гг., аказалiся багатымi

на бурныя i значныя падзеi, якія патрабаваліБнавуковага асэн-

савання. У гэты час была вялiкая патрэбаЙ з боку кiраўнiцтва рэспублiкi ў атрыманні рэалiстычнай iнфармацыi. У 1922 г. у

рэспублiцы было завершана фармiраванне органаў дзяржаўнай

 

И

статыстыкi, якія давалі багаты матэрыял для навуковага асэн-

савання.

Р

 

Беларускiя навукоўцы шмат зрабiлi па распрацоўцы метада-

 

О

логii i методыкi сацыялагiчных даследаванняў. У 1927 г. у Мiн-

Т

ску выдадзена першая ў марксiсцкай лiтаратуры i адзiная ў да-

И

 

ваенны перыяд манаграфiя С. М. Васiлейскага «Уводзiны ў

тэорыю i тэхнiкуЗпсiхалагiчных, педагагiчных i псiхатэхнiчных

даследаванняў», прысвечаная сiстэматычнаму аналiзу метадаў

О

 

збору i апрацоўкi эмпiрычнай сацыяльнай iнфармацыi.

Былi праведзеныП

шматлiкiя даследаваннi па розных кiрун-

ках. НапрыкладЕ

, у 1927 г. праведзена маштабнае даследаванне

ўздзеяння сацыяльна-эканамiчных умоў працы i быту на раз-

Р

 

 

вiццё моладзi. Вынiкам гэтага даследавання стала манаграфiя калектыву аўтараў на чале з Б. Я. Смулевiчам «Рабочая моладзь Беларусi. Колькасць, склад, быт, умовы працы i фiзiчны стан» (Мінск, 1927).

У гэтым жа годзе пад кiраўнiцтвам С. М. Васiлейскага было праведзена выбарачнае даследаванне каштоўнасных арыентацый i ўзроўню культурнага развiцця сацыяльных груп моладзi Беларусi. З дапамогай анкет i тэстаў абследаваны больш за ча-

54

тыры тысячы рэспандэнтаў. Тады ж пад кiраўнiцтвам П. Я. Панкевiча праводзiлася выбарачнае даследаванне ладу жыцця, стану маральнай свядомасцi, быту студэнцкай моладзi. Апытаннем было ахоплена больш за 1600 студэнтаў.

Угэты час актыўна распрацоўвалiся праблемы прафарыентацыi i прафадбору, вывучалiся матывы выбару прафесii, прэстыжу прафесiй, жыццёвыя планы моладзi. У канцы 20 – пачатку 30-х гг. былi праведзены буйныя даследаваннi рэлiгiйнага стану i антырэлiгiйных установак розных сацыяльных

груп насельнiцтва.

Такiм чынам, 20-я − пачатак 30-х гг. былi перыядам Изначных дасягненняў навукоўцаў у галiне маладой навукi −Ксацыялогii. Як адзначалася вышэй, былi распрацаваны многУiя тэарэтыкаметадалагiчныя праблемы, назапашаны значныГвопыт сацыялагiчных даследаванняў, атрымана багатая сацыялагБ iчная iнфармацыя па многiх напрамках жыццядзейнасцi людзей. Быў зроблены пэўны крок у фармiраваннi сацыялагЙiчных устаноў, атрыманы першыя вынікі ў сацыялагiчнай адукацыi студэнтаў.

2.Лёс сацыялогііРИў Беларусі

ўдругой паловеО30–50-х гг. ХХ ст.

Уканцы 30-х гг. зТразвiццём культу асобы Сталiна сацыялогiя была фактычнаИ лiквiдавана ў адмiнiстрацыйным парадку. КананiзацыяЗвылучаемых Сталiным тэарэтычных палажэнняў, сярод якiх былi спрошчаныя i памылковыя, не магла не адбiцца наОадносiнах да сацыялогii. Сацыялогiя была аб’яўлена буржуазнайП ілжэнавукай, не толькi не сумяшчальнай з марксЕiзмам, але i варожай яму. Фундаментальныя i прыкладныя даследаваннi былi фактычна спынены. Само слова «сацыялогРiя» выключана з навуковага ўжытку. Лiквiдацыя сацыялогii як навукi было прадвызначана тым, што яе прынцыпы, тэорыя

iметады пазнання i асваення сацыяльнай рэчаiснасцi аказаліся несумяшчальнымі з дыктатурай, валюнтарызмам i суб’ектывiзмам у кiраваннi грамадствам, сацыяльнымi працэсамi. Пачаліся рэпрэсіі беларускай iнтэлiгенцыі, яны прывялi не толькi да маральнага, але i да фiзiчнага знiшчэння яе найбольш квалiфiкаванага ядра. Фактычна ў 1937–1938 гг. сацыялогія як спецыфiчная галiна навуковых ведаў перастала iснаваць. Цiкавы эмпiрычны i тэарэтычны матэрыял, назапашаны беларускiмi да-

55

следчыкамi, на доўгiя гады аказаўся ў закрытых фондах архіваў i бiблiятэк. У час Вялiкай Айчыннай вайны сацыялогія таксама не развівалася.

Такім чынам, з сярэдзiны 30-х гг. сацыялагiчная думка ў Беларусi практычна не толькi не развiвалася, а наогул адсутнічала. Такое становішча працягвалася да сярэдзіны 50-х гг.

3. Адраджэнне сацыялогii

Адраджэнне, а затым i даволi хуткае развiццё сацыялогii ў

 

 

И

Беларусi, як i ў цэлым у СССР, пачаліся ў другой палове 50-х гг.

 

К

Трэба мець на ўвазе, што ў гэты час склалася парадаксальная

У

 

сiтуацыя. Сацыялогiя, па сутнасці, не мела статусу навукi. У

Г

 

 

той жа час жыццё дыктавала неабходнасць у шырокай сацыяльнай iнфармацыi, руплiвых сацыяльных эксперыментах, доў-

гачасовых прагнозах. На гэтым фоне канкрэтныя сацыялагiч-

ныя даследаваннi атрымалi «правы грамадзянстваБ

». У многiх

рэгiёнах СССР, i ў прыватнасцi ў Беларусi, пачалі iнтэнсiўна

 

И

развiвацца канкрэтныя сацыялагiчныяЙдаследаваннi. Яны ўз-

Р

нiклi як рэакцыя працоўных калектываў прамысловых прад-

О

 

прыемстваў на запатрабаваннi часу. Трэба зазначыць таксама,

што ў значнай ступенi іх ініцыятарамі былi вучоныя-даслед- чыкi iнстытутаў АкадэмііТнавук краіны i ўстаноў вышэйшай адукацыі. ПершыміИў гэтай справе выступiлi Ленiнградскае вы-

творчае аб’яднанне электроннага прыборабудавання «Святла-

на», Львоўскi тэлевiзiйны завод, Пермскi тэлефонны завод

i iнш.

О

З

У Беларусi ў лiку першых былi калектывы мiнскiх трактар-

стваў.ЕПраз некаторы час сацыялагiчныя даследаваннi сталі

нага, аўтамабiльнага, гадзiннiкавага заводаў, Гомельскага заво-

да сельскагаспадарчагаП

машынабудавання i iншых прадпрыем-

Р

 

праводзіцца больш шырока: у пэўных галiнах народнай гаспа-

даркi, адмiнiстрацыйных раёнах i iнш. У той жа час шырокае развiццё сацыялагiчных даследаванняў неадназначна ўспрымалася некаторымі філосафамі. Разумеючы абсурднасць адмаўлення iснавання навукi аб грамадстве, яны ўзялi на ўзбраенне склаўшуюся яшчэ ў 30-я гг. канцэпцыю, згодна з якой гiстарычны матэрыялiзм атаясамлiваўся з сацыялогiяй i разглядаўся як арганiчная частка агульнай сiстэмы фiласофскiх ведаў. Сацыялогiя была, такiм чынам, аб’яўлена фiласофскай навукай, а

56

канкрэтныя сацыялагiчныя даследаваннi як несумяшчальныя са спецыфiкай фiласофскай гнасеалогii выводзiлiся за рамкi сацыялагiчных ведаў. У гэтых даследаваннях бачылася спроба ўвесцi ў фiласофiю элементы пазiтывiзму (пазiтывiзм большасцю фiлосафаў успрымаўся адмоўна), а вучоным-сацыёлагам адводзiлася роля «збiральнiкаў фактаў».

Развiццё сацыялагiчных даследаванняў паступова пашырала сферу тэарэтычных сацыялагiчных ведаў, удасканальваўся і паняцiйны апарат.

Былi зроблены першыя крокi ў сацыялагiчнай падрыхтоўцы маладых спецыялiстаў. У 50-я гг. для студэнтаў гiстарычнага i

юрыдычнага факультэтаў БДУ чытаўся спецкурс «Гiсторыя

 

 

И

сацыялагiчных вучэнняў». Гэты спецкурс на працягу некалькіх

 

К

гадоў чытаў акадэмiк Акадэмii навук СССР . Ф. Аляксандраў.

У

 

У 1958 г. на аснове чытаемых лекцый ён апублiкаваў кнігу

Г

 

 

«Гiсторыя сацыялогii як навукi». У ёй быў змешчаны матэрыял

першых уступных лекцый па спецкурсе Бi прыкладзены план

усяго лекцыйнага курса з рэкамендацыяй лiтаратуры па кож-

 

И

дзве тэмы, можна

най тэме. Па плану, якi ўключае дваццацьЙ

Р

 

меркаваць аб аб’ёме спецкурса i выкладаемых праблемах.

О

 

 

У гэты час былi зроблены значныя крокi па iнстытуцыялiза-

цыi сацыялогii як навуковай дысцыплiны. У 1968 г. у складзе Інстытута фiласофii i праваТАН Беларусi ствараецца сектар сацыялагiчных даследаванняўИ на чале з прафесарам Г. П. Давідзюком. СтварэннеЗсектара спрыяла росту колькасцi i квалiфiкацыi супрацоўнiкаў і давала магчымасць пашырыць тэматыку сацыялагiчныхОдаследаванняў у рэспублiцы. Даследавалiся праблемыПнаступстваў навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi на вёсцы, духоўнагаЕ жыцця сялянства, сацыяльнай актыўнасці вытворчага калектыву, праблемы навуковага кiравання сацыяльнымРi працэсамi, сацыяльнага планавання i iнш. Даследаваннi па гэтых i iншых пытаннях на працягу многiх гадоў, акрамя сталiцы рэспублiкi, вялiся ў буйных гарадах, а таксама ў Жлобiнскiм, Карэлiцкiм, Нясвiжскiм, Пружанскiм, Талачынскiм, Шклоўскiм, Слуцкiм, Пiнскiм раёнах, на заводах Мiнска (аўтамабiльным, аўтаматычных лiнiй), Баранавiцкiм баваўняна-па- перным камбiнаце i iнш. Стала практыкай i добрай традыцыяй правядзенне гэтых даследаванняў на гаспадарча-дагаворнай аснове.

57

Вельмi важным кiрункам даследаванняў была распрацоўка планаў сацыяльнага развiцця калектываў, галiн гаспадаркi, рэгiёнаў рэспублiкi. У гэтай рабоце прымалi ўдзел не толькi навукоўцы, але i практычныя работнiкi прадпрыемстваў. З мэтай аказання дапамогi практычным работнiкам у 1970 г. сацыёлагi распрацавалi методыку сацыяльнага планавання «Перспектыўнае сацыяльнае развiццё вытворчага калектыву», дзе былi сфармуляваны мэты, задачы i сутнасць сацыяльнага планавання, прапанавана структура плана сацыяльнага развiцця прадпрыемства, абгрунтаваны значэнне i неабходнасць сацыяльнай iнфармацыi ў сацыяльным кіраваннi, апісаны метады збору iн-

фармацыi. Тут аналiзаваўся вопыт перспектыўнага комплексна-

 

 

И

га планавання развiцця эканомiкi, рашэння сацыяльных праблем

 

К

у маштабах раёна, горада, вобласцi. Прыводзiлiся характарыс-

У

 

тыкi структуры плана, аналiзаваліся метадалагiчныя i метадыч-

Г

 

 

ныя падыходы да распрацоўкi падобных планаў.

 

 

З 1965 г. па 1970 г. на грамадскiх Бпачатках у Мiнску

дзейнiчаў Інстытут сацыяльных даследаванняў. Ён меў савет i

 

И

Акадэміі навук,

секцыi, у склад якiх уваходзiлi навукоўцыЙ

Р

 

выкладчыкi шэрагу кафедраў грамадскiх навук устаноў вышэй-

О

 

 

шай адукацыі. Вядучым ядром была група выкладчыкаў Мiн-

скага педагагiчнага iнстытута, узначальваемая дырэктарам iнстытута А. Д. МалочкамТ. Iнстытут выконваў функцыi навуковага цэнтра, каардынуючыИ праводзiмыя ў рэспублiцы сацыя-

лагiчныя даследаваннi, шмат зрабiў па прапагандзе сацыялагiч-

ных ведаў. Пры Інстытуце сацыяльных даследаванняў праца-

О

сацыёлагаў. Слухачамi курсаў былi

валi курсы па падрыхтоўцыЗ

навуковыя супрацоўнiкi, выкладчыкi, супрацоўнiкi дзяржаў-

ных i грамадскiх арганiзацый. Лекцыi чыталi вядомыя сацыё-

лагi з МасквыП, Ленiнграда i iншых навуковых цэнтраў.

Р

 

ДалейшаеЕ

пашырэнне сацыялагiчных даследаванняў, неаб-

ходнасць каардынацыi гэтай работы, тэарэтычнага асэнсавання сацыяльных працэсаў, распрацоўкi метадалагiчнай базы паставiлi задачу далейшага развiцця сацыялагiчных падраздзяленняў. У 1970 г. замест iснуючага сектара сацыялагiчных даследаванняў у рамках Інстытута фiласофii i права Акадэмii навук быў створаны аддзел сацыялагiчных даследаванняў з трыма сектарамi: сацыяльнае кіраванне, сацыяльнае планаванне, сацыяльныя праблемы вёскi. У 1978 г. у гэтым аддзеле быў сфармiраваны асобны сектар метадалагiчных даследаванняў.

58

Са стварэннем аддзела сацыялагiчных даследаванняў, на якi ўскладалася задача каардынацыi сацыялагiчных даследаванняў, патрэбнасць у Інстытуце сацыялагiчных даследаванняў на грамадскiх пачатках адпала, i ў 1970 г. ён спыніў сваё iснаванне.

Безумоўна, стварэнне аддзела сацыялагiчных даследаванняў, а затым i сектара метадалагiчных праблем садзейнiчала не толькi развiццю канкрэтных сацыялагiчных даследаванняў, але i станаўленню тэарэтычнай сацыялогii, стварэнню метадалогii i методыкi сацыялогii як навукi, станаўленню катэгарыяльнага апарату, сур’ёзнаму вывучэнню сацыялагiчных законаў i зака-

намернасцей. Але ж гэта быў толькi аддзел. У той жа час у

 

 

И

складзе Акадэмii навук СССР з 1968 г. iснаваў Iнстытут кан-

 

К

крэтных сацыялагiчных даследаванняў, якi ў 1972 г. быў пера-

У

 

ўтвораны ў Iнстытут сацыялагiчных даследаванняў. Спатрэбiў-

Г

 

 

ся час, каб статус сацыялогii ў рамках Акадэмii навук рэспуб-

лікі можна было ўзняць на новы ўзровеньБ. У студзенi 1989 г.

аддзел сацыялагiчных даследаванняў быў пераўтвораны ў

 

И

Цэнтр сацыялагiчных даследаванняў Йi выдзелены са структуры

Р

Інстытута фiласофii i права ў самастойнае структурнае падраз-

О

 

дзяленне Акадэмii навук Беларусі. Праз год, у 1990 г., на базе

Цэнтра быў створаны Iнстытут сацыялогii Акадэмii навук. У рэспублiцы ў гэты час Тужо iснавала беларуская сацыялагiчная школа, былі створаныИфундаментальныя работы па тэарэтыч-

най сацыялогii, Зметадалагiчная i метадычная база сацыялагiчных даследаванняў. Прычым даследаваннi вялiся як на ўзроўнi асобных прадпрыемстваўО , працоўных калектываў, так i на рэгiянальнымПi рэспублiканскiм узроўнях.

Ля Евытокаў стварэння Iнстытута сацыялогii быў вядомы вучоны фiлосаф i сацыёлаг, член-карэспандэнт Акадэмii навук БеларусіР , прафесар Я. М. Бабосаў (зараз акадэмiк Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь). Ён стаў першым дырэктарам Інстытута сацыялогii і ўзначальваў яго да 1999 г.

У 1967 г. пачалi функцыянаваць праблемныя сацыялагiчныя лабараторыi ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце i Беларускім iнстытуце народнай гаспадаркi. Гэта стала пэўнай вяхой у развiццi прыкладной сацыялогii. Праблемную лабараторыю сацыялагiчных даследаванняў БДУ да 1970 г. узначальваў iнiцыятар яе стварэння член-карэспандэнт Акадэмii навук Беларусi, прафесар I. М. Лушчыцкi, потым прафесары М. Г. Юрке-

59

вiч, С. І. Дзерышаў, Г. П. Давідзюк, С. Д. Лапцёнак. Зазначым, што, пачаўшы са штату ў чатыры чалавекi, лабараторыя вырасла ў буйное навуковае падраздзяленне, дзе зараз працуюць дзясяткi навукоўцаў. У 1991 г. лабараторыя пераўтворана ў сацыялагiчны цэнтр Белдзяржунiверсiтэта, якi вядзе шматгранную навукова-даследчую дзейнасць.

У70–80-я гг. у большасцi ўстаноў вышэйшай адукацыі ствараюцца лабараторыi i сацыялагiчныя групы, якiя працуюць на гаспадарча-дагаворных умовах.

У70-я гг. сацыёлагi Брэсцкага педiнстытута паспяхова даследавалi праблемы сацыялогii культуры, моладзi, адукацыИ i i iнш. Пад кiраўнiцтвам прафесара У. У. КаклюхiнаКсацыёлагi гэтага iнстытута выконвалi цiкавыя даследаваннУi па наступных праблемах: настаўнiк i школьнiк, школьнiк i сямГ’я, свядомасць моладзi. Па даследуемых праблемах праводзБiлiся навуковапрактычныя канферэнцыi, на якiя запрашалiся не толькi сацыёлагi Беларусi, але i Украiны, Расii, Йiншых рэспублiк былога

СССР.

Пазней пачалi паспяхова развiваццаИсацыялагiчныя даследаваннi ў Гомелi i Гродне. СпачаткуР там ствараліся сацыялагічныя групы, а потым ва ўніверсітэтахО лабараторыi.

Плённа працавалi сацыялагiчныя групы Беларускага дзяржаўнага iнстытута народнайТ гаспадаркi. Тут былi распрацаваны многiя значныяИпраблемы. Сярод iх − планы сацыяльнаэканамiчнага развЗiцця мiнскiх малочнага завода i мясакамбiната на 1976–1980 гг. (кiраўнiк − дацэнт К. Л. Патаенка), план са- цыяльна-эканамОiчнага развiцця Асiповiцкага кардонна-рубе- роiднага Пзавода на 1981–1985 гг. (кiраўнiк – дацэнт П. Р. Iгнатовiч)Еі інш. Высокая эфектыўнасць працы сацыялагiчных груп гэтага iнстытута ў многiм залежала ад iх прафесiйнага складу. ТутРу цесным кантакце працавалi сацыёлагi, эканамiсты, бухгалтары, статыстыкi, матэматыкi i iнш. У комплексным падыходзе да сацыяльных праблем iм удавалася паспяхова вырашаць многiя складаныя праблемы. Дарэчы, жыццё паставiла задачу стварыць методыку вызначэння эфектыўнасцi тых цi iншых распрацовак. Такая методыка была створана ў канцы 70-х гг. у Інстытуце народнай гаспадаркi намаганнямi сацыёлагаў, эканамiстаў, матэматыкаў, праграмiстаў. Гэта станоўча адбiлася на росце сацыялагiчных распрацовак па канкрэтных праблемах.

60