Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

З цягам часу для вытворчых калектываў пачалi распрацоўвацца важныя праблемы жыццядзейнасцi прадпрыемстваў. У 80-я гг. адна з сацыялагiчных груп Мiнскага iнстытута культуры (кiраўнiк групы П. Р. Iгнатовiч) плённа супрацоўнiчала з Маладзечанскiм заводам сiлавых паўправаднiковых вентыляў (затым вытворчае аб’яднанне «Электрамодуль»). Былі дэталёва распрацаваны праблемы забеспячэння прадпрыемства кадрамi, iх прафесiйнага росту, стабiлiзацыi кадраў у калектыве. Распрацоўкi высока ацэнены заказчыкам, вопыт прадпрыемства па

рабоце з кадрамi быў рэкамендаваны для ўкаранення на прад-

прыемствах галiны.

 

 

И

 

 

К

У 60–70-я гг. у рэспубліцы вельмі востра стала праблема

 

У

 

падрыхтоўкі кадраў сацыёлагаў. Пасля таго як у 30-я гг. у

 

Г

 

 

СССР сацыялогiя па сутнасцi перастала iснаваць, кадры сацыё-

лагаў, натуральна, не рыхтавалiся ні ў Беларусі, ні наогул у

Савецкім Саюзе.

Бг. па 1970 г. iснаваў

Вышэй гаварылася аб тым, што з 1965

на грамадскiх пачатках Інстытут сацыяльных даследаванняў,

 

И

спецыялістаў пры-

пры якiм працавалi курсы па падрыхтоўцыЙ

Р

 

кладной сацыялогіі. У 1967 г. пры ўнiверсiтэце марксiзму-ленi-

О

 

 

нiзму ў Мінску было адкрыта сацыялагiчнае аддзяленне, дзе

для слухачоў чытаўся курс прыкладной сацыялогii ў аб’ёме

лавек. У горадзе МiИнскуТпрацавалi курсы па сацыяльным планаванні, вучэбныяЗпланы курсаў былі разлічаны на год. Гэта ў пэўнай ступенi дапамагала вырашаць праблему набыцця сацыялагiчных ведаў. Але ж, зразумела, востра стаяла пытанне

180 гадзiн. Штогод на аддзяленні праходзiлi вучобу 60–80 ча-

падрыхтоўкi квалiфiкаваных прафесiйных сацыёлагаў. Гэта

О

задача была вырашана значна пазней.

Мы адзначаліП

, што для студэнтаў гiстарычнага i юрыдычна-

га факультэтаўЕ

БДУ з 50-х гг. чытаўся курс «Гiсторыя сацыяла-

гiчных вучэнняў». З 1969 г. для студэнтаў фiласофскага аддзя-

Р

 

 

лення пачалi чытаць курс прыкладной сацыялогii ў аб’ёме 140 гадзiн. З 1973/74 навучальнага года з лiку студэнтаў фiласофскага аддзялення пачалі рыхтаваць спецыялiстаў у галiне прыкладной сацыялогii. Ім прысвойвалася квалiфiкацыя «фiлосаф, прыкладны сацыёлаг».

Была распачата работа па стварэнні вучэбна-метадычнага комплексу сацыялагiчнай падрыхтоўкi студэнтаў. Прафесар Г. П. Давідзюк выдаў вучэбны дапаможнiк «Уводзiны ў пры-

61

кладную сацыялогiю» (Мінск, 1975), які напiсаны на аснове прачытаных iм для студэнтаў лекцый. У 1979 г. быў выдадзены падрыхтаваны гэтым аўтарам новы дапаможнiк «Прыкладная сацыялогiя». У дапаможнiках выкладалiся прынцыпы марксiсцкай сацыялогii, яе метадалагiчныя асновы i гiстарычныя этапы развiцця.

Выпускнiкi БДУ названай вышэйшай кваліфікацыі накiроўваліся ў лабараторыi i групы, што iснавалі пры ВНУ, у заводскiя сацыялагiчныя службы. Некаторыя з iх сталi вядомымi сацыёлагамi, абаранiлi кандыдацкiя і доктарскія дысертацыi. Сярод iх дактары сацыялагiчных навук С. А. Шавель, А. І. Ляўко,

С. В. Лапiна, Л. Г. Цiтарэнка. Але і такое становiшча далёка не

 

 

 

И

адпавядала запатрабаванням, якія дыктавалі рэальнае жыццё,

практыка.

 

К

У

 

 

 

Кардынальна задача падрыхтоўкi сацыёлагаў была выраша-

 

Г

 

 

на ў 1989 г., калі ў БДУ быў адкрыты фiласофска-эканамiчны

факультэт з трыма аддзяленнямi: фiласофii,Бпалітычнай экано-

мii i сацыялогii. У 1994 г. ажыццёўлены першы выпуск сацыё-

 

 

И

краіны прафесiй-

лагаў, які папоўнiў сацыялагiчныя службыЙ

нымi супрацоўнiкамi.

Р

 

 

О

 

 

Важным крокам у iнстытуцыялiзацыi сацыялогii як навукi

стала стварэнне ў вераснi 1976 г. Беларускага аддзялення Са-

 

 

Т

вецкай сацыялагiчнай асацыяцыi. У 1991 г. аддзяленне пераў-

 

И

творана ў Асацыяцыю беларускiх сацыёлагаў.

З

 

4. Сучасны этап развіцця сацыялогіі ў Беларусі

О

 

 

Новы этап у развiццi сацыялогii ў Беларусi пачаўся ва ўмо-

навукіЕі ўдасканальваецца сістэма сацыялагічнай адукацыі. Сёння ў Беларусi iснуе сацыялагiчная школа са сваiмi трады-

вах дасягнення рэспублікай дзяржаўнай незалежнасці. У гэты

перыяд умацоўваеццаП

працэс інстытуцыялізацыі сацыялагічнай

Р

 

цыямi i дасягненнямi. На гэтым этапе актыўна працягваецца працэс інстытуалізацыі сацыялогіі як навукі і вучэбнай дысцыпліны. Вышэй падкрэслiвалася, што ў краiне з 1990 г. у сiстэме Акадэмii навук iснуе самастойны Інстытут сацыялогii. Ён з’яўляецца iнтэграванай навукова-даследчай арганiзацыяй, якая на аснове фундаментальных тэарэтычных прынцыпаў i метадалагiчнай парадыгмы сучаснай сацыялогii арганiчна спа-

62

лучае сацыялагiчныя, дэмаграфiчныя, этнакультурныя i сацы- яльна-псiхалагiчныя даследаваннi.

У iнстытуце працуюць вядомыя вучоныя, якiя маюць навуковыя школы, дасягнуўшыя значных навуковых вынiкаў. У структуры iнстытута – пяць аддзелаў i адзiн цэнтр, у склад якiх уваходзяць дванаццаць навукова-даследчых сектараў. Колькасць супрацоўнiкаў складае больш за шэсцьдзесят чалавек, сярод якiх 7 дактароў i 17 кандыдатаў навук.

Да найбольш значных вынiкаў дзейнасцi iнстытута, атры-

распрацоўка метадалогii выяўлення патрэбнасцейИграмадства ў iнавацыйным развiццi i стварэнне мадэлi iнавацыйнагаК развiцця; У

выяўленне адносiн сельскiх жыхароў да сацыяльныхГ iнавацый у АПК; Б

распрацоўка тэарэтычнай мадэлi iдэнтычнасцi насельнiцтва Беларусi на аснове аналiзу ўнутраныхЙi знешнiх фактараў, якія ўздзейнiчаюць на фармiраванне менталiтэту насельнiцтва краiны; И

распрацоўка методыкi вызначэнняР ступенi эфектыўнасцi ўплыву сродкаў масавай Оiнфармацыi на розныя слаi насельнiцтва;

даследаванне дынамТiкi сацыяльнай структуры, iнтарэсаў

iпатрэбнасцей розныхИгруп i слаёў насельнiцтва, асаблiвасцей iх стану i дзейнасцЗi ў грамадстве, сацыяльнай дыферэнцыяцыi i iнтэграцыi, узаемасувязi сацыяльных структур i дэмаграфiчных працэсаў (у тымОлiку ў раёнах, найбольш пацярпелых ад аварыi на ЧарнобыльскайП АЭС);

вывучэннеЕ структуры рынку i мабiльнасцi рабочай сiлы ў сувязi з наступствамi чарнобыльскай катастрофы, асваення новыхРтэхналогiй рэгiёнамi з розным узроўнем культуры працы i кіравання, матывацыi i стымулявання працы ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомiкi;

даследаванне асноўных тэндэнцый развiцця навукi як спецыфiчнай галiны, звязанай з генерыраваннем новых ведаў, аналiз сацыядынамiкi культуры ў яе суадносiнах з працэсамi засваення духоўных каштоўнасцей i нормаў нацыянальнымi, сацыяльна-прафесiйнымi i сацыяльна-дэмаграфiчнымi групамi;

вывучэнне паводзiн асобы, сацыяльных асаблiвасцей, узаемадзейнасцi людзей у экстрэмальных умовах канфлiктаў i ката-маных у апошнiя гады, адносяцца:

63

строф (уключаючы чарнобыльскую), даследаванне сацыяльнапсiхалагiчных характарыстык асобы i працоўных калектываў;

– сацыялагiчнае назiранне i прагназаванне эканамiчных, сацыяльных i палiтычных працэсаў грамадскага развiцця ва ўмовах станаўлення сацыяльна-эканамiчнай i сацыяльна-палiтыч- най незалежнасцi ў Беларусi.

На аснове абагульнення вынiкаў даследаванняў iнстытутам уносяцца прапановы ў заканадаўчыя i выканаўчыя органы дзяржавы па ўдасканаленні кiраўнiцтва сацыяльнай сферай, галiнамi культуры i адукацыi, выхавання моладзi, сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва, пацярпелага ад чарнобыльскай ката-

строфы.

 

 

И

 

 

 

За гады існавання Інстытута сацыялогii супрацоўнiкамi апуб-

лiкаваны больш за сорак кнiг i брашур.

 

К

У

 

 

 

Актыўную дзейнасць ажыццяўляе ўзноўлены Цэнтр сацы-

 

Г

 

 

яльна-палітычных даследванняў БДУ(кіраўнік Д. Г. Ротман), у

тым ліку і ў рамках міжнародных праектаўБ. Як падкрэслiвалася

вышэй, з 1989 г. у структуры фiласофска-эканамiчнага факуль-

 

И

, асноўным звяном

тэта iснуе аддзяленне сацыялогii. БезумоўнаЙ

Р

 

аддзялення з’яўляецца кафедра сацыялогii, якую доўгi час

О

 

 

узначальваў доктар фiласофскiх навук, прафесар А. М. Елсу-

коў. Зараз кафедрай загадвае доктар сацыялагiчных навук, член

русi А. М. Данiлаў. ИКафедраТ за кароткi час вырасла ў буйное падраздзяленне Зўнiверсiтэта. Яна ажыццяўляе падрыхтоўку сацыялагiчных кадраў, супрацоўнікі кафедры вядуць вялікую навукова-даследчую работу. Пры кафедры пастаянна працу-

– карэспандэнт НАН Беларусi, намеснiк старшынi ВАК Бела-

юць некалькi сацыялагiчных груп, фiнансуемых на аснове гас-

О

падарчага разлiку. Даследуюцца праблемы адраджэння бела-

рускай культурыП

, сацыялогii сям’i, моладзi, камунiкацый, палi-

тычнагаЕжыцця, метадалогii сацыялагiчнага пазнання.

Значную сацыялагiчную работу вядуць таксама такiя наву-

Р

 

кова-даследчыя цэнтры рэспублiкi, як, напрыклад, Інстытут сацыяльна-палiтычных даследаванняў пры Адмiнicтрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Шматгранную навуковую работу ажыццяўляюць Нацыянальны інстытут адукацыi i Рэспублiканскi інстытут вышэйшай школы. Яны глыбока распрацоўваюць праблемы рэфармавання i развiцця такой важнай сферы жыццядзейнасцi, як адукацыя на розных узроўнях; Інстытут культуры Беларусі, якi ажыццяўляе вывучэнне праблем, звяза-

64

ных з гiсторыяй, развiццём беларускай нацыянальнай культуры, суадносiнамі культур нацыянальных супольнасцей, што жывуць на тэрыторыi краіны, узаемадзеяння культуры беларускага народа з культурамi суседнiх краiн i iнш.

Iснуе вялікая колькасць галiновых навукова-даследчых iнстытутаў, лабараторый i груп у iншых галiнах дзейнасцi, дзе распрацоўваюцца розныя аспекты сацыялагiчных рэалiй сённяшняга этапу нашай краiны. Трэба зазначыць, што ў многiх вышэйшых навучальных установах краіны эфектыўна працуюць кафедры сацыялогii, якiя аказваюць значны ўплыў на развiццё сацыялогii як у плане сацыялагiчнай адукацыi студэнтаў,

так i распрацоўкi праблем i арганiзацыi сацыялагiчных дасле-

даванняў.

 

 

И

 

К

 

 

Сфарміраваны шмат недзяржаўных інстытутаў і цэнтраў са-

 

У

 

цыялагічнага профілю: «Грамадская думка», Незалежны інсты-

 

Г

 

 

тут сацыялагічна-эканамічных і палітычных даследаванняў,

прыватнае даследчае прадпрыемства «НовакБ», Гомельскі са-

цыялагічны цэнтр «Аракул» і інш. З пачатку 90-х гг. у краiне

 

И

створана сiстэма падрыхтоўкi кадраўЙсацыёлагаў. Сацыёлагi-

Р

прафесiяналы рыхтуюцца на аддзяленнi сацыялогii фiласоф-

О

 

ска-эканамiчнага факультэта БДУ. Пачынаючы з 1994 г. тут

штогод ажыццяўляецца выпуск сацыёлагаў, якiя папаўняюць рады супрацоўнiкаў у вельмi патрэбнай грамадству сферы

дзейнасцi. З мэтай падрыхтоўкi сацыёлагаў-навукоўцаў у БДУ

 

Т

i Інстытуце сацыялогii Акадэміі навук створаны i паспяхова

 

И

працуюць аспiрантура i дактарантура па падрыхтоўцы сацыё-

лагаў, спецыялiзаваныяЗ

вучоныя саветы па абароне кандыдац-

кiх i доктарскiх дысертацый.

О

 

 

Вучэбнымі стандартамі прадугледжана, што зараз сацыяло-

гія з’яўляеццаПабавязковай вучэбнай дысцыплінай і выкладаец-

ца ваЕўсіх установах вышэйшай адукацыі незалежна ад іх

профілю і падпарадкаванасці, у тым ліку ў недзяржаўных.

Р

 

 

У краіне вядзецца работа па стварэнні вучэбна-метадычнай

базы для падрыхтоўкi сацыялагiчных кадраў. У 1984 г. у Мiнску быў выдадзены «Слоўнiк прыкладной сацыялогii», а ў 1991 г.

– «Сацыялагiчны слоўнiк». У 1993 г. у выдавецтве «Вышэйшая школа» пад рэдакцыяй А. М. Елсукова, Г. М. Сакаловай, А. А. Грыцанава выйшла кнiга «Гiсторыя сацыялогii», дапушчаная Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь у якасцi вучэбнага дапаможнiка для студэнтаў гуманiтарных факуль-

65

тэтаў устаноў вышэйшай адукацыі. Не спыняючыся на структуры i змесце кнiгi, падкрэслiм, што гэта вельмi важная з’ява ў жыццi навуковай грамадскасцi i студэнтаў. У складзе аўтараў названай кнігі такiя буйныя вучоныя, як Я. М. Бабосаў, А. М. Елсукоў, Г. П. Давідзюк, Г. М. Сакалова i iнш. Гэта першы падручнiк па гiсторыi сацыялогii не толькi ў нашай краіне, але і на ўсёй тэрыторыi СНД.

У 1997 г. выдадзены вучэбны дапаможнік «Аператыўныя сацыялагічныя даследаванні» (аўтары: Д. Г. Ротман, С. Н. Бурава, Н. П. Верамеева і інш.), у гэтым жа годзе – падручнік «Сацыялогія» пад рэдакцыяй А. М. Елсукова і інш. У 1998 г.

апублiкаваны вучэбны дапаможнік «Сацыялогія» (частка пер-

 

 

И

шая «Агульная сацыялагічная тэорыя»). Аўтар – Я. М. Бабосаў.

 

К

У 2000 г. выйшлі кнiга гэтага ж аўтара «Прыкладная сацыя-

У

 

логія», шэраг іншых кніг, прысвечаных розным аспектам са-

Г

 

 

цыялагічнай навукі. Важным дапаможнікам для арганізацыі

сацыялагічных даследаванняў, а таксама Бдля падрыхтоўкі са-

цыёлагаў з’яўляецца работа С. А. Шавеля «Рэспубліканская рэ-

 

И

прэзентатыўная выбарка: метадалагічнаеЙабгрунтаванне і раз-

Р

лік» (Мінск, 1995), манаграфiя названага аўтара «Обществен-

О

 

ная миссия социологии» (2010). У апошнiя гады вышла шмат

падручнiкаў, вучэбнiкаў i вучэбна-метадычных дапаможнiкаў

рэдакцыяй А. М. ДанИiлаваТ(Мiнск, 2012), падрыхтавана на кафедры сацыялогЗii БДУ.

розных беларускiх аўтараў, сярод якiх «Социология» пад

Сёння няма той сферы грамадскага жыцця, якая б не цікавіла сацыёлагаў краіны. У апошнiя гады сацыёлагамі Інстытута

сацыялогii, iншых навукова-даследчых устаноў, навукоўцамi

О

ўстаноў вышэйшай адукацыі актыўна распрацоўваюцца тэарэ-

тыка-метадалагП iчныя асновы беларускага этнасу, вучэння аб

народанасельнЕ

iцтве, вывучаюцца этнаграфiчная палiтыка, пы-

таннi дэмаграфiчнага прагнозу, ствараюцца мадэлi працоўнага

Р

 

патэнцыялу i спажывецкага рынку.

Актыўна распрацоўваюцца новыя метадалагiчныя падыходы да вывучэння сацыяльных праблем працы, узбагачаецца паня- ційна-катэгарыяльны апарат тэорыi сацыялогii, прааналiзавана культурафармiруючае ўздзеянне працы на сацыяльнае i духоўнае развiццё рабочых i тэхнiчнай iнтэлiгенцыi.

Фармiраванне рыначных адносiн абумовiла пераход з традыцыйнага рэчышча сацыялогii працы ў сферу эканамiчнай са-

66

цыялогii. Беларускiя сацыёлагi актыўна распрацоўваюць канцэптуальныя праблемы эканамiчнай сацыялогii. Вывучэнне гэтых асноўных праблем дапамагае навукоўцам выявiць сувязi эканамiчных iнтарэсаў i стану эканамiчных адносiн як заканамернасцi, што набывае характар рухаючай сiлы грамадскага развiцця, стымулюючых матываў гаспадарчай дзейнасцi людзей.

Выкарыстанне асноўных метадалагiчных прынцыпаў тэорыi эканамiчнай сацыялогii ў вывучэннi рэгулятыўных магчымасцей сацыяльных механiзмаў рынку рабочай сiлы дазваляе выявiць узаемадзеянне розных сацыяльных механiзмаў ва ўмовах

фармiравання рыначных адносiн. Раскрываючы ўзаемазалеж-

 

 

И

насць розных рашэнняў у кантэксце праводзiмай сацыяльнай

 

К

палiтыкi, эканамiчная сацыялогiя прыцягвае ўвагу да яшчэ не

У

 

вывучаных сацыяльных наступстваў праводзiмых эканамiчных

Г

 

 

рэформаў i прапаноўвае метадалагiчны i метадычны iнстру-

ментарый, неабходны для вывучэння гэтыхБнаступстваў.

Важнейшым аб’ектам i суб’ектам сацыялогii з’яўляецца ча-

 

И

лавек. Натуральна, што беларускiя сацыёлагЙ i надаюць значную

Р

ўвагу вывучэнню чалавека як сацыяльнай i культурнай iстоты,

О

 

фармiраванню чалавечай асобы ў працэсе сацыялiзацыi i куль-

туралiзацыi, асноўных аспектаў яго жыццядзейнасцi ў розных

васцей яго iдэнтыфiИкацыТi ў сацыяльных групах i супольнасцях. Працягвае развЗiвацца традыцыйны для Беларусi навуковы кiрунак – сацыялогiя культуры. Значная ўвага надаецца вызначэнню арганiчнага адзiнства дзейснага, сутнаснага, каштоўнас-

сацыякультурных, эканамiчных i палiтычных умовах, асаблi-

нага i мэтавага падыходаў у даследаваннi культуры. Вялiкую

О

ўвагу гэтай праблеме надаюць Інстытут сацыялогii НАН Бела-

русі, ІнстытутП

культуры Беларусі, шэраг вышэйшых наву-

чальныхЕустаноў.

Зараз распрацоўваецца рэспублiканская комплексная прагра-

Р

 

ма «Культура», у даследаваннi якой прымаюць удзел многiя навукова-даследчыя ўстановы i ўстановы вышэйшай адукацыі, сярод якiх Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў.

Нягледзячы на тое, што сацыялогiя Беларусi – маладая навука, тым не менш поспехi беларускiх сацыёлагаў бясспрэчныя. Аб гэтым сведчыць i шырокае мiжнароднае іх прызнанне. Далёка за межамi нашай краiны ведаюць працы Я. М. Бабосава,

67

І. І. Антановiча, А. М. Данiлава, Г. М. Сакаловай i многiх iншых. У краіне актыўна разгортваецца працэс засваення, крытычнага асэнсавання i пераймання вопыту сусветнай сацыялагiчнай думкi. Прафесары Я. М. Бабосаў, А. М. Елсукоў, Д. Г. Ротман, Г. М. Сакалова і іншыя актыўна ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi мiжнародных праектаў з навукоўцамi ЗША, Англii, Францыi, Германii, Iзраiля, Польшчы. Мiжнароднае супрацоўнiцтва праяўляецца ў сумесных публiкацыях, навуковых канферэнцыях i нарадах, у абмене студэнтамi, аспiрантамi i выкладчыкамi.

Вельмi важнай вехай у развiццi сацыялагiчнай думкi ў Бела-

русi стала выданне на базе Беларускага дзяржаўнага ўнiверсi-

 

 

И

тэта профiльнага часопiса «Сацыялогія» (1997, гал. рэдактар –

 

К

член-карэспандэнт НАН Бларусi, прафесар А. М. Данiлаў). З

У

 

2010 г. Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі выдаецца «Со-

Г

 

 

циологический альманах» (гал. рэдактар – дырэктар Інстытута

сацыялогii НАН Беларусi, доктар сацыялагБiчных навук, пра-

фесар I. В. Катляроў). Выпуск часопiсаў дае магчымасць зра-

 

 

 

 

И

бiць набыткам навуковай грамадскасцЙi той багаты вопыт, якi

 

 

 

Р

назапашаны беларускімi сацыёлагамi, садзейнічае абмену дум-

 

 

О

 

камi ў працэсе вывучэння i аналiзу грамадска значных з’яў,

якiя адбываюцца ў нашай краiне.

 

 

Т

 

 

Такiм чынам, беларуская сацыялагiчная школа на аснове

 

И

 

 

 

сваiх дасягненняў не толькi набыла высокi ўзровень, але i

заявiла аб сабе ў мiжнародным маштабе.

О

 

 

 

 

ЗП ы т а н н і і з а д а н н і

1.

Вызначце перадумовы ўзнікнення і развіцця сацыялогіі ў

Беларусі.П

Р

 

2.

НазавіцеЕ

этапы станаўлення і развіцця сацыялогіі ў нашай

краіне.

 

3.

У чым заключаецца інстытуалізацыя сацыялогіі ў Бела-

русі?

 

4.

Ахарактарызуйце асаблівасці сучаснага этапу развіцця

сацыялогіі ў нашай краіне.

5.

Якія вы ведаеце сацыялагічныя ўстановы ў нашай краiне?

68

Р а з д з е л I I

ЧАЛАВЕК, ГРАМАДСТВА, КУЛЬТУРА

Г л ав а 5 . Грамадства: паняцце, структура, тыпы

 

1. Паняцце грамадства

 

 

 

И

Гiсторыя сацыялагiчнай

 

 

 

 

 

думкi – гэта гiсторыя пошукаў

 

 

 

 

 

 

К

навуковых падыходаў i метадаў пабудовы тэорыi грамадства,

 

 

 

 

 

У

 

якая адлюстроўвае аб’ектыўныя рэалii сацыяльнага жыцця.

 

 

 

 

 

Г

 

 

 

Што ж такое грамадства? Пры ўсёй на першы погляд праста-

це гэтага пытання яно на самай справе аказваеццаБ

вельмі ня-

простым. Гэта тлумачыцца

перш за ўсё тым, што паняцце

 

 

 

 

И

 

 

 

 

«грамадства» з’яўляецца даволi шырокімЙ . Яно ўжываецца

 

 

 

Р

 

 

 

 

і ў сацыялогіі, і ў паліталогіі, і ў псіхалогіі, і ў гісторыі і многіх

 

 

О

 

 

 

 

 

іншых навуках. Але кожная навука падыходзіць да вывучэння

грамадства са сваіх пазіцый і дае своеасаблівую трактоўку.

 

Т

 

 

 

 

 

 

Больш таго, у кожнай з навук аб грамадстве існуюць розныя

 

И

 

 

 

 

 

 

 

канцэпцыі, якія разумеюць і інтэрпрэтуюць грамадства неад-

нолькава.

 

 

 

 

 

 

 

 

Паняцце «грамадства» ўжываецца для характарыстыкі неад-

нолькавых супольнасцейЗ

. У выніку ў разуменні грамадства

складваеццаПОшырокі калейдаскоп тэорый, канцэпцый, якія вызначаюцьЕ грамадства, яго сутнасць, прыкметы, асаблівасці развіцця.

РНа ўсіх этапах развiцця сацыялогiі сацыялагiчнымi школамi распрацоўвалiся розныя канцэптуальныя падыходы да катэгорыi «грамадства». Найбольш вядомай з’яўляецца атамiстычная, або сецевая, тэорыя, паводле яе грамадства разглядаецца як сукупнасць дзеючых асоб цi адносiн памiж iмi. «Усё грамадства, у рэшце рэшт, можна ўявіць як лёгкую павуцiну мiжасобасных пачуццяў i ўстановак. Кожны чалавек можа быць прадстаўлены сiдзячым у цэнтры сатканай iм павуцiны, звязаным прама з нямногiмi iншымi i ўскосна – з усiм светам», – пісаў Д. Дэвiс у 1972 г. Вялiкiм прыхiльнiкам гэтай канцэпцыi быў Г. Зiмель. У

69

тэорыях «сацыяльных груп» грамадства iнтэрпрэтавалася як сукупнасць розных груп людзей, якiя перасякаліся паміж сабой і з’яўляліся разнавiднасцямi адной дамiнуючай групы. Iснуе група дэфiнiцый, згодна з якiмі грамадства ўяўляе сабой сiстэму сацыяльных iнстытутаў i арганiзацый. Грамадства – вялiкая сукупнасць людзей, якiя ажыццяўляюць сумеснае сацыяльнае жыццё ў рамках цэлага шэрагу iнстытутаў i арганiзацый. Згодна гэтай канцэпцыi менавіта сацыяльныя iнстытуты i арганiзацыi гарантуюць пастаянства адносiн памiж людзьмi, устанаўлiваючы ўстойлiвую структуру магчымых формаў калектыўнага жыцця. Азначэннi такога роду можна назваць iнстыту-

цыяльнымi, цi арганiзацыйнымi. Функцыянальная канцэпцыя

 

 

И

трактуе грамадства як групу чалавечых iндывiдаў. Гэта група

 

К

ўяўляе сiстэму дзеянняў, якая забяспечвае сама сябе. На аснове

У

 

розных канцэптуальных азначэнняў у сацыялогii склалася

Г

 

 

яшчэ адна дэфiнiцыя. Грамадства разглядаецца як адносна са-

мастойная i самазабяспечваючаяся «ўнутранайБарганiзацыяй»,

тэрытарыяльнасцю, культурнымi адрозненнямi i натуральным

 

И

узнаўленнем сiстэма. Вядомы расiйскЙi сацыёлаг, акадэмiк РАН

Р

Г. В. Осiпаў дае такое азначэнне: «Грамадства – гэта склаў-

О

 

шаяся ў працэсе гiстарычнага развiцця чалавецтва адносна

ўстойлiвая сiстэма сацыяльных сувязей i адносiн як вялiкiх, так

закона, сацыяльныхИiнстытутаўТ i г.д., якія грунтуюцца на пэўным спосабе вытворчасцЗ i, размеркавання, абмену i спажывання матэрыяльных i культурных даброт».

i малых груп людзей, падтрымлiваемая сiлай звычак, традыцыi,

Грамадства нельга разглядаць як механічны агрэгат індыві-

даў. Гэта складанаструктураваная цэласная сістэма сацыяль-

О

ных узаемадзеянняў, у якія ўключаны індывіды і іх супольнас-

ці – сямейныяП, прафесійныя, тэрытарыяльныя, этнічныя і інш.

ГрамадстваЕ

ўяўляе сабой надзвычай мнагапланавую сістэму,

якая развіваецца і характарызуецца пэўнымі прыкметамі, функ-

Р

 

цыямі, заканамернасцямі развіцця, праходзіць розныя этапы. Выдзеліць прыкметы грамадства – задача складаная і цяжкая. Тым не менш сацыёлагі розных пакаленняў і школ так ці інакш фарміравалі гэтыя прыкметы, называючы большую ці меншую іх колькасць. Змест іх таксама не заўсёды супадае.

Акадэмік НАН Беларусі Я. М. Бабосаў называе наступныя прыкметы грамадства.

70