Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

– асобна трэба назваць рознага роду добраахвотныя аб’яднанні, асацыяцыі, саюзы.

Важнай акалічнасцю такіх арганізацый з’яўляецца тое, што нормы і правілы гэтых арганізацый распаўсюджваюцца толькі на членаў дадзенага аб’яднання.

Айчынныя і расійскія сацыёлагі, спасылаючыся на амерыканскіх даследчыкаў-сацыёлагаў Э. Гофмана, Н. Смелзера і іншых, называюць татальныя арганізацыі, якія ствараюцца для дасягнення сацыяльных даброт, сутнасць якіх вызначаецца

звонку. Іх прадстаўнікі ізалююцца ад грамадства, а іх жыццё

 

 

И

дэтальна рэгламентуецца і строга кантралюецца. Да іх можна

 

К

аднесці: а) бальніцы, дамы састарэлых, дабрачынныя ўстановы,

У

 

прызначаныя для людзей, якія не ў стане самі аб сабе паклапа-

Г

 

 

ціцца (хворыя, жабракі, пажылыя людзі); б) турмы і папраўчыя

лагеры, прызначаныя для людзей, якія лічацца небяспечнымі

для грамадства; в)

ваенныя казармы, караблі, закрытыя наву-

чальныя ўстановы;

г) манастыры, прытулкіБ.

Існуюць і іншыя падыходы да тыпалагізацыі сацыяльных

арганізацый.

 

И

Р

Й

Заканамерна падкрэсліць блізкасць і ў той жа час разназнач-

 

О

 

 

насць паняццяў «сацыяльны інстытут» і «сацыяльная арганіза-

цыя». Напрыклад, эканамічныя інстытуты ўяўляюць сістэму аб’яднанняў, устаноў іТг.д., якія забяспечваюць эканамічную дзейнасць, эканамічныяИадносіны людзей, звязаных з вытворчасцю, абменам,Зразмеркаваннем тавараў і паслуг, з іх адносінамі да ўласнасці, да эканамічных механізмаў гаспадарчага ўзаемадзеянняО. А канкрэтны завод, фабрыка, вытворчае, гандлёвае і іншаеПаб’яднанне, канкрэтны банк, страхавая кампанія – гэта сацыяльныяЕ арганізацыі.

Аналізуючы арганізацыі, сацыёлагі Ю. Г. Волкаў, Я. М. БабосаўРі іншыя, спасылаючыся на М. Вебера, падкрэсліваюць, што фарміраванне арганізацый (кіраўнічага апарату) з’яўляецца галоўным аспектам працэсу рацыяналізацыі. Для апісання характэрных асаблівасцей арганізацыі М. Вебер выкарыстоўваў яе ідэальны тып, ці мадэль. Зразумела, трэба памятаць, што мадэль ніколі поўнасцю не адпавядае спецыфічнай сітуацыі. Аднак яна можа служыць для абагульнення сацыяльных з’яў.

М. Вебер вылучыў сем асноўных характэрных рыс ідэальнага тыпу арганізацыі:

141

1. Раздзяленне працы, абумоўленае пэўнымі правіламі і законамі. У сучаснай камерцыйнай фірме, ва ўстанове маецца апісанне абавязкаў кіраўніка (дырэктара), іншых кіруючых супрацоўнікаў, канкрэтных выканаўцаў.

2. Парадак падначаленасці ўяўляе іерархію вышэй- і ніжэйстаячых службовых асоб, якія, у сваю чаргу, з’яўляюцца начальнікамі іншых супрацоўнікаў. У сучасных камерцыйных фірмах існуе сістэма вертыкальнай залежнасці (зверху ўніз): савет дырэктараў, галоўныя кіраўнікі прадпрыемстваў, кіраў-

нікі сярэдняга ўзроўню, ніжэйстаячыя начальнікі, якія ажыц-

цяўляюць кантроль за дзейнасцю радавых служачых.

И

К

3. Публічны офіс (канцылярыя ці бюро) – аснова аргані-

зацыі, дзе захоўваюцца дакументы і звесткі аб дзейнасці ўстановы.

4.

Фармальная арганізацыя мае спецыяльны адміністрацыйУ

-

 

 

 

 

 

 

 

Б

 

ны штат, у задачы якога ўваходзіць забеспячэннеГяе функцыя-

навання. Існуе і працэдура

падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі

службовых асоб.

 

 

Й

 

 

 

 

 

5.

Штатныя супрацоўнікі,

для якіх праца ў дадзенай арга-

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

нізацыі – галоўны занятак. Службовыя асобы ў сваіх кантактах

з кліентамі і іншымі супрацоўнікаміИпавінны кіравацца безасо-

баснай арыентацыяй.

 

 

 

6.

Правілы, даволі агульныя, больш-менш устойлівыя, якія

рэгулююць рэжым работыО. Арганізацыяй прадугледжана пе-

 

 

 

 

 

И

 

 

 

рамяшчэнне супрацоўнікаТпа службовай лесвіцы.

 

7.

 

 

 

З

 

 

 

Лаяльнасць кожнага работніка (супрацоўніка) у адносінах

 

 

 

О

 

 

 

 

да арганізацыі, імкненне выконваць устаноўленыя правілы і

нормы.

П

 

 

 

 

 

Р

 

П ы т а н н і і з а д а н н і

 

 

 

 

 

 

азначэнне сацыяльнага інстытута.

 

1.

ДайцеЕ

 

2.

Назавіце характэрныя асаблівасці і прыкметы сацыяльных

інстытутаў.

 

 

 

 

 

 

3.

Назавіце віды сацыяльных інстытутаў.

 

4.

У чым заключаюцца функцыі сацыяльных інстытутаў?

 

5.

Што ўяўляе сабой сацыяльная арганізацыя?

 

6. У чым адрозненні фармальнай і нефармальнай арганізацыі?

 

7.

Якія тыпы сацыяльных арганізацый вы ведаеце?

 

8.

Выявіце адносіны паняццяў «сацыяльны інстытут» і «са-

цыяльная арганізацыя».

142

Гл ав а 1 0 . Сацыяльны канфлікт

1.Азначэнне і сутнасць сацыяльнага канфлікту

Канфлікт – ад лац. confliсtus – сутыкненне бакоў, думак, сіл.

Канфлікт сацыяльны – вышэйшая стадыя развіцця супярэчлівасці ў сістэме адносін людзей, сацыяльных груп, сацыяльных інстытутаў, грамадства ў цэлым, якая характарызуецца ўзмацненнем супрацьлеглых тэндэнцый і інтарэсаў сацыяльных супольнасцей і інстытутаў.

Узаемадзеянне людзей як у грамадстве ў цэлым, так і ў асоб-

ных супольнасцях не заўсёды характарызуецца адзінствам ін-

 

 

И

тарэсаў, патрэбнасцей і мэт. Бывае, што яны не толькі не

 

К

супадаюць, але і процістаяць адно другому. Таму інтарэсы

У

 

розных індывідаў, сацыяльных груп і супольнасцей часта

Г

 

 

ўступаюць у супрацьстаянне, канфлікт. На думку амерыкан-

скага сацыёлага Льюіса Коўзера, сацыяльныБканфлікт – гэта

«барацьба за каштоўнасці і права на валоданне статусам, ма-

 

 

И

заключаюцца ў

гутнасцю і рэсурсамі, у якой мэты праціўнікаўЙ

 

Р

 

нейтралізацыі, нанясенні шкоды ці ўстараненні (знішчэнні)

саперніка».

О

 

 

 

 

 

Сацыяльны канфлікт – гэта проціборства індывідаў або груп, якія праследуюць сацыяльна значныя мэты (размеркаванне

каштоўнасцей, рэсурсаў, улады і інш.). Ён узнікае, калі адзін

 

Т

бок імкнецца ажыццявіць свае інтарэсы і мэты на шкоду інта-

рэсам іншых.

И

 

Сацыяльныя канфліктыЗ

могуць аказваць як пазітыўнае, так і

негатыўнаеПўздзеяннеО на развіццё грамадства. З аднаго боку, яны з’Еяўляюцца крыніцай сацыяльна-палітычных змен, папярэджваючы стагнацыю сацыяльных сістэм, стымулюючы мадыфікацыюР сацыяльных адносін, структур і інстытутаў. У гэтым сэнсе канфлікты выступаюць у якасці формы рэгулявання супрацьлеглых інтарэсаў розных груп грамадства, садзейнічаюць зняццю напружанасці ў іх адносінах.

Буйны нямецкі сацыёлаг Г. Зімель вызначаў канфлікт не толькі як адзін са сродкаў рознагалосся, але і як сацыялізуючую сілу, здольную аб’яднаць супрацьлеглыя бакі. Г. Зімель пісаў, што «канфлікт ачышчае паветра». З другога боку, сацыяльныя канфлікты нясуць у сабе пагрозу дэстабілізацыі гра-

143

мадства і могуць прывесці да катастрафічных вынікаў – рэвалюцый, войн, анархіі.

Сацыяльныя канфлікты выклікаюцца рознымі прычынамі. Гэта эканамічная і сацыяльная няроўнасць, дэфіцыт жыццёвых даброт (матэрыяльных, духоўных і інш.), неаднолькавае становішча ў адносінах да ўлады, несупадзенне інтарэсаў і мэт розных сацыяльных груп, ідэалагічныя і палітычныя рознагалоссі, нацыянальныя, канфесіянальныя супярэчнасці, несумяшчальнасць індывідуальных і сацыяльных каштоўнасцей і інш. Кожная сфера жыцця грамадства можа выклікаць спецыфічныя канфлікты. Адпаведна можна выдзеліць палітычныя, сацыяль-

на-эканамічныя, этнанацыянальныя, канфесіянальныя і іншыя

канфлікты.

 

 

И

 

К

 

 

Любы канфлікт звязаны з тымі ці іншымі знешнімі і ўнут-

 

У

 

ранымі абставінамі, круг якіх заўсёды дастаткова шырокі, пе-

 

Г

 

 

раменлівы і не можа быць пералічаны з дастатковай паўнатой.

Але ў структуры канфлікту ёсць нешта асноўнаеБ , што дае маг-

чымасць ідэнтыфікаваць іменна гэты канфлікт або аднесці яго

 

И

да пэўнай катэгорыі. УпарадкоўваючыЙмноства паняццяў, звя-

Р

заных з канфліктам, звычайна выдзяляюць два, якія даюць маг-

О

 

чымасць найбольш выразна вызначыць сутнасць і накірава-

насць любога канфлікту. Гэта аб’ект канфлікту і яго прадмет. Пад аб’ектам канфлікту звычайна разумеецца аб’ектыўна

існуючая або ўяўляемая праблема, якая служыць прычынай

 

 

Т

разладу паміж бакамі. Кожны з бакоў зацікаўлены ў вырашэнні

 

И

гэтай праблемы ў сваю карысць. Прадмет канфлікту – гэта і

ёсць тая асноўнаяЗсупярэчлівасць, з-за якой і дзеля вырашэння

якой суб’екты ўступаюць у проціборства.

О

 

 

Вытокі даследавання праблемы канфлікту адносяцца да глы-

бокай старажытнасціП

. Яшчэ кітайскія філосафы VІІ–VІ стст. да

н.э. бачыліЕкрыніцу развіцця прыроды і грамадства ў барацьбе

супрацьлегласцей. Мысліцелі Старажытнай Грэцыі стварылі

Р

 

 

вучэнне аб процілегласцях і іх ролі ва ўзнікненні рэчаў. Значную ўвагу даследаванню канфліктаў надаваў Н. Макіявелі. У працах, прысвечаных рымскай гісторыі, ён разглядаў рознага ўзроўню канфлікты і адзначаў іх пазітыўную ролю. Больш змястоўна канфлікт разглядаў А. Сміт. Ён падкрэсліваў, што ў аснове канфлікту ляжаць дзяленне грамадства на класы і эканамічнае саперніцтва паміж імі. Апошняе разглядаў як рухаючую сілу грамадства. У гэтым шэрагу нельга ўпамянуць К. Маркса і

144

Ф. Энгельса, якія стварылі даволі стройнае вучэнне аб супярэчлівым развіцці прадуктыўных сіл і вытворчых адносін. Яны лічылі, што канфлікты выклікаюцца перш за ўсё сацыяльнай няроўнасцю і праяўляюцца ў класавай барацьбе. Думкі аб непазбежнасці канфлікту ў жыцці грамадства, яго ролі ў сацыяльным развіцці прытрымліваўся М. Вебер.

Сваё далейшае тэарэтычнае абгрунтаванне праблема канфлікту атрымала ў XX ст. У сярэдзіне XX ст. у сацыялогіі аформіўся кірунак, у рамках якога ўсебакова і глыбока дасле-

дуецца праблема сацыяльнага канфлікту. Найбольш вядомымі

 

 

 

И

прадстаўнікамі гэтага кірунку з’яўляюцца Р. Дарэндорф,

Л. Коўзер, К. Э. Боўлдзінг і інш.

 

К

 

У

 

У аснове тэорыі нямецкага сацыёлага Ральфа Дарэндорфа,

 

Г

 

 

які стварыў тэорыю канфліктнай мадэлі грамадства, – палажэнне аб тым, што любое грамадства пастаянна падвержана са-

цыяльным зменам, у выніку чаго адчувае сацыяльны канфлікт

у кожны момант свайго развіцця. Ён сфармуляваўБ

прычыны

фарміравання і этапы развіцця сацыяльных канфліктаў, у асно-

ве якіх бачыў канфлікты інтарэсаў. ЛюбоеЙ

грамадства, на яго

думку, абапіраецца на прымус. Для членаў грамадства харак-

 

 

 

 

И

тэрна няроўнасць сацыяльных пазіцый (напрыклад, у размерка-

 

 

 

Р

ванні ўласнасці і ўлады), адсюль і розніца іх інтарэсаў і

імкненняў.

 

О

 

 

 

 

Р. Дарэндорф сцвярджае, што канфлікты – усеагульныя кам-

 

Т

 

 

паненты грамадскага жыцця. Іх нельга ўстараніць толькі таму,

 

И

 

 

 

што мы іх не жадаем, з імі трэба лічыцца як з рэальнасцю. За-

дача заключаеццаЗў тым, каб навучыцца кантраляваць кан-

флікт: ён павінен быць легалізаваны, інстытуцыіраваны, разві-

О

вацца і вырашацца на аснове існуючых у грамадстве правіл.

СпецыфічнуюП

трактоўку праблема сацыяльнай канфліктнас-

ці атрымалаЕ ў тэорыі сусветных сістэм і іх гістарычнай дынамі-

цы, распрацаванай відным амерыканскім сацыёлагам Імануі-

Р

 

лам Валерстайнам.

У сацыяльным канфлікце можна выдзеліць наступныя стадыі:

1. Фарміраванне перадумоў канфлікту. Звязана з узнікненнем сацыяльных супярэчнасцей.

2. Узнікненне напружанасці паміж бакамі.

На гэтай стадыі да сацыяльных супярэчнасцей, якія з’яўляюцца перадумовамі канфлікту, далучаюцца дадатковыя фак-

145

тары. У гэты перыяд суб’екты ўсведамляюць несумяшчальнасць сваіх інтарэсаў і бачаць адзін у другім перашкоду ў дасягненні мэты.

3. Канфліктная сітуацыя. На гэтай стадыі адкрытае сутыкненне становіцца непазбежным.

4. Падстава (інцыдэнт) – дадатковыя абставіны, што выклікаюць актыўнае дзеянне бакоў.

5. Канфліктнае ўзаемадзеянне – стадыя найболыш яўнага супрацьборства, з якой канфлікт нярэдка і атаясамліваецца.

6. Вырашэнне, урэгуляванне канфлікту.

2. Класіфікацыя і функцыі сацыяльных канфліктаў

 

 

И

 

К

У грамадстве адбываецца мноства канфліктаў. Пры класіфі-

У

 

кацыі канфліктаў звычайна ўлічваюцца розныя фактары. Іх

Г

 

 

можна кваліфікаваць па сферах жыццядзейнасці (канфлікты ў

сферы эканомікі, палітыкі, нацыянальныхБадносін, у сацыяль-

най сферы і інш.), а таксама ў залежнасці ад суб’ектаў і зон

 

 

 

 

И

рознагалосся. Па гэтых параметрахЙС. С. Фралоў класіфікуе

канфлікты наступным чанам:

Р

 

 

О

 

– асобасны канфлікт. Гэта канфлікт, які адбываецца на ўз-

роўні індывідуальнай свядомасці асобы;

 

Т

 

 

– міжасобасны канфлікт. Гэта канфлікт паміж дзвюма і

больш асобамі;

И

 

 

 

 

 

 

 

– міжгрупавы канфлікт. Гэта канфлікт паміж сацыяльнымі

групамі і супольнасцямі людзей з процілеглымі інтарэсамі;

О

(калі індывіды маюць двайную

– канфлікт прыналежнасціЗ

прыналежнасць, напрыклад, калі яны складаюць групу ўнутры

другой, большай групы ці калі індывід уваходзіць адначасова ў

дзве канкурыруючыяП

групы, якія маюць адну мэту);

Р

 

 

– канфліктЕ

са знешнім асяроддзем. Індывіды, што складаюць

гэтую групу,

адчуваюць націск звонку (перш за ўсё з боку

культурных, адміністратыўных і эканамічных нормаў і прадпісанняў). Часта яны ўступаюць у канфлікт з інстытутамі, якія падтрымліваюць гэтыя нормы і прадпісанні.

Іншыя аўтары называюць наступныя тыпы канфліктаў: унутрыасобасны, міжасобасны, паміж асобай і групай, міжгрупавы, міждзяржаўны і глабальны.

Характарызуючы канфлікт і яго вынікі з пазіцый сістэмнага падыходу, які ўключае ў сябе прынцып амбівалентнасці ва

146

ўспрыманні і ацэнках адных і тых жа працэсаў, трэба падкрэсліць, што канфлікт ніколі не бывае ні выключна негатыўным, ні адназначна пазітыўным. Кожны канфлікт можа выконваць як дэструктыўныя, так і канструктыўныя функцыі.

Сярод дэструктыўных функцый звычайна называюць:

– разбуральнае ўздзеянне канфлікту на супольнасць як сістэму, у рамках якой ён узнікае. Мнагалікія і драматычныя прыклады рэалізацыі гэтай функцыі можна знайсці ў любой сферы жыццядзейнасці, пачынаючы ад распаду сям’і, сяброўскай кампаніі, закрыцця вытворчасці да грамадзянскай вайны, што ставіць на грань катастрофы цэлую краіну;

– канфлікт можа выклікаць такія вынікі, якія тояць небяспе-

 

 

 

И

ку дасягнення мэты дадзеным суб’ектам канфліктнага дзеяння;

 

 

К

– канфлікт здольны выклікаць дэзынтэграцыйную тэндэн-

 

У

 

цыю, што можа прывесці да аслаблення ці нават распаду

сістэмы;

Г

 

 

– канфліктнае проціборства непазбежнаБсуправаджаецца па-

гаршэннем узаемаадносін у сацыяльнай групе ці супольнасці,

 

 

 

 

И

сістэмы каму-

абвастрэннем пачуцця варожасці, парушэннемЙ

 

 

 

Р

 

нікацый і ўзаемадзеяння ў дадзенай сістэме.

 

 

 

О

 

 

Да канструктыўных функцый сацыяльнага канфлікту адно-

сяцца:

Т

 

 

 

– здольнасць яго стаць каталізатарам наспеўшых перамен у

 

И

 

 

 

 

грамадстве, вырашаць узніклыя праблемы;

 

– садзейнічаць унутранай кансалідацыі ў групе, уцягнутай у

канфліктныя дзеянні;

 

О

ў групе раздзяляючых элементаў і

– служыць устараненнюЗ

выконваць ролю інтэгравання;

– адыгрываць ролю стымулятара хуткіх і глыбокіх перамен у

сацыяльнаП-эканамічнай і духоўнай сферах грамадства;

Р

 

– здольнасцьЕ

выклікаць сацыяльныя змены перабудовы, якія

прыводзяць або да больш поўнай і гібкай адаптацыі сацыяльнай сістэмы да змяніўшыхся ўмоў, або да радыкальнай перабудовы самой гэтай сістэмы.

3. Вырашэнне сацыяльных канфліктаў

Вельмі важнае значэнне мае пытанне аб магчымасці ўпраўлення (рэгуляцыі) канфліктам. Як падкрэслівалася вышэй, сацыяльныя канфлікты закранаюць лёсы людзей, часта вельмі

147

вялікія масы, пры гэтым выконваюць як пазітыўныя, так і негатыўныя функцыі. Таму навучыцца аказваць на канфлікт пэўнае ўздзеянне, навучыцца ўпраўляць ім – надзённая задача і навукі, і практыкі.

Упраўленне канфліктам – гэта мэтанакіраванае ўздзеянне на энергію канфліктуючых бакоў з мэтай карэкцыі і ўрэгулявання іх паводзін у кірунку мінімізацыі магчымых страт і рэалізацыі пазітыўных функцый для паспяховага вырашэння задач, паўстаўшых перад арганізацый (сацыяльнай сістэмай).

Вопыт паказвае, што для вырашэння канфлікту, як правіла, прыходзіцца прыкладаць значныя намаганні. Калі ж гэтага не

рабіць, сацыяльны канфлікт можа агрэгіравацца з іншымі кан-

 

 

И

фліктамі і нават разрушыць тую ці іншую сацыяльную сістэму.

 

К

Перадумовы паспяховага вырашэння канфлікту ў значнай

У

 

ступені вызначаюцца магчымасцямі бакоў і іншых удзельнікаў

Г

 

 

канфлікту, іх добрай воляй. Найбольш дзейсная перадумова

спынення канфлікту звязана з ліквідацыяйБтых аб’ектыўных

прычын, якія парадзілі канфліктную сітуацыю. Паколькі кан-

 

И

флікты часта залежаць не толькі ад Йсаміх канфліктуючых ба-

Р

коў, але і ад знешніх уздзеянняў, вырашэнне іх і звязана з

О

 

гэтымі дзвюма групамі фактараў.

 

Сучасная навука сфармулявала ўмовы, пры якіх магчыма паспяховае вырашэннеТсацыяльных канфліктаў.

Па-першае – гэтаИсвоечасовы і дакладны дыягназ існуючых

супрацьлегласцейЗ, інтарэсаў, мэт. Па-другое – узаемная зацікаўленасць у пераадоленні супрацьлегласцей на аснове прызнання інтарэсаўОдругога боку. Па-трэцяе – сумесны пошук шляхоў пераадоленняП канфлікту. Для гэтага выкарыстоўваецца цэлы Еарсенал сродкаў і метадаў: прамы дыялог бакоў, перамовы праз пасрэднікаў, перамовы з удзелам трэцяга боку і інш.

РЛічыцца, што для паспяховага вырашэння канфлікту пажадана ўлічваць рэкамендацыі: 1) у час перагавораў прыярытэт павінен аддавацца абмеркаванню сутнасных пытанняў; 2) бакі павінны імкнуцца да зняцця псіхалагічнай і сацыяльнай напружанасці; 3) бакі павінны дэманстраваць узаемную павагу; 4) усе ўдзельнікі павінны праяўляць схільнасць да кампрамісу.

Сацыёлагі называюць наступныя асноўныя спосабы ўстаранення супрацьлегласцей, якія з’яўляюцца асновай канфлікту:

устараненне аб’екта канфлікту;

падзел аб’екта канфлікту паміж канфліктуючымі бакамі;

148

– устанаўленне чарговасці ці іншых правіл узаемнага выкарыстання аб’екта;

– кампенсацыя адным з бакоў за перадачу аб’екта другому боку;

– развядзенне бакоў канфлікту;

– перанос адносін у іншую плоскасць, дзе прадугледжваецца выяўленне ў іх агульнага інтарэсу.

Вырашэнне канфлікту – гэта ў сутнасці дасягненне пагаднення паміж удзельнікамі па спрэчным пытанні. На думку

многіх аўтараў, існуюць тры галоўныя віды такога пагаднення:

 

 

И

1) пагадненне ў выніку супадзення думкі бакоў; 2) пагадненне

 

К

ў адпаведнасці з заканадаўчай ці маральнай воляй знешняй

У

 

сілы; 3) пагадненне, навязанае адным з супрацьлеглых бакоў.

Г

 

 

Вырашэнне канфлікту – гэта вынік актыўнай дзейнасці яго

нае збліжэнне пазіцый і рашэнне праблемыБ, якая прывяла да сутыкнення.

ўдзельнікаў, накіраваны на ліквідацыю прычын і крыніц кан-

фліктнага проціборства, спыненне супрацьдзеянняў, аптымаль- Й

1.Дайце азначэнне сацыяльнагаОРканфлікту.

2.Назавіце прычыны,Тякія выклікаюць сацыяльныя канфлікты.

3.У чым заключаеццаИасноўны змест эканамічных, палітычных, этнанацыянальныхЗ канфліктаў?

4.Назавіце варыянты тыпалогіі сацыяльных канфліктаў.

5.Дайце характарыстыкуО функцый сацыяльных канфліктаў.

6.НазавіцеПстадыі развіцця канфлікту.

7.НазавіцеЕ ўмовы паспяховага вырашэння канфлікту.

8.Пералічыце метады, якія выкарыстоўваюцца для выра-

шэнняРсацыяльнага канфлікту. ИГлав а 11 . Этнанацыянальная структура грамадства

1. Паняцце этнасу

Чалавецтва, уяўляючы адзiнае цэлае ў бiялагiчных адносiнах, развiваючыся па агульных сацыяльных законах, разам з тым распадаецца на мноства груп. Спецыфiчнай сацыяльнай групай з’яўляецца этнас. Слова «этнас» паходзiць ад грэчас-

149

кага ethnos, што азначае народ. Вывучэннем сутнасцi этнасаў, узаемадзеяння сацыяльных груп этнiчнага паходжання, вывучэннем сацыяльных працэсаў, якія адбываюцца памiж iмi, займаецца этнасацыялогiя, зусiм малады кiрунак навуковага даследавання. Этнасацыялогiя ўзнiкла толькi ў 60-я гг. ХХ ст. Гэта галiна сацыялогii, якая даследуе паходжанне, сутнасць, функцыi розных этнасаў (род, племя, народнасць, нацыя) з мэтай выяўлення агульных заканамернасцей іх узаемадзеяння i выпрацоўкi механiзмаў уключэння ў сiстэму існуючых сацы-

яльных адносiн. Iнакш кажучы, этнасацыялогiя вывучае сацы-

 

 

И

яльныя аспекты жыцця i дзейнасцi этнiчных груп, нацыяналь-

 

К

ную спецыфiку сацыяльных супольнасцей i адносiн. Вывучэн-

У

 

нем этнiчных праблем займаюцца многiя навукi: фiласофiя,

Г

 

 

гiсторыя, юрыспрудэнцыя, эканомiка, этнаграфiя, або этнало-

гiя, i інш. Кожная з iх мае сваю прадметную галiну этнiчных

адносiн. У 40–60-я гг. ХХ ст. у свеце пачаўся магутны ўздым

нацыянальна-вызваленчага руху. Гэта i выклікалаБ

да жыцця

новы кiрунак у сацыялогіі – этнасацыялогiю. Прадметам этна-

 

И

станаўлення i

сацыялогii выступае вывучэнне заканамернасцейЙ

Р

 

развiцця этнасаў як сацыяльных супольнасцей, нацыянальна-

О

 

 

рэгiянальных асаблiвасцей сацыяльнай структуры народаў, са-

цыяльна значных з’яў у быце i культуры людзей, якія прад-

логii займае вызначэннеИТсацыяльнай абумоўленасці змен у нацыянальнай культурыЗ, у тым лiку мове, нацыянальных арыентацыях, каштоўнасцях, сацыяльнай акрэсленасці, этнiчнай самасвядомасцi, мiжнацыянальных зносiнах. Асноўная ўмова

стаўляюць розныя этнiчныя групы. Значнае месца ў этнасацыя-

фармiравання этнасу − агульнасць тэрыторыi i мовы. У працэсе

О

 

развiцця гаспадарчых сувязей пад уплывам геаграфiчнага ася-

роддзя, кантактаўП

з iншымi народамi фармiруюцца характэр-

ныя рысыЕматэрыяльнай i духоўнай культуры, выпрацоўваюц-

ца нацыянальная псiхалогiя, самасвядомасць. Часам фармiра-

Р

 

ванню этнасу спрыяе агульнасць рэлiгii.

Сучасны чалавечы род − адзiны бiялагiчны вiд, якi развiваецца па агульных сацыяльных законах i распадаецца на мноства гiстарычна створаных супольнасцей. Гэта дзяржавы, класы, сем’i i iнш. Асобнае месца займаюць этнасы. Па падлiках ААН, у наш час існуе не менш як тры тысячы этнiчных супольнасцей, якія ўтвараюць больш за дзвесце дзяржаў. Этнасы не вечныя: яны ўзнiкаюць, развiваюцца i памiраюць. Гэты працэс

150