Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

ўасобных сацыяльных сiстэмах i падсiстэмах грамадства. Законы iснуюць аб’ектыўна, незалежна ад чалавека i не могуць быць зменены. Веданне законаў сацыялогii з’яўляецца вызначальнай умовай пераўтваральнай дзейнасцi ў сацыяльных адносiнах i сацыяльнай сферы ў цэлым. Законы сацыялогii ў адрозненне ад эканамiчных i iншых грамадскiх законаў характарызуюць функцыянаванне i развiццё ўсяго грамадства i сацыяльных аб’ектаў унутры грамадства як цэласных сiстэм, адлю-

строўваючы ў гэтай цэласнасцi сiстэмаўтваральныя сувязi. Сацыяльныя законы падзяляюць па ступенi агульнасцИi:

а) законы, якiя характарызуюць развiццё сацыяльнайКсферы

ўцэлым, напрыклад узрастанне ролi сацыяльнайУсферы ў жыццi ўсiх сацыяльных слаёў грамадства, адзiнстваГчалавека i сацыяльнай сферы; Б

б) законы, якiя абумоўлiваюць развiццё асобных элементаў (кампанентаў) сацыяльнай сферы: нацыйЙ, класаў, сацыяльных груп, напрыклад паскораны рост гарадскога насельнiцтва, змяншэнне колькасцi сялян, павелiчэннеИтэмпаў росту iнтэлiгенцыi i iнш. Р

Па формах сувязей законыОсацыялогii звычайна падзяляюць на чатыры катэгорыi: Т

а) законы, што адлюстроўваюць iнварыянтнае (нязменнае) iснаванне сацыяльныхИаб’ектаў цi з’яў, у адпаведнасці з якімі калі ёсць з’ява «За», то абавязкова павiнна быць i з’ява «б»; напрыклад, у любымО грамадстве, заснаваным на сiстэме таталiтарнага кiравання, iснуе латэнтная (схаваная) апазiцыя;

б) законыП, якiя адлюстроўваюць тэндэнцыi развiцця; гэтыя законыЕабумоўлiваюць дынамiку структуры сацыяльнага аб’ектаР(са зменай умоў мяняецца структура дзяржаўных органаў); в) законы, якiя ўстанаўлiваюць функцыянальна-прычынную залежнасць памiж сацыяльнымi з’явамi (чым лепш арганiзавана праца ў калектыве, тым вышэй узровень працоўнай дысцып-

лiны);

г) законы, якiя ўстанаўлiваюць верагоднасць сувязей памiж сацыяльнымi з’явамi, гэта свайго роду прадбачаннi (рост эканамiчнай самастойнасцi жанчын павышае iх сацыяльную свабоду, верагоднасць разводаў).

11

3. Структура, задачы i функцыi сацыялогii

Сацыялогія як навука прадстаўляе сабой адзіную сістэму ведаў і ў той жа час мае складаную структуру, абумоўленую перш за ўсё адрозненнем ракурсаў і ўзроўняў, сацыяльных з’яў і працэсаў. Структура (лац. structura – пабудова, размяшчэнне, парадак) – сукупнасць устойлівых сувязей аб’екта, забяспечваючых цэласнасць і тоеснасць самому сабе.

У структуры сацыялогii, як у любой сучаснай навуцы, можна выдзелiць тры асноўныя кампаненты: 1) сiстэму ведаў; 2) сiстэму навуковай дзейнасцi; 3) сiстэму сацыяльных iнстытутаў.

Сiстэма сацыялагiчных ведаў складаецца з двух узаемазвяза-

 

 

И

ных кампанентаў: ведаў аб ведах (метадалагiчныя веды) i ведаў

 

К

аб прадмеце. Метадалагiчныя веды, якiя функцыянуюць у рам-

У

 

ках сацыялогii, атрымлiваюць абгрунтаванне розных спосабаў

Г

 

 

набыцця новых ведаў у залежнасцi ад асаблiвасцей аб’екта,

што пазнаецца, пэўных пазнавальных сродкаўБ, а таксама мэт i

ўстановак суб’екта. Па сутнасцi метадалагiчныя веды – гэта са-

 

И

сам працэс атры-

мапазнанне навукi. Метадалогiя, даследуючыЙ

Р

 

мання ведаў, непазбежна выходзiць за рамкi прадметнай галi-

О

 

 

ны той навукi, якая выкарыстоўвае тую цi iншую метадалогiю.

Таму многiя даследчыкi абазначаюць метадалагiчныя веды як метатэарэтычныя, гэта значыць веды, якія знаходзяцца за рам-

уключаюць спецыяльна абгрунтаваныя класiфiкацыi, канцэпту-

камi ўласнай тэорыi. У адпаведнасцi з такім падыходам метада-

 

 

Т

лагiчныя веды ў сацыялогii можна абазначыць як метасацыя-

логiю.

 

И

Веды аб прадмецеЗяк састаўной частцы сацыялагiчных ведаў

 

О

 

з’яўляюццаЕ тэорыi, якiя даюць цэласнае ўяўленне аб iстотных сувязях i заканамернасцях станаўлення, функцыянавання i развiцця прадмета навуковага пазнання.

альныя мадэлi,

тэарэтычныя схемы, тэорыi. Найбольш развi-

тым элементамП

гэтай часткi сацыялагiчных ведаў, безумоўна,

Р

 

Сярод сацыялагiчных тэорый вылучаюць спецыяльныя сацыялагiчныя тэорыi, якiя вывучаюць заканамернасцi функцыянавання асобных сацыяльных супольнасцей: сацыялогiю асобы, сацыялогiю сям’i, сацыялогiю калектыву, этнасацыялогiю i інш. Тыя ж тэорыi, якiя вывучаюць заканамернасцi праяўлення сацыялагiчных законаў у розных сферах жыцця грамадства,

12

вызначаюцца як галiновыя. Да iх адносяцца эканамiчная сацыялогiя, сацыялогiя выхавання i інш.

У сацыялогii як сiстэме даследаванняў выдзяляюць перш за ўсе два ўзроўнi (у адпаведнасцi з узроўнямi ведаў) – эмпiрычныя i тэарэтычныя сацыялагiчныя даследаваннi. Эмпiрычнае даследаванне ў такой класiфiкацыi разумеецца як накiраванае на атрыманне фактафiксуючых ведаў, тэарэтычнае – на стварэнне элементаў тэорыi. Адноснасць такога дзялення вiдавочная, таму што гаворка ў гэтым плане можа iсцi толькi аб пераважным характары даследаванняў, паколькi разам з сiстэмай фактаў заўсёды фармулююцца i некаторыя тэарэтычныя пала-

жэннi, а распрацоўка навуковых тэорый звычайна суправа-

 

 

 

 

И

джаецца зборам эмпiрычнага матэрыялу, на аснове якога тэо-

рыi карэкціруюцца i правяраюцца.

 

К

У

 

 

 

 

У залежнасцi ад характару рашаемых у даследаваннi задач

 

 

Г

 

 

выдзяляюць даследаваннi фундаментальныя i прыкладныя.

Мэтай фундаментальных даследаванняў зБ’яўляецца стварэнне

тэорыi цi яе асобных элементаў. Прыкладныя даследаваннi

 

И

 

 

 

накiраваны на рашэнне практычных задачЙ. Пры гэтым дзялен-

Р

 

 

 

не сацыялагiчных даследаванняў на эмпiрычныя i тэарэтычныя

О

 

 

 

 

не супадае з дзяленнем на прыкладныя i фундаментальныя.

Даследаванне, будучы эмпiрычным (па ўзроўні атрымліваемых

ведаў), можа быць як прыкладнымТ , так i тэарэтычным (па характары рашаемых задачИ).

У структуры Зсацыялагiчных ведаў выдзяляюць макрасацыялагiчны i мiкрасацыялагiчны ўзроўнi.

Макрасацыялогiя засяроджвае ўвагу на даследаваннi праб-

лем грамадства ў цэлым, вялiкiх сацыяльных груп i cуполь-

О

 

насцей, на аналiзе сацыяльных структур, у прыватнасцi сацы-

яльных iнстытутаўП

.

МiкрасацыялогЕ iя вывучае сацыяльныя з’явы i працэсы на ўз-

роўнi мiжасобасных адносiн. На гэтым ўзроўнi адбываецца по-

Р

 

шук шляхоў, з дапамогай якiх ажыццяўляюцца найбольш рацыянальныя сацыяльныя дзеяннi, выяўляюцца прычыны чалавечых паводзiн i ўзаемаадносiн памiж асобай i iншымi людзьмi.

Як сiстэма сацыяльных iнстытутаў сацыялогiя ўяўляе сабой гiстарычна абумоўленую, спецыяльным чынам арганiзаваную сетку сацыяльных адносiн, якія звязваюць грамадскiя арганiзацыi i ўстановы, выпрацоўваюць, захоўваюць, распаўсюджва-

13

юць, усталёўваюць, укараняюць навуковыя веды. Гэта акадэмiя навук, навукова-даследчыя iнстытуты i лабараторыi, банкi iнфармацыi (старажытнейшымi з iх з’яўляюцца бiблiятэкi), сiстэмы адукацыi i асветы, навуковыя часопісы, тэле- i радыёпраграмы, арганiзаваныя навуковыя аб’яднаннi i часовыя творчыя калектывы, нарэшце, нефармальныя групы вучоных, арганiзацыйна не аформленыя, але аб’яднаныя адзiнствам поглядаў i iдэй.

Зыходзячы з аб’екта і прадмета сацыялогіі як навукі важна

вызначыць яе задачы і функцыі. Розныя аўтары па-рознаму

 

 

И

трактуюць задачы сацыялогіі, называюць большую ці меншую

 

К

іх колькасць. І гэта заканамерна. Напрыклад, называюць такія

У

 

задачы: вывучэнне сацыяльных фактаў, вычляненне асноўных

Г

 

 

элементаў сацыяльнай структуры грамадства, выяўленне сутнасці сацыяльных змяненняў, распрацоўка рэкамендацый для

ўпраўленчых рашэнняў і г.д. Некаторыя аўтары бачаць задачы

сацыялогіі ва ўстанаўленні заканамернасцейБсацыяльнага жыц-

ця ці ў разуменні сэнсу сацыяльных паводзін людзей і інш.

 

И

фармуліроўцы га-

Тым не менш, на наш погляд, у агульнайЙ

Р

 

лоўнай задачай сацыялогіі з’яўляецца пошук найбольш рацыя-

О

 

 

нальных шляхоў развіцця грамадства.

 

Сваё прызначэнне сацыялогiя рэалiзуе праз функцыi. Най-

пазнавальная (або тэарэтыкаИТ-пазнавальная), ацэначная, прагнастычная, функцыяЗкіравання i выхаваўчая.

больш важнымi, на наш погляд, з’яўляюцца наступныя пяць:

1. Пазнавальная функцыя звязана з вывучэннем заканамернасцей сацыяльнага развiцця, тэндэнцыяй змянення розных са-

цыяльных з’яў i працэсаў. Сацыялогiя, як i іншыя навукі, па-

О

 

шырае гарызонты пазнання сацыяльнай рэальнасцi, папаўняе

i ўзбагачаеПатрыманыя сацыялагiчныя веды, забяспечвае лю-

дзям магчымасцьЕ

арыентавацца ў жыццi i iх практычнай дзей-

насцi (першы кірунак пазнавальнай функцыі сацыялогіі). Другi

Р

 

важны кiрунак пазнавальнай функцыі сацыялогii звязаны з тым, што яна ахоплiвае не толькi вывучаемы аб’ект, але і працэс яго ўдасканалення. Трэцi кiрунак пазнавальнай функцыi абумоўлены асаблiвасцю iнструмента пазнання i заключаецца ў распрацоўцы тэорыi i метадаў сацыялагiчных даследаванняў, методыкi i тэхнiкi збору i аналiзу сацыялагiчнай iнфармацыi.

2. Ацэначная функцыя выконвае ролю ацэньвання таго, адпавядае ці не адпавядае тое ці іншае грамадства, існуючыя ў ім

14

сацыяльныя інстытуты і арганізацыі, сістэма права і нормы чаканням і спадзяванням індывідаў, сацыяльных груп і супольнасцей, іх мэтам, патрэбнасцям і жаданням.

3. Прагнастычная функцыя цесна звязана з папярэдняй i заключаецца ў фармуляваннi сацыялогiяй сацыяльных прагнозаў. Для сацыяльных з’яў распрацоўка прагнозаў мае важнае значэнне. Яны паказваюць не толькi неабходнасць пэўнага змянення, але i рэальныя магчымасцi здзяйснення змен. Абапiраючыся на пазнавальныя даныя, сацыёлагi могуць выявiць перспектывы розных сацыяльных кампанентаў сацыяльных з’яў i працэсаў, скласці кароткі цi доўгатэрмiновы прагноз змянення

сацыяльнай рэальнасцi, выпрацаваць ацэначныя характарысты-

 

 

 

И

кi магчымага будучага стану сацыяльнага аб’екта, якi можа

 

 

К

быць дасягнуты ў прагназуемы тэрмiн, i на гэтай аснове пра-

панаваць эфектыўныя рэкамендацыi.

У

 

Г

 

 

 

 

 

4. Функцыя кіравання (кіраўнічая функцыя) звязана з тым,

што вызначыўшы тэндэнцыі і заканамернасціБсацыяльнага раз-

віцця, вызначыўшы прагнозныя варыянты змен у грамадстве,

 

И

намечаных пла-

паўстае неабходнасць арганізацыі выкананняЙ

Р

 

наў і прагнозаў. Сацыялогiя звязана непасрэдна з кiраўнічай

О

 

 

дзейнасцю. Навуковыя вынiкi працы сацыёлагаў: рэкаменда-

цыi, планы, прапановы, методыкi, ацэнкi розных характарыс-

i прыняцця рашэнняўИТпа сацыяльных праблемах, навукова забяспечваюць такоеЗрашэнне i спосабы яго рэалiзацыi.

тык аб’екта − служаць зыходным матэрыялам для распрацоўкi

5. Выхаваўчая функцыя сацыялогii выяўляецца ў тым, што яна аб’ектыўна ўплывае на жыццё грамадства, фармiраванне

светапогляду людзей, павышае iх культурны ўзровень, дапама-

О

гае лепш зразумець сацыяльныя з’явы i працэсы, якія адбы-

ваюцца ўПграмадстве.

БезумоўнаЕ

, можна пагадзіцца з аўтарамі, якія называюць і

іншыя функцыі, напрыклад: канцэптуальна-апісальную, тлума-

Р

 

чальную, светапоглядна-ідэалагічную, адукацыйную і інш. Але, як падкрэслівалася вышэй, мы называем асноўныя пяць функцый.

4. Сацыялогія ў сістэме грамадскіх навук

Месца сацыялогіі сярод іншых гуманітарных навук можна выразіць наступнай формулай. Калі маецца n розных аб’ектаў

15

для вывучэння, то навук, якія іх вывучаюць, будзе n+1, гэта значыць n навук, што вывучаюць аб’екты, і плюс тэорыя, якая вывучае тое агульнае, што ўласціва ўсім гэтым аб’ектам, гэта значыць сацыялогія.

Сацыялогія як навука сёння займае пачэснае месца сярод многіх навук, якія вывучаюць грамадства ў цэлым, розныя сацыяльныя супольнасці і асобу чалавека.

Роля сацыялогіі ў сістэме гуманітарных навук вызначаецца шэрагам фактараў. Па-першае, сацыялогія дае гуманітарным

навукам навукова абгрунтаваную тэорыю грамадства і яго

 

 

И

структурных элементаў, забяспечваючы магчымасць іх узаема-

 

К

дзеяння. Па-другое, прадастаўляе іншым навукам тэхналогію і

У

 

методыку вывучэння чалавека і яго дзейнасці, сацыяльных

Г

 

 

сістэм розных узроўняў. Метады сацыяльнага вымярэння, распрацоўваемыя сацыёлагамі, актыўна выкарыстоўваюцца іншы-

мі гуманітарнымі навукамі. Па-трэцяе, сацыялогія праводзіць

так званыя сацыяльныя даследаванні, даследаванніБ

на стыку

навук (сацыяльна-эканамічныя, сацыяльна-палітычныя, сацы-

 

И

і інш.).

яльна-псіхалагічныя, сацыяльна-дэмаграфічныяЙ

Р

 

Такія гуманітарныя навукі, як эканамічная тэорыя, палітало-

О

 

 

гія, псіхалогія і іншыя, аналізуюць толькі пэўныя сферы жыцця

грамадства: эканамічная тэорыя вывучае эканамічныя адносіны, паліталогія – адносіныТў палітычнай сферы, псіхалогія – характар псіхічных Из’яў і г.д. Сацыялогія вывучае грамадства ў цэлым і сацыяльныяЗсупольнасці як з’явы з характэрнымі ім уласцівасцямі і адносінамі, што праяўляюцца ў любой сферы іх жыццядзейнасціО, а таксама на макра- і мікраўзроўнях узаемадзеяння. ПАкрамя таго, кожны працэс: эканамічны, палітычны, псіхалагічныЕ або іншы – так ці інакш звязаны з сацыяльнай сферай і патрабуе не вузкаспецыяльнага, а абагульняючага падыходуР . Адзін з вядомых сацыёлагаў Ф. Г. Гідзінгс адзначаў, што сацыялогія адрозніваецца ад абстрактных навук адзінствам сваёй мэты і метаду, хаця яна перасякаецца з імі ўсімі; яна абмяжоўваецца даследаваннямі больш агульнымі і больш асноўнымі, чым тыя, якімі займаюцца спецыяльныя сацыяльныя навукі, хаця яна і сама ўваходзіць у гэтыя навукі і дыферэнцыруецца ў іх. Менавіта гэтым і абумоўлена тое месца, якое займае сацыялогія ў сістэме грамадскіх навук: сацыялогія – гэта абагульняючая (генералізуючая) навука ў адносінах да навук, што вывучаюць грамадства і чалавека.

16

Характарызуючы ўзаемадзеянне сацыялогіі з іншымі гуманітарнымі навукамі, П. Сарокін пісаў, што ў сваіх генералізуючых функцыях сацыялогія залежыць ад адкрыццяў у іншых сацыяльных навуках; але кожная навука, у сваю чаргу, залежыць ад сумежных з ёй навук, а спецыяльныя навукі – ад генералізуючых, прытым не ў меншай, калі нават не ў большай ступені. Фізікі выкарыстоўваюць матэматыку, механіку, геаметрыю і хімію, а кожная з гэтых дысцыплін выкарыстоўвае іншыя навукі. Якраз так, калі сацыялогія залежыць ад гісторыі, эканомікі, паліталогіі і іншых асобных грамадскіх дысцыплін, то і ўсе яны ў не меншай меры залежаць ад генералізуючай навукі са-

цыялогіі.

 

 

И

 

 

 

Прывядзём некаторыя прыклады суадносін сацыялогіі з ін-

 

 

К

шымі гуманітарнымі навукамі. Спрэчкі аб тым, з якой гумані-

 

У

 

тарнай навукай найбольш цесна звязана сацыялогія, думаецца,

 

Г

 

 

не вельмі плённыя. Тым не менш некаторыя аўтары спрабуюць

зрабіць гэта. Не прэтэндуючы на стварэннеБнейкага рэйтынгу,

падкрэслім перш за ўсё цесныя сувязі сацыялогіі з філасофіяй,

 

И

асабліва сацыяльнай, гісторыяй, эканомікайЙ і іншымі навукамі.

Р

Ёсць некаторыя агульныя прынцыпы суадносін філасофіі і

О

 

сацыялогіі. А такі раздзел, як «Сацыяльная філасофія», мае са-

цыялагічную афарбоўку. Сацыяльная філасофія канструюе агульныя прынцыпы сацыяльнага быцця, законы яго функцыя-

навання і развіцця, якія складаюць лагічную аснову сацыялогіі.

 

 

 

Т

Сацыяльная філасофія разглядае якасныя своеасаблівасці гра-

 

 

 

И

мадства (адрозненне ад прыроды, адносіны да дзяржавы, рэлі-

гіі, маралі, духоўнайЗкультуры), яго мэты, перспектывы раз-

віцця.

О

 

 

 

Каб не зрабіць памылку і не атаясаміць сацыяльную філасо-

фію і сацыялогіюП

, неабходна памятаць аб істотных адрознен-

Р

 

 

 

нях паміжЕімі. Па-першае, у адрозненне ад сацыяльнай філасофіі, якая разглядае грамадства як сацыяльную статыку (устой-

лівыя ўмовы), сацыялогія вывучае працэсы сацыяльнай дынамікі (бесперапыннае змяненне ўмоў). Па-другое, сацыялогія ў большай ступені, чым сацыяльная філасофія, надае ўвагі аналізу эмпірычнага матэрыялу, атрыманага ў выніку даследаванняў у розных аспектах сацыяльных адносін, а сацыяльная філасофія засяроджвае ўвагу на філасофскім асэнсаванні тэарэтычных крыніц: веды нараджаюць новыя веды.

17

Цесна ўзаемадзейнічае сацыялогія з гісторыяй. І ў сацыялогіі, і ў гісторыі аб’ектам і прадметам даследаванняў выступаюць грамадства і заканамернасці яго развіцця ў іх канкрэтных праяўленнях. Сацыяльныя з’явы шматгранныя як па генезісе, сукупнасці выклікаючых іх прычын, так і па тым ўплыве, які яны аказваюць. Гэтыя з’явы не маюць адной прычыны і не могуць быць адназначна растлумачаны. Найбольш значнае адрозненне паміж гісторыяй і сацыялогіяй заключаецца ў тым, што першая вывучае грамадства ў мінулым (post factum), засяроджваючы ўвагу на вывучэнні вытокаў развіцця, іх канкрэтнай рэканструкцыі. А другая (сацыялогія) канцэнтруе ўвагу на выву-

чэнні рэальна існуючага сучаснага грамадства, на аналізе яго

сучаснай пабудовы, развіцця і функцыянавання.

 

 

И

 

К

 

 

Такім чынам, сацыялогія і гісторыя маюць агульныя і адмет-

 

У

 

ныя рысы. Агульныя вызначаюцца перш за ўсё аб’ектам і прад-

Г

 

 

метам даследавання. Адметныя ж рысы заключаюцца ў тым,

што грамадства аналізуецца ў розных інтэрвалахБ .

 

 

Узаемасувязі сацыялогіі і паліталогіі выяўляюцца на аснове

 

И

параўнальнага аналізу абедзвюх навукЙ. Паліталогія – гэта наву-

Р

ковая дысцыпліна, якая комплексна разглядае палітычныя праб-

О

 

лемы грамадства. Яе прадметам з’яўляюцца палітычны працэс

як феномен і вынік узаемадзеяння сацыяльных сіл. Але ўзаемадзеяннем сацыяльных сіл займаецца і сацыялогія. Спецы-

сэнсе паліталогія – гэта сукупнасць ведаў аб палітыцы, якія

фіка паліталогіі ў тым, што яна вывучае сацыяльныя адносіны

 

Т

з улікам палітычнай улады. Таму ў вузкім сэнсе слова яе

 

И

можна разглядаць як палітычную сацыялогію, гэта значыць як

адну са спецыяльныхЗ сацыялагічных тэорый. Але ў шырокім

О

 

рамі, штоЕпалітычная сацыялогія з’яўляецца састаўной часткай паліталогіі.

ахопліваюць самы шырокі спектр праблем. Дадзеная акаліч-

насць з’яўляеццаП

падставай для сцвярджэння некаторымі аўта-

Р

 

Узаемадзеянне чалавека і сацыяльнай групы ў значнай ступені абумоўлена псіхалагічнымі прычынамі. Любое сацыяльнае ўзаемадзеянне мае псіхічную прыроду. Гэта выклікае цесную ўзаемасувязь сацыялогіі і псіхалогіі. Аналіз сацыяльных праблем на стыку сацыялогіі і псіхалогіі лагічна прывёў да вылучэння ў самастойную навуку сацыяльнай псіхалогіі. Узаемадзеянне паміж сацыялогіяй і псіхалогіяй вельмі цеснае. Псіхалогія разглядае псіхічныя працэсы чалавека ў сувязі з яго са-

18

цыяльным акружэннем, таму для гэтай навукі вельмі важныя сацыялагічныя веды.

Сацыялогію і педагогіку аб’ядноўвае аналіз розных бакоў аднаго аб’екта даследавання – узаемадзеянне грамадства і асобы, а таксама сувязь сацыялізацыі і выхавання. Блізкасць мэт і задач гэтых навук, агульнасць метадаў збору і аналізу інфармацыі даюць падставу лічыць іх роднаснымі. Галоўная задача педагога – навучыць свайго выхаванца жыць у грамадстве, дасягаць гармоніі ў адносінах з іншымі людзьмі, навучыць у няўстойлівым, неўраўнаважаным свеце знаходзіць магчымасць для рэалізацыі сваёй індывідуальнасці.

Ажыццявіць гэтую задачу дапамагае апора на сацыялагіч-

 

 

И

ныя веды. У сувязі з важнасцю дадзенай праблематыкі ў са-

 

К

цыялогіі вылучаецца спецыяльная галіна – сацыялогія выха-

У

 

вання. Дарэчы, класік сацыялогіі, заснавальнік французскай са-

Г

 

 

цыялагічнай школы Эміль Дзюркгейм доўгі час (1902–1917)

узначальваў у Сарбоне кафедру навукі абБвыхаванні, у далей-

шым пераўтвораную ў кафедру навукі аб выхаванні і сацыяло-

 

И

гіі. Даследчыкі сцвярджаюць, што ёнЙбыў вядомым прафеса-

Р

рам, любімцам студэнтаў. Яго выкладчыцкая дзейнасць была

О

 

вельмі інтэнсіўнай, а многія навуковыя працы нарадзіліся з

лекцыйных курсаў. Эміль Дзюркгейм быў бліскучым прамоўцам. Яго лекцыі адрозніваліся строга навуковым, дакладным

стылем выкладання і ў той жа час мелі характар сацыялагічных

 

 

 

 

Т

пропаведзей. Усё гэта дазволіла яму даказаць, што сацыяльныя

 

 

 

 

И

факты нельга зводзіць ні да эканамічных, ні да фізічных, ні да

псіхалагічных фактаўЗі што разглядаць сацыяльныя і педагагіч-

ныя праблемы неабходна ў арганічнай сувязі.

 

 

 

О

 

 

 

П

П ы т а н н і і з а д а н н і

1.

Е

 

 

Што вывучае сацыялогія?

Р

 

 

 

2.

Што з’яўляецца аб’ектам сацыялогіі?

3. У чым заключаецца прадмет сацыялогіі?

4.

Вызначце асноўныя задачы сацыялогіі.

5.

Сфармулюйце сутнасць асноўных функцый сацыялогіі.

6.

У чым адрозненне сацыялогіі ад іншых навук аб грамад-

стве?

19

Г л ав а 2 . Этапы развіцця сацыялагічнай думкі. Класічная традыцыя ў сацыялогіі

1. З гісторыі развіцця сацыялагічнай думкі

Першыя тэарэтычныя ўяўленні аб грамадстве, месцы і ролі ў ім чалавека, аб узаемадзеянні індывідаў, груп і арганізацый у грамадскім жыцці з’явіліся ў самым пачатку ўзнікнення і развіцця чалавечых цывілізацый, прыкладна 8–10 тыс. гадоў таму

назад. Больш­менш развітыя сістэмы

тэарэтычных поглядаў

 

 

 

И

першапачаткова фарміраваліся ў гады станаўлення і функцыя-

навання філасофскіх школ у старажытных Індыі,

К

ітаі, Ваві-

лоніі, Грэцыі, Рыме.

У

 

Канфуцый (Кун-цзы, 551–479 гг.

Г

заснавальнік

да н.э.) –

выслоўі­афарызмы сабраны ў кнізе «ЛуньБюй» («Суждения и беседы»). Як і многіх мысліцеляў старажытнасці, Канфуцыя

этычнага вучэння, філосаф, знакаміты кітайскі педагог. Яго

хвалявала пытанне аб найлепшым уладкаванні грамадства і

 

И

кіраванні дзяржавай. Прычым вырашыцьЙгэтую задачу ён на-

Р

магаўся з дапамогай строгай упарадкаванасці пэўных мараль-

О

 

ных прынцыпаў. Сутнасць сацыяльнага парадку Канфуцый ба-

чыў у трываласці і стабільнасці грамадства, дзе кожны ведае свае правы і абавязкі. Т«Гасудар павінен быть гасударом, падданы – падданым, сынИ– сынам», – сцвярджаў філосаф.

Кіраваць грамадствамЗ закліканы «высакародныя людзі» на чале з «гасударом» («сынам неба») на прынцыпах дабрачыннасці і асабістагаОпрыкладу.

БудучыПпрыхільнікам строгіх сацыяльных размежаванняў, КанфуцыйЕвылучаў высакародных не па паходжанні, а па маральных якасцях. Высакародны чалавек будуе свае жыццёвыя прынцыпыР па нормах абавязковага і строга рытуалізаванага этыкету – правіл лі (лі – добрапрыстойнасць, этыкет, рытуал). Ён павінен валодаць пачуццямi абавязку і справядлівасці, заўсёды імкнуцца да ведаў, дэманстраваць адданасць гасудару і народу, паважаць старэйшых. Гэтых правіл, на думку Канфуцыя, дастаткова для нармальнага існавання і паспяховага кіравання, што выключае неабходнасць афіцыйнага заканадаўства. Дзяржава павінна абапірацца не на безаблічны і ўсёабдымны закон, не на самавольства тырана, а на мудрасць дабрачыннага правіцеля і яго таленавітых і дастойных памочнікаў.

20