Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

незалежна ад таго, дэмакратыя гэта, арыстакратыя або манархія.

Буйнейшы французскі мысліцель Шарль Мантэск’ё (1689– 1755) у сваім галоўным творы «Аб духу законаў» (1748) сцвярджае, што існуюць чатыры асноўныя «натуральныя законы» чалавека, гэта значыць чалавека, які знаходзіцца ў «прыродным стане»: 1) імкненне жыць у міры з іншымі; 2) імкненне здабываць сабе ежу; 3) жаданне аднаго чалавека атрымаць дапамогу ад другога; 4) жаданне жыць у грамадстве.

што ад прыроды людзі роўныя

паміж сабой, а грамадства

 

 

 

И

вынікам дагавору.

атаясамлiваецца з дзяржавай і з’яўляеццаЙ

 

 

Р

 

Праўда, у адрозненне ад Гобса,

ён не лічыць, што людзі ад

 

О

 

 

прыроды варожыя адзін аднаму. Чалавек па прыродзе, у яго

разуменні, і добры, і свабодны, і самадастатковы. Ён не мае

Т

 

 

 

патрэбы ў іншых. Аднак наступае момант, калі людзі ўжо не

И

 

 

 

 

могуць заставацца ў сваім прыродным стане і вымушаны пад

Мантэск’ё зрабіў важны ўклад у разуменне сацыяльнай рэ-

альнасці. Ён падкрэсліваў узаемасувязь і ўзаемадзеянне паміж

індывідамі ў якасці прыкметы сацыяльнасці. Гэтае разуменне

 

 

 

И

ён выявіў у наступнай формуле: «Грамадства ёсць саюз

людзей, а не самі людзі».

 

К

У

 

 

 

Жан Жак Русо (1712–1778) у сваіх творах «Разважанне аб

 

Г

 

 

паходжанні і падставах няроўнасці паміж людзьмі» (1775), «Аб

грамадскім дагаворы» і іншых, як і Т. ГобсБ, зыходзіць з таго,

пагрозай пагібеліЗчалавечага роду, шляхам заключэння грамадскага дагавору перайсці ў грамадзянскі стан.

РазглядаючыОграмадства як прадукт дагавору паміж індывідамі, РусоПлічыць, што ўзніклая асацыяцыя пачынае жыць уласнымЕжыццём, па сваіх уласных законах. Русо, адкрыўшы значэнне эканамічных адносін уласнасці, непасрэдна падыходзіцьРда праблемы сацыяльнай няроўнасці развіцця грамадства.

У вучэнні Поля Анры Гольбаха (1723–1789) – прыхільніка канстытуцыйнай манархіі, а ў шэрагу выпадкаў асветнiцкага абсалютызму, утрымлiваецца многа думак аб пабудове дзяржавы і грамадства. У поглядах на грамадства Поль Гольбах – ідэаліст: ён сцвярджаў, што «думкі правяць светам». Вырашальную ролю ў гісторыі адводзіў дзейнасці заканадаўцаў, шлях да вызвалення людзей бачыў у асветніцтве.

Няведанне ўласнай прыроды, па сцверджаннi Гольбаха, прывяло чалавечы род да таго, што ён аказаўся прыгнечаным і

31

стаў ахвярай розных урадаў. Буржуазнае грамадства Гольбах прымаў як царства розуму. Інтарэсы ўласнай карысці штурхаюць людзей на стварэнне дзяржавы. Натуральныя законы тыя, якія вынікаюць з прыроды чалавека, складаючы самыя важныя прынцыпы грамадскіх адносін. Натуральныя правы вечныя і неад’емныя ад сутнасці чалавека. Асноўнымі натуральнымі правамі Поль Гольбах лічыў свабоду, уласнасць і бяспеку.

Адзін з буйных французскіх матэрыялістаў Дэні Дзідро (1713–1784), філосаф, асветнік, стваральнік «Французскай эн-

цыкдапедыі», пісьменнік, разам з Вальтэрам аказаў найбольшы

 

 

И

ўплыў на тагачаснае развіццё грамадскай думкі. Сацыяльна-

 

К

палітычнае вучэнне Дзідро заснавана на шэрагу палажэнняў

У

 

тэорыі натуральнага права. Асноўнае ў яго палітычнай тэорыі

Г

 

 

– гэта паняцце прыроды чалавека. Людзі спачатку жылi ў натуральным дзяржаўным стане. Яны былі роўныя паміж сабой і

карысталіся поўнай незалежнасцю. У яго інтэрпрэтацыі нату-

ральны стан ужо не столькі перыяд ізаляванагаБ

існавання ін-

дывідаў, колькі эпоха першабытных калектываў з грамадскай

уласнасцю на сродкі працы.

 

И

Р

Й

Са з’яўленнем прыватнай уласнасці і духу нажывы нату-

О

 

 

ральная роўнасць знікла і людзі падзяліліся на багатых і бед-

ных. Дзяржаўная ўлада, сцвярджае Дзідро, узнікае як прадукт

забяспечваць сваё ИшчасцеТ, якое дае грамадству магчымасць стварэння арганізаваныхЗ палітычных формаў.

грамадзянскага дагавору, які людзі заключаюць дзеля таго, каб

Грамадскі дагавор не пазбаўляе людзей іх прыродных свабоды і роўнасці. Людзі толькі часткова перадаюць дзяржаве сваю

натуральную незалежнасць з мэтамі забеспячэння інтарэсаў і

О

аб’яднання волі і сілы ўсіх. Дзяржаўная ўлада заснавана на

волі народаП-суверэна, у той час як правiцелi i гасудары – толькі

яе ўтрымальнікіЕ

. Знішчэнне феадальных парадкаў цалкам

магчыма мірным шляхам, з дапамогай заканадаўчых рэформаў

Р

 

і маральнага выхавання народа.

Падвяргаючы крытыцы дух сквапнасці і ўхваляючы норавы старажытных народаў, у якіх не было ўласнасці, Дзідро тым не менш не заклікаў да абагульнення маёмасці, а выступаў прыхільнікам прыватнай уласнасці ў малых памерах.

Галоўная мэта дзяржавы – забеспячэнне правоў грамадзян, іх свабоды і шчасця. Адмова кіраўніка ад дзяржавы, ад дасягнення такой мэты, парушэнне ім натуральных правоў грама-

32

дзян робяць дагавор несапраўдным і даюць народу права заключаць новы грамадскі дагавор. Дзiдро называе кiраўнiка, якi парушыў дагавор, дэспатам i тыранам i лiчыць, што ў свеце, дзе ўсё цячэ, усё мяняецца, няма абсалютна дасканалых формаў.

Але гэта былi толькi перадумовы развiцця сацыялогii. Сацыялогiя як навука з`яўляецца там i тады, дзе i калi для гэтага былi створаны адпаведныя сацыяльна-гiстарычныя i тэарэтычныя перадумовы. Такiя ўмовы склалiся ў Еўропе ў другой трэцi

ХIХ ст.

 

 

И

 

2. Класічная традыцыя ў сацыялогіі

 

 

 

 

 

 

К

На другую палову ХІХ – пачатак ХХ ст. прыпадаюць росквіт

 

У

 

тэарэтычнай сацыялогіі, развіццё сацыялагічных тэорый, якія

 

Г

 

 

сталі класічнымі. Дадзены перыяд – гэта своеасаблівы «восевы

час». Не выпадкова і сёння ўвага да яго вельміБпільная.

Аналіз класічнага перыяду ў сацыялогіі патрабуе рашэння

 

И

праблемы сістэматызацыі створаных Йу гэты час сацыялагічных

Р

тэорый, вызначэння прынцыпаў іх структуравання, крытэрыяў

О

 

класіфікацыі. Тут існуюць розныя падыходы.

Часцей за ўсё выкарыстоўваецца прынцып суаднесенасці сацыялагічных канцэпцыйТз канцэпцыямі іншых навук. Шырока прымяняецца рэгіянальныИ прынцып класіфікацыі і інш.

Што тычыццаЗперсаналій, то спіс іх вельмі доўгі. Да прадстаўнікоў класічнай традыцыі адносяцца і А. Конт, і Г. Спенсер, і К. Маркс, і прадстаўнікі новай генерацыі сацыёлагаў

еўрапейскай школы: М. Вебер, Э. Дзюркгейм, Г. Зімель і інш.

О

Прааналізуем погляды трох найбольш вядомых прадстаўні-

коў класічнагаП

перыяду, якія вызначылі не толькі асноўныя

школыЕ, але і

сталі класікамі сусветнай сацыялогіі. Гэта

К. Маркс, А. Конт, Г. Спенсер.

Р

 

У рамках сацыялагічнай традыцыі спадчына К. Маркса цікавая перш за ўсё тым, што яна распаўсюджвае матэрыялістычны погляд на грамадства. Ідэя дэтэрмінацыі ўсіх грамадскіх працэсаў умовамі матэрыяльнага быцця людзей, залежнасць сацыяльнага развіцця ад спосабу вытворчасці, з дапамогай якога людзі ствараюць сродкі для жыцця, складаюць універсальны ўклад К. Маркса ў гісторыю сацыялагічнай думкі, уклад, які ні да яго, ні пасля яго не быў паўтораны нікім.

33

Асаблівую цікавасць і сёння ўяўляе вучэнне К. Маркса аб спосабах вытворчасці, аб прадукцыйных сілах і вытворчых адносінах, адзінстве прадукцыйных сіл і вытворчых адносін як умове сацыяльнай раўнавагі.

Асобна трэба разглядаць вучэнне К. Маркса аб грамадскіх змяненнях і асабліва аб прагрэсе як магістральным кірунку гістарычнага развіцця. Маркс, адзіны з класікаў сацыялогіі, адназначна прытрымліваўся ідэі прагрэсу, у адпаведнасці з якім адбывалася заканамерная і паслядоўная змена грамадскаэканамічных фармацый.

К. Маркс даў фармулёўку катэгорыі адчужэння – базіснага

паняцця сацыялогіі, з дапамогай якога можна аналізаваць пра-

 

 

И

цэсы супярэчнасцей, што ўзнікаюць у ходзе развіцця прадук-

 

К

цыйных сіл і сродкаў вытворчасці са здольнасцю работніка ас-

У

 

войваць навукова-тэхнічныя і сацыяльныя новаўвядзенні. Гэта

Г

 

 

здольнасць заўсёды развіваецца больш павольна, марудна, чым

удасканальваюцца сродкі вытворчасці. ПаБмеры паскарэння на-

вукова-тэхнічнага прагрэсу ў ХХ ст. з’явы адчужэння сталі

 

И

не толькі

набываць усёабдымны характар і распаўсюджвалісяЙ

Р

 

на ўдзельнікаў вытворчасці, але і на сферу грамадскіх адносін

О

 

 

па-за вытворчасцю – у сферы спажывання і вольнага часу.

А. Конт увайшоў у падручнікі па гісторыі сацыялогіі як заснавальнік навукі сацыялогііТ. Яго погляды – антыпод марксісцкаму вучэнню аб грамадствеИ і грамадскім развіцці. Галоўны

прадмет яго даследаванняўЗ – прырода сучаснага яму індустрыяльнага капіталізму і праблема захавання сацыяльнай стабільнасці і парадкуОва ўмовах індустрыяльнага развіцця.

А. КонтПвыступаў супраць заканамернасцей развіцця, згодна з якіміЕнепазбежна адбываўся прагрэс. Вучоны сцвярджаў, што грамадства ў сваім развіцці праходзіць тры асноўныя этапы: тэалагічныР , ваенны, індустрыяльны. Такім чынам, А. Конт адмаўляе дзяленне К. Марксам гісторыі на грамадска-эканаміч- ныя фармацыі як этапы грамадскага прагрэсу, падмяняючы яго канстантнай (лац. constans – нязменны, пастаянны) зменай тэалагічнай, ваеннай і індустрыяльнай фазамі развіцця.

А. Конт вядомы таксама як заснавальнік пазітывізму. Ён быў праціўнікам абстрактна-тэарэтычнага падыходу да грамадства, заклікаў да вывучэння канкрэтных (пазітыўных) фактаў грамадскага жыцця, прапануючы лінію «сацыяльнай дакладнасці». На яго думку, індустрыяльнаму этапу развіцця грамадства

34

(які ён атаясамляе з капіталізмам, хаця сам тэрмін «капіталізм» у сваёй асноўнай працы «Пазітыўная філасофія», якая складаецца з многіх тамоў, ён упамінае ўсяго некалькі разоў) адпавядае пазiтыўная стадыя iнтэлектуальнага развiцця.

А. Конт першым у гісторыі развіцця сацыялагічнай думкі распрацаваў канцэптуальны апарат для вывучэння індустрыяльнай цывілізацыі і тым самым даў магчымасць сацыялогіі выступіць на першы план сярод грамадскіх навук, якія вывучаюць працэсы індустрыялізацыі ў ХХ ст. Асновай гэтага выву-

чэння сталі эмпірычныя даследаванні, для якіх пазітывізм

А. Конта стаў важнейшай метадалагічнай базай.

 

 

И

 

 

К

Г. Спенсер разглядаў эвалюцыянізм як асноўны метадала-

 

У

 

гічны прынцып вывучэння грамадскіх працэсаў. Яго погляды

Г

 

 

проціпастаўляюцца поглядам К. Маркса, таму што апошні адстойваў рэвалюцыйную замену адной грамадска-эканамічнай

фармацыі другой. Эвалюцыянізм Спенсера арганічна дапаў-

няецца яго атаясамліваннем грамадства з жывымБ

арганізмам. У

сваёй асноўнай чатырохтомнай працыЙ«Прынцыпы сацыялогіі» ён шмат увагі надаў вывучэнню мураўінай сям’і, розных папу-

ляцый млекакормячых, а таксамаРИформам першабытна-аб- шчыннай арганізацыі людзей, у якіх Г. Спенсер бачыць прыкметы, якія маюць месца і ў сучасным яму грамадстве.

Яго даследаванні даюць вельмі цікавы эмпірычны і тэарэ-

 

О

тычны матэрыял аб арганізацыі жывёльных супольніцтваў,

Т

якiя ў прымітыўных формах сацыяльнай арганізацыі людзей

И

 

сапраўды маюць месца ў развітым еўрапейскім грамадстве. Ад-

нак важна заўважыцьЗ, што гэтыя зыходныя цаглінкі сацыяль-

най арганізацыіПОжывога свету рассеяны ў складанейшай сацыяльнайЕарганізацыі сучаснага грамадства і ніяк не могуць быць названы яго асноўнымі прыкметамі. Сучаснае грамадства далёкаРадышло ў сваім развіцці ад зыходных формаў, і, каб зразумець усю шматграннасць яго вызначальных працэсаў, патрэбен уважлівы эмпірычны і тэарэтычны аналіз цяперашняга стану грамадства.

Герберт Спенсер цікавы нам сёння ў асноўным як тэарэтык эвалюцыянізму. Яго ідэі аб бесперапыннасці эвалюцыі гісторыі і паступовым назапашванні чалавечым грамадствам вызначальных прыкмет дазваляюць глыбока і ўсебакова зразумець прынцыпы ўстойлівасці грамадскай сістэмы, значэнне і ролю традыцыі і мінулага вопыту ў разуменні сучасных працэсаў,

35

скласці сукупнасць «нясучых» прыкмет сучаснай грамадскай эвалюцыі, на аснове якой можна рабіць сацыяльны прагноз на блізкую і далёкую перспектыву.

А. Конт, К. Маркс і Г. Спенсер склалі трыяду класікаў, ідэі якіх вызначылі развіццё сацыялагічнай думкі ў ХIХ і ХХ стст. Iх iдэi падхапiлi i распрацавалi больш падрабязна цэлая плеяда сацыёлагаў новай генерацыi, якiх Р. Арон вельмi cлушна назваў пакаленнем «на стыку вякоў». Сярод iх iмёны Э. Дзюркгейма, Г. Зiмеля, В. Парэта, М. Вебера i iнш. Яны скаладалi адно пакаленне. І хоць у лоне аднаго гicтарычнага перыяду iх прадстаўленнi аб сучасным iм грамадстве значна адрознiвалiся, яны

старалicя разглядзець сутнасць тых парадоксаў, якiя адбывалiся

 

 

И

ў грамадстве. Названыя i iншыя сацыёлагi ўнеслi значны ўклад

 

К

у станаўленне сацыялогii як самастойнай навукi, а потым i

У

 

вучэбнай дысцыплiны, якi i сёння аказвае значны ўплыў на раз-

Г

 

 

вiццё сацыялагiчнай думкi ў свеце. На аснове іх ідэй у сучас-

най сацыялагічнай тэорыі склаўся класічныБпадыход у сацыя-

логіі, якая найбольш поўна выяўляе сябе ў чатырох асноўных

школах.

 

И

Р

Й

1. Школа пратэстанцкай этыкі і «духу капіталізму». Най-

 

О

 

 

больш вядомымі прадстаўнікамі яе з’яўляюцца М. Вебер, Г. Зі-

мель, Т.Літ. Гэта адна з найбольш уплывовых школ сучаснай

цыяльна-эканамічныхИТпрацэсаў індустрыяльнага і постіндустрыяльнага грамадстваЗ , асаблівасцей пераходу грамадстваў ад патрыярхальна-аграрнага тыпу да індустрыяльнай стадыі развіцця. Вебер вывучаў капіталізм як цэласную сацыяльна-экана-

заходняй сацыялогіі, якая вядзе комплекснае даследаванне са-

мічную сістэму і сцвярджаў, што ў аснове прадпрымальніцтва

О

ляжыць пратэстанцкая этыка, якая надае выключна высокую

каштоўнасцьПпрацы, арганізаванасці і дысцыпліне. Сукупнасць

каштоўнасцейЕ

пратэстанцкай этыкі М. Вебер называў «духам

капіталізму».

 

Р

 

М. Вебер меў рацыю, калі лічыў, што Рэфармацыя ў Заходняй Еўропе, з’яўленне пратэстантызму, пазбаўленага каталіцкага дагматызму і ўладалюбства Ватыкана, паслужылі магутным духоўным стымулам вызвалення грамадства ад рэшткаў феадалізму і ўступлення яго на шлях інтэнсіўнай індустрыялізацыі, што дапамагло стварыць аснову для грамадскіх адносін капіталістычнага тыпу ў Заходняй Еўропе. Але дзеля гістарычнай справядлівасці трэба сказаць, што толькі «духу

36

капіталізму» для перамогі капіталістычных грамадскіх адносін было недастаткова. Пераход еўрапейскіх грамадстваў на індустрыяльны шлях развіцця, мадэрнізацыя вытворчасці, павышэнне прадукцыйнасці працы стварылі ўмовы для новай гра- мадска-эканамічнай сістэмы. Духоўная рэвалюцыя, выкліканая Рэфармацыяй, – адна з умоў гэтага працэсу, неабходная (але не рашаючая) для станаўлення сучаснага грамадства індустрыяльнага тыпу.

2. Школа «механічнай салідарнасці» і анаміі (Э. Дзюркгейм,

Т. Тард, Г. Моска).

 

 

И

Калі М. Вебер і яго паслядоўнікі ўважліва вывучалі факта-

 

 

К

ры, якія спрыялі хуткаму здзяйсненню працэсаў індустрыяль-

 

У

 

на-тэхнічнага і сацыяльнага развіцця і вялі да стварэння су-

 

Г

 

 

часнага грамадства заходняга тыпу, то Э. Дзюркгейм адным з першых заўважыў хваробы гэтага грамадства. Яны былі вы-

нікам інтэнсіўнай індустрыялізацыі, урбанізацыі, каласальнай

міграцыі рабочай сілы, разбурэння традыцыйныхБ

жыццёвых

укладаў патрыярхальнага грамадства.

 

 

И

 

Э. Дзюркгейм правёў комплекснаеЙсацыялагічнае даследа-

Р

 

ванне дынамікі самазабойстваў у Францыі і прыйшоў да выва-

О

 

 

ду, што асноўнымi матывамi іх з’яўляюцца ўзмацненне сацы-

яльнага стрэсу па меры станаўлення індустрыяльнага грамадства, росту гарадоў, стварэннеТ рэзервовых атрадаў рабочай сілы. Агульны стан сацыяльнагаИ стрэсу, адчуванне небяспекі і пагрозы, якія зыходзяцьЗ з акружаючага індывіда асяроддзя, ствараюць ненармальныя ўмовы існавання ў страху і прадчуванні няшчасцяО. Гэта Э. Дзюркгейм характарызаваў як анамія. Па прычынеПпавелічэння ў грамадстве аб’ёмаў анаміі традыцыйныяЕсувязі сям’і, сваяцкасці, дружбы («механічная салідарнасць») распадаюцца, уступаючы месцы сувязям па месцы працыР, па сістэме падпарадкавання і супадпарадкавання ў пэўным вытворчым калектыве («арганічная салідарнасць») і г.д. Калі арганічная салідарнасць перавышае механічную, штучныя элементы арганізацыі выцясняюць натуральныя сувязі роднасці, і грамадства ўступае ў перыяд няўстойлівага, крызіснага развіцця. Анамія набывае маштабы сацыяльнай паталогіі і выяўляе сябе ў злачынствах, наркаманіі, алкагалізме, прастытуцыі і іншым у маштабе ўсяго грамадства. Названыя з’явы лячэнню практычна не паддаюцца. Гэтыя метадалагічныя прынцыпы, прапанаваныя Э. Дзюркгеймам для вывучэння індустры-

37

яльнага грамадства, шырока выкарыстоўваюцца сёння для вывучэння грамадства на постіндустрыяльным этапе яго развіцця.

3.Школа структурнага функцыяналізму (Т. Парсанс, Р. Мертан, Р. Нісбет) узнікла ў пяцідзесятыя гады ў ЗША і хутка заваявала шматлікіх прыхільнікаў у Еўропе, Амерыцы, Азіі. Асноўным метадалагічным прынцыпам вывучэння сучаснага грамадства прадстаўнікі гэтай школы лічаць адзінства структуры і функцыі. Стабільная самарэгулюемая сацыяльная структура заўсёды дэманструе адны і тыя ж функцыі. Пры з’яўленні

збояў у ажыццяўленні грамадствам тых або іншых функцый неабходна знаходзіць і ліквідаваць структурныя перашкодыИ . Структурная рэформа – адна з умоў развіцця грамадстваКсучаснага тыпу, мяркуюць прадстаўнікі гэтай школы.УАднак у ходзе рэформы ўдасканаленню падлягаюць не саміГграмадскія інстытуты, а ўласцівыя ім функцыі. Б

Дзякуючы гэтаму падыходу ў сацыяльны заказ вучоным-са- цыёлагам уключаецца задача забеспячэнняЙ сацыяльнай стабільнасці і ўстойлівасці сістэмы, а прадметам сацыялогіі становіцца так званае сацыяльнае дзеяннеИ, гэта значыць уся сукупнасць грамадска-эканамічныхРпрацэсаў, якія характарызуюць тую ці іншую сацыяльнуюОсістэму.

Т. Парсанс лічыў, што важнейшая задача сацыялогіі − вывучаць структуру сацыяльнагаТдзялення, гэта значыць вычляняць ва ўсёй сукупнасці грамадскіхИ паводзін «нясучыя» сістэмастваральныя функцыіЗ, якія падтрымліваюць раўнавагу грамадскай сістэмы. На яго думку, стымулюючы гэтыя функцыі ў патрэбным кірункуО, можна стымуляваць і ўстойлівасць сістэмы.

СтруктурныП функцыяналізм добра вядомы наяўнасцю мадэлей сацыяльныхЕ сістэм. Ён у многім прадвызначыў апісальны характар сацыялагічнай тэорыі. Але пры гэтым узнаўляўся цэласныРпогляд на грамадства, што само па сабе было фактычным выратаваннем для заходняй сацыялагічнай тэорыі, якую да гэтага часу выцеснілі на абочыну шырокія эмпірычныя даследаванні, што захліснулі заходняе грамадазнаўства ў 50– 60-я гг. ХХ ст.

4.Марксісцкая школа з’яўляецца таксама працягам класічнай традыцыі і не толькі таму, што думка К. Маркса аказала глыбокі ўплыў на развіццё еўрапейскага і сусветнага грамадства ў ХХ ст., але і таму, што на аснове марксісцкай школы ўз-

нікла «сацыялогія дзеяння» (У. Ленін, І. Сталін, Л. Троцкі,

38

М. Бухарын, Мао Цзэдун), якая ставіла сваёй задачай пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. будаўніцтва новага грамадства на аснове навуковай тэорыі.

Такім чынам, упершыню ў гісторыі развіцця сацыялагічнай думкі тэорыя была пакладзена ў аснову дзяржаўнай палітыкі грамадскіх пераўтварэнняў. Таму тэорыю сталі развіваць пераважна дзяржаўныя структуры і носьбіты вышэйшай палітычнай улады, а не тэарэтыкі-прафесіяналы. Крах сацыялістычнага эксперымента ў Еўропе паказаў, што сацыялізм нельга прыўнес-

ці ў грамадства звонку ў выглядзе тэарэтычных пастулатаў,

 

 

И

якія б прывабныя яны ні былі. Распад СССР – першай у свеце

 

К

сацыялістычнай дзяржавы – належыць уважліва вывучаць. Ад-

У

 

нак крах адной з рэальна-практычных мадэлей «сацыялогіі

Г

 

 

дзеяння» не сведчыць аб гістарычнай яе неверагоднасці. Ён

толькі сведчыць аб няўстойлівасці аднаго са шляхоў сілавога ўсталявання сацыялізму.

Класічная сацыялагічная традыцыя абумоўліваеБ

развіццё са-

цыялагічнай тэорыі і сёння. Асноўная яе праблематыка: гра-

 

И

мадства як адзіная ўзаемазалежная Йсацыяльная структура з

Р

запасам устойлівасці і патэнцыялам распаду, суіснуючым

О

 

і проціборствуючым па меры здзяйснення грамадствам сваіх

функцый; сацыяльная структура грамадства як асноўны носьбіт грамадскіх сувязей,Тствараючых устойлівае сацыяльнае асяроддзе існавання людзейИ; сацыяльнае ўзаемадзеянне паміж індывідамі, сацыяльныміЗ групамі і класамі, прынцыпова не зводзімае ні да аднаго з элементаў грамадскай структуры; прырода грамадскіхОсувязей і адносін; узаемаадносіны індывіда, культурыПі сацыяльнага асяроддзя; мадэрнізацыя, індустрыялізацыяЕі экалагічны крызіс; сацыяльныя паводзіны асобы і сацыяльная паталогія.

РТакім чынам, хаця сучасная сацыялогія і адрозніваецца ад канцэптуальных падыходаў і сістэм ідэй, напрацаваных класічнай традыцыяй, у цэлым праблематыка сацыялагічнай тэорыі была вызначана ў свой час дакладна, і вывучэнне гэтых праблем складае актуальную задачу і сёння.

П ы т а н н і і з а д а н н і

1. Якія сацыяльныя ідэі канфуцыянства садзейнічалі фарміраванню сацыялагічнай навукі?

39

2. Назавіце сацыялагічныя ідэі Старажытнай Грэцыі. Каго вы ведаеце з буйнейшых філосафаў Старажытнай Грэцыі?

3. У чым сутнасць сацыяльных ведаў эпохі Сярэднявечча?

4. Назавіце асноўныя сацыяльныя ідэі сацыялістаў-утапістаў. 5. Які ўклад унеслі мысліцелі Новага часу ў развіццё сацы-

яльнай думкі?

6. Што ўяўляюць сабой тэорыі грамадскага дагавору?

7. Назавіце асноўныя этапы развіцця сацыялогіі.

8. Што такое класічная традыцыя ў сацыялогіі?

9. Каго з сацыёлагаў адносяць да прадстаўнікоў класічнай

традыцыі?

 

 

 

И

 

 

 

К

10. Назавіце асноўныя школы класічнай традыцыі.

 

 

 

У

 

 

 

Г

 

 

Г л ав а 3 . Развіццё сацыялогіі

 

 

ў дарэвалюцыйнай Расіі і СССР

 

 

1. Сацыялогiя ў дарэвалюцыйнайБРасii

 

 

 

И

галiна з’яўляюцца

Сацыялогiя ў цэлым i кожная яе асобнаяЙ

Р

 

 

 

вынiкам творчай дзейнасці мыслiцеляў розных краiн i народаў.

О

 

 

 

 

Сацыялогiя – агульначалавечы феномен. З часоў А. Конта ў

сацыялогii існуе значная колькасць школ i кiрункаў, розных па змесце i метадалогii, вызначэнніТ прадмета i структуры сацыялагiчнай навукi, з рознымИ i падыходамi да вызначэння аб’екта даследаванняў i магчымасцейЗ яго пазнання.

Значны ўклад у развiццё сацыялагiчнай тэорыi ўнеслi мыслiцелi Расii, а пазнейО – СССР. Тут трэба ўлiчваць, што з часоў узнікненняПсацыялогii як самастойнай навукi (сярэдзiна ХIХ ст.) аж даЕпачатку 90-х гг. ХХ ст. Беларусь уваходзiла ў склад Расii, а з 1922 г. – у склад СССР. Натуральна, што тыя асаблiвасцi ў развРiццi сацыяльнай, i ў прыватнасцi сацыялагiчнай, думкi, якiя былi характэрныя для Расii, у значнай ступенi тычацца i Беларусi. Але развіццё сацыялагічнай думкі ў Беларусі мела і свае асаблівасці.

Развiццё сацыялогii ў Расii ідзе з глыбiнь славянскай культуры, звязана са славянскiмі традыцыямi i традыцыямi вызваленчага руху.

Вялiкую ролю ў станаўленнi i развiццi сацыяльнага мыслення адыгралi А. Герцэн, В. Бялiнскi, М. Чарнышэўскi, а раней Ф. Скарына і інш.

40