Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

ляецца яшчэ выразней. Беларускія сем’i ўсё больш становяцца маладзетнымi цi зусiм бяздзетнымi. Вельмi хуткiмi тэмпамi падае нараджальнасць. Прычын тут некалькi. Расце бясплоднасць жанчын Беларусi, што з’яўляецца вынiкам перш за ўсё сацы- яльна-эканамiчнага i экалагiчнага становiшча. З другога боку, расце колькасць абортаў. Сёння ў Беларусi з трох зачатых дзяцей двое гінуць падчас абортаў. Як вынiк, пачынаючы з 1993 г. смяротнасць значна перавысiла нараджальнасць, пачалося змяншэнне агульнай колькасцi насельнiцтва.

Павялiчваецца колькасць разводаў. Калi за дваццацiгоддзе з 1970 г. па 1990 г. яна падвоiлася, то ў апошнiя гады гэта з’ява

набыла яшчэ большыя памеры. У 1993 г. на 10 заключаных

 

И

шлюбаў прыпадала 6 разводаў, а сёння ў некаторых рэгiёнах,

 

К

перш за ўсё ў вялiкiх гарадах, колькасць разводаў наблiжаецца

да колькасцi шлюбаў, а іншы раз перавышае яе. Узрастае коль-

Г

 

касць сем’яў з адным з бацькоў, пераважна маці. Гэта адбы-

ваецца за кошт росту колькасцi разводаўБі павелiчэння коль-

касцi мацi-адзiночак, нарадзiўшых дзяцей без уступлення

 

И

ў шлюб. Удзельная вага дзяцей, нарадзЙiўшыхся без рэгiстрацыi

Р

шлюбу, за апошнiя 10 гадоў павялiчылася ў паўтара раза.

О

 

Мяняюцца традыцыйныя формы замацавання сямейных су-

вязей. Тут трэба адзначыць дзве асноўныя акалiчнасцi. Першая: у апошнiя гады павялТiчваецца колькасць сем’яў, якiя заканадаўча не афармляюцьИсвае адносiны. Такiя адносiны становяцца даволi частайЗз’явай. Як правiла, яны маюць дзве формы: а) папярэднiчаюць фармальнаму замацаванню першага шлюбу, гэта значыцьОпрацэс уступлення ў шлюб ва ўмовах лаяльных адносiн грамадстваП да сексуальных сувязей несямейных маладых людзейЕ расцягваецца на пэўны час; б) з’яўляюцца альтэрнатывай зарэгiстраванаму шлюбу для людзей, што прайшлi школуРшлюбна-разводнага працэсу. Аднак у апошнiя гады расце колькасць грамадзян, якiя, акрамя юрыдычнага, дзяржаўнага замацавання шлюбу, падмацоўваюць яго вянчаннем у царкве.

Сёння праблемы сям’i як сацыяльнага iнстытута выходзяць на першы план. Нягледзячы на тое, што грамадзянамi Беларусi сям’я ацэньваецца як галоўная каштоўнасць у жыццi чалавека, наўрад цi можна лiчыць яе ўстойлiвым сацыяльным iнстытутам. Будучае беларускай сям’i залежыць ад таго, цi змогуць уладныя структуры i грамадзяне краіны справiцца з пераадо-

171

леннем сацыяльна-эканамiчнага крызiсу, усвядоміць тую небяспеку, якая навiсла над беларускiм народам.

П ы т а н н і і з а д а н н і

1. У чым заключаецца сутнасць сям’і?

2. Чаму інстытут сям’і лічыцца базавым у любым грамад-

стве?

 

 

 

 

 

3. Што ўяўляе сабой шлюб?

 

 

 

 

 

4. Назавіце асноўныя падыходы да тыпалогіі сям’і.

И

5. Назавіце асноўныя тыпы сям’і.

 

 

 

6. Ахарактарызуйце функцыі сям’і.

 

 

 

 

 

 

 

 

7. Раскажыце аб асаблівасцях сямейна-шлюбных адносін у

Беларусі.

 

 

 

К

 

 

У

 

 

 

 

 

 

 

Г

 

 

Г л ав а 1 4 . Сацыяльная экалогiя

 

 

Б

 

 

 

Чалавек – грамадства − прырода, iх узаемадзеянне − вечная

 

И

жыццядзейнасцi ча-

праблема сацыялогii i фiласофii. У працэсеЙ

Р

 

 

 

 

лавек устанаўлiвае розныя адносiны з навакольным асярод-

О

 

 

 

 

 

дзем, што дазваляе яму жыць як прыроднай i сацыяльнай iсто-

це. На працягу гiсторыi чалавецтва людзi iмкнулiся так буда-

вання i адначасова ўстанавИТiць гарманiчныя адносiны з прыродай. Трэба зазначыцьЗ, што калi на раннiх этапах эвалюцыi грамадства чалавеку ўдавалася ўстанаўлiваць гарманiчныя адносiны з прыродай без асаблiвых турбот, то з сярэдзiны ХIХ ст. у

ваць сваё жыццё, каб забяспечыць усе неабходныя ўмовы iсна-

сувязi з хуткiм развiццём вытворчых сiл грамадства ўзнiкаюць

 

 

О

значныя праблемы.

 

П

Е

1. Сутнасць сацыяльнай экалогii

Р

 

 

Тэрмiн «экалогiя», якi паходзiць ад грэчаскіх слоў oikos −

дом, жыллё, месца пражывання i logos − вучэнне, упершыню ўвёў у навуковы ўжытак нямецкi бiёлаг Эрнст Гекель. У 1866 г. у сваёй кнiзе «Натуральная гiсторыя паходжання» ён назваў словам «экалогiя» адзiн з кiрункаў заалогii, што вывучае адносiны памiж усiмi вiдамi жывых iстот з навакольным прыродным асяроддзем. Гэта паняцце, першапачаткова даволi вузкае, з цягам часу пашырала сваё значэнне, прайшоўшы пэўную

172

эвалюцыю. У сучасных умовах можна сустрэць неадназначную трактоўку тэрмiна «экалогiя» i прадмета экалогii як навукi. Аднак большасць спецыялiстаў зыходзяцца на тым, што экалогiя − гэта навука, якая вывучае адносiны жывых iстот да iх асяроддзя, iх узаемаадносiны ў асяроддзi, уплыў апошняга на жывыя iстоты. Гэта ўжо самастойная навука аб навакольным асяроддзi (з пункту гледжання яго ўзаемадзеяння з жывымi арганiзамамi i перш за ўсё з людзьмi). Свет жывой матэрыi разнастайны, гэта і раслiны, і жывёлы, i чалавек. Адпаведна адрозніваюць экалогiю раслiн, экалогiю жывел i экалогiю чалавека. Самай маладой з’яўляецца экалогiя чалавека, якая выву-

чае адносiны чалавека i яго прыроднага асяроддзя ва ўзаемасу-

 

 

И

вязi i ўзаемаадносiнах. Як самастойная навука экалогiя сфар-

 

К

мiравалася да 30-х гг. ХХ ст. Якiм бы ні быў погляд на статус

У

 

экалогii ў сiстэме пазнання, вiдавочна адно: у шэрагу дамiнант-

Г

 

 

ных галiн сучасных ведаў яна заняла цэнтральнае месца, пры-

цягваючы да сябе ўвагу бiёлагаў i эканамБiстаў, iнжынераў

i сацыёлагаў, фiлосафаў i работнiкаў культуры, педагогаў усiх

 

И

ступеняў адукацыi, журналiстаў, прафесЙiйных кадраў у сiстэме

Р

кiравання вытворчасцю i грамадствам. Гэта ўсеагульная цiка-

О

 

васць − адлюстраванне патрэбнасцей грамадскай практыкi, якiя

рухаюць навуку. Рост грамадскай цікавасці аказаў глыбокi ўплыў на акадэмiчную экалогТ iю.

Сацыяльная экалогИiя − маладая галiна навуковых ведаў. Ста-

наўленне яе пачынаеццаЗ па сутнасцi пасля першай сусветнай вайны пад уздзеяннем iдэй бiяэкалогii i сацыялогii ўрбанiзацыi. Больш актыўнаОяна развiваецца пачынаючы з 60-х гг. ХХ ст. Iмпульс развПiццю сацыяльнай экалогii надаў Сусветны кангрэс сацыёлагаўЕ у Варне (1966), дзе быў створаны даследчы камiтэт Сусветнага аб’яднання сацыёлагаў па праблемах сацыяльнай экалогРii. У сучасных умовах сацыяльная экалогiя мае шмат прыхiльнiкаў, навуковых школ, кiрункаў i заклікана ўнесцi свой уклад у рэалiзацыю праблемы абароны i захавання навакольнага асяроддзя. Яна прыцягвае да сябе творчыя сiлы прадстаўнiкоў розных, часам далёкiх адна ад другой спецыяльнасцей, аб’ядноўваючы iх у агульнай справе. Экалогiяй сталi называць у папулярнай лiтаратуры i разнастайную прыродаахоўную дзейнасць, накiраваную на аптымiзацыю ўзаемаадносiн чалавека i прыроды. Аб маштабах гэтай дзейнасцi можна меркаваць, калi ўлiчыць, што ўжо ў канцы 80-х гг. у свеце

173

штогод публiкавалася 15–18 тысяч прац, прысвечаных аналiзу экалагiчных праблем. Заўважым, што яшчэ ў першай чвэрцi ХХ ст. У. I. Вярнадскi падкрэслiваў, што ў аблiччы чалавечай цывiлiзацыi «стваралася новая геалагiчная сiла», значэнне якой у гiсторыi планеты ўзрастае. Але гэта прадбачанне дайшло да грамадскай свядомасцi толькi тады, калi шырокiм фронтам разгарнулася навукова-тэхнiчная рэвалюцыя, калi сталi адбывацца якасныя змены ў навуцы, тэхнiцы i вытворчасцi, прычым яны набылі глабальны характар. Прыродапераўтваральная

2.Глабальныя экалагiчныя праблемыУКИ

іпрычыны iх узнiкнення Г

Удругой палове ХХ ст. чалавецтва сутыкаласяБ з групай праблем, ад вырашэння якiх залежацьЙдалейшы сацыяльны прагрэс, лёс цывiлiзацыi. Гэтыя праблемы атрымалi назву глабальных (ад фр. global – узятыИцалкам; агульны; валавы).

Пры характарыстыцы праблемыРяк глабальнай iснуе некалькi падыходаў. Але пры ўсiх адрозненняхО глабальнасць праблемы характарызуецца наступнымi прыметамi. Яны:

1) па сваiх маштабахТахоплiваюць усе асноўныя рэгiёны Зямлi, закранаюць iнтарэсыИ ўсяго чалавецтва;

2) ствараюць рэальнуюЗ пагрозу для будучынi чалавецтва;

3) не могуць быць вырашаны адной краiнай цi нават групай краiн, а патрабуюцьО для свайго вырашэння мiжнароднага супрацоўнiцтваПў самым шырокiм маштабе, намагання ўсяго супольнЕiцтва людзей Зямлi.

У60-я гг. ХХ ст. узнiк глабальны экалагiчны крызiс. ГлыбокаеР разуменне экалагiчнага крызiсу, усiх яго негатыўных вынiкаў для iснавання на Зямлi чалавека стала асэнсоўвацца нядаўна. Экалагiчны светапогляд жыхароў на постсавецкай прасторы, перш за ўсё жыхароў Беларусi i Украiны, значна змяніўся ў сваiм развiццi асаблiва пасля аварыi на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi.

Прычыны ўзнiкнення глабальных экалагiчных праблем трэба шукаць у гісторыі развiцця чалавецтва. У працэсе эвалюцыi

грамадства ўзаемадзеянне чалавека i натуральнага асяроддзя характарызуецца супярэчлiвасцямi. На раннiх этапах развiццядзейнасць чалавецтва выступiла магутным фактарам, які стаў

174

грамадства чалавек вельмi залежаў ад прыроды. Па меры развiцця вытворчых сiл грамадства чалавек увесь час павышаў сваю адносную самастойнасць, незалежнасць ад прыроды. Больш таго, ён асвойваў, заваёўваў прыроду.

Гiсторыя чалавецтва ўяўляе сабой звязанае развiццё двух тыпаў адносiн, якія вызначаюць усю жыццядзейнасць людзей. Першы – адносiны чалавека з навакольным асяроддзем (сiстэма «чалавек − прырода»); другi − адносiны памiж людзьмi (гэта значыць сацыяльныя адносiны). Памiж чалавекам i прыродай на раннiх этапах развiцця чалавецтва была гармонія. Гэта тлумачыцца, з аднаго боку, неразвiтасцю чалавека, сродкаў яго

працы, а з другога − невысокім узроўнем развiцця грамадскiх

 

 

 

И

адносiн. З цягам часу антрапагеннае ўздзеянне на прыроду

 

 

К

настолькi парушыла ўласцiвы прыродзе стан, што прывяло да

востракрызiсных сiтуацый.

У

 

Г

 

 

 

 

 

Такiм чынам, рухаючыся па ступенях грамадскага развiцця,

чалавек усё болей авалодваў сiламi прыродыБ, падпарадкоўваў

іх сабе, дамагаўся неабходных для сябе вынiкаў. Але гэты

 

И

прыроду, ча-

працэс меў i адваротны бок. ПадпарадкоўваючыЙ

Р

 

лавек уступаў з ёй у шматлiкiя канфлiкты, супярэчнасцi, і гэта

О

 

 

пагражала цяжкімi наступствамі, а ў выніку прывяло да гла-

бальных праблем. У працэсе чалавечага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ўзрасла пагрозаТ iснаванню чалавецтва па многiх прычынах. ВажнейшаяИсярод iх – забруджванне асяроддзя i вычэрпванне прыродныхЗ рэсурсаў. Забруджванне атмасферы з дня ў дзень, з года ў год павялiчваецца. Гэта адбываецца не толькi таму, Ошто будуюцца новыя цеплавыя электрастанцыi i заводы, Прасце колькасць аўтамабiляў на вулiцах, але i таму, што законыЕ аб ахове прыроды iснуюць далёка не ва ўсiх дзяржавах, а там, дзе яны ёсць, не заўсёды выконваюцца. За апошнiяР25−30 гадоў транспарт i прамысловасць узялi з атмасферы больш кiслароду, чым чалавецтва за ўвесь гiстарычны перыяд iснавання цывiлiзацыi. Найбольш распаўсюджаныя забруджвальнiкi атмасферы паступаюць у яе часцей за ўсё ў двух вiдах: або ў выглядзе завiслых часцiц (аэразоль), або ў выглядзе газаў. 80−90% усiх выкiдаў у атмасферу складаюць газападобныя прадукты. Адсюль такiя з’явы, як парнiковы эфект, азонавыя дзiркі, кiслотныя дажджы, смог. Некаторыя газы, складаючы нязначную долю атмасферы, падобна шкляной страхі парнiка, добра прапускаюць сонечную радыяцыю, але затрымлi-

175

ваюць цеплахвалевае выпраменьванне Зямлi. Нягледзячы на тое, што сумарнае ўтрыманне парнiковых газаў вельмi невялiкае ў атмасферы, павелiчэнне канцэнтрацыi хаця б аднаго з iх прыводзiць да павышэння сярэднегадавой тэмпературы Зямлi i яе паверхнi. У вынiку парнiковага эфекту адбываецца пацяпленне клiмату на Зямлi (клiматычныя зоны змешваюцца, таюць леднiкi, павышаецца ўзровень Сусветнага акiяна). Азонавая дзірка − гэта абсяг рэзка панiжанай канцэнтрацыi азону ў атмасферы. Знiжэнне канцэнтрацыi стратастатнага азону не-

сумясей калiю, кальцыю, магнiю. Гэта збядняе глебу, знiжае

 

 

 

И

ўраджайнасць сельскагаспадарчых культурЙ . Трапляючы ў рэкi

 

 

Р

i азёры, кiслая дажджавая вада мяняе хiмiчны склад вады, што

 

О

 

прыводзiць да змянення флоры i фаўны, а ў некаторых вы-

падках вядзе да iх поўнага вымiрання.

Т

 

 

Навукова-тэхнiчны прагрэс абумовiў даволi значнае паве-

И

 

 

 

лiчэнне ўжывання прыродных рэсурсаў. Так, чалавек не можа

бяспечна, бо рэзка павялiчваецца iнтэнсiўнасць ультрафiялета-

вага выпраменьвання на Зямлю. Гэта выклікае павышэнне

ракавых захворванняў скуры, псуе сельскагаспадарчыя культу-

 

 

И

ры, разбурае фiтаплангтон − мiкраскапiчныя раслiны, якія

 

К

з’яўляюцца пачатковым звяном харчовай асновы ў акiяне.

У

 

Кiслотныя дажджы мяняюць кiслотнасць i прыгнятаюць

Г

 

 

звычайныя ў дадзенай мясцовасцi раслiны. З-за дажджоў адбы-

ваецца вымыванне з глебы неабходных дляБраслiн харчовых

жыць без вады. ЗУ дзень аднаму чалавеку патрэбна два лiтры чыстай пiццявой вады, усяму чалавецтву − 12 млрд лiтраў (заўважым, штоОгаворка iдзе толькi аб пiтной вадзе). Мiж тым многiя вялПiкiя натуральныя вадаёмы ўжо мёртвыя.

ВыкарыстанаяЕ чалавекам вада ў адпаведнасці з кругаваротам вяртаецца ў прыроднае асяроддзе. Гэта ўжо не чыстая вада, а бытавыяР , прамысловыя i сельскагаспадарчыя сцёкавыя воды, звычайна не ачышчаныя цi ачышчаныя недастаткова. Такiм чынам, адбываецца бiялагiчнае забруджванне прэснаводных вадаёмаў, рэк, азёр, сушы i прыбярэжных марскiх участкаў, якое можа стаць прычынай вiрусных эпiдэмiй.

Цеплавыя i атамныя электрастанцыi выкарыстоўваюць вялікую колькасць вады для ахалоджванння i кандэнсацыi адпрацаванай пары. Выкарыстаная імі вада не забруджана ў прамым сэнсе слова, але пры праходжаннi праз цеплаабменнiкi яе тэмпература падымаецца на 5−6 градусаў. Пры скiдваннi такой

176

вады парушаецца тэмпературны рэжым воднага асяроддзя. Змяненне тэмпературы выклікае змяненне iншых параметраў воднага асяроддзя. Вельмi сур’езная праблема – забруджванне вод Сусветнага акiяна. Вось толькi адзiн прыклад. Па прыблiзных падлiках, у моры i акiяны штогод скiдваецца каля 10 млн тон нафты. У вынiку каля 20% паверхнi планеты пакрыта нафтавай плёнкай, якая ўскладняе ўзаемадзеянне акiяна з атмасферай, ставiць пад пагрозу жыццё рыб, вадаплаўных птушак i iншых жывых iстот. Яшчэ большую трывогу выклікаюць

забруджванне прэсных паверхневых i падземных вод i звязаны

 

 

И

з гэтым водны голад, ужо знаёмы многiм гарадам i прамысло-

 

К

вым цэнтрам Еўропы, Азii, Амерыкi. Пагаршэнне медыка-санi-

У

 

тарнага стану вадаёмаў i падземных вод, недасканаласць тэх-

Г

 

 

нiчнага абсталявання абумоўлiваюць нездавальняючую якасць пiтной вады ў многiх раёнах Зямлi, што выклiкае розныя за-

хворваннi. Парушэнне воднага рэжыму i якасцi вады прыво-

дзiць да рэзкага падзення рыбапрадукцыйнасцБ i ўнутраных

вадаёмаў, знiжэння экалагiчнай разнастайнасцi асяроддзя.

 

И

глебы. Многiя

Значнай праблемай з’яўляецца забруджваннеЙ

Р

 

рэчывы, якiя забруджваюць глебу i ваду, пападаюць з атмасфе-

О

 

 

ры. Павышэнне кiслотнасцi глебы ў вынiку кiслотных дажджоў

знiжае карысныя глебавыя мiкраарганiзмы, парушае мiкрабiялагiчныя працэсы ў глебе, робiць немагчымым iснаванне шэра-

тым больш неграматнае выкарыстанне ўгнаенняў прыносіць

гу раслiн. Значнае забруджванне глебы адбываецца чалавекам

 

Т

 

«наўмысна», пры ўнясеннi мiнеральных угнаенняў i ядахiмi-

 

И

 

катаў. Мiнеральныя ўгнаеннi ўносяць у глебу для павышэння

ўраджайнасцi сельскагаспадарчыхЗ

культур. Але празмернае, а

О

 

 

звязанаЕз выкарыстаннем ядахiмiкатаў. Па некаторых ацэнках, да 90% ядахiмiкатаў трацiцца ўпустую i толькi забруджвае

вялікую шкоду. Яны змываюцца з палёў талымi i дажджавымi

водамi i аказваюццаП

ў вадаёмах сушы i ў моры. Шмат праблем

Р

 

навакольнае асяроддзе, пагаршае прадукты харчавання, наносячы страты здароўю людзей. У многiх рэгiёнах па розных прычынах глеба страчвае вялiкую колькасць гумусу, у вынiку адбываецца яе спусташэнне. У гарадах i паблiзу iх глеба на значную глыбiню пашкоджана адходамi. У зонах адпачынку яна часта не вытрымлiвае напружання. У грамадскай думцы ацэнка ролi i значэння глебы, бадай, упершыню адбылася пры абмеркаваннi праблем поўначы, тундры i лесатундры, дзе

177

гаспадарчая дзейнасць нанесла прыродзе такiя раны, што яны могуць быць залечаны толькi праз многiя дзесяцiгоддзi. Рэзка памянялася пазiцыя ў адносiнах да тэрыконаў, абвалаў шахт, адходаў вытворчай i бытавой дзейнасцi чалавека.

Асушэнне i арашэнне новых зямель таксама не праходзiць бясследна: уключэнне ў зварот новых зямель, з аднаго боку, прыводзiць да парушэння вякамi склаўшайся экалагiчнай раўнавагi, з другога – нярэдка гэтыя плошчы з-за эрозii, засалення, шчалачэння выключаюцца з агульнай колькасцi ўраджайных зямель. Асяроддзе пражывання чалавека аказваецца пад пагрозай. Асаблiвай увагi патрабуюць праблемы захавання жывёль-

нага i раслiннага свету. Кожны дзень на нашай планеце вымi-

 

 

И

рае адзiн вiд жывых арганiзмаў. Па ацэнках Сусветнага фонду

 

К

дзiкiх жывёл, ужо ў бліжэйшы час у свеце могуць знiкнуць

У

 

гарылы, насарогi, бенгальскiя тыгры, арангутаны. Агульная

Г

 

 

колькасць вiдаў, якiя могуць знiкнуць у блiжэйшы час, складзе

1 млн (з сучасных 10 млн). Кожны год на ЗямлБi знiкае 11,5 млн

гектараў лесу. Высечка лясоў пачалася чалавекам у старажыт-

 

И

насцi i працягваецца да цяперашнягаЙчасу. Што тычыцца ўз-

Р

наўлення лесу, то сёння на 10 высечаных дрэў прыпадае толькi

О

 

адно пасаджанае. За апошнiя 10 тыс. гадоў на Зямлi зведзена дзве трэцi ўсiх лясоў. Адзiн з галоўных вынiкаў высечкi лясоў

– скарачэнне паступленняТкiслароду ў паветра. З высечкай лясоў звязаны i змяншэннеИвiдаў жывёльнага свету, i ўзмацненне парнiковага эфектуЗ, розныя стыхiйныя бедствы: навадненнi, апоўзнi (асаблiва ў Гiмалаях i Андах), знiкненне некаторых вiдаў жывёлОi раслiн. Дарэчы, прывядзём адзiн цiкавы гiстарычны фактП, звязаны з экалогiяй, хаця тады слова такога не ведалi.Е«Для таго каб зберагчы ад знiшчэння лясы, iмператрыца Елiзавета зусiм адмянiла выраб дзёгцю на экспарт, хаця ад гэтайРнадзвычайнай меры ў бюджэце краiны стваралася брэш. Дзеля захавання прыроды i жыўнасцi на цэлыя 200 вёрст у акрузе Масквы забаранiлi работу фабрык, вiнакурняў, шкляных заводаў i кузняў. Паветра ў першапрыстольнай было свежае i чыстае, як у вёсцы, багацце садоў i трапiчных аранжарэй напаўняла сталiцу дзiвоснымi араматамi», – піша В. Пiкуль у рамане «Фаварыт».

Усё больш вострай становiцца праблема захавання лясных багаццяў у Беларусi. З вялiкай колькасцi прыродных рэсурсаў Беларусi найбольш патрабуюць комплекснага падыходу пры

178

асваеннi торф i тарфянікi. Торф здаўна ў Беларусi выкарыстоўваецца як палiва, як сыравiна для вытворчасцi арганiчных угнаенняў, а тарфянiкi – для сельскагаспадарчай вытворчасцi. У сувязi з шырокамаштабнай дзейнасцю чалавека, асваеннем тарфяных масiваў знiкаюць многiя раслiны, змяншаецца колькасць вадаплаўнай дзiчыны, мяняецца клiматычны фон. Сёння спецыялiсты лiчаць, што для ўзнаўлення i падтрымання экалагiчнай сiтуацыi ў многiх рэгiёнах неабходна хаця б частку выпрацаваных тарфяных плошчаў пусцiць на паўторнае забалочванне. Стварыўшы магутныя вытворчыя сiлы, чалавек ужо ў сярэдзiне ХХ ст. аказаўся ў пэўным сэнсе iх заложнiкам. А

трагедыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыi дала нао-

 

 

И

гул вялiкі ўрок: яна стала першай у сусветнай гiсторыi глабаль-

 

К

най экалагiчнай катастрофай. У вынiку аварыi ў навакольнае

У

 

асяроддзе выкiнута 50 млн кюры радыенуклiдаў. Катастрофа

Г

 

 

паўплывала не толькi на жыццёвую прастору Украiны, Бела-

русi i Расii, але i Швецыi, Германii, Iталii, БАўстрыi, Бельгii i iн-

шых краiн. Нанесены вялiзны экалагiчны, маральна-псiхала-

 

И

гiчны ўрон людзям. Але найбольшыяЙстраты ад чарнобыльскай

Р

катастрофы панесла наша краіна. Дваццаць тры працэнты

О

 

тэрыторыi рэспублiкi аказаліся забруджанымi радыенуклiдамi.

Тут пражывала 2 млн 230 тыс. чалавек. На пацярпелай тэры-

 

 

Т

торыi давялося закрыць больш за 600 школ i дзiцячых садоў, 95

 

И

бальнiц, каля 300 аб’ектаў народнай гаспадаркi. З абароту вы-

З

 

ключана 260 тыс. гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў i 190

тыс. гектараў лесу.

 

 

О

 

 

3. Экалагiчная адукацыя i экалагiчная культура

На жальП, у большасцi выпадкаў у канфлiктах з прыродай ві-

Р

 

 

наватыяЕне тэхнiка, не вытворчасць самі па сабе, а няздоль-

насць, няўменне i часта нежаданне самога чалавека дзейнічаць

найлепшым чынам. Адносiны чалавека да прыроды – перш за ўсё катэгорыя маральная. Крызiс прыроды ёсць вынiк маральнага крызiсу, крызiсу душы. Жывы свет, якi акружае нас, адухоўлены. Ён з’яўляецца асяроддзем жыцця чалавека, а сам чалавек − арганiчнай часткай жывога свету. Галоўнымі прычынамі таго, што чалавек i прыроднае асяроддзе аказалiся ў канфрантацыi, з’яўляюцца экалагiчнае невуцтва, неразуменне сут-

179

насцi праблемы i яе наступстваў, неiнфармаванасць, драпежнiцкiя адносiны чалавека да прыроды.

У свеце штогод публiкуюцца 15−18 тыс. прац па экалогii. Але чытаюць iх пераважна спецыялiсты. Экалагiчная свядомасць насельнiцтва Беларусi (як i iншых краiн блiзкага замежжа), нягледзячы на экалагiчны крызiс, застаецца на нiзкiм узроўнi. У многiх людзей выпрацаваўся прагматычна-спажывец- кi стэрэатып мыслення ў адносінах да навакольнага асяроддзя.

Экалагiчная свядомасць характарызуецца наступнымi асаблiвасцямi. Па-першае, яна была i ёсць спажывецкай, грунтуецца на глыбокiм перакананнi ў невычарпальнасцi дароў Зямлi.

Па-другое, людзi доўгi час неапраўдана ўскладалi надзеi на тое,

 

 

 

И

што прырода сама справiцца з негатыўным на яе ўздзеяннем.

 

 

К

Па-трэцяе, грамадская свядомасць не была скiравана на маг-

 

У

 

чымыя сур’ёзныя санкцыi за неналежныя адносiны да пры-

роды.

Г

 

 

Ва ўмовах наступiўшага крызiсу экасiстэмыБвялiзнае значэн-

не набываюць экалагiчная адукацыя, выхаванне экалагiчнай

 

И

культуры. Кожны чалавек Зямлi павiЙнен усвядомiць, што калi

Р

не ўдасца ажыццявiць разумнае ўзаемадзеянне грамадства

О

 

i прыроды, наступствы экалагiчнай катастрофы будуць пагi-

бельнымi. Экалагiчныя пытаннi тычацца кожнага жыхара Зямлi. Таму само паняцце «экалагiчная адукацыя» не можа абмя-

жоўвацца нi полам, нi ўзростам. Людзi павiнны падтрымлiваць

 

Т

раўнавагу памiж жыццёвым асяроддзем i прыродай, папярэдж-

 

И

 

ваць магчымую небяспеку.

Экалагiчная адукацыяЗ

– свядомае i планамернае развiццё ве-

О

 

 

даў аб навакольным прыродным асяроддзi на працягу ўсяго

характарыЕантрапагеннага на яго ўздзеяння, а таксама прынцыпах гарманiчнага развiцця чалавека i прыроднага асяроддзя.

жыцця. Асноўная мэта − фармiраванне ўяўленняў аб наваколь-

ным прыроднымП

асяроддзi, спецыфiцы яго ўнутраных адносiн,

Р

 

Экалагiчная адукацыя, такiм чынам, уключае пэўныя веды аб прыродзе, характары антрапагеннага ўздзеяння на яе i фармiраваннi паводзiн, накiраваных на захаванне i развiццё прыроднага асяроддзя. Такое разуменне зместу экалагічнай адукацыi, безумоўна, патрабуе вялiкiх ведаў. Таму яе патрэбна пачынаць з ранняга дзяцiнства. Яна павiнна ахоплiваць усе iснуючыя формы агульнаадукацыйнай i прафесiйнай школы, розныя вiды

180