Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

Дакумент − гэта спецыяльна створаны чалавекам прадмет, прызначаны для перадачы і захавання інфармацыі. Па сутнасці дакументам з’яўляецца любая знакавая ці аглядная інфармацыя, зафіксаваная на якім-небудзь матэрыяльным носьбіце: у друкаваным ці рукапісным тэксце, на фота-, кінаці відэаплёнцы, на магнітнай стужцы, на кампакт-дысках, дыскетах для ЭВМ і інш.

Для лепшай арыентацыі ў шматлікіх дакументах, выкарыстоўваемых сацыёлагамі, іх прынята класіфікаваць. Класіфікацыя можа ажыццяўляцца на аснове розных падыходаў. Напрыклад, па форме фіксацыі дакументы дзеляцца на пісьмо-

выя, фанетычныя, іканаграфічныя.

 

 

И

 

 

 

Пісьмовыя дакументы могуць быць вербальнымі і статы-

 

 

К

стычнымі. Пісьмовыя вербальныя гэта кнігі, перапіска арга-

 

У

 

нізацый, прэса. Прыкладам статыстычных дакументаў з’яў-

 

Г

 

 

ляюцца даныя перапісаў насельніцтва, сацыялагічных апытан-

няў, зборнікі статыстычных матэрыялаў,Бякія ўтрымліваюць

паказчыкі эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны ці рэгіё-

 

 

 

И

сацыяльныя з’явы

на. В е р б а л ь н ы я дакументы апісваюцьЙ

 

 

Р

 

і працэсы ў выглядзе тэксту. У адрозненне ад іх с т а т ы -

 

О

 

 

с т ы ч н ы я дакументы ўтрымліваюць даныя ў форме лічбаў,

часцей за ўсё сістэматызаваныя і зведзеныя ў табліцы.

Т

 

 

 

Розныя віды статыстычных даных з’яўляюцца адной з най-

И

 

 

 

 

больш важных дакументальных крыніц. Статыстычныя службы збіраюць даныя па шырокім спектры паказчыкаў сацыяль-

на-эканамічнага развіцця грамадства ў цэлым ці асобнага

О

даныя ў даследаванні выконваюць не-

рэгіёна. СтатыстычныяЗ

калькі функцый: яны могуць стаць прадметам спецыяльнага

аналізу, выкарыстоўвацца для характарыстыкі гістарычнага

кантэкстуПразвіцця вывучаемай сацыяльнай з’явы ці працэсу,

Р

 

забяспечвацьЕ

канцэптуальныя рамкі, унутры якіх рэалізуецца

канкрэтны даследчы праект. Наяўнасць адпаведнай статыстыкі з’яўляецца важным кампанентам некаторых працэдур працэсу даследавання, напрыклад выбаркі.

Асаблівую цікавасць для сацыёлагаў уяўляюць зводныя даныя вынікаў спецыялізаваных суцэльных і выбарачных даследаванняў, праводзімых цэнтральнымi статыстычнымі арганізацыямі і галіновымі даследчымі арганізацыямі. Гэтыя даныя сістэматычна друкуюцца ў спецыяльных зборніках.

201

Фанетычныя дакументы разлічаны на слыхавое ўспрыманне. Да іх адносяцца грампласцінкі і магнітафонныя запісы, лазерныя дыскі і інш.

Іканаграфічныя дакументы фіксуюць вобразную інфармацыю, успрымаемую візуальна. Гэта карціны, фатаграфіі, дакументальнае і мастацкае кіно.

Рэальныя дакументы могуць спалучаць розныя формы фіксацыі: вербальную і статыстычную (навуковы артыкул, справаздача), фанетычную і іканаграфічную (кінафільмы, відэа-

запісы).

 

 

И

Па мэтавым прызначэннi выдзяляюць матэрыялы, якія абра-

 

 

К

ны самім сацыёлагам. Такія дакументы называюць мэтавымі.

 

У

 

Але сацыёлаг мае справу і з матэрыяламі, складзенымі неза-

 

Г

 

 

лежна ад яго, дзеля пэўных іншых мэт. Звычайна ў сацыя-

лагічным даследаванні менавiта гэтыя матэрыялы і называюць

уласна дакументальнай інфармацыяй.

Па ступені персаніфікацыі дакументы бываюцьБ

асабiстымі

і агульнымi. Сюды адносяцца картачкі індывідуальнага ўліку,

 

 

И

, пісьмы, дзённікі,

фармуляры, бланкі, анкеты, характарыстыкіЙ

мемуарныя запісы.

Р

 

 

О

 

 

У залежнасці ад статусу выдзяляюцца афіцыйныя і неафі-

цыйныя матэрыялы, пастановы, заявы, камюніке, стэнаграмы афіцыйных пасяджэнняў, даныя дзяржаўнай і галіновай ста-

тыстыкі, архівы і бягучыя дакументы розных устаноў і аргані-

 

 

Т

зацый, дзелавая карэспандэнцыя, пратаколы судовых органаў

і пракуратуры,

 

И

фінансавая справаздачнасць і інш. Неафіцый-

ныя дакументы З– асабістыя матэрыялы, а таксама пакінутыя

асобамі безыменныя дакументы.

О

 

Асобную групу дакументаў утвараюць шматлікія матэрыя-

лы сродкаўПмасавай інфармацыі. Часам выдзяляюць дакумен-

ты, створаныяЕ

незалежна ад даследчыка (спантанна), і заданыя,

створаныя па просьбе даследчыка (адказы на пытанні інтэрв’ю,

Р

 

 

запіс назіранняў, аўтабіяграфіі і інш.).

З пункту гледжання апасродкаванасці выдзяляюць першасныя і другасныя дакументы. Першасныя ствараюцца на аснове непасрэднага вопыту аўтара, другасныя – на базе абагульнення першасных дакументаў.

Паводле крытэрыю аўтарства дакументы класіфікуюць на

індывідуальныя, створаныя адным аўтарам, і калектыўныя,

202

створаныя некалькімі аўтарамі. Магчыма класіфікацыя дакументаў і па іншых асновах.

Пры аналізе дакументаў вельмі важнай з’яўляецца ацэнка

дакладнасці дакументальнай інфармацыі,

яе арыгінальнасці

і надзейнасці. Дакументальныя крыніцы

нясуць унікальную

і разнастайную інфармацыю аб сацыяльных з’явах і працэсах. Вельмі важна знайсці метады, якія б дазволілі атрымаць дастаткова надзейную інфармацыю.

Для аналізу дакументаў могуць выкарыстоўвацца як нефармалізаваныя (якасныя), так і фармалізаваныя (якасна-колькас- ныя) метады. Выбар метаду залежыць ад мэт і задач даследа-

вання, ад спецыфікі дакументаў, з якімі мае справу сацыёлаг.

 

 

И

Метады аналізу дакументаў разнастайныя, што абумоўлена

 

К

практычнымі патрэбнасцямі, спецыфікай дакументаў, мэтай

У

 

даследавання. Аднак ва ўсёй разнастайнасці можна вылучыць

Г

 

 

дзве групы аналізаў: традыцыйныя, класічныя (якасныя), фар-

малізаваныя (колькасныя). Нягледзячы наБзначныя адрозненні

паміж сабой, яны не выключаюць, а дапаўняюць адна адну,

 

 

И

таму што маюць агульную мэту Й– атрыманне надзейнай

і дакладнай інфармацыі.

Р

 

О

 

Пад традыцыйным аналізам разумеецца ўсё мноства ра-

зумовых аперацый, накіраваных на інтэрпрэтацыю звестак, якія ўтрымліваюцца ў дакуменце, з пэўным пунктам гледжання

даследчыка. Такі метад шырока выкарыстоўваецца, ён заклю-

Т

 

чаецца ў тым, што даследчык бярэ з дакумента тыя звесткі,

И

 

якія яму неабходны ў той ці іншай сітуацыі.

Правядзенне традыцыйнагаЗ

аналізу азначае пераўтварэнне

першапачатковайПОформы інфармацыі ў неабходную даследчыку формуЕ. З яго дапамогай можна ахапіць самыя глыбінныя бакі зместу дакумента. Гэта аналіз інтэнсіўны. Якасны аналіз уключаеР з н е ш н і і ў н у т р а н ы а с п е к т ы . Пры знешнім аспекце аналізу выяўляюцца акалічнасці стварэння дакумента: час, месца, аўтарства, прычына і мэта з’яўлення. Ужо гэта можа многае сказаць аб дакуменце, бо ў значнай ступені вызначае яго змест, спецыфіку адлюстравання ў ім аб’ектыўнай рэальнасці, ацэнак і вывадаў. Унутраны аспект аналізу засяроджаны на самім тэксце. Ён выяўляе, як арганізаваны тэкст, які яго жанр, дзеючых асоб, у якіх узаемаадносінах знаходзяцца персанажы і ў сувязі з якімі падзеямі яны дзейнічаюць; што ў тэксце апісваецца, якія моўныя сродкі выкарыстоўваюцца аўтарам

203

і якія ацэнкі яны прыўносяць у тэкст. Асноўны недахоп традыцыйнага якаснага аналізу – суб’ектывізм.

Фармалізаваны аналіз (кантэнт-аналіз) накіраваны на пераадоленне суб’ектыўнасці традыцыйнага аналізу і зводзіцца да пошуку такіх уласцівасцей, прымет дакумента, якія б адлюстроўвалі значныя бакі зместу. Тады якасны змест аналізу становіцца ў дастатковай ступені аб’ектыўным.

Кантэнт-аналіз − гэта метад якасна-колькаснага аналізу масіваў дакументаў з мэтай атрымання дакладнай інфармацыі аб аб’ектыўнай рэальнасці. Працэдура кантэнт-аналізу заключаецца ў алгарытмізаваным (гэта значыць па пэўных правілах)

выдзяленні ў тэксце элементаў зместу, важных для даследчы-

 

 

 

И

каў класіфікацыі элементаў у адпаведнасці з канцэптуальнай

 

 

К

схемай, далейшым іх падліку і колькасным прадстаўленні

вынікаў.

У

 

Г

 

 

 

 

 

Але патрэбна памятаць, што не ўсе дакументы прыдатныя

для кантэнт-аналізу. А яго правядзенне маеБсэнс толькі тады,

калі: а) аб’ект даследавання прадстаўлены вялікім масівам

аднародных дакументаў; б) важныя дляЙдаследчыка элементы

зместу сустракаюцца ў дакументах з дастатковай частатой.

 

 

 

 

И

 

Кантэнт-аналіз мэтазгодна выкарыстоўваць пры наяўнасці

 

 

 

Р

 

вялікіх тэкставых масіваў з дакладнай структурай тэксту.

 

 

О

 

 

 

4. Метад назірання

 

 

Т

 

 

 

 

И

 

 

 

 

Метад назірання – гэта метад збору першаснай сацыяльнай

інфармацыі шляхамЗпрамога, непасрэднага, мэтанакіраванага

ўспрымання і фіксацыі

сацыяльных з’яў

і працэсаў, якія

О

 

 

 

 

 

тычацца вывучаемага аб’екта і значных з пункту гледжання

мэт даследаванняП . Навуковае назіранне мае шмат агульнага з

тым, якЕчалавек у паўсядзённым жыцці назірае за грамадскімі

падзеямі, фіксуе, аналізуе і абагульняе іх. Але сацыялагічнае

Р

 

ад паўсядзённага

характарызуецца

назіранне ў адрозненне

асаблівай арганізаванасцю, планамернасцю, сістэматычнасцю, праграмным забеспячэннем. Адна з яго асаблівасцей заключаецца ў мэтанакіраваным успрыманні сацыяльнай рэчаіснасці ў канкрэтных умовах і па канкрэтных пытаннях.

Як і кожнаму метаду даследавання, назіранню ўласцівы свае асаблівасці, перавагі і недахопы, якія патрэбна ўлічваць пры яго прымяненні. Важнейшай асаблівасцю назірання з’яўляецца

204

непасрэдная сувязь даследчыка з аб’ектам назірання, адсут-

насць апасродкаваных звёнаў. Назіранне, якое праводзіцца адначасова з развіццём вывучаемых з’яў, працэсаў, дае магчымасць скласці цэласнае ўяўленне аб вывучаемым аб’екце, прычым без уплыву на даследчыка знешніх сіл (палітычных, ідэалагічных і інш.). Даследчык мае магчымасць назіраць за дзейнасцю людзей, сацыяльных груп у іх непасрэднай уключанасці ў сістэму сацыяльных сувязей, у складаную структуру грамадскіх адносін. Ён мае магчымасць фіксаваць тыя ці іншыя факты і падзеі непасрэдна ў іх дзеянні, што садзейнічае атрыманню аб’ектыўнай і аператыўнай інфармацыі, дазваляе

апісаць узаемадзеянне ўсіх удзельнікаў падзей, зразумець сэнс

 

 

И

іх дзеянняў, паводзін у тых ці іншых сітуацыях, сутнасць іх

 

К

рэакцый. У той жа час трэба ўлічваць, што сацыёлаг сам з’яў-

У

 

ляецца членам грамадства і падлягае ўсім уздзеянням і змянен-

Г

 

 

ням, якія адбываюцца ў грамадстве. Безумоўна, такая ўзаема-

сувязь суб’екта і аб’екта назірання не можаБне накласці адбітак

на ўспрыманне даследчыкам сацыяльнай рэальнасці, на інтэр-

 

И

прэтацыю назіраемых ім з’яў і падзей.Й

Р

Другая асаблівасць назірання выяўляецца ў эмацыянальным

О

 

успрыманні сацыёлагам аб’екта назірання і ў яго псіхалагіч-

ным стане. Гэта адна з магчымых прычын скажэння даных назірання. На якасць вынікаўТ назіральніка ўплываюць рознасць інтарэсаў, прафесійнагаИі адукацыйнага ўзроўняў, каштоўнасных арыентацыйЗ, стэрэатыпаў паводзін, мыслення назіральніка і назіраемых; іх адрозненні ў сацыяльным становішчы, устаноўкі назіраемыхОі назіральніка. Напрыклад, наяўнасць у назіральніка Ппэўных чаканняў у адносінах назіраемых можа сфарміравацьЕпамылковы пункт гледжання на існуючыя працэсы. У той жа час назіраемыя, ведаючы, што з’яўляюцца аб’ектам вывучэнняР , могуць не выяўляць сваіх думак і меркаванняў па пытаннях даследчыка ці штучна мяняць характар сваіх дзеянняў, выказваючыся так, што, на іх думку, хацелася б чуць даследчыку.

Яшчэ адна асаблівасць дадзенага метаду – складанасць, а

часта і немагчымасць паўтарэння назіранняў. Сацыяльныя працэсы ў сваім развіцці падвяргаюцца ўздзеянню мноства розных фактараў і таму даволі рэдка бываюць ідэнтычнымі. Трэба адзначыць таксама лакальнасць назіраемых з’яў і працэсаў, абмежаваны характар вывучаемай у кожны дадзены

205

момант сітуацыі; могуць узнiкаць праблемы, звязаныя з фіксацыяй і апісаннем даследуемых з’яў, неабходнасць рабіць гэту работу пасля назірання. Нарэшце, адзначым працаёмкасць працэсу назірання, які патрабуе значных затрат часу, людскіх і фінансавых рэсурсаў.

Гэтыя акалічнасці патрабуюць разглядаць назіранне як дапаможны метад у сукупнасці з іншымі метадамі, хаця ён можа выступаць і ў якасці асноўнага прыёму атрымання першаснай інфармацыі. Назіранне як метад збору інфармацыі можа пры-

мяняцца на ўсіх этапах сацыялагічнага даследавання. Ён паспя-

 

 

И

хова выкарыстоўваецца на падрыхтоўчым этапе работы, калі

 

К

адсутнічае выразнае ўяўленне аб прадмеце даследавання. На-

У

 

зіранне дапамагае ўбачыць праблему, удакладніць асноўныя

Г

 

 

кірункі плануемага даследавання, атрымаць дадатковыя звесткі аб вывучаемым аб’екце, можа быць крыніцай для фармуліроўкі

рабочых гіпотэз. Гэты метад пашырае ўяўленне аб вывучае-

мым прадмеце, садзейнічае вылучэнню значныхБ

сітуацый, вы-

значэнню дзеючых асоб. Да назірання звяртаюцца для атры-

 

 

И

мання ілюстрацыйных даных. Як правілаЙ, яны значна «ажыў-

 

Р

ляюць», робяць больш каларытным аналіз статыстыкі ці вы-

нікаў масавага апытання.

О

 

 

 

Назіранне часта выкарыстоўваецца для праверкі дакладнасці інфармацыі, атрыманай іншымі метадамі сацыялагічнага да-

следавання. У любым выпадку назіранне ўносіць у сацыялагіч-

 

 

 

Т

нае даследаванне жывую крыніцу дакладнай інфармацыі.

 

 

 

И

У залежнасці ад характару працэсу назірання выдзяляюць

наступныя іх тыпыЗ:

1)

кантралюемае і некантралюемае;

2)

О

 

уключанае і няўключанае;

3)

палявоеПі лабараторнае;

4)

выпадковаеЕ

і сістэматычнае.

Асноўныя сферы прымянення метаду назірання: пры дасле-

Р

 

 

даванні паводзін індывідаў і груп у працы і грамадскім жыцці, у сферы вольнага часу, пры вывучэнні разнастайных формаў зносін паміж людзьмі, іх удзелу ў вытворчых і грамадскіх справах. Эфектыўнае прымяненне назірання патрабуе выканання шэрагу патрабаванняў: а) яно не павінна весціся хаатычна, неахайна, павінна мець свае даследніцкія мэты і задачы, весціся з указаннем таго, што, калі і дзе назіралася; б) назіранне заўсёды павінна планавацца, прадугледжваць вызначаныя тэр-

206

міны і сродкі атрымання патрэбнай інфармацыі; в) усякае назіранне павінна быць дакладным і надзейным.

Назіранне плануецца і ажыццяўляецца ў той жа паслядоўнасці, што і любыя канкрэтныя сацыялагічныя даследаванні. Вызначаюцца мэты і задачы, устанаўліваюцца аб’ект і прадмет назірання, фармулююцца асноўныя гіпотэзы, рыхтуецца дакументацыя, распрацоўваецца працэдура фіксацыі назірання, праводзяцца збор, апрацоўка і аналіз інфармацыі.

Для таго каб мець дакладнае ўяўленне аб арганізацыі назі-

рання, методыцы і тэхніцы правядзення, трэба ведаць яго ты-

 

 

И

палагізацыю і класіфікацыю, таму што розныя віды назірання

патрабуюць і розных метадычных патрабаванняў.

К

У

 

Класіфікаваць назіранне мы можам пераважна па сферах са-

Г

 

 

цыяльнай дзейнасці (педагагічнае, кіраўніцкае, педагагічна-вы- творчае, сацыяльна-камунікатыўнае і інш.), па дысцыплінар-

ных прыметах (псіхалагічнае, сацыяльна-педагагічнае, этыка-

сацыялагічнае і інш.).

 

 

Б

 

 

 

И

5. Метад апытанняЙ

 

 

Р

 

О

 

Адным з важнейшых метадаў збору сацыялагічнай інфар-

мацыі з’яўляецца апытанне. Апытанне прадугледжвае зварот

Т

 

 

да розных людзей (спецыялістаў у той ці іншай сферы, прад-

И

 

 

пасяленчых структур і г.д.),

стаўнікоў полаўзроставых груп,

прадстаўнікоў насельніцтва ў цэлым. Гэта найбольш распаўсю-

джаны метад збору першаснай сацыялагічнай інфармацыі, та-

му што яго прымяненнеЗ

дазваляе ў сціслыя тэрміны рэгістра-

ваць і факты паводзін, і думкі, і звесткі аб працэсе і выніках

дзейнасці.

О

МетадПапытання, заснаваны па спланаванай выбарцы, аказ-

ваеццаЕвельмі эканамічным, дазваляе па адносна невялікіх су-

купнасцях апытаных меркаваць аб стане і тэндэнцыях развіцця

Р

 

сацыяльных працэсаў. Правядзенне апытання з прыцягненнем

дастатковай колькасці кваліфікаваных членаў сацыялагічнай групы дазваляе ў максімальна кароткія тэрміны апытаць вялікія сукупнасці людзей і атрымаць неабходную для прыняцця рашэнняў інфармацыю.

Сучасныя магчымасці стандартызацыі пытанняў анкеты дазваляюць атрымліваць уніфікаванае апісанне мноства індывідуальных выказванняў людзей. А гэта дазваляе выкарыстоў-

207

ваць для апрацоўкі і аналізу вылічальную тэхніку і метады матэматычнага аналізу.

Метад апытання ахоплівае даволі шырока разнастайныя сферы сацыяльнай практыкі. Пры яго выкарыстанні прапануюцца пытанні, адказы на якія даюць неабходную даследчыку інфармацыю. Апытанне – гэта адно са складаных разнавіднасцей сацыяльна-псіхалагічных зносін. Сувязь паміж галоўнымі яго ўдзельнікамі – даследчыкам і рэспандэнтам – забяспечваецца з дапамогай розных прамежкавых звёнаў, якія ўплываюць на

якасць атрыманых даных. Неабходна мець на ўвазе, што

 

 

И

немалаважнае значэнне мае візуальны кантакт з рэспандэнтам.

 

К

Апытанне – гэта метад непасрэднага (напрыклад, інтэрв’ю)

У

 

ці апасродкаванага (анкета) збору першаснай вербальнай ін-

Г

 

 

фармацыі шляхам рэгістрацыі адказаў рэспандэнтаў на пы-

танні, якiя задае сацыёлаг у адпаведнасціБз мэтамі і задачамі даследавання.

Вiды апытання. Класіфікацыю апытанняЙ можна праводзіць па розных кірунках.

Па спосабе атрымання інфармацыі і яе інтэрпрэтацыі адроз-

ніваюць анкетнае апытанне (ліст з пытаннямі надрукаваны

 

 

 

 

И

і непасрэдна сацыёлагам ці праз каго-небудзь уручаецца рэс-

 

 

 

Р

пандэнту для запаўнення); сацыялагічнае інтэрв’ю − непасрэд-

ная гутарка сацыёлага з рэспандэнтам па пэўнай праблеме.

 

 

О

 

Па ступені ахопу генеральнай сукупнасці можна выдзеліць

 

Т

 

 

суцэльныя апытанні, калі анкетным апытаннем ахопліваецца

 

И

 

 

 

ўся генеральная сукупнасць; выбарачныя апытанні, калi апы-

таннем ахопленаЗчастка генеральнай сукупнасці па пэўных

прынцыпах і правілах выбаркі.

 

О

 

 

 

 

Па працэдуры правядзення апытання фіксуюць індывідуаль-

ныя апытанніП (апытанні праводзяцца пры непасрэдных зно-

сінах Есацыёлага з рэспандэнтам, заўсёды канфідэнцыяльна);

групавыя апытанні (сацыёлаг у час апытання працуе не з

Р

 

 

 

 

адным, а адразу з некалькімі рэспандэнтамі, іншы раз з цэлай

групай).

 

 

 

 

Па форме правядзення адрозніваюць: вусныя апытанні (розныя віды інтэрв’ю); пісьмовыя апытанні (анкетаванне).

Па частаце правядзення апытанні дзеляць на разавыя апытаннi па пэўных праблемах; паўторныя: маніторынг грамадскай думкі па якіх-небудзь праблемах.

208

Адным з асноўных відаў апытання з’яўляецца анкетнае апытанне, якое прадугледжвае цвёрда фіксаваны парадак канструявання асноўнага дакумента даследавання − анкеты. Сацыёлагу трэба памятаць, што анкета заўсёды абдумваецца, аналізуецца і запаўняецца апытваемым самастойна ў адпаведнасці з узроўнем адукацыі, культуры, арыентацый і г.д. З гэтай асаблівасці вынікаюць станоўчыя і адмоўныя бакі анкетнага апытання. Станоўчым з’яўляецца тое, што рэспандэнт свабодны ў выбары варыянтаў адказаў на пытанні. Уздзеянне даследчыка на рэспандэнта тут зведзена да мінімуму. А працэдура апытання забяспечвае поўную ананімнасць, канфідэнцыяльнасць інфар-

мацыі.

 

 

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

Істотным недахопам анкетнага апытання з’яўляецца адсут-

 

 

 

 

 

К

насць дапамогі з боку даследчыка пры запаўненні анкет і ад-

 

 

 

 

У

 

сутнасць кантролю за ўплывам на адказы рэспандэнта яго блі-

 

 

 

 

Г

 

 

жэйшага акружэння. Як недахоп трэба назваць немагчымасць

удакладніць, канкрэтызаваць адказ рэспандэнтаБ, растлумачыць

змест пытання.

 

И

анкетныя апытанні

У залежнасці ад спосабу правядзенняЙ

 

Р

 

 

 

 

падраздзяляюцца на п а ш т о в ы я (анкета для запаўнення вы-

 

О

 

 

 

 

 

сылаецца рэспандэнту поштай); п р э с а в ы я (анкета для за-

паўнення прапануецца рэспандэнту

праз

газеты, часопісы);

т э л е т а й п н ы я (распаўсюджванне

і збор інструментарыю

і дакументаў сацыялагічнага даследавання ажыццяўляюцца з

Т

 

выкарыстаннем тэлетайпна-тэлеграфнай сувязі); р а з д а т а ч -

И

 

н ы я (сацыёлаг сам аддае і атрымлівае анкету ад рэспандэнта).

Анкета − від сацыялагічнагаЗ

інструментарыю, уяўляе сабой

сукупнасцьПпэўнымО чынам структураваных пытанняў, лагічна звязаныхЕпаміж сабой, з задачамі і мэтамі даследавання. Гэта апытальны ліст, ён самастойна запаўняецца апытваемым па пэўныхРправілах.

У залежнасці ад зместу атрымліваемай ад рэспандэнта інфармацыі выдзяляюць розныя пытанні. Гэта могуць быць п ы т а н н і а б ф а к т а х . Іх мэта − атрымаць інфармацыю аб сацыяльных з’явах ці прыметах, якія могуць быць адназначна вызначаны. Такая інфармацыя тычыцца перш за ўсё структуры даследуемай сукупнасці асоб ці сферы. Гэта, напрыклад, пытанні аб узросце, адукацыі, прафесіі і інш.

Вылучаюць п ы т а н н і

а б в е д а х .

Іх мэта − атрымаць

звесткі аб інфармаванасці

рэспандэнта

ў пэўнай галіне, звя-

209

заныя з рашэннем даследчай задачы. Гэта пытанні аб эканамічных паказчыках, магчымасці павышэння кваліфікацыі і інш. Адказы на такія пытанні дапамагаюць больш дакладна выявіць структуру ўстановак і інтарэсаў, паказаць ступень уключанасці індывіда ў калектыў.

Для даследчыка ўяўляюць цікавасць п ы т а н н і а б д у м - к а х , м е р к а в а н н я х . Адказы на гэтыя пытанні часцей за ўсё ўтрымліваюць ацэнкі. Меркаванні ў параўнанні з ведамі менш стабільныя. Яны ў большай ступені абумоўлены сітуацыяй і нярэдка залежаць ад асабістых перажыванняў, настрою. Фармуляванне меркаванняў вызначаецца спосабам уключэння

індывіда ў працэс грамадскага развіцця, яго палітычнай актыў-

 

 

 

И

насцю. Сацыяльна-гістарычны вопыт асобы таксама адыгрывае

пэўную ролю ў фарміраванні меркаванняў.

 

К

У

 

 

 

Вылучаюць і п ы т а н н і а б м а т ы в а х . Даследаванне ма-

 

Г

 

 

тываў сацыяльных паводзін прад’яўляе вялікія патрабаванні да

тэхнікі апытання і пабудовы індыкатараў.БАпытваемым лягчэй

гаварыць аб фактах, паводзінах, сітуацыях, ведах, адносінах ці

 

И

меркаваннях, чым сфармуляваць матывыЙпаводзін. Гэта абу-

Р

моўлена тым, што ацэнкі, абгрунтаванне дзеянняў у мінулым

О

 

само па сабе складана. Трэба ўлічваць, што мінулыя падзеі мо-

гуць адлюстроўвацца скажона. Акрамя таго, адно пытанне аб

матывах рэдка можа выявіць матывацыю ці структуру матываў

сацыяльных паводзін, патрэбны комплекс пытанняў.

 

Т

П ы т а н н і а б с т а т у с е р э с п а н д э н т а дазваляюць ат-

И

рымаць так званыя пашпартныя даныя.

Па форме пытанніЗ

падзяляюцца на адкрытыя, закрытыя

і паўзакрытыяПО. А д к р ы т а е п ы т а н н е дае рэспандэнту магчымасцьЕфармуляваць магчымыя варыянты адказаў, ахопліваючы і такія аспекты з’явы, якія даследчык мог і не прадугледжвацьР . Рэспандэнты адзначаюць тыя бакі з’явы ці гавораць пра тое, што іх больш хвалюе, што дамінуе ў іх свядомасці. Рэагуючы на пытанне без падказкі варыянтаў адказаў, людзі лепш выяўляюць асаблівасці сваёй паўсядзённай свядомасці, свайго мыслення.

Але адкрытыя пытанні маюць недахопы. Галоўны недахоп заключаецца ў тым, што выказваемыя меркаванні могуць мяняць акцэнты: дамінуючыя пункты інфармацыі могуць аказацца на перыферыі і, наадварот, перыферыйныя перамясціцца ў цэнтр увагі апытваемага. Другі значны недахоп адкрытага

210