Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

мацi, аплачваемыя водпускi па догляду дзяцей, ільготы пры атрыманнi жылля. Сюды можна ўключыць i выдаткі на дзiцячыя ўстановы.

Адмiнiстрацыйна-юрыдычныя мерапрыемствы – гэта заканадаўчыя акты, якiя забараняюць цi дазваляюць аборты, стэрылiзацыю, вызначэнне мiнiмальнага шлюбнага ўзросту, вызначэнне маёмасных правоў маці i дзяцей у выпадку разводаў.

Сацыяльна-псiхалагiчныя меры накiраваны на фармiраванне дэмаграфiчных iдэалаў, што адпавядаюць iнтарэсам як асобы,

так i грамадства. Гэта фармiраванне iдэалаў сярэдняй сям’i;

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

И

фарміраванне паводзiн, ад якiх у значнай ступенi залежаць

 

 

 

 

 

 

 

 

 

К

захаванне i паляпшэнне здароўя людзей; умацаванне сям’i як

 

 

 

 

 

 

 

 

У

 

адной з важнейшых жыццёвых каштоўнасцей чалавека.

 

 

 

П ы т а н н і і з а д а н н і

Г

 

 

1.

Што азначае паняцце «дэмаграфія»? Б

 

 

 

2.

Назавіце асноўныя кампаненты народанасельніцтва.

3.

 

 

 

 

 

И

 

 

свету.

Раскажыце пра дынаміку народанасельніцтваЙ

4.

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

Як вы разумееце дэмаграфічны выбух?

 

 

 

 

5.

 

 

 

О

 

 

 

 

 

У чым заключаюцца асаблівасці дэмаграфічнай сітуацыі ў

Беларусі?

 

Т

 

 

 

 

 

 

6.

Назавіце асноўныя прычыны сучаснай дэмаграфічнай сі-

туацыі ў Беларусі.

И

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

7.

Што такое дэмаграфічная палітыка?

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Г лЗав а 1 3 . Сацыялогiя сям’i

 

 

СацыялогЕПiя сям’i – гэта галiна сацыялогii, якая вывучае фармiраванне, развiццё i функцыянаванне сям’i, шлюбна-сямей- ныхРадносiн у канкрэтных культурных i сацыяльна-эканамiч- ных умовах. Сацыялогiя сям’i з’яўляецца адной са старэйшых сацыяльных дысцыплiн. I гэта заканамерна, бо аб’ект яе вывучэння − сацыяльны iнстытут сям’i − у гiсторыi чалавецтва адыгрывае вядучую ролю. Адпаведна навуковыя даследаваннi, якія аналiзавалі формы грамадскага жыцця, не маглi не зафiксаваць значэння сямейна-радавой арганiзацыi жыцця.

Сям’я з’яўляецца аб’ектам вывучэння многiх навук: сацыялогii, эканомiкi, права, этнаграфii, псiхалогii, педагогiкi, дэмаграфii i iнш. Кожная з навук у адпаведнасцi са сваiм прадметам

161

вывучае спецыфiчныя бакi функцыянавання i развiцця сям’i. У цэнтры ўвагi эканомiкi знаходзiцца сям’я як эканамiчная (вытворчая, спажывецкая) ячэйка. Права вывучае прававыя аспекты i нормы сям’i i сямейна-шлюбных адносiн. Этнаграфiчныя даследаваннi звязаны з вывучэннем асаблiвасцей укладу жыцця i быту сямей з рознымi этнаграфiчнымi характарыстыкамi. Асноўную цікавасць для дэмаграфii ўяўляе роля сям’i i сямейнай структуры ва ўзнаўленнi насельнiцтва.

Сацыёлагi засяроджваюць сваю ўвагу на аналiзе сям’i як сацыяльнага iнстытута, заснаванага на шлюбе i сваяцтве i выконваючага пэўныя функцыi. Сацыялогiя сям’i i шлюбу вывучае:

1) тыпы сацыяльных адносiн, характэрныя для сям’i, фактары,

 

 

И

якія вызначаюць колькасць i структуру сямейнай супольнасцi;

 

К

сувязь сям’i з іншымi сацыяльнымi супольнасцямi i сферамi са-

У

 

цыяльнага жыцця; 2) сацыяльныя функцыi сям’i i яе асаблiвас-

Г

 

 

цi як сацыяльнага iнстытута i псiхалагiчнай групы; 3) матыва-

цыю шлюбаў i разводаў, а таксама сацыяльныяБi псiхалагiчныя

фактары, якiя спрыяюць планаваннюЙсямейнага жыцця, узнiкненню i пераадоленню сямейных канфлiктаў, iнтэграцыi i

дэзынтэграцыi сям’i; 4) гiстарычныя тыпы i формы шлюбна-ся-

 

 

 

И

мейных адносiн, тэндэнцыi i перспектывы iх развiцця.

 

 

Р

1. Сутнасць сям’i i шлюбу

 

О

 

Т

 

 

Сям’я – адзiн з найбольш старажытных сацыяльных iнсты-

И

 

 

 

тутаў. Яна ўзнiкла ў нетрах першабытнага грамадства значна

раней класаў, нацыйЗi дзяржаў. Грамадская каштоўнасць сям’i

абумоўленаПяеОвытворчасцю i ўзнаўленнем непасрэднага жыцця, выхаваннемЕ дзяцей, фармiраваннем iх iндывiдуальнай свядомасцi. Сям’я ўзнiкла таму, што ў дзяцей (у адрозненне ад іншыхРжывых істот) самае працяглае дзяцiнства. Залежнасць дзiцяцi ад бацькоў працягваецца да 18–20 гадоў. У гэты перыяд яно мае патрэбу ў матэрыяльнай i сацыяльнай падтрымцы дарослых. Падрыхтоўка да дарослага жыцця паўнацэнна адбываецца менавіта ў сям’i. Яна ўключае не толькi адукацыю, засваенне ведаў (у гэтым працэсе сям’ю можа замянiць школа), але таксама прысваенне iмя, праў наследавання маёмасцi, сацыяльнага статусу i становiшча ў грамадстве, атаясамленне з пэўнай лiнiяй роднасці, гэта значыць генеалогiю. Сям’я – гэта i вынiк, i, бадай, яшчэ ў большай ступенi – творца цывiлiзацыi.

162

Сям’я – важнейшая крынiца сацыяльнага i эканамiчнага развiцця грамадства. Яна стварае галоўнае грамадскае багацце – чалавека. Для таго каб вырасцiць i выхаваць маладога чалавека да 18–20 гадоў, калi ён зможа стаць паўнацэнным членам грамадства (уключаючы якасцi працаўнiка), сям’я затрачвае шмат духоўных i матэрыяльных сродкаў. Гэта незваротны ўклад бацькоў у грамадскую вытворчасць. Ён складае значную частку нацыянальнага багацця любога грамадства.

Iснуе мноства дэфiнiцый сям’i. Сярод азначэнняў сям’i, якiя ўлiчваюць крытэрыi ўзнаўлення насельнiцтва i сацыяльнапсiхалагiчнай цэласнасцi, прываблiвае азначэнне сям’i як гiс-

тарычна-канкрэтнай сiстэмы ўзаемаадносiн памiж мужам

 

 

И

і жонкай, памiж бацькамi i дзецьмi, як малой групыК, члены

якой звязаны шлюбнымi цi сваяцкімі адносiнамi, агульнасцю

 

У

 

быту i ўзаемнай адказнасцю. Тут патрэбна заўважыць, што

Г

 

Б

 

 

сям’я ўяўляе сабой сiстэму адносiн памiж мужам i жонкай,

бацькамi i дзецьмi, заснаваную на шлюбе i кроўнай роднасці

i маючую гiстарычна пэўную арганИiзацыюЙ. Яе асноўныя прыметы: а) шлюбныя цi кроўнароднасныяР сувязi памiж усiмi яе членамi; б) сумеснае пражыванне ў адным памяшканнi; в) агульны сямейны бюджэт. Iснуе мноства iншых прыкмет са-

цыяльнага аб’яднання,ТназываемагаО сям’ёй. Вельмi важнае

месца адводзiцца той далікатнай сiстэме адносiн, якая пераўт-

варае сям’ю ў асобае духоўнае адзiнства, што складана пад-

даецца аб’ектыўнайИфiксацыi. Працэс фармiравання i функцыя-

О

каштоўнасна-нарматыўнымi рэгуля-

навання сям’i абумоўленыЗ

П

 

тарамi, такiмi, напрыклад, як выбар шлюбнага партнёра, сексуальныяЕстандарты паводзiн, нормамi, якiмi кiруюцца жонка i мужР, бацькi i дзецi i iншыя, а таксама санкцыямi за iх невыкананне. Iснуюць спецыфiчныя акалiчнасцi, у якiх фармiруецца, жыве, функцыянуе сям’я. Да iх адносяцца месца жыхарства (рэгiён, вiд пасялення), сацыяльна-класавая i нацыянальная прыналежнасць, матэрыяльнае становiшча, узровень адукацыi, культуры яе членаў, традыцыi, якiх яны прытрымлiваюцца, каштоўнасцi, на якiя яны арыентуюцца ў сваiх жыццёвых планах i iмкненнях, нарэшце, стартавая пазiцыя, гэта значыць тая маральная i эканамiчная база, на якой ствараецца кожная новая

163

сям’я i ад якой у многiм залежыць яе здольнасць да кансалiдацыi, згуртаванасцi i iнтэграцыi.

Сям’я як сацыяльны iнстытут праходзiць шэраг этапаў, паслядоўнасць якiх складаецца ў сямейны цыкл, або жыццёвы цыкл сям’i. Даследчыкi называюць розную колькасць фаз гэтага цыкла, але галоўнымi сярод iх з’яўляюцца наступныя: 1) уступленне ў шлюб – стварэнне сям’i; 2) пачатак дзетанараджэння – нараджэнне першага дзiцяцi; 3) заканчэнне дзетана-

раджэння – нараджэнне апошняга дзiцяці; 4) «пустое гняздо» –

уступленне ў шлюб i выдзяленне

з

И

сям’i апошняга дзiцяцi;

5) заканчэнне iснавання сям’i

К

смерць мужа ці жонкі.

Безумоўна, на кожным этапе сям’я мае спецыфiчныя сацыяль-

ныя i эканамiчныя характарыстыкi.

Г

Сям’я як сацыяльны iнстытут узнiкла ў працэсеУфармiраван-

ня грамадства. На першых этапах яе развiцця адносiны памiж

мужчынай i жанчынай, старэйшымi i малодшымБ i пакаленнямi

рэгулявалiся радавымi i племяннымi звычаямi. З узнiкненнем

 

И

палавых адно-

маралi, рэлiгii, а затым i дзяржавы рэгуляваннеЙ

 

Р

 

сiн набывала адпаведна маральны, рэлiгiйны i, нарэшце, юры-

дычны, прававы характар.

 

 

Уступленне ў палавыя адносiны – чыста фiзiялагiчная з’ява.

Яно iснуе ў большасцi жывыхОiстот. Але ў чалавечым грамад-

И

стве сексуальныя

Тадносiны рэгулююцца комплексам

З

 

культурных нормаў. Гэтыя нормы прадугледжваюцца iнстытутам шлюбу. У любым грамадстве сям’я фармiруецца, як правi-

ла, праз шлюб. Шлюб – гэта гiстарычна абумоўленая сацыяль-

 

П

ная форма адносОiн памiж жанчынай i мужчынам, пры дапамозе

Е

якой грамадства ўпарадкоўвае i санкцыянiруе iх палавое жыц-

Р

 

цё i ўстанаўлiвае правы i абавязкi ў адносiнах адзiн да аднаго i да сваiх дзяцей. Канешне, палавыя адносiны могуць адбывацца i без шлюбу цi па-за шлюбам. Аднак менавіта шлюб у грамадстве лiчыцца адзiна прымальнай, сацыяльна адобранай i замацаванай законам формай адносiн памiж жанчынай i мужчынам. Шлюб уяўляе сукупнасць фармальных прадпiсанняў, якiя вызначаюць правы, абавязкi мужа i жонкi, іх дваiх у адносiнах да сваiх дзяцей, родзiчаў i грамадства ў цэлым. Iнакш кажучы, шлюб − гэта кантракт, якi заключаюць памiж сабой тры бакi: мужчына, жанчына i дзяржава. У адрозненне ад усiх

164

іншых фармальных кантрактаў, iснуючых у грамадстве, у iм указваецца толькi адна дата – дата заключэння шлюбнага саюза, але не пастаўлена дата заканчэння дзейнасцi кантракта. Тым самым падразумяваецца, што шлюбны саюз дзейнiчае да канца жыцця яго заключыўшых.

Шлюбныя адносiны рэгулююцца двума тыпамi нормаў – юрыдычнымi i культурнымi. Да юрыдычных нормаў звычайна адносяць нормы, звязаныя з пытаннямі аб валоданнi маёмасцю,

матэрыяльных абавязацельствах уступiўшых у шлюб у адно-

нiмальны ўзрост для ўступлення ў шлюб. ПрадугледжваеццаКИ таксама комплекс нормаў, рэгулюючых скасаваннеУ шлюбу. Яны вызначаюць юрыдычныя падставы для скасавання шлюбу, характар працэдуры разводу, правы i абавязкГi былых мужа i жонкi, звязаных з матэрыяльным утрыманнемБ i выхаваннем дзяцей, валоданнем маёмасцю пасля разводу i інш. У адрозненне ад пiсаных юрдычных нормаў (законаў) культурныя

сiнах адзiн да аднаго i да дзяцей. Законам устанаўлiваецца мi-

нормы з’яўляюцца няпiсанымi. ЯныИЙрэгулююць шлюб на аснове маралi, традыцый i звычаяўР. У сямейных адносiнах па прычыне iх складанасцi, iнтымнасцi i iндывiдуальнасцi ўзнiкае мноства супярэчнасцей, якiя могуць рэгулявацца толькi з

мiж усiмi членамi сям’i, любоў да дзяцей, выхаванне i падрых-

дапамогай маралi. Маральныя нормы, рэгулюючыя сямейныя

 

О

супярэчнасцi, простыя, але ёмкiя па сваіх змесце i значнасцi.

Т

Гэта ўзаемная любоў памiж мужам і жонкай; прызнанне роў-

насцi, недапушчальнасціИ

падначаленасцi аднаго аднаму цi

спробы камандаванняЗ другiм; клопат i чуласць у адносiнах па-

О

 

тоўка іх да працоўнай сацыяльна карыснай дзейнасцi, тактоў-

насць у вырашэннП

i супярэчнасцей у сям’i; узаемадапамога ва

Р

 

ўсiх вЕiдах дзейнасцi, у тым ліку і ў быце.

Патрабаваннi ўзаемнай любовi, роўнасцi i ўзаемадапамогi −

аснова, ад якой залежыць вырашэнне як вялiкiх, так i малых пытанняў, штодзённа ўзнiкаючых у сям’i. Яны праяўляюцца ў сутыкненнi розных iнтарэсаў, думак, пазiцый i г.д. Асаблiва важны маральны абавязак па выхаванні дзяцей. Выкананне функцый выхавання дзяцей сям’я можа паспяхова ажыццяўляць, калi ў ёй ўсталёўваюцца атмасфера дружбы, узаемадапамогi, узаемапавагi, разумнай патрабавальнасцi да дзяцей, павага да працы.

165

2. Тыпалогiя сям’i

Сям’я з’яўляецца прадуктам гiстарычнага развiцця. Кожная стадыя развiцця грамадства мае толькi ёй уласцiвыя шлюбнасямейныя адносiны, якiя ў адпаведнасці з часам характарызуюцца мноствам параметраў. Тыпалагiзацыя сямейна-шлюб- ных адносiн у многiм залежыць i ад той мэты, што ставiць перад сабой даследчык. У залежнасцi ад гэтага ў розных крынiцах, у тым лiку i вучэбных дапаможнiках, класiфiкацыя сем’яў даецца паводле розных крытэрыяў. Гэта гiстарычныя тыпы сем’яў, тыпы сем’яў у залежнасцi ад формы шлюбу. Сем’i мо-

гуць характарызавацца па iх структуры i складу, па наяўнасцi

 

 

И

колькасцi дзяцей, па часе iснавання, характары размеркавання

 

К

хатніх абавязкаў i ўладных паўнамоцтваў, па месцы жыхарства

У

 

i ўзроўні дабрабыту, па нацыянальных i рэлiгiйных прыметах

Г

 

 

i г.д. Так, у залежнасцi ад гiстарычнай фазы, сацыяльна-экана-

мiчнага ладу называюць сем’i першабытнагаБграмадства, раба-

ўладальнiцкія, феадальныя, буржуазныя. Калi характарызаваць

 

И

сучасную сям’ю, то тут выдзяляюцьЙтаксама сацыяльна-стра-

Р

тыфiкацыйныя характарыстыкi сем’яў: сем’і рабочых, працаў-

О

 

нiкоў сельскагаспадарчай вытворчасцi (фермер, кааператар,

арандатар, калгаснiк), сем’i прадстаўнiкоў пераважна iнтэлектуальнай працы. У залежнасцТ i ад формы шлюбу выдзяляюцца групавыя, палiгамныяИ, парныя (з няўстойлiвым саюзам мужчыны i жанчыны), манагамныяЗ сем’і. Па нацыянальнай i рэлiгiйнай прыналежнасцi адзначаюцца аднанацыянальныя i мiжнацыянальныя сем’i.ОМожна выдзелiць бясконцую колькасць аднанацыянальныхПсем’яў беларусаў, рускiх, яўрэяў, немцаў, французаў, можнаЕгаварыць аб аднаканфесiйных сем’ях праваслаўных, каталiкоў, баптыстаў i iншых і мiжканфесiйных сем’ях. Па месцыРжыхарства вылучаюць сем’i гарадскiя i сельскiя. Тут нялiшне падкрэслiць, што гарадскiя сем’i таксама адрознiваюцца адна ад адной у залежнасцi ад тыпу горада. Выдзяляюцца розныя тыпы сем’яў у залежнасцi ад структуры сям’i i роднасных сувязей. Найбольш распаўсюджаным тыпам з’яўляецца простая, або нуклеарная, сям’я. У яе складзе муж, жонка i iх дзецi, не ўступiўшыя ў шлюб. Калi некаторыя з дзяцей уступаюць у шлюб i працягваюць жыць з бацькамi, ствараецца другi тып сям’i. Яна ўключае людзей трох i болей пакаленняў

166

або дзве цi болей нуклеарныя сям’і, якiя жывуць разам i звязаны агульнай гаспадаркай.

Асновай для тыпалогii сям’i з’яўляецца наяўнасць мужа і жонкі, яны складаюць ядро сям’i. Такая сям’я называецца поўнай. Няпоўнай з’яўляецца сям’я, калі адзiн з бацькоў адсутнiчае, незалежна ад таго, колькi ў сям’i дзяцей. Па колькасцi дзяцей вылучаюць сем’i бяздзетныя, маладзетныя, сярэднядзетныя i мнагадзетныя. Трэба мець на ўвазе, што колькасны паказчык тут рухомы. Для Беларусi мнагадзетнай лiчыцца сям’я з трыма дзецьмi, чаго нельга сказаць аб сем’ях у сярэднеазiяцкiх краiнах блiзкага замежжа, тым больш аб сем’ях у

краiнах Азii i Афрыкi.

 

 

 

И

 

 

 

 

 

3. Функцыi сям’i

 

К

 

У

 

 

 

 

 

 

Г

 

 

Функцыi сям’i – гэта спосабы праяўлення яе актыўнасцi,

жыццядзейнасцi ўсёй сям’i i кожнага яе Бчлена. З’яўляючыся

сацыяльнай ячэйкай грамадства, сям’я задавальняе шэраг яго

 

И

важнейшых патрэбнасцей, у тым лiкуЙўзнаўленне насельнiцтва.

Р

У той жа час сям’я, натуральна, задавальняе i патрэбнасцi кож-

О

 

нага члена сям’i. З гэтага i вынiкаюць асноўныя функцыi сям’i:

рэпрадуктыўная, гаспадарча-эканамiчная, выхаваўчая, камунiкатыўная, арганiзацыi Твольнага часу i адпадчынку. Сярод сацыёлагаў, дэмографаўИ, этнографаў няма адзiнства ў класiфiка-

ў тлумачэнні iхЗсутнасцi. Напрыклад, беларускi сацыёлаг С. Лапцёнак Овылучае гаспадарча-бытавую, узнаўленне насель-

цыi функцый сям’i, але няма i прынцыповага разыходжання

нiцтва, выхаваўчуюП i функцыю арганiзацыi вольнага часу членаў сямЕ’i; фiлосаф А. Харчаў – рэпрадуктыўную, узнаўлення насельнiцтва, сацыялiзацыi, гаспадарчую, арганiзацыi спажыванняРi вольнага часу. М. Юркевiч асноўнымі лічыць функцыі духоўных зносiн, сексуальную, нараджэння дзяцей, супрацоўнiцтва ў працэсе выхавання, здабывання неабходных сродкаў для вядзення хатняй гаспадаркi, арганiзацыi вольнага часу. А. Радугiн i К. Радугiн называюць рэпрадуктыўную, выхаваўчую, гаспадарча-бытавую, эканамiчную, першаснага сацыяльнага кантролю, духоўных зносiн, сацыяльна-статусную, адпачынкавую, эмацыянальную функцыі. А. I. Краўчанка адзначае наступныя функцыi: рэгулявання сексуальных адносiн, узнаў-

167

лення насельнiцтва, сацыялiзацыі, клопату i абароны, сацыяльнага самавызначэння.

Рэпрадуктыўная функцыя сям’i заключаецца ва ўзнаўленнi жыцця, гэта значыць нараджэннi дзяцей, працягу роду чалавечага i маральна-духоўнага станаўлення чалавека ў сям’i. Маральна-псiхалагiчная патрэбнасць у сваiм дзiцяцi, iмкненне ўзнавiць у дзецях сябе, паўтарыць разам з iмi жыццёвы шлях, надзея i ўпэўненасць у духоўнай роднасці з дзецьмi i ўнукамi, якiя ўмацоўваюць кроўнароднасны саюз, фамiльны гонар,

складаюць аснову гэтай функцыi. Пры наяўнасцi ў сям’i дзяцей

 

 

И

праяўляюцца ўмовы для фармiравання паўнацэннага сямейнага

 

К

калектыву, што ўзбагачае жыццё кожнага члена сям’i i стварае

У

 

спрыяльныя абставiны для паспяховага выканання сям’ёй

Г

 

 

выхаваўчай функцыi. Гэтыя абставiны залежаць i ад колькасцi

дзяцей. Адна справа, калi ў сям’i адно дзБiця, а другая − калi некалькi.

Выхаваўчая функцыя сям’i − адна з важнейшых. У сям’i

выхоўваюцца не толькi дзецi, але i дарослыя. Выхаваўчая

 

И

функцыя мае тры аспекты: 1) перадачаЙдарослымi дзецям наза-

Р

пашанага грамадствам сацыяльнага вопыту, адказнасць баць-

О

 

коў за маральнае, эстэтычнае, палiтычнае, фiзiчнае, працоўнае

выхаванне дзяцей; 2) сiстэматычнае выхаваўчае ўздзеянне сям’і на кожнага свайгоТчлена на працягу ўсяго жыцця; 3) пастаянны ўплыў дзяцейИна бацькоў i іншых старэйшых членаў сям’i, стымулюючыЗiх да актыўнага самавыхавання.

Гаспадарча-эканамiчная функцыя ўключае: 1) удзел у грамадскай вытворчасцО i; 2) вядзенне хатняй i падсобнай гаспадаркi; 3) фармПiраванне сямейнага бюджэту; 4) арганiзацыю спажывецкайЕдзейнасцi сям’i.

З названай функцыяй цесна звязана праблема кіравання сямР’ёй. Можна назваць тры магчымыя варыянты ажыццяўлення кiруючай ролi ў сям’і: 1) калi гэту ролю выконвае муж, бацька; 2) калі яе выконвае жонка, мацi; 3) калi ў сям’i раўнапраўе.

У апошнiя гады сацыёлагi ўсё большае значэнне надаюць камунiкатыўнай функцыi сям’i. Кампаненты камунiкатыўнай функцыi наступныя: 1) арганiзацыя ўнутрысямейных зносiн; 2) пасрэднiцтва сям’i ў кантактах сваiх членаў са сродкамi масавай iнфармацыi, лiтаратурай, мастацтвам; 3) уплыў сям’i на

168

шматлiкiя сувязi сваiх членаў з навакольным прыродным асяроддзем i на характар яго ўспрымання.

На сучасным этапе значна ўзрастае функцыя сям’i ў адпачынку. Пад вольным часам трэба разумець нерабочы час, якiм чалавек распараджаецца паводле свайго выбару. Вольны час − адна з важнейшых сацыяльных каштоўнасцей. Сямейная арганiзацыя вольнага часу ўключае прагляд тэлеперадач, слуханне радыё, чытанне, сустрэчы з родзiчамi, сябрамi, наведванне бiблiятэк, канцэртаў, тэатраў, правядзенне штогадовага водпуску, турпаходы, экскурсii, прагулкi на прыроду, заняткi спортам, удзел у спаборнiцтвах, правядзеннi свят i г.д. Жыццё сям’i

вельмi шматграннае.

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

К

4. Праблемы развiцця сямейна-шлюбных адносiн у Беларусi

 

У

 

 

Г

 

 

Сямейна-шлюбныя адносiны ўключаюць усю разнастай-

насць прыродных i псiхалагiчных, матэрыяльнаБ

-маёмасных i

духоўна-маральных сувязей полаў i пакаленняў. У iх аб’ектыў-

 

И

нае i суб’ектыўнае выступаюць у арганЙiчнай узаемасувязi і

Р

ўзаемаабумоўленасцi. Ва ўсiм свеце сям’я з’яўляецца найболь-

О

 

шай каштоўнасцю. Беларусь не выключэнне. Аб гэтым свед-

чаць i даныя сацыялагiчных даследаванняў. Тры чвэрцi рэспан-

1994 г., адказалi, штоИТшчаслiвы толькi той чалавек, якi мае сям’ю. БезумоўнаЗ, беларуская сям’я па сваiх асноўных крытэрыях i тэндэнцыях развiцця падобная да сем’яў iншых рэгiёнаў. Тым не менш тут ёсць свае асаблiвасцi i праблемы. Пры-

дэнтаў у працэсе сацыялагiчнага апытання, праведзенага ў

чыны, якiя ўплываюць на развiццё сям’i ў Беларусi на працягу

О

апошнiх некалькiх дзесяцiгоддзяў, можна падзялiць на тры

групы. ПершаяП

– гэта ўплыў наступстваў Вялiкай Айчыннай

вайныЕ. Гiсторыя распарадзiлася так, што Беларусь аказалася

арэнай тэатра ваенных дзеянняў памiж Усходам i Захадам. На

Р

 

яе долю выпалi вельмi цяжкiя выпрабаваннi ў гады сусветных войнаў i пасля iх. Толькi ў Вялiкай Айчыннай вайне 1941− 1945 гг. загiнуў кожны чацвёрты (па апошніх даных – кожны трэці) жыхар Беларусi. Узнiкла вялiкая дыспрапорцыя памiж поламi дарослага насельнiцтва. Многiя дзецi засталiся сiротамi. Неймаверна цяжка залечвалiся ваенныя раны ў беларускiх сем’ях. У пасляваенныя дзесяцiгоддзi ва ўзроўнi нараджальнасцi былi адлiвы i прылiвы. Адразу пасля вайны i ў 50-я гг.

169

нараджальнасць вырасла. У першай палове 60-х гг. адбылося яе знiжэнне. Справа ў тым, што ў актыўны дзетародны ўзрост уступiла немнагалiкае пакаленне жанчын i мужчын, якiя нарадзiлiся перад самай вайной i ў час вайны. З канца 60-х гг. i да сярэдзiны 80-х нараджальнасць зноў павялiчылася. Праз рост нараджальнасцi, знiжэнне дзiцячай смяротнасцi забяспечвалася расшыранае ўзнаўленне насельнiцтва. Гэтаму спрыялі адносная стабiлiзацыя сямейна-шлюбных адносiн, узровень матэрыяльнага дабрабыту маладых сямей, павышэнне прэстыжу мацярынства i бацькоўства, лiквiдацыя палавой дыспрапорцыi пакалення, якое знаходзiлася ў актыўным дзетародным узросце,

дзяржаўная падтрымка мацярынства i дзяцiнства.

 

И

На жаль,

 

 

такая сiтуацыя была не вельмi доўгай. красавiку

 

 

К

1986 г. адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электра-

 

У

 

станцыi. Такога здарэння яшчэ не ведаў свет, i яно мела вельмі

негатыўныя

Г

 

 

наступствы ў розных сферах жыццядзейнасцi

беларускага народа, у тым лiку i ў развiцціБсямейна-шлюбных

адносiн, асаблiва нараджальнасцi. Беларусь ад аварыi на Чар-

 

И

нобыльскай АЭС пацярпела больш заЙiншыя дзяржавы. Пры-

Р

кладна 70% радыяцыйных ападкаў прыйшлося на нашу краіну.

О

 

Сёння на тэрыторыi са шчыльнасцю забруджвання больш

аднаго кюры ў Беларусi пражывае 2 млн чалавек, у тым лiку 600 тыс. дзяцей. Т

З распадам СССРИперапыніліся эканамiчныя сувязі Беларусi з iншымi тэрыторыямЗi на постсавецкай прасторы. Гэтая прычына і памылкі, дапушчаныя ў рэфармаваннi эканомiкi краiны, а таксама шэраг iншых фактараў прывялі Беларусь да глыбо-

кага сацыяльна-эканамiчнага крызiсу, што не магло не адбіцца

О

 

на ўсiх баках жыццядзейнасцi людзей. Ярка праявiлiся пера-

мены ў iнстытуцеП

сям’i, у прыватнасці, у яе асноўных кiрунках

функцыянаванняЕ

. У апошнiя гады даволі распаўсюджанай ста-

ла думка, што беларуская сям’я перажывае крызiс. Сапраўды, у

Р

 

 

пярвiчнай ячэйцы грамадства назiраюцца працэсы, якiя без перабольшання можна назваць крызiснымi. Відавочна скарачаецца колькасць шлюбаў. Калi ў 1980 г. на 1000 чалавек насельнiцтва прыпадала 10,1 шлюбаў (гэта высокi каэфiцыент), то ўжо у 1991 г. − 9,2. Затым колькасць шлюбаў знiжаецца яшчэ больш хуткiмi тэмпамi. Памяншаецца таксама сярэдняя колькасць членаў беларускй сям’i. У 1991 г. у параўнаннi з 1970 г. яна знiзiлася з 3,6 да 3,2. Сёння гэтая тэндэнцыя выяў-

170