Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

называеццца этнагенезам. Ён вельмi шматгранны, складаны, працяглы ў часе, значна адрознiваецца ад iншых бiялагiчных i сацыяльных сiстэм. Этнагенез заўсёды цiкавiў вучоных. Але i да сёння сярод навукоўцаў няма не толькi адзiнага падыходу да вывучэння гiсторыi этнасу, але i да яго азначэння.

Як адзначалася вышэй, вельмi важнымi, распаўсюджанымi элементамi сацыяльнай структуры грамадства з’яўляюцца этнасы, цi этнiчныя супольнасцi (супольнасцi этнiчнага паходжання). Этнас – гiстарычна сфармiраваная на пэўнай тэрыторыi ўстойлiвая сукупнасць людзей, якая мае агульныя рысы (у тым лiку i расавыя), стабiльныя асаблiвасцi культуры (уклю-

чаючы мову) i псiхалагiчны склад, а таксама характарызуецца

 

 

 

И

ўсведамленнем свайго адзiнства i адрознення ад іншых падоб-

 

 

К

ных супольнасцей. Н. Смелзер дае такое азначэнне этнiчнай

 

У

 

групы: «Этнiчнай групай называецца частка грамадства, члены

 

Г

 

 

якой адзначаюць сябе (цi лiчацца з пункту гледжання іншых)

носьбітамi агульнай культуры. Акрамя тагоБ, сфера iх дзейнасцi

вызначаецца галоўным чынам агульнасцю iх паходжання

 

И

 

 

i культуры». Пад этнiчнымi супольнасцямЙ i ў цяперашнi час

Р

 

 

прынята разумець усе разнавiднасцi народаў свету: роды, пля-

О

 

 

 

мёны, народнасцi, нацыi, нацыянальныя (этнiчныя) групы. На-

туральнай перадумовай фармiравання таго цi iншага этнасу

рае ўмовы для цесныхИТзносiн i аб’яднання людзей. Але ў далейшым, калi этнасЗсфармiраваўся, гэта прыкмета становiцца другараднай, нават можа адсутнiчаць (напрыклад, беларусы, рускiя, украiнцы жывуць у многiх краiнах свету, яшчэ больш

з’яўляецца агульнасць тэрыторыi, паколькi менавіта яна ства-

гэта тычыццаПОяўрэяў). Вельмi важнымi якасцямi, што вызначаюць этнасЕ, з’яўляюцца мова, мастацтва, звычаi, абрады, нормы паводзiн, прывычкi, што ў сукупнасцi складае пэўную этнiчнуюРкультуру. У фармiраваннi этнасу важная роля належыць агульнасцi эканамiчнага жыцця. Iнтэгратыўным паказчыкам сфармiраванай этнiчнай супольнасцi служыць этнiчная самасвядомасць – пачуццё прыналежнасцi да пэўнага этнасу. Значную ролю ў этнiчнай самасвядомасцi мае ўяўленне аб агульнасцi паходжання i гiстарычным лёсе людзей, якiя ўваходзяць у этнас. Яно абапiраецца на агульныя генеалагiчныя паданнi (у казках, былiнах, песнях), удзел у гiстарычных падзеях (асаблiва ў барацьбе супраць iншаземных ворагаў), на сувязi з роднай зямлёй i роднай мовай. З цягам часу асобныя часткi

151

сфармiраванага этнасу могуць быць раздзелены палiтыка-дзяр- жаўнымi межамi. Такіх прыкладаў мноства. Але i ў гэтых умовах яны могуць захоўваць этнiчную iдэнтычнасць.

2. Супольнасцi этнiчнага паходжання

Род − група людзей, якiя ўяўляюць роднасную сукупнасць, вядуць сваё паходжанне па адной лiнii (мацярынскай цi бацькоўскай) ад агульнага продка i носяць агульнае радавое iмя. Як мяркуюць даследчыкі, род узнікае з першабытнага чалавечага статка адначасова з узнiкненнем чалавека сучаснага вiду (homo

sapiens). Большасць вучоных лiчаць, што з самага пачатку ра-

 

 

И

давога ладу iснаваў закон экзагамii (забароны шлюбаў унутры

 

К

адной роднаснай групы). Па прычыне гэтага роды не маглi iс-

У

 

наваць iзалявана, а з самага пачатку аб’ядноўвалiся ў плямёны.

Г

 

 

Племя − форма супольнасцi людзей, характэрная для перша-

бытна-абшчыннага ладу. Племя аб’ядноўвалаБдва цi некалькi

родаў, мела сваю тэрыторыю, мову, норавы i звычаi. Толькi

 

И

прыналежнасць iндывiда да племенi Йрабiла яго суладальнiкам

Р

агульнай уласнасцi, забяспечвала яму пэўную долю вырабле-

О

 

най прадукцыi, права ўдзелу ў грамадскiм жыццi. З развiццём

вытворчых адносiн адбываецца працэс узбуйнення плямён, ствараюцца племянныяТсаюзы. Кроўнароднасныя адносiны паступова перастаюцьИбыць асновай этнiчных супольнасцей,

больш моцнымiЗстановяццца сувязi сацыяльныя. Выцясненне радавых адносiн таварнымi прыводзiла да распаду плямён i аб’яднанню iОх у народнасцi.

НароднасцьП− гэта супольнасць людзей этнiчнага паходжання, заснаванаяЕ на агульнасцi тэрыторыі, мовы, эканамiчнага i культурнага жыцця, якая фармiруецца з узнiкненнем прыватнаўласнРiцкiх адносiн, характэрна для рабаўладальнiцкай i феадальнай фармацыi, папярэднiчае стварэнню нацый. Народнасць − гэта не проста аб’яднанне плямён, а якасна новая арганiзацыя людзей, заснаваная на тэрытарыяльных i эканамiчных сувязях пры наяўнасцi прыватнай уласнасцi i адпаведных сацыяльных груп, якія адрознiваюцца перш за ўсё па маёмасным стане.

Зараджэнне i развiццё капiталiстычных адносiн прывяло да ўзнiкнення нацый. Нацыi ствараюцца шляхам аб’яднання народнасцей на базе пераадолення феадальнай раздробленасцi,

152

фармiравання буйной капiталiстычнай вытворчасцi, якая патрабуе глыбокага раздзялення працы, шырокiх i моцных эканамiчных сувязей, шырокага i адзiнага рынку. Па прычыне таго, што станаўленне i развiццё капiталiстычных адносiн у розных краiнах свету адрознiваюцца вялiкай нераўнамернасцю, працэс фармiравання нацый адбываецца таксама нераўнамерна. Калi ў Еўропе працэс стварэння нацый завяршыўся ў асноўным у ХIХ ст., то ў многiх каланiяльных цi вызваленых ад каланiяльнай залежнасцi краiнах Азii, Афрыкi i Лацiнскай Амерыкi ён затры-

маўся i адбываецца нават i сёння. Нацыя – вышэйшая форма

 

 

И

супольнасцi этнiчнага паходжання. Для яе (як i для любой эт-

 

К

нiчнай супольнасцi) характэрны агульнасць тэрыторыi, мовы,

У

 

культуры, пэўных рыс псiхалогii (свядомасць, iнтарэсы,

Г

 

 

нацыянальны менталiтэт i iнш.), нацыянальны склад характару,

якi праяўляецца ў своеасаблiвасцях культуры i быце.

 

Нацыя – гэта гістарычна сфарміраваўшаяся сацыяльная

супольнасць людзей, якая ўзнікла і развіваеццаБ

на аснове

агульнасці іх тэрыторыі, эканамічных сувязей, асаблівасцей

 

 

 

 

 

И

нацыянальнай самасвядомасці, псіхічнагаЙскладу, адзінай уні-

 

 

 

Р

фікаванай мовы ў літаратурнай форме, мнагаслойнай, поліфа-

 

 

О

 

нічнай культуры, дзяржаўнага прававога рэгулявання ўсіх сфер

жыццядзейнасці.

Т

 

 

 

Важную ролю ў кансалiдацыi нацыi адыгрывае дзяржава,

 

И

 

 

 

 

хаця наяўнасць дзяржавы не з’яўляецца абавязковай

прыкметай нацыi.

 

 

 

 

 

О

 

 

 

працэсы i адносiны

3. НацыянальныяЗ

Сацыяльна-этнiчныя адносiны з’яўляюцца самымi важнымi,

самымi складанымП

i, самымi заблытанымi, самымi трагiчнымi.

СправаЕў тым, што сучасны свет уяўляе пярэстую карцiну

этнiчна-нацыянальнай разнастайнасцi. Калi ўлiчыць, што

Р

 

кожны этнас, акрамя таго, што валодае толькi яму ўласцiвымi

прыкметамi, мае свае iнтарэсы, iмкненнi, задачы, якiя часта не супадаюць, а можа, больш дакладна, уступаюць у супярэчнасць з iнтарэсамi iншых падобных супольнасцей, стануць больш яснымi прычыны тых падзей, якія адбываюцца ў розных краінах. Самым населеным раёнам нашай планеты з’яўляецца Азiя, дзе пражываюць прыкладна 3 млрд чалавек, больш 1000 нацый, народнасцей i плямён. У амерыканскiх краінах коль-

153

касць этнiчных груп наблiжаецца да 600, а насельнiцтва складае прыкладна 700 млн 300 народаў пражываюць у Еўропе (без СНД), насельнiцтва тут больш за 500 млн. У Афрыцы жывуць каля 500 этнiчных груп з насельнiцтвам прыкладна 600 млн чалавек. У Аўстралii i Акiяніі больш за 170 народаў, у СНД – каля 300 млн чалавек, 160 народаў. Трэба адзначыць, што прыкладна 320 народаў свету маюць колькасць больш за 1 млн чалавек кожны. Прыведзеныя факты сведчаць, што праблема развiцця мiжнацыянальных адносiн патрабуе пiльнай

увагi i з’яўляецца складаным сацыяльным феноменам. А калi

 

 

И

ўлiчыць, што ў пачатку ХХ ст. 72% тэрыторыi, на якой

 

К

пражывала 69,4% насельнiцтва, былi ў каланiяльнай залежнас-

У

 

цi, то стане больш зразумела, чаму ХХ ст. стала стагоддзем

Г

 

 

нацыянальна-вызваленчага руху. I ўсё ж лiчылася, што па меры развiцця iндустрыяльнага грамадства будуць сцiрацца этнiч-

ныя i рэлiгiйныя адрозненнi, нацыянальна-этнiчныя адносiны

будуць спрашчацца. Аднак гэтага не адбылосяБ

. Наадварот,

70−80-я гг. сталi пераломнымi ў гiсторыi многiх дзяржаў i этна-

 

И

 

саў, якія заявiлі аб сабе этнiчным Йадраджэннем. Даследчык

Р

 

Ж. Тошчанка адзначаў, што «паварот да нацыянальных, этнiч-

О

 

 

ных праблем адбываецца i ў глабальных маштабах. Дастаткова

сказаць, што ў войнах i ўзброеных канфлiктах вага этнiчнага фактару ў 1984–1989 гг. дасягнула палавiны (15 з 30), у той час

як за ўвесь перыяд новага часу з 1496 г. па 1983 г. толькi 86 з

 

 

Т

240 войнаў характарызавалiся той цi iншай ступенню этнiчнай

 

 

И

нецярплiвасцi. Аналiз рэальнай сiтуацыi паказвае, што ўдзель-

ная вага этнiчныхЗканфлiктаў у блiжэйшым будучым будзе

ўзрастаць».

О

 

 

 

Выключнае значэнне мае духоўнае жыццё нацый. Нацыя-

нальныя Пасаблiвасцi культуры, нораваў, традыцый, нормаў па-

водзiнЕ, псiхалогii, этыкету складаюць асноўны змест гэтага

феномена. Культура мiжнацыянальных зносiн – гэта паказчык

Р

 

 

узроўню маральнасці чалавека, высокай культуры, дачынення

да iнтарэсаў усiх нацый, народнасцей, нацыянальных i этнiчных груп. Зносiны з’яўляюцца важнай умовай для ўзнiкнення той духоўнай сiлы, якая кiруе сувяззю чалавека з сабе падобнымi. Патрэбнасць у зносiнах з iншымі праектуецца на яго самога, пранiзвае ўсю яго дзейнасць, становiцца не толькi формай творчай актыўнасцi, але i формай iснавання духоўнасцi, у пэўнай ступенi законам iснавання чалавека. У гэтым сэнсе ду-

154

хоўнае жыццё нацый, непасрэдна звязанае з канкрэтнай формай жыццядзейнасцi, асноўным спосабам стварэння матэрыяльнай i духоўнай культуры, з сукупнасцю каштоўнасцей i iдэалаў, неабходна разглядаць i як працэс, i як вынiк гiстарычнага развiцця.

 

П ы т а н н і і з а д а н н і

 

 

 

1.

Што такое этнасацыялогія?

 

 

 

2.

Раскрыйце сутнасць паняцця «этнас».

 

 

И

3.

Назавіце сацыяльныя супольнасці этнічнага паходжання.

4.

 

 

К

Якія сацыяльныя працэсы называюцца этнічнымі?

5.

 

У

 

Укажыце сацыяльны фактар, які мае вядучую ролю ў фар-

міраванні міжнацыянальных адносін.

Г

 

 

 

 

 

6. На якой сацыяльнай аснове магчыма нацыянальная гар-

монія ў дзяржаве?

 

 

 

 

 

 

7. Вызначце дэмакратычныя прынцыпыБэтнанацыянальнай

палітыкі.

 

 

 

 

Й

 

 

 

 

 

Г л ав а 1 2 . Сацыяльна-дэмаграфiчныя працэсы

 

 

 

 

И

 

 

 

Р

 

 

1. Сутнасць сацыяльна-дэмаграфiчных працэсаў

 

 

О

 

 

народ i grapho − пішу)

Слова «дэмаграфiя» (ад гр. demos

 

Т

 

 

 

Лiчыцца, што першым

стала ўжывацца ў сярэдзiне ХIХ ст.

И

 

 

 

 

 

ужыў тэрмiн «дэмаграфiя» французскi вучоны А. Гiйяр у кнiзе

«Элементы чалавечайЗ

статыстыкi, або Параўнальная дэмагра-

фiя», якаяПвыйшлаО ў Парыжы ў 1855 г. Аднак дэмаграфiя як галінаЕнавуковых ведаў iснуе больш за 300 гадоў. Яе заснавальнiкам лiчаць вядомага англiйскага статыстыка i дэмографа ДжонаРГраўнта. Дэмаграфiя − гэта навука, якая вывучае гра- мадска-палiтычныя заканамернасцi змянення народанасельнiцтва, яго ўзнаўлення, колькасны склад, тэрытарыяльнае размяшчэнне i стан народнасельнiцтва, змены ў iм i iх прычыны. На думку большасцi вучоных, дэмаграфiя ўключае апiсальную дэмаграфiю, якая займаецца апiсаннем структуры, размяшчэння i руху насельнiцтва на аснове статыстычных даных аб iм; тэарэтычную, якая вывучае колькасныя суадносiны дэмаграфiчных працэсаў; эканамiчную i сацыяльную, дзе вывучаюцца сувязі дэмаграфiчных з’яў з эканамiчнымi i сацыяльнымi з’ява-

155

мі. Гэтую навуку цiкавіць перш за ўсё выяўленне ўзаемасувязей эканамiчных, сацыяльных i iншых, з аднаго боку, i дэмаграфiчных працэсаў i iх вынiкаў – з другога. Трэба падкрэслiць, што цікавасць да пытанняў народанасельнiцтва, узаемаадносiн, узаемасувязi яго з палiтыкай вядома з глыбокай старажытнасці. Напрыклад, Платон у сваёй «Iдэальнай дзяржаве» вылучаў як адну з умоў паспяховага развіцця дзяржавы абмежаванне колькасцi насельнiцтва, якое жыве ў горадзе, патрабаваў рэгламентаваць узрост уступлення ў шлюб. Ён пiсаў, што правiцелi павiнны загадзя вызначаць колькасць шлюбаў так, каб колькасць грамадзян заставалася пастаяннай i нязмен-

най, а народжаныя замянялi б сабой толькi тых грамадзян, якiя

 

 

 

И

загiнулi ад хвароб, ад вайны цi ў вынiку нечаканых выпадкаў.

 

 

К

Такая мера можа папярэдзіць залiшняе павелiчэнне цi змян-

шэнне насельнiцтва.

У

 

Г

 

 

 

 

 

З устанаўленнем феадалiзму ў краiнах Еўропы дзяржаўныя

дзеячы прымаюць захады для павелiчэнняБнасельнiцтва. Гэта

было абумоўлена iмкненнем дзяржаў Сярэднявечча падтрымлi-

 

И

ваць i павялiчваць сваю палiтычнуюЙ, фiнансавую i ваенную

Р

моц. Павелiчэнне колькасцi насельніцтва, а значыць, павелi-

О

 

чэнне колькасцi воінаў i плацельшчыкаў подацей успрымалася

дзяржаўнымi дзеячамi як натуральнае павелiчэнне магутнасцi дзяржавы. Такiя iдэолагi феадалiзму, як Ф. Аквiнскi, Н. Макiя-

нiцтва, падкрэслiваў неабходнасць павелiчэння насельнiцтва,

велi, многа пiсалi аб праблемах насельнiцтва з пазiцый перавагi

 

Т

большай колькасцi насельнiцтва над меншай. Звяртаюць увагу

 

И

i работы раннiх сацыялiстаў-утапiстаў Т. Мора, Т. Кампанелы.

Так, Т. Мор не бачыўЗ нiякай небяспекi ў хуткiм росце насель-

О

 

i свяшчэннЕiк Т. Р. Мальтус (1766–1834). У 1798 г. ён апублiкаваў артыкул пад назвай «Вопыт аб законе народанасельнiц-

таму што людзi з’яўляюцца стваральнiкамi матэрыяльных да-

брот. ПроцілеглайП

думкі прытрымліваўся англiйскi эканамiст

Р

 

тва». У iм сцвярджалася, што рост насельнiцтва апярэджвае папаўненне запасаў харчавання. А гэта значыць, што навакольнаму асяроддзю заўсёды будзе наносiцца ўрон. Мальтус меркаваў, што гэты ўрон можна зменшыць толькi двума спосабамi, якiя ён называў пазiтыўным кантролем i прэвентыўным кантролем. Пазiтыўны кантроль на самай справе нельга лiчыць станоўчым. Да яго адносяцца «натуральныя» беды: войны, голад i хваробы, якiя прыносяць людзям пакуты i знiжаюць рост

156

насельнiцтва ў вынiку павышэння ўзроўню смяротнасцi. Гаворачы аб прэвентыўным кантролi, Мальтус меў на ўвазе iншыя меры, якiя б маглi знiзiць рост колькасцi насельнiцтва. Такiмi мерамi, на яго думку, могуць быць, напрыклад, познiя шлюбы, палавое ўстрыманне. Але ён мала верыў, што людзi могуць праявiць дастатковую стрыманасць для ажыццяўлення гэтых мер.

2. Дынамiка народанасельнiцтва

 

И

 

 

Дэмаграфiчныя працэсы: узнаўленне насельнiцтва, змена па-

 

К

каленняў, характар i тэмпы росту насельнiцтва, змяненне ўз-

У

 

роўню нараджальнасцi, смяротнасцi, шлюбнасцi, полаўзроста-

Г

 

 

вай i сямейнай структуры – знаходзяцца ва ўзаемадзеяннi з грамадскiм развiццём. Яны залежаць адзiн ад аднаго. Менавіта

таму пытаннi росту насельнiцтва i яго ўплыў на эканомiку

здаўна прыцягвалi ўвагу мыслiцеляў i навукоўцаўБ

. Тым больш,

што ў ХХ ст. адбываецца беспрэцэдэнтныЙрост насельнiцтва як па тэмпах, так i па абсалютных велiчынях.

Мы вельмi мала ведаем Раб Инасельнiцтве дагiстарычных часоў. Але згодна разлiкаў 1 млн гадоў назад насельнiцтва ўсяго свету складала каля 125 тыс. чалавек. Большасць людзей

уваходзiлi ў качавыя плямёны i займалiся паляваннем i збiран-

 

 

О

нем пладоў. 300 тыс. гадоў таму насельнiцтва Зямлi вырасла да

 

Т

1 млн чалавек, а да нараджэння Хрыстова яно дасягнула амаль

 

И

 

285 млн. Паводле iншых крынiц, у нулявым годзе насельнiцтва

Зямлi складала 200Змлн чалавек. У 1830 г. на Зямлi нарадзiўся

мiльярдны чалавек.

 

 

О

 

 

У ХIХ ст., калi iндустрыяльнае развiццё прывяло да рэзкага

знiжэнняПўзроўню смяротнасцi, пачынаецца «дэмаграфiчны

выбухЕ». За наступныя 100 гадоў насельнiцтва Зямлi падвоiлася,

дасягнуўшы ў 1930 г. двухмiльярднага рубяжа. А для наступ-

Р

 

 

нага падваення аказалася дастатковым ужо толькi 45 гадоў. У

1975 г. на Зямлi пражывала 4 млрд чалавек. Па даных ААН, у 1995 г. у свеце пражывала ўжо 5716 млн чалавек. У першай палове 90-х гг. сярэднегадавы рост насельнiцтва складаў 1,65%, гэта прыкладна 93 млн чалавек. У 1994 г. зафiксавана 140,7 млн нараджэнняў i 50,7 млн смярцей. У 2011 г. нарадзіўся сямімільярдны чалавек. Сучасная дэмаграфiчная сітуацыя ў свеце ўяўляе супярэчлiвую глабальную праблему.

157

Справа ў тым, што, па-першае, iмклiвы рост насельнiцтва адбываецца ў краiнах Азii, Афрыкi i Лацiнскай Амерыкi, доля якiх у насельнiцтве Зямлi перавышае дзве трэцiя. Разам з тым гэтыя краiны па прычыне сваёй эканамiчнай, сацыяльнай i культурнай адсталасцi не здольны забяспечыць сваё насельнiцтва харчаваннем, іншымі матэрыяльнымi i культурнымi дабротамi, даць хаця б элементарную адукацыю падрастаючаму пакаленню i работу людзям працаздольнага ўзросту. Акрамя таго, хуткi рост насельнiцтва суправаджаецца сваiмi спецы-

фiчнымi праблемамi, адна з якiх – змяненне ўзроставай струк-

 

 

И

туры: доля дзяцей да 15-гадовага ўзросту на працягу апошнiх

 

К

трох дзесяцiгоддзяў павялiчылася ў большасцi краiн да 40–50%

У

 

iх насельнiцтва. У вынiку значна ўзрасла так званая эканамiч-

Г

 

 

ная нагрузка непрацаздольнага насельнiцтва на працаздольнае. Па-другое, у той час як у краiнах, што сталi на шлях развiц-

ця, iдзе iмклiвы рост насельнiцтва, амаль усе развiтыя краiны

аказалiся ў «дэмаграфiчным крызiсе», непасрэднаБ

сутыкнулiся

з пагрозай дэпапуляцыi ў вынiку заніжанага ўзнаўлення на-

 

И

сельнiцтва. Спачатку ў Заходняй ЕўропеЙ, а затым у ЗША, Ка-

Р

надзе, а зараз у краiнах СНД стала вiдавочнай устойлiвая тэн-

О

 

дэнцыя да рэзкага знiжэння нараджальнасцi, якая забяспечвае

натуральную змену пакаленняў пры захаваннi колькасцi насельніцтва. ДэмаграфiчныТкрызiс, у якiм знаходзяцца развiтыя краiны, непазбежнаИбудзе суправаджацца шэрагам вельмі негатыўных сацыяльныхЗi эканамiчных вынiкаў. Адным з iх з’яўляецца перспектыва значнага «старэння насельнiцтва».

Згодна дэмаграфО iчнаму прагнозу ААН, у развiтых краiнах доля дзяцейПда 14-гадовага ўзросту ў агульнай колькасцi насельнiЕцтва скарацiцца ў блiжэйшы час з 25 да 20%, насельніцтва старэй 65-гадовага ўзросту павялiчыцца з 10−11% да 14– 16%,Ра ў шэрагу краiн яшчэ больш. Гэта цягне за сабой шмат выключна складаных праблем, перш за ўсё сацыяльнае забеспячэнне па старасцi. Яно можа ажыццяўляцца толькi за кошт даходу, ствараемага самадзейным насельнiцтвам. Адначасова будзе iсцi звужанае ўзнаўленне рабочай сiлы: з кожным годам колькасць тых, хто ідзе на пенсiю, усё больш будзе перавышаць колькасць людзей, якiя ўступаюць у працаздольны ўзрост. Прагназуецца, што дэмаграфiчныя працэсы як у развiтых, так i асаблiва ў краiнах, што сталi на шлях развiцця, будуць суправаджацца яшчэ больш высокiмi, чым раней, тэмпамi

158

ўрбанiзацыi. У канцы ХХ ст. больш палавiны насельнiцтва свету пражывала ў гарадах, прычым у развiтых краiнах амаль чатыры пятыя, у краiнах, што развiваюцца, − дзве пятыя. I далей будзе працягвацца канцэнтрацыя насельнiцтва ў гарадах. У многіх з іх колькасць перавышае мiльён жыхароў. Такіх гарадоў у 2000 г. было каля 430 (у 1965 г. было 185).

Адным з вiдавочных вынiкаў адноснага пераразмеркавання насельнiцтва па кантынентах з’яўляецца знiжэнне ўдзельнай вагi насельнiцтва Еўропы. У пачатку ХХI ст. еўрапейскiя дзяр-

жавы былi па колькасцi насельнiцтва буйнейшымi ў свеце. Ста-

 

 

И

новiшча карэнным чынам змянiлася ў вынiку ўзнiкнення новых

 

К

незалежных дзяржаў у сярэдзiне ХХ ст. Такiм чынам, у канцы

У

 

ХХ ст. для большасцi краiн, што сталi на шлях развiцця, была

Г

 

 

характэрна дэмаграфiчная сiтуацыя, названая «дэмаграфiчным

выбухам». У той жа час развiтыя краiны характарызуе «дэмаграфiчны крызiс».

Дэмаграфiчная сiтуацыя ў Беларусi характарызуеццаБ

шэра-

гам асаблiвасцей. Калi ў часы, якiя папярэднiчалi перабудове,

 

И

хаця i адчувалiся аддаленыя наступствыЙДругой сусветнай вай-

Р

ны, але барацьба з дзiцячай смяротнасцю, павелiчэнне сярэдня-

О

 

га ўзросту суправаджаліся нядрэннымi паказчыкамi (у параў-

наннi з іншымi рэспублiкамi СССР) прыросту насельнiцтва. Напрыклад, у 1977 г. прыростТ насельнiцтва ў разлiку на 1000 чалавек складаў у РасИii 5,6; Украiне − 4,2; Лiтве − 5,7; Латвii − 1,4; Эстонii − 3,3;ЗБеларусi − 6,8. Значна пагоршыла дэмаграфiчную сiтуацыю ў Беларусi трагедыя на Чарнобыльскай АЭС. Сацыяльна-эканамОiчнае, маральна-духоўнае становiшча, якое склалася Пў Беларусi ў апошнiя гады, прывяло да таго, што з’я- вiлiсяЕвельмi трывожныя тэндэнцыi, якiя ўзмацняюць дэмаграфiчную сiтуацыю, генетычны код i генафонд нашага народа. ГэтыяРпрацэсы набiраюць сiлу i хуткасць, таму што: 1) падае нараджальнасць; 2) растуць колькасць абортаў i бясплоднасць; 3) пагаршаецца сацыяльна-эканамiчнае становiшча нацыi; 4) растуць крымінагеннасць і мафіёзнасць грамадства; 5) павялічваюцца мiграцыйныя працэсы. Пачынаючы з 1993 г. колькасць насельнiцтва Беларусi змяншаецца. Прычым гэтае змяншэнне дасягнула вялікай колькасцi − дзясяткаў тысяч чалавек.

159

3. Дэмаграфiчная палiтыка

Узнаўленне насельнiцтва з’яўляецца сацыяльным працэсам, як i любая сацыяльная з’ява. Гэты працэс можа мяняцца пры ўздзеяннi на яго грамадства, для чаго патрабуецца правядзенне мэтанакiраванай палiтыкi.

Ёсць розныя падыходы да вызначэння дэмаграфiчнай палiтыкi. Адны даследчыкi зводзяць дэмаграфiчную палiтыку да мерапрыемстваў, накiраваных на аптымiзацыю натуральнага руху насельнiцтва, нараджальнасцi i смяротнасцi. Другiя ўключаюць сюды i мiграцыю. Трэцiя разглядаюць узнаўленне на-

сельнiцтва i дэмаграфiчную палiтыку, маючы на ўвазе ўздзеян-

 

 

 

И

не на структуру насельнiцтва (пол, узрост, сямейны стан, са-

 

 

К

цыяльная i этнасацыяльная прыналежнасць). Апошнi падыход

 

У

 

уяўляецца найбольш прадуктыўным. Справа ў тым, што коль-

 

Г

 

 

касныя i якасныя характарыстыкi цесна звязаны. Напрыклад,

каштоўнасная арыентацыя высокаадукаваныхБслаёў насельнiц-

тва на маладзетныя сем’i, будучы колькасным

паказчыкам,

 

И

 

 

прама ўздзейнiчае на рост колькасцiЙнасельнiцтва. На фармi-

Р

 

 

раванне рэпрадуктыўных установак уплывае нацыянальная i

О

 

ўзроставая

рэлiгiйная прыналежнасць. Нараджальнасць i

структура цесна звязаны з мiграцыяй, працягласць жыцця – з якасцю здароўя. ТакiмТчынам, дэмаграфiчная палiтыка ўяўляе мэтанакiраванае ўздзеяннеИ дзяржавы на дэмаграфiчныя працэсы з мэтай захаванняЗ iснуючых тэндэнцый цi з мэтай iх змянення. Апошняя задача ўзнiкае ў тым выпадку, калi дэмаграфiчныя тэндэнцыОi неспрыяльныя. Дэмаграфiчная палiтыка – гэта сацыяльныяП , эканамiчныя, юрыдычныя i iншыя мерапрыемствыЕ, накiраваныя на рэгуляванне колькасцi, складу, размяшчэнне i ўзнаўленне насельнiцтва краiны i асобных яго груп. ВажнейшаеР пытанне дэмаграфiчнай палiтыкi зводзiцца да таго, як дзяржава можа аказваць уздзеянне на рашэннi, прымаемыя на ўзроўнi сям’i, з тым, каб канечны вынiк адпавядаў эканамiчным i сацыяльным патрэбам асобы, сям’i i грамадства.

Меры дэмаграфiчнай палiтыкi ўмоўна можна падзялiць на тры групы: эканамiчныя, адмiнiстрацыйна-юрыдычныя i сацы- яльна-псiхалагiчныя (выхаваўчыя, маральныя i iнш.).

Эканамiчныя мерапрыемствы – гэта грашовыя дапамогi на дзяцей, улiк колькасцi дзяцей пры падаткаабкладаннi, вызначэннi ўзросту i стажу работы для налiчэння пенсii жанчыне-

160