Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Игнатович Sacyiyalogіya umk

.pdf
Скачиваний:
65
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
2.15 Mб
Скачать

Сацыялiзацыя – гэта складаны, шматгранны працэс уключэння чалавека ў сацыяльную практыку, набыцця iм сацыяльных якасцей, рыс, засваення грамадскага вопыту i рэалiзацыi ўласнай сутнасцi праз выкананне пэўнай ролi ў практычнай дзейнасцi. Толькi ў розных вiдах дзейнасцi (эканамiчнай, гра- мадска-палiтычнай, культурнай, педагагiчнай i іншых), выконваючы пэўную сацыяльную ролю, чалавек фармiруецца як творца матэрыяльных i духоўных каштоўнасцей, актыўны суб’ект сацыяльных адносiн − пазнавальных, практычных, камунiкатыўных i інш. Яго сацыяльная актыўнасць пры гэтым разглядаецца як сацыяльная якасць, а яе рэалiзацыя ў сацыяльнай

практыцы − як функцыя. Без уключанасцi чалавека ў той цi iн-

 

 

 

И

шы вiд дзейнасцi, сумеснай з другiмi людзьмi, працэс сацыялi-

зацыi, фармiравання асобы немагчымы.

 

К

У

 

 

 

Працэс сацыялiзацыi ў сацыялогii разглядаецца з двух бакоў:

 

Г

 

 

як працэс паступовага раскрыцця закладзеных у iндывiда якас-

цей i як вынiк знешняга ўздзеяння асяроддзяБ.

 

 

Ён уяўляе сабою двуадзiны працэс iнтэрыярызацыi i экстэ-

 

И

рыярызацыi. Пад iнтэрыярызацыяй (лацЙ. internus − унутраны)

Р

разумеецца пераход знешнiх па сваёй форме працэсаў ва

О

 

ўнутраныя працэсы свядомасцi, пры гэтым яны праходзяць

пэўную трансфармацыю − абагульняюцца, становяцца здольнымi да далейшага Тразвiцця. Экстэрыярызацыя (ад лац. externus − знешнi) −Исупрацьлегласць iнтэрыярызацыi, аб’ектывацыя ўнутранагаЗсвету чалавека ў яго практычнай дзейнасцi. Важнейшымi элементамi гэтага працэсу з’яўляюцца: а) сацыяльнае асяроддзеОз яго разнастайнымі сферамi; б) чалавек як дзеяч з ягоПпрыроднымi задаткамi; в) яго прадметная дзейнасцьЕ; г) зносiны чалавека, выражаныя ў структуры яго сацыяльных роляў; д) змест, структура, накiраванасць яго свядомасцi;Ре) суб’ект сацыялiзацыi з механiзмамi iдэалагiчнага, педагагiчнага, палiтычнага, маральнага, эстэтычнага i iншых вiдаў уздзеяння на мысленне i паводзiны чалавека ў соцыуме. Кожны з гэтых элементаў выступае ў якасцi сiстэмнага ўтварэння, узаемадзейнiчае з іншымі элементамi.

Першаступеннае значэнне мае вывучэнне заканамернасцей узаемадзеяння састаўных элементаў працэсу сацыялiзацыi ў розных сацыяльных умовах, у розныя перыяды жыцця i дзейнасцi чалавека. Сацыяльнае асяроддзе з яго разнастайнымi сферамi з’яўляецца аб’ектыўнай асновай сацыялiзацыi i ў той жа

101

час асноўным сiстэмаўтваральным элементам гэтага працэсу. Таму ўзаемадзеянне чалавека з сацыяльным асяроддзем знаходзiцца ў цэнтры ўвагi тэарэтычнай i прыкладной сацыялогii. Пры аналiзе гэтага ўзаемадзеяння выкарыстоўваюцца два падыходы: 1) калi даследуецца iндывiд з яго асаблiвасцямi; 2) калi ўпор робiцца на вывучэнне мiжасобасных сувязей, заканамернасцей, сацыяльных адносін асобы.

Працэс засваення індывідам сацыяльных роляў, ажыццяўляемы ў ходзе сацыялізацыі асобы, уключае, паводле Парсанса,

тры асноўныя кампаненты. Першы заключаецца ў глыбокім

 

 

И

унутраным засваенні індывідам матывацый, канкрэтызуемых у

 

К

выглядзе прымальнага для дадзенага грамадства арыенціра па-

У

 

водзін. Другі кампанент звязаны з прадастаўленнем грамад-

Г

 

 

ствам індывіду спрыяльных умоў для яго дзейнасці ў адпаведнасці з прадпісваемымі яму (і выбіраемымі ім самім) ролямі.

Нарэшце,

паколькі індывід узаемадзейнічае з іншымі людзьмі

ў сістэме

калектываў, асноўнай умовай іхБсалідарнасці з’яў-

ляецца захаванне выканаўцамі належных узроўняў лаяльнасці

 

И

ў адносінах да калектыўных інтарэсаўЙі запатрабаванняў.

Р

Тыпалогiя аб’ектыўных сфер сацыялiзацыi можа мець роз-

О

 

ныя асновы. Так, калi за аснову ўзяць сацыяльную структуру

грамадства, то ў цэнтры ўвагi будуць сям’я, рознага тыпу калектывы, класы, сацыяльныяТ групы і грамадства ў цэлым як сукупнасць сацыяльныхИсупольнасцей. За аснову можна прыняць галоўныя сферыЗфункцыянавання грамадства: матэрыяльную вытворчасць, духоўнае жыццё, грамадскае кіраванне, камунiкацыi i iнш. ПрыОаналiзе ролi асноўных формаў грамадскай сiстэмы ў сацыялПiзацыi важнае значэнне мае iх разгляд на мiкраўзроўнЕi, маецца на ўвазе навакольнае асяроддзе, дзе чалавек жыве, працуе, вучыцца. Сацыялiзацыя пачынаецца з першых гадоўРжыцця i дасягае пэўнага завяршэння да перыяду грамадзянскай сталасцi чалавека, хаця, разумеецца, паўнамоцтвы, правы i абавязкi, набытыя iм, не сведчаць аб тым, што працэс сацыялiзацыi цалкам завершаны; па некаторых аспектах ён працягваецца ўсё жыццё. Менавіта ў гэтым сэнсе мы гаворым аб неабходнасцi павышэння педагагiчнай культуры бацькоў, аб выкананнi чалавекам адказных даручэнняў, выкананнi правiл мiжасобасных зносiн. Iнакш кажучы, сацыялiзацыя азначае працэс пастаяннага пазнання, замацавання i творчага асваення чалавекам правiл i нормаў паводзiн, дыктуемых яму грамад-

102

ствам. Працэс сацыялiзацыi набывае пэўную ступень завершанасцi пры дасягненнi асобай сацыяльнай сталасцi, якая характарызуецца атрыманнем iнтэгральнага статусу. Важна мець на ўвазе, што сацыялiзацыя чалавека адбываецца на працягу ўсяго яго жыцця. У сувязi з гэтым вылучаюць пэўныя этапы сацыялiзацыi: дапрацоўны (дзяцiнства, адукацыя), працоўны i пасляпрацоўны. Вiдавочна, што кожны з iх мае сваю спецыфiку. Працэс атрымання, удакладнення, развiцця сацыяльных якасцей, па сутнасцi, не ведае ўзроставых меж, хаця база, фундамент, сфармiраваныя ў маладосці, захоўваюцца. Па-першае, мяняюцца сацыяльныя ролi, якiя выконвае асоба. Нават нара-

джэнне ўнука, выхад на пенсiю пакiдаюць след на ўнутраным

 

 

И

свеце асобы, патрабуюць выканання новых функцый, апраў-

 

К

дання ролевых чаканняў. Дастаткова бурна i драматычна пра-

У

 

цякае сацыяльнае развiццё 30–50-гадовых людзей. Новыя паса-

Г

 

 

ды, статусы, новыя сувязi, адносiны, новы вопыт... Па-другое,

змяненнi, часам вельмi глыбокiя, праходзяцьБу грамадстве як

цэласнай сiстэме сацыяльных сувязейЙ. Гэта патрабуе пакутлівай i цяжкай унутранай работы, патрабуе карэкцiроўкі, а пад-

час i абнаўлення, змены ўстановак, жыццёвых арыенцiраў асо-

 

 

 

И

бы. Наглядны прыклад гэтаму − складаныя працэсы, якiя ад-

 

 

Р

бываюцца ў духоўным жыццi ўсiх пакаленняў нашых суай-

чыннiкаў на постсавецкай прасторы.

 

О

 

Сацыялiзацыю нельга зводзiць да адукацыi i выхавання, ха-

Т

 

 

ця яна i ўключае гэтыя працэсы. Сацыялiзацыя асобы здзяй-

И

 

 

 

сняецца пад уплывам сукупнасцi ўмоў як сацыяльна кантра-

люемых i накiраванаЗарганiзуемых, так i стыхiйных, узнiклых

спантанна. Яна ёсць атрыбут ладу жыцця i можа разглядацца

О

 

як умова i як вынiк. Абавязковымі ўмовамі сацыялiзацыi з’яў-

ляюцца культурнаяП

самаактуалiзацыя асобы, яе актыўная рабо-

та надЕсваiм сацыяльным удасканаленнем. Якiмi б спрыяльны-

мi нi былi ўмовы сацыялiзацыi, яе вынiкi ў значнай ступені

Р

 

залежаць ад актыўнасцi самой асобы.

Такім чынам, сацыялiзацыя асобы – гэта складаны працэс яе ўзаемадзеяння з сацыяльным асяроддзем, у вынiку якога фармiруюцца якасцi чалавека як дзейснага суб’екта грамадскiх адносiн. Аднак у працэсе сацыялiзацыi бываюць збоi, няўдачы, якія могуць прывесці да дэвiянтных паводзiн. Гэтым тэрмiнам часцей за ўсё абазначаюць розныя формы негатыўных паводзiн асобы, сферу маральных заган, адступлення ад прынцыпаў,

103

нормаў маралi i права. Да асноўных формаў дэвіянтных паводзiн прынята адносiць правапарушэннi, уключаючы злачынствы, п’янства, наркаманiю, прастытуцыю, самагубства. Шматлiкiя формы такіх паводзiн сведчаць аб стане канфлiкту памiж асобаснымi i грамадскiмi iнтарэсамi. Дэвіянтныя паводзiны − гэта часцей за ўсё спроба пазбавіцца ад паўсядзённых жыццёвых праблем, пераадолець стан няўпэўненасцi i напружанасцi праз адпаведныя кампенсатарскiя формы. Аднак сацыёлагi лiчаць, што не заўсёды дэвіянтныя паводзiны носяць негатыўны

характар. Яны могуць быць звязаны з iмкненнем пераадолець

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

И

тое кансерватыўнае, што перашкаджае рухацца наперад. Да

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

К

такіх паводзiн могуць быць аднесены розныя вiды навуковай,

тэхнiчнай i мастацкай творчасцi.

 

У

 

 

 

 

 

П ы т а н н і і з а д а н н і

Г

 

 

1.

Раскрыйце змест паняццяў «чалавек»,Б«індывід», «асоба».

2.

Дайце азначэнне паняццю «асоба».

 

 

 

3.

 

 

 

 

 

 

 

И

і непаўторнасць

У чым выяўляюцца індывідуальнасцьЙ

асобы?

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

4.

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

Растлумачце паняцце «статус асобы».

 

 

 

5.

Вызначце суадносіны паняццяў «статус асобы» і «роля

асобы».

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

6.

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

Якія асноўныя тыпы асобы выдзяляе і вывучае сацыя-

логія?

 

З

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

7.

Як вы разумееце паняцце «сацыялізацыя асобы»?

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Г л ав а 7 . Культура i грамадства

 

 

Е

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

П1. Вызначэнне паняцця «культура»

 

 

Паняцце «культура» адносіцца да ліку фундаментальных. У сучасным грамадазнаўстве цяжка назваць iншае слова, якое мела б такое мноства сэнсавых адценняў.

Не выпадкова навукоўцы сустракаюцца з цяжкасцямі, спрабуючы даць адназначнае азначэнне культуры. Па падліках амерыканскіх даследчыкаў Альфрэда Крэбера і Клайда Клакхана, з 1871 г. па 1919 г. было дадзена сем азначэнняў гэтага паняцця. Адным з першых яны лічаць азначэнне англійскага гісторыка культуры XIX ст. Эдуарда Бернета Тайлара ў яго

104

кнізе «Першабытная культура» (1871). Гэтая дата і паслужыла кропкай адліку пры аналізе падыходаў да азначэння паняцця культуры ўказанымі аўтарамі. З 1920 г. да 1950 г. з’явілася яшчэ 157 азначэнняў гэтага паняцця. Зараз па адных ацэнках існуе больш за 500 азначэнняў, па другіх − гэта лічба набліжаецца да тысячы.

Культура з’яўляецца аб’ектам вывучэння не толькі культуролагаў, але і філосафаў, сацыёлагаў, гісторыкаў, археолагаў і інш. У залежнасці ад тэарэтыка-метадалагічных і метадычных

падыходаў і вычляняецца, фармулюецца феномен культуры.

 

 

И

Паняцце «культура» настолькі шырокае, шматграннае, ук-

 

К

лючае такую колькасць разнародных кампанентаў, што аба-

У

 

гульніць усё гэта ў адной дэфініцыі вельмі цяжка.

 

 

Г

 

 

Узнік тэрмін «культура» ў глыбокай старажытнасці. Тады ў ім фіксавалася адрозненне «чалавечай жыццядзейнасці ад бія-

лагічных формаў жыцця». Першае значэнне тэрміна «культу-

ра» – гэта апрацоўка, догляд, канешне, у першуюБ

чаргу зямлі.

У наш час паняцце «культура» ўключае выхаванне і адукацыю.

 

И

змест культуры ўсіх

Менавіта адукацыя і выхаванне складаюцьЙ

Р

 

народаў. Дзякуючы культуры ажыццяўляецца пераемнасць

О

 

 

і захоўваюцца традыцыі ў розных народаў. Як сцвярджаюць

даследчыкі, існуе сувязь паміж паняццямі «культ» і «культура». Культ – гэта павагаТ, пашана, абагаўленне. Культ продкаў у Егіпце, культ бацькіИў Кітаі, культ Сонца ў Старажытнай Русі былі значымыміЗ, можна сказаць, «восевымі» элементамі жыццёвага ўкладу. Гэта тлумачыцца тым, што ў старажытнасці чалавек пастаяннаОзнаходзіўся ў акружэнні Багоў: ён сустракаўся з імі і ў поліП, і ў лесе, у зелені дрэў і рачных завадзях. Гэтага пунктуЕгледжання прытрымліваліся вядомыя расійскія мысліцелі М. А. Бярдзяеў і П. А. Фларэнскі. М. К. Рэрых слова «культураР » тлумачыў як «культ святла».

Хаця культура стала навуковай праблемай з моманту ўзнікнення філасофіі, афармленне культуралогіі як спецыфічнай сферы гуманітарных ведаў адносіцца да Новага часу і звязана з філасофскімі канцэпцыямі Дж. Віко (1668−1744), І. Г. Гердэра (1744−1803), Г. В. Гегеля (1770−1831). Значны ўплыў на станаўленне і развіццё навук аб культуры аказалі В. Дыльтэй, Г. Рыкерт, Э. Косірэр, О. Шпенглер (1886−1936), аўтар адной з самых арыгінальных канцэпцый, якая выклікала шырокую грамадскую цікавасць. Многія ідэі, канцэпцыі культуры ХХ ст.

105

звязаны з імёнамі З. Фрэйда, К. Г. Юнга, М. А. Бярдзяева, М. Я. Данілеўскага, Э. Фрома, М. Вебера, А. Тойнбі, К. Ясперса, М. Хайдэгера, Ж. П. Сартра, Х. Артэга-і-Гасэта, К. ЛевіСтроса, П. Леві-Бруля, М. Бубера. Значны ўклад у развіццё культуралагічных ведаў унеслі расійскія вучоныя А. Ф. Лосеў, М. М. Бахцін, Д. С. Ліхачоў, С. С. Аверынцаў і іншыя, а таксама нашы суайчыннікі М. Багдановіч, І. Цвіневіч, А. Абдзіраловіч.

Вызначэнняў катэгорыі «культура» існуе, як указвалася вышэй, вельмі многа. Прывядзём некалькі найбольш удалых, на нашу думку.

Культура – спецыфічны спосаб арганізацыі і развіцця чала-

 

 

 

И

вечай жыццядзейнасці, прадстаўлены ў прадуктах матэрыяль-

 

 

К

най і духоўнай працы, у сістэме духоўных нормаў і ўстаноў, у

 

У

 

духоўных каштоўнасцях, у сукупнасці адносін паміж сабой і да

саміх сябе (В. М. Мяжуеў).

Г

 

 

Культура – некаторае складанае цэлаеБ, якое ўключае ду-

хоўныя і матэрыяльныя прадукты, што створаны, сацыяльна

 

И

засвоены, падзяляемы членамі грамадстваЙі могуць перадавац-

Р

ца іншым людзям ці наступным пакаленням (С. С. Фралоў).

О

 

Культура – гэта сістэма гістарычна развіваючыхся надбіяла-

гічных праграм чалавечай жыццядзейнасці (дзейнасці, паводзін і зносін), якія забяспечваюцьТ узнаўленне і змяненне сацыяльнага жыцця ва ўсіх ягоИасноўных праяўленнях. Праграмы дзейнасці, паводзін Зі зносін прадстаўлены разнастайнасцю ведаў, нормаў, навыкаў, ідэалаў, узораў дзейнасці і паводзін, ідэй, гіпотэз, вераванняўО, мэт, каштоўнасных арыентацый і г.д. У сваёй сукупнасціПі дынаміцы яны ўтвараюць гістарычна назапашваемыЕсацыяльны вопыт (В. С. Сцёпін).

Культура – спецыфічны спосаб дзейнасці чалавека, накіраваныРна стварэнне духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей, вынікам якога з’яўляецца дынамічна развіваючаяся сістэма ідэалаў, каштоўнасцей, нормаў паводзін, увасабляемых у сацыяльным развіцці чалавека, у яго духоўным свеце (Я. М. Бабосаў).

Культура – складаная сістэма, якая адлюстроўвае супярэчнасці свету. Гэта перш за ўсё супярэчнасці паміж сацыялізацыяй і індывідуалізацыяй асобы, паміж нарматыўнасцю культуры і той свабодай, якую яна дае чалавеку.

106

Культуру звычайна дзеляць на дзве часткі: матэрыяльную і духоўную. У аснове дзялення ляжыць улік шматграннасці чалавечай дзейнасці. Безумоўна, гэта дзяленне ўмоўнае, паколькі ў рэальным жыцці матэрыяльнае i духоўнае цесна ўзаемазвязаны.

Трэба зазначыць, што матэрыяльная культура не тоесная ні матэрыяльнаму жыццю грамадства, ні матэрыяльнай вытворчасці, ні матэрыяльнай пераўтваральнай дзейнасці. Матэрыяльная культура характарызуе гэтую дзейнасць з пункту гледжання яе ўздзеяння на развіццё чалавека, раскрываючы магчымасць выкарыстаць яго здольнасці, творчыя таленты.

Духоўная культура з’яўляюцца мнагаслойнай сістэмай і

 

 

И

ўключае пазнавальную, інтэлектуальную, філасофскую, ма-

 

К

ральную, прававую, педагагічную і рэлігійную культуру.

У

 

На думку некаторых вучоных, асобныя віды культуры нель-

Г

 

 

га аднесці толькі да матэрыяльнай ці толькі духоўнай. Яны

ўяўляюць сабой «вертыкальнае» сячэннеБкультуры, «праніз-

ваючы» ўсю яе сістэму. Гэта перш за ўсё эканамічная, палі-

 

И

тычная, экалагічная, эстэтычная культураЙ.

Р

Зазначым, што яшчэ ў першай палове ХХ ст. было ўведзена

О

 

дзяленне культуры на тры часткі: культуру матэрыяльную,

культуру сацыяльную і культуру духоўную. На гэта, дарэчы, указваюць Альфрэд Крэбер і Клайд Клакхан.Пад матэрыяльнай

культурай разумелася ўсё, што адносіцца да ўзаемаадносін

Т

чалавека з асяроддзем яго існавання, да задавальнення яго

И

 

патрэбнасцей далейшага існавання, тэхналагічнага боку яго

жыцця. Пад сацыяльнайЗ

культурай разумеліся адносіны паміж

людзьмі, ПсістэмаО статусаў і сацыяльных інстытутаў, а пад духоўнайЕ– суб’ектыўныя аспекты жыцця, ідэі, устаноўкі, каштоўнасці і арыентаваныя на іх спосабы паводзін.

РАле дзяленне культуры на тры часткi не было прынята ў савецкай грамадскай навуцы, не прынята яно і зараз навукоўцамі ў краінах СНД.

Плённай падаецца трактоўка вядомага беларускага філосафа і культуролага М. І. Крукоўскага. У адпаведнасці з яго канцэпцыяй культура ёсць сукупнасць духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей, якая ўяўляе сабой іерархічную структуру, дзе асноўнымі ўзроўнямі з’яўляюцца матэрыяльная, мастацкая і духоўная культура, якая, у сваю чаргу, мае ўласныя, больш дробныя структуры.

107

Большасць аўтараў падзяляе культуру на матэрыяльную і духоўную. Што тычыцца мастацкай, палітычнай, маральнай, эстэтычнай, прававой ці экалагічнай, педагагічнай і іншых відаў культуры, то іх адносяць да той або іншай з названых дзвюх.

Структура духоўнай культуры складаная і шматгранная. Яна ўключае сістэму адукацыі, навуку, мастацтва, літаратуру, філасофію, мараль, палітыку, права, рэлігію. Пры гэтым усе элементы ўзаемадзейнічаюць адзін з адным, складаючы сістэму

ўнікальнай з’явы.

 

 

И

Існуюць навукi, якія засяроджваюць увагу на вывучэнні (апі-

 

 

К

санні і аналізе) культуры. Гэта этналогія (этнаграфія), культур-

 

У

 

ная і сацыяльная антрапалогія, семіётыка культуры, філасофія

 

Г

 

 

культуры, тэорыя культуры, сацыялогія культуры, культуралогія. У залежнасці ад існуючых падыходаў сюды ж адносяць і

філасофію, мовазнаўства, археалогію, мастацтвазнаўства, рэлі-

гіязнаўства і інш.

Б

Калі зыходзіць з высокай ступені абагульнення, можна ска-

 

И

і сацыяльная ан-

заць, што этналогія (этнаграфія), культурнаяЙ

Р

 

трапалогія – гэта сістэматычныя параўнальныя навукі аб куль-

О

 

якія грунтуюцца

турах розных грамадстваў і розных эпох,

перш за ўсё на зборы і аналізе эмпірычнага матэрыялу. Адроз-

ненне паміж імі тычыцца не столькі сутнасці, колькі ўзроўню

абстракцыі пры аналізе культуры.

 

 

Т

Семіётыка культуры засяроджвае ўвагу на спосабах кадзі-

 

И

равання, трансляцыі

і выкарыстання культурнай інфармацыі

ў сацыяльных каналахЗ

пры дапамозе знакава-сімвалічных схем.

О

 

 

Сацыялогія культуры – навука, якая разглядае сацыяльныя

культурыЕў сувязі з сацыяльнымі структурамі і інстытутамі ў дачыненні да канкрэтна-гістарычных сітуацый.

аспекты вытворчасці, захавання, распаўсюджвання і спажыван-

ня культурныхП

каштоўнасцей, пабудову і функцыянаванне

Р

 

Філасофія культуры вызначае падыходы да вывучэння сутнасці, мэты і каштоўнасцей культуры, умоў і формаў яе праяўлення.

У апошнія гады шмат зроблена ў распрацоўцы праблем культуры ў краінах СНД, перш за ўсё ў Расіі. Выдадзены шэраг кніг, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў.

Відавочна, што культуралогія як навука ХХ ст. абапіраецца на пэўныя традыцыі. Для еўрапейскай навуковай школы асноў-

108

ныя этапы гістарычнага развіцця ўяўленняў аб культуры і яе разуменні складаюць Антычнасць, Сярэднявечча і Новы час.

2. Культура як сацыяльная сістэма

Культура выступае аб’ектыўным фактарам у адносінах да розных сацыяльных сістэм і асоб. Як сістэма нормаў і каштоўнасцей дадзенай грамадскай падсістэмы ці сацыяльнай супольнасці культура функцыянуе, развіваецца і змяняецца. Разам з

ёй змяняюцца і каштоўнасці людзей. Культура параджаецца іх

 

 

И

матэрыяльнымі патрэбнасцямі, інтэлектуальнымі, маральнымі,

 

К

эстэтычнымі запатрабаваннямі, практычнымі інтарэсамі роз-

У

 

ных сацыяльных супольнасцей, сацыяльных сістэм (класаў, са-

Г

 

 

цыяльных груп, сацыяльных інстытутаў, сфер жыццядзейнасці

і г.д.) і асобных людзей, якія ўваходзяць у іх склад.

 

 

Сацыялагічны аналіз культуры прадугледжвае вывучэнне

комплексу агульных сацыяльных заканамернасцейБ

дынамікі

культуры і спецыфічных формаў культурнага жыцця ў грамад-

 

И

для прадстаў-

стве на кожным этапе яго развіцця, характэрныхЙ

Р

 

нікоў розных сацыяльных супольнасцей і сацыяльных сістэм.

О

 

 

Нарматыўна аспект даследавання культуры як сацыяльнай

сістэмы ў сацыялогіі звязаны з канцэпцыямі культурнага пра-

ненне структуры сацыякультурныхИТ інстытутаў для дасягнення імі такога стануЗ, пры якім кожнаму члену грамадства адкрываецца доступ да вышэйшых каштоўнасцей культуры, да сродкаў авалодвання гэтымі каштоўнасцямі, магчымасць уключэн-

цэсу і культурных каштоўнасцей. Гэта мэтанакіраванае змя-

ня іх у сваё паўсядзённае жыццё. Нарматыўны інстытуцы-

О

 

яльны аспект асэнсавання паняцця «культура» абумоўлены

гуманістычныміП

мэтамі. Сацыялогія выяўляе гістарычную

значнасцьЕразвіцця «сутнасных сіл» чалавека.

Сучасны стан культуры як вынік сумесных актыўных дзеян-

Р

 

няў членаў грамадства па змяненні ўмоў сваёй жыццядзейнасці

– важны бок сацыяльнай практыкі. Гуманістычныя асновы культуры звязаны з умацаваннем такіх сацыяльна значных каштоўнасцей, як гістарычны аптымізм, актыўнасць у дасягненні мэты, грамадзянскасць.

Каштоўнасная накіраванасць аналізу культуры абумоўлівае пэўныя патрабаванні да вывучэння яе рэальнага стану. У задачу такога аналізу ўваходзяць выяўленне найбольш устойлівых і

109

дзейсных культурных працэсаў, устанаўленне кірункаў і тэндэнцый іх развіцця, ацэнка іх укладу ў культурны прагрэс. Разгляд культуры з пункту гледжання ладу жыцця людзей і сацыяльных супольнасцей (напрыклад, сацыяльна-тэрытарыяль- ных) прадвызначае такі яе аналіз, калі фактамі, што падлягаюць вывучэнню, становяцца рэальныя сацыяльныя дзеянні членаў супольнасцей і грамадства ў цэлым, з’явы грамадскага жыцця і іх інтэрпрэтацыя прадстаўнікамі розных сацыяльных супольнасцей (класаў, груп і iнш.).

Пры вывучэнні дынамікі культуры як сацыяльнай сістэмы

важна мець на ўвазе два тыпы працэсаў. Да першага адносяцца

працэсы ў пэўных сацыякультурных або жыццёвых сітуацыяхИ ,

 

У

гэта значыць ва ўмовах нармалізаваных і ўпарадкаваныхК

Г

адносін людзей з акружэннем і аднаго чалавека з другiм.

Б

 

Да другога тыпу адносяцца працэсы, звязаныя з нецыкліч-

нымі адносінамі ці са значна парушанымі адносінамі. Гэтыя сітуацыі, называемыя праблемнымі, вымушаюць людзей да вы-

замацоўваюцца і рэалізуюцца культурна значныя формы сацы-

хаду за межы ўстаноўленай культурнай сітуацыі ў тых выпад-

Й

ках, калі праблемы не маюць рашэння. На індывідуальным

узроўні і ўзроўні сацыяльнай супольнасціИ

праблемныя сітуацыі

ўзнікаюць, напрыклад, пры захоўванніР

традыцый, нягледзячы

на тое, што ўмовы ўжо змяніліся. У сумеснай дзейнасці людзей

О

 

 

Т

 

 

яльнай дзейнасці і ўзаемадзеяння людзей, сацыякультурнай

практыкі. У паўсядзённымИ

жыцці людзі ствараюць і ўзнаўля-

О

 

юць, прымяняюцьЗі разбураюць уяўленні, ідэі, прадметы.

Для лакалізацыі крыніц культурных змяненняў і рэакцыі на

іх дыферэнцаванне па прыкметах месца, часу і сацыяльнаму ха-

Е

так званыя звычайная дзейнасць і дзей-

рактару выдзяляюццаП

Р

 

насць сацыякультурная. Першая ўключае асобасны і групавы (сям’я, сяброўскія, аматарскія сувязі) бакі жыццядзейнасці. У штодзённым жыцці людзі дзейнічаюць і разважаюць пераважна ў адпаведнасці з агульнасацыяльнымі і групавымі стэрэатыпамі. У шматнацыянальным грамадстве штодзённую культуру можна ўявіць у выглядзе даволі стракатай мазаікі, элементамі якой з’яўляюцца нацыянальная своеасаблівасць быту, звычаяў, традыцый.

Другая, гэта значыць сацыялізаваная, культурная дзейнасць ахоплівае сумесную і індывідуальную інстытуцыялізаваную

110