Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторы Беларусі-2010.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
551.42 Кб
Скачать

10. Рэфармацыя і контррэфармацыя на Беларусі.

Значныя зрухі ў грам.-палітыч. і к-ным жыцці, гаспадарчы ўздым, эвалюцыя гарадоў, абвастрэнне ўнутрыпалітыч. і сац-х супярэчнасцяў падрыхтавалі грунт для ўзнікнення і развіцця на Бел. і ў Літве Рэфармацыі – рэлігійны і грамадска-палітычны рух, у Еўроропе і ВКЛ у тым ліку, накіраванага на рэфармаванне катал.царквы і супраць феадальных адносін, які праходзіў у форме барацьбы з каталіцкім касцёлам. У сяр. XVI ст. тут пачалося імклівае распаўсюджв. ідэй заходнееўрап. пратэстантызму, італьянскага антытрынітарызму, рускай ерасі. Рэліг-мі навінкамі захапіліся магнаты (Радзівілы, Сапегі, Валовічы, Глябовічы і інш.) – праціўнікі ўніі з Польшчай. З дапамогай пратэстанцкай веры яны жадалі захаваць адасобленасць сваёй дзяржавы ад катал. Польшчы. Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць усемагутнасць царквы, якая ушчамляла іх правы. Шырокія народныя масы засталіся глухія да яе, таму рух не меў тут такога размаху, як у Еўропе. Найбольшае пашырэнне ў кн-ве атрымаў кальвінізм. У 50-я гг. яго прымаюць большасць магнатаў і значная частка шляхты. Рэфармацыя на Бел.мела асаблівасці:1.Асноўн.рухаюч.сіоы Рэф.былі не буржуазнія (Зах.Еўропа), а шляхта; 2. Рух Рэфарм.развів.тады, калі феадалізм быў на піке развіцця (Зах.Еўр феад-м быў ужо на другім плане пасля капіталізму); 3. На тэр.Бел.у асноўн.распаўсюдж.у 2 накіраваннях: кальвінізм і арыянства (антытрынітарызм). Найб.шырок.распаўсюджю.атрым.кальвінізм на Бел. Заступнік Рэфарм. М.Р.Чорны заснаваў у Вільні (1553) першую пратэст. абшчыну і заснаваў у Бярэсці першы збор. Усяго у ВКЛ было 190 кальвін.збораў. кіраванне імі узялі кальвін.святары-міністры. Па загаду М.Р.Чорнага былі закрыты катал.цэрквы.Вакол іх групуюцца выдатныя вучоныя, прапаведнікі, пісьменнікі, кнігавыдаўцы. Некат. з іх (С.Будны, В.Цяпінскі) становяцца ўпоравень са знакам. еўрап. мысліцелямі. 1553г.адкрыта кнігадрукарня у Бярэсці. Дзейнічалі у Нясвіжы, Любчы. 1561г-у Брэсцк.друкарні была выдадзена кальвін.біблія. Першы звод Бібліі на ВКЛ. У 1562 у Нясвіжы Сымон Будны выдаў першую друкаван.кнігу на старабел.мове “Катэхізіс”. Рэфарм. спрыяла актывізацыі дух. жыцця грам-ва, развіццю асветы і арганіз. кнігадрукавання, распаўсюджв. рэнесансна-гуманіст. і рацыяналіст. тэндэнцый у бел. к-ры і пашырэнню яе міжнародных кантактаў. Пэўны націск кальвінізм зрабіў і на вярх.ўладу. у 1573 –акт Варшаўскай канфедэрацыі (свабода веравызнання). Акт быў даслоўна ўключаны у статут 1588г. Прадстаўнікі рэфарм.руху у ВКЛ увайшлі у склад вышэш.гасп.рады. Кальвіністы пачалі ствараць шэраг навуч.устаноў на тэрыт.Літвы і Бел. Адна з першых школ школ б.створана на Наваградчыне ва ўаладаннях Яна Кішкі. Дырэктарам гэт.школы б.Ян Намыслоўскі. У к. 16 ст-спробы ствар.рэфармацыйн.акадэмію. Яна павінна была мець правы універа. Але адкрыць яе не змаглі. У 50-60-я гг. XVI ст. на Бел. разгортваецца і рэфармац. апазіцыя праваслаўю. Яна праявілася ў форме ерэтычнага руху і была звязана з дзейнасцю ўцёкшых у землі ВКЛ рускіх вальнадумцаў на чале з Феадосіем Касым. Яе прыхільнікам стаў гал. чынам просты народ. Але рэфармац. выступленні супраць правасл. не набылі на ўсходнеслав. землях РП такой сілы, як каталіцкі рух. Пад сцягам кальвінізму спачатку аб'ядноўваюцца ўсе слаі, якія прымалі ўдзел у Рэфарм. Але ў 60-я гг. з яго выдзеліўся радык. кірунак – арыянства, ці антытрынітарызм. Яна падзялялася на 2 плыні: рыдыкальн.і умеран. Да радык: Якуб з Калінаўкі, Пётр з Ганёнцы. Яны патрабав.радыкальн.змен не толькі у царкве але і ва ўладзе. патрабавалі радык. сац-х пераўтварэнняў, асуджалі прыгонніцтва, выступалі супраць дзярж. улады, прапаведавалі агульнасць маёмасці, што прывяло іх да канфлікту з кальвінісцкай шляхтай і магнатамі, выклікала занепакоенасць правячых колаў. Да умеран.плыні: С.Будны, В.Цяпінскі, Чаховіц. Выступалі за распаўсюджанне асветы і знішчэнне адыёзных элементаў феадалізму, кальвінізм распаўсюдж.у шлях.асяроддзі, а арыянства-сярод сялян. Калі феадалы, дамогшыся ад Рэфарм. сваіх мэт, убачылі, што рух выходзіць з-пад іх кантроля, яны станов. да яе ўсё больш абыякавымі і пераходзяць у каталіцызм. У сяр. XVII ст. антытрынітарызм быў заканадаўча забаронены, а члены арыянскіх абшчын былі выгнаны з РП, калі адмовяцца перайсці у друг.веру. Напужаныя тэалагіч. і сац-м радыкалізмам арыянскіх ідэолагаў, ад Рэфарм. адыходзяць вярхі. У др. пал. XVII ст. пад ударамі контррэфарм. яна вымушана была сысці з гістар. арэны. Папства зрабіла стаўку ў выратав. катал. царквы ад крызісу на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з'явіліся ў 1569г. Пачын.контрэфармацыя-рух супраць рэфармацыі, за аднаўленне пазіцый катал.царквы.Езуіты былі выкліканы віленскім біскупам. Ордэн накіраваў сюды найбольш вопытных місіянераў. Гал. ідэолагам контррэфарм. на Бел. і ў Літве стаў Пётр Скарга. Езуіты ўзялі ў свае рукі адукацыю – адкрылі акадэмію ў Вільні і 11 калегій на Бел., запаланілі яе кніжны рынак творамі пісьменнікаў і прапаведнікаў ордэна, пакрылі яе сеткай сваіх касцёлаў і кляштараў, заняліся дабрачыннай дзейнасцю. Адноўлены і ўзмоцнены каталіцызм пачаў выціскаць пратэст. секты. Працэс акаталічвання вышэйшых слаёў, уцягнутых раней у Рэфарм., набыў масавы характар. К канцу XVII ст. контррэфарм. у княстве перамагла.