Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторы Беларусі-2010.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
551.42 Кб
Скачать

15. Спробы дзяржаўных рэформ. Паўстанне 1794 г. Падзелы рп.

Паглыбленне паліт. крызісу, узрастанне замежнага ўмяшання ва ўнутр. справы РП узмацнілі імкненне прагрэс. часткі грамадства да змен у паліт. ладзе краіны. Лагер рэфар-раў на чале з Чартарыйскім дабіўся ў 1764 г. абрання каралём і вял. князем стаўленіка Расіі Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пач. першы этап рэформаў (1764-1766). Былі адменены шматлікія гандлёвыя зборы, іх замянілі адзіным “генеральным падаткам”. Распач. рэвізія каралеўскіх маёнткаў, што дало сродкі для павеліч. войска. Была зроблена спроба частковай ліквід. права “ліберум вета”. Дзеля ўпарадкав. і павелічэння дзярж. прыбыткаў былі створаны дзве “скарбавыя камісіі” – пол. і ліцвінская. Спроба рэформаў выклікала незадав. як у магнацтва, так і ў суседніх дзяржаў. Насойме 1767-1768 гг. пад уціскам рас. войска, размешчанага пад Варшавай, былі прынятыя пастановы, згодна з якімі некаталікам надавалася свабода веравызнання і паліт. правы, роўныя з каталікамі. Адначасова былі пацверджаны ўсе правы шляхты. Гарантам выканання гэтых рашэнняў сойм назваў Рас. імп. Т.ч., ужо і фармальна РП апусцілася да ўзроўню залежнай дзяржавы. Рэфармат. дзейнасць была перапынена. Незадаволеная палітыкай Стан. Аўгуста шляхта стварае Барскую канфедэрацыю (1768). Канфед. выступала пад сцягам аднаўлення незалеж-ці, правядз. РП незалежнай паліт., вяршэнства катал. веры. Адбываюцца ўзброеныя сутычкі паміж канфедэратамі і рас. войскам. Ліцвінскіх канфедэр. узначальваў Міхал Пац у якасці ген. маршалка. У 1770 г. барычане абвясцілі дэтранізацыю Стан. Аўгуста і бескаралеўе. Гэта прымусіла караля і вял. князя шукаць яшчэ большай падтрымкі ў Расіі. Знясіленая анархіяй і чарговай грамадз. вайной, РП стала ахвярай больш моцных абсалют. манархій Расіі, Прусіі, Аўстрыі. 5 жніўня 1772 г. у Пецярб. былі падпісаны 3 трактаты паміж гэтымі дзяржавамі. Прусія і Аўстрыя атрымалі частку пол. і украінскіх зямель, Расія – 92 тыс.кв.км. усходнебел. зямель. Пасля першага падзелу РП прагрэс. колы грам-ва яшчэ больш упэўніліся ў тым, што выратаваць краіну змогуць толькі змены ў яе паліт. ладзе. З 1773 г. усе вальныя соймы, каб пазбегнуць права ўжывання права “ліб. вета”, пачыналі сваю працу з абвяшчэння сябе канфедэрацкімі (гэта давала магчымасць прымаць раш. большасцю галасоў). У 1773 г. пасля лікв. ордэна езуітаў у Польшчы і ВКЛ было створана першае ў Еўропе мін-ва асветы – Адукац. камісія. На сойме 1775 г. РП упершыню займела дакладна дзеючы орган выканаўчай улады – Пастаянную Раду на чале з каралём і вял. князем. Паст. Рада вырашала пытанне аб скліканні агульнадз. сойма, выбірала і прадстаўляла каралю кандыдатаў на вакантныя выш. дзярж. пасады. У кан. 80-х гг. XVIII ст. склаліся больш спрыяльныя ўмовы для другога этапа дзейнасці рэфар-раў. Партыя рэфарм-раў змагла згуртавацца падчас працы Вял. сойма (1788-1792) і пач. дзейнасць па ўдасканаленні дзяржавы. У 1791 г. сойм прыняў закон аб “вольных гарадах каралеў.”, якія нарэшце атрымалі магчымасць сваб. развіцця, не замаруджанага феад. правам. Прынята раш. аб павеліч. войска РП да 100 тыс. чал. і ліквід. скампраментаванай Паст. Рады. Было ўведзена падаткаабклад. святарства і шляхты. Вяршыняй дзейнасці Вялікага сойма з'явілася прыняцце 3 мая 1791 г. першай у Еўропе (і другой у свеце пасля ЗША) Канстытуцыі. Яна складалася з 11 артыкулаў. Першы тычыўся рэлігіі, тры наст. вызначалі стан шлях-ва, мяшч-ва і сялянства, астатнія – месца і ўзаемнае размежаванне заканад., выканаўчай і судовай улад. Згодна з ёю адмяняліся “ліберум вета”, выбары караля шляхтай і абавязковасць соймікавых “інструкцый” для паслоў, уводз. спадчынная манархія, у якой выкан. улада перадавалася каралю і ўраду, падпарадкаванаму сойму. Аб'ектыўна Канст. 3 мая спрыяла развіццю краіны ў прагрэс. буржуазным напрамку, зрабіла рашаючы крок да ўтвар. цэнтралізав. дзяржавы. Аднак раш. сойма выклікалі пратэсты кансерват. часткі магнатаў і шляхты. Баючыся распаўсюджвання ідэй Франц. рэв. Кацярына II накіравала свае войскі ў РП. Войска ВКЛ, якое налічвала ўсяго 15 тыс. чал., не змагло аказаць дзейснага супраціўлення інтэрвентам. Расія і Прусія цяпер ужо ў апраўданне барацьбы з “якабінскай заразай” дамовіліся 23 студзеня 1793 г. аб чарговым падзеле тэр. РП. Расіі дасталася большая частка Бел. і Украіны прыбл. па лініі Друя-Пінск-Збруя. Прусія захапіла Вялікапольшчу з Торунем і Гданьскам. Астат. частка тэр-рыі Польшчы і ВКЛ была акупіравана рас. войскамі. Шлях рэформаў у чарговы раз быў перарваны. Каб абараніць сваю краіну, патрыёты Польшчы і ВКЛ узнялі паўстанне супраць Рас. імп. Кіраўніком паўст. быў абраны нашчадак старажыт. бел. шляхецкага роду Андрэй Тадэвуш Касцюшка. У Польшчы паўст. пачалося 24 сакавіка 1794 г. Гал. мэтамі паўст. былі: вяртанне захопленых тэр-рый, выгнанне акупантаў, працяг дэм. рэформаў. Быў утвораны самаст. орган па кір-ве паўст. – Найвышэйшая Рада ВКЛ. Касцюшка заклікаў да ўдзелу ў паўст. прадстаўнікоў усіх веравызнанняў. Асаблівая ўвага была выказана ім да прав. святарства і простага нас-ва. Ім была паабяцана поўная роўнасць і самаст-ць. Сяляне, якія пайшлі ў паўст., вызваляліся ад прыгону. Але паўстанцкае войска не змагло супрацьстаяць аб'яднаным сілам Прусіі, Расіі і Аўстрыі. Кацярына II накіравала на бар-бу з паўст. сваіх лепшых военачальнікаў разам з А.Суворавым. У лістападзе пашст. было задушана. Яшчэ падчас паўст. ўзнік план ліквід. РП. У 1795 г. адбыўся трэці яе падзел. Прусія захапіла польскія землі з Варшавай, Аўстрыя – з Кракавам. Да Расіі адышлі заходнебел., украінскія і літ. землі з Курляндыяй. Частка Бел. (захад Гарадзеншчыны) апынуўся пад уладай Прусіі. Станіслаў Аўгуст 25 лістапада 1795 г. падпісаў акт адмовы ад трона. Захоп РП з'явіўся гвалтоўным актам у дачыненні да дзяржавы, якая ўваходзіла ў пер. свайго гаспад-га і грамадскага рэфармавання.