Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторы Беларусі-2010.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
551.42 Кб
Скачать

28. Напад фаш.Германіі на ссср. Абарончыя баі на тэр.Беларусі.Мерапрыемствы кп(б)б і урада рэспублікі па мабілізацыі насельніцтва на адпор ворагу.

Фашысцкая Германія, парушыўшы пакт аб ненападзе (пакт Молатава-Рыбентропа), 22 чэрвеня 1941 г. нападе на СССР. На тэр.Бел разгарнуліся абарончыя баі. У адпаведнасці з планам маланкавай вайны галоўны удар на маскоўскім накірунку наносіла група армій “Цэнтр”. Яна мела за мэту знішчэнне у прыгранічных баях войск Заходняй асобай ваеннай акругі. У першапачатковы перыяд вайны савецкія войскі вымушаны былі адступаць. Справа ў тым, што асабовы склад ЧА рыхтаваўся галоўным чынам да наступальных дзеянняў, бо існавала думка аб будучай вайне як наступальнай, скарацечнай і на чужой тэрыт. Не было цалкам праведзена пераўзбраенне войск, новая тэхніка не асвоена, рэпрэсіі, якія пазбавілі ЧА вопытных камандзіраў. Але сав.воіны аквзвалі супраціўленне. Насмерць стаялі пагранічнікі. Абаронцы Брэсцкай крэпасці. Невялікі гарнізон абараняўся с пачатку нападу да канца ліпеня. Аборону ўзначалілі капітан Зубачоў, палкавы камісар Фамін, маёр Гаўрылаў, лейтэнант Кіжаватаў. Паветраныя баі: Гастэла (направіў палаючы самалёт на групу нямецк.танкаў). Пры абароне Гомеля-вызначыўся Коўзан, які зрабіў тры паветран.тараны і застаўся у жывых. Але немцы рухаліся углыб тэрыт.БССР. 28 чэрвеня захоплены Мінск. У гіганцк.катле на захад ад Мінска у акружэнні апынулася шмат армій і былі знішчаны. У абароне сталіцы прымала удзел 100-я стралковая дывізія пад камандаваннем Русіянава, якія праз два месяцы упершыню выкарасталі “шкляную артылерыю” – бутэлькі з гаручай сумессю для барацьбы з танкамі – кактэйль Молатава. Магілёў абарона 23 дні. Стралкавы полк пад камандаваннем Куцёпава-знішчылі 39 танкаў за адзін дзень. 14 ліпеня 1941 пад Оршай сав.войскамі (батарэя мінамётаў пад камандаваннем капітана Флёрава) былі выкарастаны у абарончых баях рэактыўная артылерыя – кацюша. Жорсткія баі разгарнуліся у раёне Бабруйска за пераправу праз Бярэзніу, дзе у адным з баёў фашыствы страцілі 20 танкаў. Адступаючы на ўсход, часці ЧА вялі цяжкія баі. Увесь цяжар абароны клаўся на плечы салдат. Толькі 29 чэрвеня была абвешчана дырэктыва, у адпаведнасці з якой праводзілася дадатковая мабілізацыя у ЧА. У чэрвені-жніўні у яе рады было мабілізаван звыш 500 тыс.жахароў рэспублікі. Аднак з-за хуткага наступлення немцаў не ўдалося выканаць планы мабілізацыі у Зах.абласцях БССР. Для барацьбы з варожымі дыверсантамі ствараліся знішчальныя атрады. Ствараліся атрады і палкі народнага апалчэння. Яны ўдзельнічалі у будаўніцтве абарончых аб’ектаў і ў баях з захопнікамі. Пачалася эвакуацыя прадпрыемстваў, людзей, жывёлы, тэнікі, прадуктаў. Значная ўвага ўдзялялася эвакуацыі ўстаноў навукі і культуры. Але усё гэта праводзілася у кароткія тэрміны пад абстрэлам і налётамі варожай авіяцыі. Да пачатку верасня 1941 уся тэрыт.Бел была акупіравана. Сур’ёзныя памылкі сталінск.кір-ва напярэдадні вайны у знешняй палітыкі, непрыняцце належных мер па ўмацаванні абароназдольнасці краіны не дазволілі рэалізаваць ваенны і эканамічны патэнцыял у першыя месяцы вайны. Сталін абвінваціў камандаванне Зах.фронтам і Паўлаў і інш.военачальнікі былі растраляны. Двухмесячныя баі сав.войск у Бел.не дазволілі праціўніку рэалізаваць план “маланкавай вайны”, далі магчымасць сканцэнтраваць рэзервы і падрыхтавацца да абароны на маскоўскім напрамку.