Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторы Беларусі-2010.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
551.42 Кб
Скачать

4. Этнічныя працэсы на тэр. Бел. У VI-XIII стст. Асноўныя канцэпцыі паходжання бел. Этнасу.

Славяне шырока рассяліліся на тэр. нашага края ў ран. сярэдн. З VI-VII ст. н.э. славяне пач. пранікаць на поўнач – у балцкі арэал. Масавае рассял. славян у балцкім арэале адбываецца ў VIII-IX стст. н.э. Т.ч., у VIII-IX стст. н.э. адбыліся істотныя змены ў этн. складзе і к-ры нас-ва на тэр. Бел. Пачаліся цесныя кантакты славян з мясцовым балцкім нас-вам. Балцкае нас-ва было асімілявана. У выніку славяна-балцкага сінтэзу к IX-X стст. н.э. сфарміраваліся новыя слав. этнічныя супольнасці – дрыгавічы, крывічы, радзімічы. Яны займалі у гэты час асноўную частку тэр. Бел. Дрыгавічы першапач. займалі значную частку Папрыпяцця. Ад суседніх драўлян дрыгавічоў аддзялялі балоцістыя мясцовасці. Потым дрыгавічы прасунуліся на поўнач, апынуліся ў вярхоўях Нёмана. Корань слова “дрыгавічы”, магчыма, балцкі. Словы з гэтым коранем адлюстр. вільготнасць, забалочанасць зямель у парэччы Прыпяці. Радзімічы сфарміраваліся ў Пасожжы і займалі гэту тэр. і ў пазнейшы час. Назва “радзімічы”, верагодна, таксама змешанага славяна-балцкага паходж. Самымі блізкімі да яе з'яўл. балцкія (літоўскія) словы radimas (знаходжанне), radimviete (месцазнаходжанне). Крывічы сфарміраваліся на тэр., размешчанай на поўначы ад дрыгавічоў і радзімічаў. Арэал іх рассял., апрача Падзвіння, уключаў таксама і верхняе Падняпроўе. Назва крывічоў, верагодна, адлюстроўвае своеасаблівасць той значнай часткі іх тэр. на Міншчыне і Смаленшчыне, дзе шмат узгоркаў і мясцовасць як бы крывая. Шмат слоў са знач. крывізны ёсць не толькі ў слав., але і ў балцкіх мовах, напр. літоўскай (kreivas-крывы, kreivimas-крывізна). Крывічы, дрыгавічы і радзімічы уяўлялі сабой, можна сказаць, першапачатковыя народы (пранароды, протанароды) і адносіліся да новага тыпу этн. супольнасцяў, які адпавядае пачатку цывіл-цыі – больш высокай стадыі, чым плямёны і саюзы плямён. Яны праіснавалі да сяр. XII ст. Сярод канцэпцый паходж. бел. этнасу вылучаюць “фінскую”, “балцкую”, “крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкую”, “старажытнарускую” канц. бел. этнагенезу. Згодна з “фінскай” канц. (яе аўтар І.Ласкоў), продкамі бел. народа былі славяне і фіны. У якасці доказу ён спасылаецца на тое, што некатор. назвы бел. рэчак і азёр, напр. Дзвіна, Мардва, Свір, фінскага паходж. Прыхільнікі “балцкай” канц. (В.Сядоў, Г.Штыхаў і інш.) лічаць, што продкамі беларусаў з'яўл. славяне і балты. Яны спасылаюцца на назвы бел рэчак і азёр балцкага паходж. (Арэса, Клёва, Рэста і інш.), сцвярджаюць, што пра балтаў як продкаў беларусаў сведчаць некатор. элементы традыцыйнай беларускай к-ры і мовы (культ вужа, жаночы галаўны ўбор намітка, цвёрды гук “р” і інш.). Аўтары “крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкай” канц. (Я.Карскі, М.Доўнар-Запольскі, М.Грынблат і інш.) мяркуюць, што асноўнымі продкамі бел. этнасу з'яўл. крывічы, дрыгавічы і радзімічы. У прыватнасці, М.Грынблат звяртае увагу на традыц. земляробчыя прылады (саха з перакладной паліцай) і асаблівасці гаворак (дыфтонгі “ўо”, “іе”) у розных рэгіёнах Бел. Тыя, хто прытрымліваецца “старажытнарускай” канц. паходж. бел. народа (Я.Карнейчык і інш.), сцвярджаюць, што продкам беларусаў была адна з частак так званай старажытнарускай народнасці. Вялікае знач. яны надаюць існаванню ў мінулым старажытнай дзяржавы Русі, а потым яе распаду, а таксама назве старажытнарускай усходнеславянскай мовы (рускай) і элементам старажытнай к-ры (напр. былінам).Верагодна, асноўнымі продкамі сучасных беларусаў былі групы нас-ва, якія жылі ў нашым краі пасля таго, як зніклі крывічы, дрыгавічы, радзімічы. Імі сталі перш за ўсё насельнікі падзвінска-падняпроўскага рэгіёна, і старажытныя палешукі, што знаходзіліся ў Папрыпяцці.