Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторы Беларусі-2010.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
551.42 Кб
Скачать

2. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі. Палітычнае жыццё ў IX-XII ст.

Полацкае кн-ва было першай дзяржавай, якая сфарміравалася на бел. землях. Сам Полацк упершыню узгадваецца крыніцамі пад 862 г. у сувязі з тым, што князь Рурык быццам бы накіроўвае туды сваіх дружыннікаў дзеля кіравання Полацкам. У др.пал. X ст. летапісы згадваюць першага полац. князя Рагвалода. Каля 970-980 гг. да полац. князёўны Рагнеды – дачкі Рагвалода – пасваталіся два браты: Уладзімір наўгародскі і Яраполк кіеўскі. Рагнеда абрала Яраполка. Абражаны адмоваю, Уладзімір робіць напад на Полацк і прымусам бярэ Рагнеду ў жонкі. Пасля ён забівае падманам свайго брата і станов. валадаром Кіева. Т.ч.,на перыяд каля 20 гг. утвараецца “імперыя Рурыкавічаў” з цэнтрам у Кіеве. Пасля спробы забіць Уладзіміра полац. княжна Рагнеда з сынам Ізяславам была выслана на Бацькаўшчыну, дзе для яе быў заснаваны новы горад Ізяслаўль – у гонар сына Ізяслава (сучаснае Заслаўе). Гістарычны факт: у гэты час Уладзімір рэфарміруе кіраванне дзяржавай, т.е. у найбольш галоўных гарадах ён ставіць сваіх сыноў. Ад Рагнеды Уладзімір меў чатырох сыноў – Ізяслава, Яраслава (Мудрага), Мсціслава (чарнігаўскі князь) і Усевалада (князь уладзіміра-валынскі) і дзвюх дачок Прадславу і Прэміславу. Па жаданню Уладзіміра, пасля яго смерці, кіеўскім князем стане старшы ў родзе. На той момант усе браты Уладзім.былі забіты. Ізяслаў павінен стаць. Але Уладзім.дадаў, што бацька яго павінен сядзець на Кіеўскім прастоле нейкі час. Але Ізяслаў памірае ў 1001 і ў яго нашчадкаў няма шанцаў на Кіеў. У канцы жыцця Рагнеда пастрыглася ў манашкі пад імем Анастасіі. Памерла яна ў 1000 г. Князь Ізяслаў паклаў пачатак полац. княжацкай дынастыі. Пераемнікам яго стаў князь Брачыслаў Ізяславіч (1001-1044). У часы Брачыслава пашыр. межы Полац. кн-ва, у першую чаргу на захад і поўнач. разам з тым абвастраліся адносіны паміж Полацкам і Ноўгарадам. У 1021 г. Брачыслаў нападае на Ноўгарад і захоплівае яго. Тады ж паміж Брачыславам і Яраславам адбылася бітва на р. Судамір. У выніку была закл. мірная дамова паміж князьямі, і Полац. зямлі былі вернуты гарады Віцебск і Усвяты. Менавіта таму, што Яраслаў жадаў бачыць у асобе Брачыслава саюзніка, а не ворага. Брачыслаў займаецца землямі балтаў. У 1036 тут засноўвае крэпасць Браслаў. У 1026 г. Яраслаў стаў кіеўскім князем і мірная дамова была парушана. Пасля смерці Брачыслава на яго месца заступіў Усяслаў, празваны Чарадзеем (1044-1101). Да 60-х гг. XI ст. уся дзейнасць полац. князя была скіравана на ўладкаванне сваёй дзяржавы. Але з 1065 г. аднаўляецца зацятая барацьба з Ноўгарадам і Кіевам. Яна абумоўлена тым, што пасля смерці Я.Мудрага землі Кіеўскай Русі апынуліся ў руках трох яго сыноў: Ізяслава, Святаслава і Усевалада. У пер. з 1065 па 1078 г. адбываюцца бітвы паміж У.Чарадзем і Яраславічамі за Пскоў, Ноўгарад, Менск і Смаленск. У 1067 г. адбыв. бітва на Нямізе, у выніку якой Усяслаў трапіў у палон. У выніку паўст. кіеўлян у 1068 г. Ізяслава-князя кіеўскага-выганяюць, збягае у Польшчу і Усяслаў станов. вял. князем кіеўскім, але ў хуткім часе вяртаецца да сябе ў Полацк, не маючы падтрымкі кіеўск.знаці. Ізяслаў ставіць у Полацку свайго сына Мсціслава, а потым Святаполка (1069-1971). Усяслаў збягае ў землі балтаў. Там знаходзіць падтрымку і ідзе на Ноўгарад і зноў узяты у палон. Але яго адпускаюць. У 1071 Усяслаў выганяе з Полацку Святаполка. У 1092 – апошн.паведамленне пра Пол – эпідэмія. Пасля смерці Усяслава Полац. зямля пачынае драбіцца на ўдзелы, на чале якіх стаялі сынаўя У.Чарадзея. Найбольш буйное кн-ва – Полацкае - дасталася Барысу, Менскае – Глебу. У пач. XII ст. у грам.-паліт. жыцці Полац. зямлі пачалі адбывацца вялікія зрухі. Актывізавалася веча – агульны сход гараджан для выраш. рознабаковых пытанняў. Веча выганяла і запрашала князёў, заключала мірныя дамовы і аб'яшляла войны, рэгулявала адносіны паміж рамеснікамі, закл-ла гандлёвыя дагаворы. Веча стала таксама і вышэйшай судовай інстанцыяй. У пач. XIII ст. над Полац. зямлёй пачала навісаць новая небяспека – ням. рыцары-крыжакі. Крыжацкая пагроза прымушала ісці на ваенны саюз Полацка з Ноўгарадам і Літвой. Але паступова Полац. зямля губляла сваю магутнасць і былую веліч. У такіх абставінах палачане і пайшлі на саюз з землямі Верх. Панямоння, праз запрашэнне на сваё княж-не літоўскіх князёў. Тураўскае кн-ва ўтварылася ў межах расялення дрыгавічоў, у паўд. Бел., у басейне р. Прыпяць. Сталіца кн-ва – г. Тураў – прыгадваецца пад 980 г., калі на Бел. з'яўл. князі, магчыма, браты – Рагвалод і Тур. Усе звесткі аб Тураўскай зямлі сведчаць аб тым, што Тураўшчына развівалася як самаст. дзярж. адзінка. Гістар. крыніцы дазваляюць меркаваць, што да кан. X ст. у Тураве кіравала ўласная дын. князёў, чый радавод быў спынены падчас утварэння “імперыі Уладзіміра Святаславіча”. У 988 г. Уладзімір кіеўскі выдзеліў Тураўскую зямлю свайму трэцяму сыну Святаполку. Гэты князь увесь час імкнуўся набыць незалежнасць Тураўшчыны ад Кіева. Ён ажаніўся (1009) на дачцэ польск.караля Баляслав. Гэт.жонка прыехала у Кіеў разам с ксяндзом Рэйнбергам. Ксёндз схіляе Святаполка да хрышчэння па заходн.узору. Адначасова Святаполк пачынае дзейнасць па адрыве Тур.княства ад Кіева. Уладзімір узнае аб гэтым і прывезены у Кіеў. Пасля смерці Уладзіміра Святаславіча ў 1015 г. Святаполк абвяшае сябе кіеўскім князем, але пакідае за сабой і Тураўскую зямлю. З гэтым не пагадзіўся Яраслаў Мудры і распачаў супраць Яраполка вайну. У 1019 г. Святаполк бяжыць у Польшчу і там памірае. Кіеўск.князем станов.Яраслаў і Тураў спачатку пакідае за сабой. Але потым аддае свайму сыну Ізяславу. У 1054 Ізяслаў станов.кіеўск.князем, але пакідае за сабой прастол Турава. У 1078 загінуў і кіеўск.князем станов.яго брат – Усевалад. Але ён не становіцца уладаром Тур.княства. Ён пакінуў яго за нашчадкамі Ізяслава – Яраполк. У 1085 ён змагаецца з Усеваладам, але не. У яго адбіраюць тур.прастол. На 3 гады ён перах.Давыду. у 1088 – Ізяславіч вяртае сабе уладу. У 1093-стан.кіеўск.князем. Тураў застаецца вотчынай Святаполка. Але ў 1113 г. са смерцю Святаполка ўлада Ізяслававічаў скончылася і кн-ва пераходзіць да Ул-ра Манамаха з роду Усеваладавічаў. Т.чынам, Тураў станов.трамплінам д/кіеўск.прастола: спачатку у Тураве князь, а потым кіеўскі.