Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторы Беларусі-2010.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
551.42 Кб
Скачать

14. Палітычны крызіс рп у сяр. XVII – першай пал. XVIII ст.

Паліт. крызіс РП вынікаў як з унутр. яе стану, так і са змен у міжнародным становішчы. Усталяванню паліт. анархіі перш за ўсё спрыяла адсутнасць моцнай цэнтралізаванай улады. Адмоўны адбітак накладаў той факт, што ўся ўлада ў дзяржаве канцэнтравалася, па сутнасці, у руках аднаго саслоўя – шляхецтва. Польская і ліцвінская шляхта валодала шэрагам прывілегій, якія ставілі яе вышэй за ўсіх у грамадстве. Так, толькі шляхта валодала правам зямельнай уласнасці, толькі яна мела доступ да вышэйшага духоўнага сану і да ўсіх свецкіх пасад, шляхта плаціла толькі тыя падаткі, якія сама сабе ўстанавіла, была вольная ад усіх павіннасцяў, за выключэннем вайсковага абавязку. Шляхціц карыстаўся правам асабістай недатыкальнасці і не мог быць арыштаваны без папярэдняга судовага прыгавору. Яго неад'емным правам была таксама свабода слова. Нарэшце кожны шляхціц мог прыняць удзел у абранні караля і вялікага князя, выступіць у якасці прэтэндэнта на трон. Гарадское саслоўе, мяшчане былі адхілены ад удзелу ў паліт. жыцці. Практычна аднасаслоўным з'яўляўся агульнадзяржаўны двухпалатны сойм, які склікаўся раз у 2 гады. У вышэйшай палаце, сенаце, засядалі магнаты і катал. біскупы. Ніжэйшая, “пасольская ізба”, складалася з дэпутатаў-паслоў ад павятовай і ваяводскай шляхты. Звычайна іх выбіралася па два чалавекі ад кожнага павету. Але і яны не валодалі правам свабоднага волевыказвання на вальных соймах, а толькі прытрымліваліся пажаданняў-наказаў павятовай шляхты сваім паслам у дачыненні да вырашэння таго ці іншага пытання. У абставінах, калі соймы пачалі часта зрывацца ці разыходзіцца без прыняцця рашэнняў, павятовыя соймікі сталі паступова прысвойваць сабе яго правы. Падчас знешняй небяспекі яны самі ўстанаўлівалі падаткі і прызначалі іх збіральнікаў, фарміравалі ваяводскі скарб, абвяшчалі паспалітае рушанне. Павятовая шляхта кантралявала і судовую ўладу – мясцовую і вышэйшую. Першую – шляхам выбару на сойміках кандыдатаў на пажыццёвыя пасады суддзяў, падсудкаў, земскіх пісараў і падкаморыяў; другую – у Трыбуналах, у якія яна накіроўвала сваіх “дэпутатаў”. Т.ч., соймікі як бы падзялілі дзяржаву на павятовыя аўтаноміі. Яны падрывалі цэнтральную ўладу, дзейнічалі амаль незалежна адзін ад другога. Дэцэнтралізацыя краіны была даведзеная тым самым да небяспечнай мяжы.Краевугольным каменем “залатых шляхецкіх вольнасцей” лічылася права “liberum veto” (свабода забароны). Згодна з ім кожны шляхціц-пасол меў права аднаасобна заблакіраваць прыняцце любой пастановы сойма ці нават увогуле сарваць яго працу. Агульнадзяржаўныя соймы заканчваліся безвынікова. Змомонту першага такога прэцэдзенту ў 1652 г. і да 1764 г. такім чынам было сарвана 42 сойма з 55. Магнаты Польшчы і ВКЛ праз падуладнае сабе шляхецтва выкарыстоўвалі права “ліберум вета” для аховы уласных інтарэсаў і свайго прывілеяванага становішча. Усё гэта прывяло да факт-га паралічу дзяржаўнага кіравання, магчымасці зрыву любога памкнення да змен і рэформаў. Найбольш моцна такі стан рэчаў адбіваўся на становішчы караля і вялікага князя. Пасля смерці апошняга Ягайлавіча, Жыгімонта III Аўгуста (1572), які не пакінуў нашчадкаў, усталявалася традыцыя абрання кожнага наст. манарха на агульнадз. соймах прадстаўнікамі пол. і ліцвінскай шляхты. Адсутнасць спадчыннага трона вяла да пастаяннай барацьбы паміж магнацкімі групоўкамі за ўладу ў пер. міжкаралеўя. Жадаючы прывесці свайго прадстаўніка да ўлады, яны звярталіся за дапамогаю да іншаземцаў, запрашалі і выкарыстоўвалі замежную ваенную сілу. У XVIII ст. гэта прывяло да простага ўплыву з боку замежных паслоў (Прусіі, Расіі, Швецыі, Аўстрыі) у Варшаве на абранне караля і вял. князя праз падтрымку патрэбнай кандыдатуры з дапамогай свайго войску. Так, па сутнасці, са згоды ці з дапамогай Расіі былі абраны тры апошнія манархі РП – Аўгуст II Дужы, Аўгуст III і Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Новаабраны кароль і вял. князь былі абцяжараны неабходнасцю выканання ўскладзеных на яго праз сойм абавязкаў, якіх ён не павінен быў парушаць. Гэтыя абавязкі былі замацаваныя ў т.з. “генрыхаўскіх артыкулах” (з 1573 г.), якія ўтрымоўвалі асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ладу і кіравання. Акрамя таго, кожны кандыдат на трон, пачынаючы з Генрыха Валуа, падпісваў персанальны дагавор (pacta coventa) на элекцыйным сойме і пацвярджаў яго ўласнай прысягай. Пры невыкананні ці парушэнні ім гэтых дагавораў шляхта забяспечвала за сабой права аказаць супраціўленне, нават узброенае, каралю і вял. князю праз абвяшчэнне канфедэрацыі. Канфедэраты фіксавалі пісьмова свае скаргі і патрабаванні ў спец. канфедэрацкім акце, пасля чаго (калі манарх не прызнаваў прэтэнзій), а па сутнасці – грамадз. вайна, лічылася ўзаконенай. Вышэйшыя дзяржаўныя пасады (вялікіх маршалкаў, канцлераў, гетманаў, падскарбіяў) ў ВКЛ і Польшчы займаліся пажыццёва. Яны не маглі быць скасаваныя манархам. Важным крокам да замацавання шляхецкай улады ў РП стала стварэнне незалежных вышэйшых судоў – Трыбуналаў. Галоўны Трыбунал ВКЛ быў створаны ў 1581 г. У Трыбунале засядалі выбраныя ад павятовай шляхты дэпутаты, да якіх і перайшлі правы вышэйшага вялікакняжацкага апеляцыйнага суда. Гэтыя і інш. шляхецкія памкненні да абмежавання ўлады манарха сталі немалаважнай унутранай прычынай паліт. крызісу і развалу дзяржавы. У кан. XVII – пач. XVIII ст. амбіцыі магнацкіх родаў у ВКЛ даходзяць да ўзброенага саперніцтва, перарастаюць у грамадз. войны. Спачатку на неабмеж., роўнае вялікакняжацкаму перш-во ў бел.-літ. дзяржаве прэтэндуюць Сапегі, змагаючыся з Агінскімі, Вішнявецкімі і Радзівіламі. Супрацьстаянне дзвюх партый дасягнула апагея ў 1700 г. Унутрыпаліт. праблемы ў РП былі падкрэсліны знешнімі, у прыватнасці, Паўночнай вайной. З часу Паўн. вайны Расія паступова бярэ пад свой пратэктарат знеш. і унутр. палітыку РП. Больш моцным суседзям была выгадна яе слабасць. Таму яны імкнуліся захаваць у ёй безуладдзе і анархію пад прыкрыццём аховы і гарантавання “шляхецкіх вольнасцяў”. Паліт. крызіс РП кан. XVII – пер.пал. XVIII ст. з-за пагрозы самому існаанню дзяржавы ўсё выразней патрабаваў яе рэфармавання.