Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С.В.Зыгмантович ОРГАНИЗАЦИЯ И ТЕХНОЛОГИИ БИБЛИО...doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

1. Бібліяграфічная служба як падсістэма бібліятэкі: якія прынцыпы і падыходы ляжаць у аснове яе фарміравання?

2. У чым асаблівасці бібліяграфічнай службы бібліятэк роз­ных тыпаў?

3. Якія тэндэнцыі характэрны для развіцця бібліяграфічнай службы бібліятэк?

4. Як уплывае на арганізацыйна-функцыянальную структуру бібліягра­фічнай службы працэс інфарматызацыі дзейнасці бібліятэк?

5. Ці адрозніваюцца функцыі бібліяграфічнага падраздзялення бібліятэк розных тыпаў?

6. Якія дакументы вызначаюць бібліяграфічныя функцыі розных падраздзяленняў бібліятэкі і яе супрацоўнікаў?

7. Прааналізуйце на прыкладзе канкрэтнай бібліятэкі асаблівасці рэалізацыі ў ёй бібліяграфічных функцый рознымі структурнымі падраздзяленнямі бібліятэкі.

Раздзел іі. Даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі Глава 3. Агульныя пытанні арганізацыі дба бібліятэкі

3.1. Азначэнне, функцыі, уласцівасці, прынцыпы

І метадычныя патрабаванні да арганізацыі дба

Азначэнне даведачна-бібліяграфічнага апарату. Да гэтага часу няма адзінага азначэння ДБА, якое б задавальняла і даследчыкаў, і выкладчыкаў, і практыкаў бібліятэчна-бібліягра­фічнай сферы. Упершыню азначэнне тэрміна “даведачна-бібліяграфічны апарат” дадзена ў ГОСТ 7.26 – 80 “Библио­течное дело. Основные термины и определения», згодна з якім «даведачна-бібліяграфічны апарат – гэта сукупнасць даведачных і бібліяграфічных выданняў, бібліятэчных каталогаў і картатэк, прызначаных для прапаганды твораў друку і іншых дакументаў і мэтанакіраванага кіравання чытаннем». Да гэтага азначэння адсылае і ГОСТ 7.0 – 84 «Библиографическая деятельность.Основные термины и определения». Безумоўна, што ў гэтым азначэнні адчуваецца ўплыў часу. Сёння тэрмін «дакумент», што абазначае інфармацыю, зафік­саваную на якім-небудзь матэрыяльным носьбіце, не выклі­кае пярэчанняў, і няма неабходнасці ў выкарыстанні тэрміна «твор друку». Адышла ў мінулае абавязковая ідэалагізацыя работы бібліятэкі, у тым ліку і ДБА, па-іншаму асэнсоў­ваюцца «прапаганда і кіраванне чытаннем».

У той жа час у органах НТІ і навукова-тэхнічных біблія­тэках атрымаў распаўсюджванне і афіцыйнае прызнанне іншы тэрмін – «даведачна-пошукавы апарат» (ДПА). У ГОСТ 7.27 – 80 «Научно-информационная деятельность. Основные термины и определения» ДПА вызначаны як “сукупнасць упарадкаваных масіваў другасных дакументаў, прызначаных для пошуку навукова-тэхнічнай інфармацыі”.

Новы міждзяржаўны тэрміналагічны стандарт 7.0 – 99 “Информационно-библиотечная деятельность, библиография» дае наступнае азначэнне: “Даведачна-бібліяграфічны апарат – гэта даведачна-пошукавы апарат, які ўключае бібліяграфічныя дапаможнікі”. Такім чынам, падкрэсліваецца раўназначнасць тэрмінаў ДБА і ДПА, між тым азначэнне тэрміна ДПА ў ГОСТ не прыводзіцца, і ў самім нарматыўным дакуменце выкарыстоўваюцца разнастайныя тэрміны, у тым ліку і інфармацыйна-пошукавы апарат. У азначэнні не раскрыты і складаная структура ДБА, яго функцыі.

Бібліяграфазнаўцы, многія даследчыкамі даюць свае азначэнні тэрміна ДБА. Найбольш грунтоўна тэрмін “даведачна-бібліяграфічны апарат” і яго функцыі вывучаў І.Р.Марген­штэрн. Ім даецца наступная дэфініцыя тэрміна: “ДБА – гэта ІПС у дакументнай і/або электроннай формах, якая мае на мэце аптымізацыю пошуку бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыі, арыентацыю ў інфармацыйных рэсурсах”. Заслуга І.Р.Марген­штэрна ў тым, што ён першым зрабіў спробу вызначэння сутнасці ДБА праз паняцце “інфармацыйна-пошукавая сістэма”. Гэта збліжае тэрміналогію, якая выкарыстоўваецца ў бібліяграфічнай навуцы і інфарматыцы і адлюстроўвае рэальна існуючыя тэндэнцыі інтэграцыі біблія­тэчнай справы, бібліяграфіі і навукова-інфармацыйнай дзейнасці, вызначае сутнасць ДБА праз асноўныя функцыі, падкрэслівае разнастайнасць формаў існавання частак ДБА.

Некаторых сучасных вучоных і практыкаў не задавальняе не толькі азначэнне ДБА, але і сам тэрмін “даведачна-бібліяграфічны апарат”. Укараненне новых інфармацыйных тэхналогій у значнай ступені змяніла бібліятэчную практыку. Шмат з’яў перасталі ўкладвацца ў рамкі звычайных тэрмінаў, таму з’яўляюцца новыя тэрміны без дастатковага тэарэтычнага абгрунтавання. Прывядзём некалькі прыкладаў. Як сінонім тэрміна ДБА і раней (насуперак ГОСТ 7.26 – 80 і 7.0 – 84) выкарыстоўваліся такія словазлучэнні, як даведачна-інфармацыйны, інфармацыйна-бібліяграфічны, інфармацый­на-пошукавы апарат. Сёння з’явіліся такія тэрміны, як “даведачна-інфармацыйны банк”, “віртуальны ДБА”. Так, В.К.Сцяпанаў вызначае віртуальны ДБА як сукупнасць даведачных і бібліяграфічных крыніц, якія знаходзяцца за межамі бібліятэк і выкарыстоўваюцца ў рэжыме аддаленага доступу.

Супраць тэрміна “віртуальны ДБА” дастаткова матывавана выказаўся Ю.М.Сталяроў. Слова “віртуальны” ў перакладзе з лацінскага азначае “ілюзорны, ірэальны, уяўны, дапусцімы”. Таму Ю.М.Сталяроў указвае на метафарычнасць гэтага тэрміна і прапаноўвае ў якасці сіноніма “аўтаматызаваная, электронная, камп’ютэрная, онлайнавая бібліятэка і адпаведна такі ж і яе ДБА”.

Тэрмін “даведачна-інфармацыйны банк” можа ўвесці ў зман спажыўцоў, таму што паняцце “банк” не ўключае традыцыйныя (папяровыя) крыніцы пошуку. А ў нашых біблія­тэках яны застануцца ў агляднай будучыні абавязковай часткай інфармацыйных рэсурсаў.

Замяніць тэрмін «даведачна-бібліяграфічны апарат» на тэрмін «даведачна-бібліяграфічны фонд» прапанаваў У.І.Ця­рошын. Ён лічыць, што ўсе бібліяграфічныя крыніцы (у тым ліку каталогі, картатэкі, прыкніжныя і прыартыкульныя спісы літаратуры) з'яўляюцца даведачна-бібліяграфічным фондам. У ДБФ ён не ўключае даведачныя выданні, таму што яны змяшчаюць перш за ўсё фактаграфічную інфармацыю. Але ж даведачныя выданні часта змяшчаюць і біблія­графічную інфармацыю. Акрамя таго, у ДБФ уключаюцца не толькі крыніцы другаснай, бібліяграфічнай інфармацыі, але і даведачныя, і афіцыйныя выданні, і выдзяляюцца яны ў спецыяльны лакальны фонд з мэтай аператыўнага выканання разнастайных запытаў спажыўцоў інфармацыі.

Некаторыя спецыялісты прапануюць выкарыстоўваць тэрмін «даведачны апарат». Аднак гэтае словазлучэнне вельмі часта выкарыстоўваецца ў значэнні «апарат выдання».

Т.Ф.Берастава лічыць, што замест тэрміна “даведачна-бібліяграфічны апарат” больш удалым з’яўляецца тэрмін “пошукавы апарат”, таму што ён супадае з назвай галоўнай функцыі ДБА. Гэты тэрмін, на яе думку, павінен задаволіць прадстаўнікоў усіх суб’ектаў сістэмы дакументных камунікацый, бо па аналогіі з інфарматыкай сродкі пошуку па інфармацыйных рэсурсах сетак і БД называюць пошукавымі машынамі. І нарэшце, таму, што ў сучасных умовах развіццё традыцыйнага ДБА і тым больш камп’ютэрнага пошукавага апарату паказваюць павелічэнне ў ім долі фактаграфічнай, паўнатэкставай інфармацыі і змяншэнне бібліяграфічнай, усе большае выкарыстанне электронных рэсурсаў для пошуку аддаленых дакументаў.

Такім чынам, дыскусіі наконт тэрміна “даведачна-біблія­графічны апарат” не скончыліся. Мы будзем прытрымлівацца тэрміна “даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі”, таму што ён атрымаў шырокае распаўсюджанне ў бібліятэчна-бібліяграфічнай навуцы і практыцы і замацаваны сёння ў дзеючым тэрміналагічным стандарце.

Функцыі ДБА. Згодна азначэнню, якое прапанаваў І.Р.Мар­генштэрн, функцыянальнае прызначэнне ДБА ў тым, каб даць бібліятэчную інфармацыю – звесткі аб наяўнасці і месцазнаходжанні дакумента; бібліяграфічную – звесткі аб дакуменце, неабходныя для яго ідэнтыфікацыі і выкарыстання; фактаграфічную – прывесці канкрэтныя факты, лічбы і г.д.

Паколькі бібліяграфічная інфармацыя з'яўляецца асноўным складаючым элементам ДБА, натуральна, што яму ўласцівы і аналагічныя функцыі: пошукавая, камунікатыўная і ацэначная. У бібліятэцы ДБА – ключ да фонду першасных дакументаў, які раскрывае яго ў розных аспектах (аўтарскім, персанальным, па відах выданняў, па змесце) і такім чынам забяспечвае пошук інфармацыі. ДБА дае спажыўцу інфармацыю аб існаванні і змесце дакументаў, якія маюцца ў бібліятэцы і не толькі, падае іх у пэўнай сістэме і тым самым забяспечвае арыентацыю ў дакументальных патоках і масівах, камунікацыю ў сістэме «дакумент – спажывец інфармацыі». Ацэначная функцыя ДБА рэалізуецца пры адборы, адлюстраванні інфармацыі ў ДБА аб дакументах, якія трансліруюць (прапагандуюць) агульначалавечыя каштоўнасці, дэмакратычныя свабоды. Акрамя таго, зместавая напаўняльнасць ацэначнай функцыі ДБА найбольш цесна звязана з тыпам бібліятэкі і інфармацыйнымі патрэбнасцямі яе карысталь­нікаў: функцыі ДБА канкрэтызуюцца зыходзячы з мэт і задач, якія стаяць перад дадзенай установай, вынікаюць з ролі дадзенага сацыяльнага інстытута, таму гэтым мэтам і задачам падпарадкаваны адбор і характарыстыка дакументаў, якія адлюстроўваюцца ў ДБА.

Уласцівасці ДБА. Якасць арганізацыі і вядзення ДБА залежыць ад такіх уласцівасцей, як сістэмнасць, пластычнасць, надзейнасць, даступнасць і эканамічнасць.

Сістэмнасць ДБА азначае, што ён складаецца з узаемазвязаных элементаў, якія забяспечваюць яго цэласнасць. Структурныя часткі ДБА ўзаемна дапаўняюць адна адну, кампенсуючы сваім складам і структурай арганічную або штучную абмежаванасць зместу і пошукавых якасцей іншых элементаў. Захаванасць цэласнасці ДБА бібліятэкі патрабуе, каб так званыя падсобныя даведачна-бібліяграфічныя апараты яе падраздзяленняў па меры неабходнасці былі уніфікаваны, а іх аўтаномнасць заставалася адноснай.

Пластычнасць выяўляе здольнасць ДБА змяняцца ў залежнасці ад змены запытаў карыстальнікаў, іх зместу, саставу запытваемых дакументаў і фактаў. Элементы ДБА часам змяняюцца пры ўмове прадбачання будучых верагодных запытаў: фарміруюцца новыя раздзелы каталогаў, картатэк ці нават новыя тэматычныя картатэкі, бібліёграфы складаюць бібліяграфічныя спісы, мяняюць змест частак ДБА, пераво- дзяць у архіўную форму працяглы час незапатрабаваныя элементы. Такім шляхам забяспечваецца магчымасць аператыўнага пошуку і выдачы рэлевантнай інфармацыі. У ДБА ўносяцца змены і ў працэсе яго выкарыстання.

Надзейнасць ДБА заключаецца ў яго здольнасці задавальняць тыповыя для дадзенай бібліятэкі ці яе падраздзяленняў разавыя запыты. Тыповасць вызначаецца ў адносінах да рэальных і патэнцыяльных, профільных для бібліятэкі ці яе падраздзяленняў, запытаў. Такім чынам, ДБА змяшчае пэўны запас інфармацыі, рэгулярна не запытваемай, але значнай і адпаведнай верагодным запытам і інфармацыйным патрэбнасцям карыстальнікаў. Надзейнасць гарантуе адлюстраванне ў ДБА найбольш каштоўнай інфармацыі, рэтраспектыўнай і навейшай.

Даступнасць ДБА паказвае зручнасць яго выкарыстання карыстальнікамі. ДБА становіцца даступным дзякуючы прадуманаму размяшчэнню яго частак і элементаў, адпаведнаму іх афармленню, падтрыманню ў рабочым стане (своечасоваму выдзяленню тэматычных рубрык у картатэках, выключэнню ўстарэлага матэрыялу і інш.).

Эканамічнасць адлюстроўвае вымушанае матэрыяльна-фінансавымі рэсурсамі бібліятэкі абмежаванне складу і паў­наты ДБА. Гэтая ўласцівасць засцерагае ДБА ад лішняга зместу, празмернага аб’ёму, але ўступае ў супярэчнасць з патрабаваннем надзейнасці.

Пры фарміраванні ДБА трэба ўлічваць наступныя асноўныя прынцыпы:

– навуковы падыход пры вызначэнні складу асноўных структурных частак ДБА, кірункаў яго развіцця, абгрунтаванасці прымаемых метадычных рашэнняў і сродкаў вядзення;

– адпаведнасць структуры, аб’ёму, складу ДБА тыпу і зместу работы бібліятэкі, інфармацыйным патрэбнасцям асноўных груп карыстальнікаў;

– эканамічнасць, якая патрабуе змяншэння затрат на вя- дзенне ДБА за кошт рацыяналізацыі працы;

– дэмакратызм, даступнасць, нагляднасць, камфортнасць для спажыўцоў інфармацыі пры яго выкарыстанні.

Найбольш агульныя метадычныя патрабаванні да фармі­равання ДБА асобнай бібліятэкі зводзяцца да таго, што ён павінен:

– фарміравацца пастаянна і планамерна, г.зн. падаваць інфармацыю без прабелаў, максімальна поўна і шматаспектна раскрываючы фонд бібліятэкі і змест дакументаў;

– аператыўна папаўняцца новымі матэрыяламі і пазбаў­ляцца ад устарэлых, спрыяць аператыўнаму пошуку інфар­мацыі;

– прафілявацца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі аб ўзаемадзеянні з іншымі бібліятэкамі і органамі НТІ;

– захоўваць адзінства, удасканальваць свае сістэмныя якасці на падставе развіцця спецыфічных функцый складаючых яго частак і разам з тым узмацнення ўзаемадзеяння паміж імі;

– весціся паралельна як у традыцыйных формах, так і электронных;

– мець рацыянальныя суадносіны паміж вядзеннем уласнага ДБА і выкарыстаннем аддаленых інфармацыйных рэсурсаў (аддаленага ДБА).

Для падтрымання ДБА, забеспячэння яго якасці неабходна кіраваць яго развіццём. Кіруючыя рашэнні аб саставе, арганізацыі і тэхналогіі вядзення ДБА адлюстроўваюцца ў дакументацыі рэгламентуючага і інфармацыйнага характару: у палажэнні аб ДБА канкрэтнай бібліятэкі, у пашпартах усіх каталогаў і картатэк, баз даных, а таксама ДБФ, у тэхналагічных інструкцыях, вопісе каталогаў і картатэк. Дакументацыя рэгулярна (звычайна штогод) пераглядаецца з мэтай адлюстравання змен стану элементаў ДБА.

Сярод метадаў кіравання прымяняюць прагназаванне і планаванне развіцця ДБА ў цэлым і асобных яго частак. Прадбачанне цяжкасцей пошуку, перавышэнне аб’ёму працоўных і матэрыяльных затрат над рэальнымі магчымасцямі бібліятэкі дапамагаюць устанавіць і захаваць рацыянальныя параметры ДБА.