Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С.В.Зыгмантович ОРГАНИЗАЦИЯ И ТЕХНОЛОГИИ БИБЛИО...doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

1. Ахарактарызуйце асноўныя метадычныя падыходы, якія павінны знайсці адлюстраванне ў плане-праспекце пры складанні навукова-дапаможных і папулярных бібліяграфічных дапаможнікаў.

2. Пакажыце на прыкладах, ад чаго і якім чынам залежаць выбар спосабу групоўкі матэрыялу ў дапаможніку, выбар фарміруемых дапаможных паказальнікаў.

3. Чым адрозніваецца прадмова ад уступнага артыкула да бібліяграфічнага дапаможніка?

4. Як будуць уплываць на метадычныя рашэнні тып, жанр складаемага дапаможніка? Пакажыце на прыкладах.

5. Якія крыніцы будуць выступаць у якасці асноўных, а якія ў якасці дадатковых крыніц выяўлення дакументаў пры складанні бягучых і рэтраспектыўных бібліяграфічных дапаможнікаў, пры складанні навукова-дапаможных і папулярных дапаможнікаў?

6. Якімі пошукавымі сродкамі забяспечваюцца ствараемыя бібліяграфічныя базы даных?

Раздзел IV. АРГАНІЗАЦЫЯ, ТЭХНАЛОГІЯ

І МЕТОДЫКА БІБЛІЯГРАФІЧНАГА

АБСЛУГОЎВАННЯ

Глава 7. Спажыўцы бібліяграфічнай інфармацыі

і асноўныя метады вывучэння

іх інфармацыйных патрэбнасцей

7.1. Паняцце і сутнасць інфармацыйных патрэбнасцей

Асноўнымі ўласцівасцямі, якія характарызуюць абанента любой інфармацыйнай сістэмы, з’яўляюцца яго інфарма­цыйныя патрэбнасці (ІП). Задавальненне пастаянна ўзрастаю­чых і змяняемых ІП разглядаецца як галоўная мэта стварэння і функцыянавання любой інфармацыйнай, у тым ліку і бібліяграфічнай і сістэмы.

Інфармацыйныя патрэбнасці чалавека – гэта ўсвядомленая ім неабходнасць атрымання некаторай інфармацыі, патрэбнай для вырашэння пэўнай задачы, дасягнення пастаўленай мэты. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што практычна кожны сучасны чалавек займаецца не толькі прафесійнай, але і іншымі відамі дзейнасці – вучыцца, удзельнічае ў грамадскай рабоце, мае нейкае хобі і г.д. Любая прафесійная і непрафесійная дзейнасць абумоўлівае ці выклікае свае ІП. Таму ў аднаго чалавека можа быць шмат розных па характары і змесце інфармацыйных патрэбнасцей.

Вялікая роля ў фарміраванні тэорыі інфармацыйных па- трэбнасцей адводзіцца Д.Е.Шэхурыну. Значны ўклад у яе распрацоўку ўнес С.Д.Кагаткоў. Згодна іх тэорыі ІП носяць аб’ектыўна-суб’ектыўны характар. Яны ўзнікаюць у вучоных, спецыялістаў у працэсе іх прафесійнай дзейнасці і існуюць незалежна ад усведамлення спажыўца, гэта значыць ІП характарызуюцца сацыяльнай канкрэтнасцю, якая вынікае з прыналежнасці спажыўца да пэўнага звяна адміністра­цыйна-эканамічнай сістэмы; змест і характар дзейнасці абумоўліваюць аб’ектыўны характар ІП.

У той жа час неабходнасць атрымання інфармацыі па-рознаму асэнсоўваецца, усведамляецца спажыўцамі ў сувязі з іх рознай прафесійнай падрыхтоўкай, розным запасам ведаў, інфармацыйным патэнцыялам і ўзніклай у сувязі з гэтым інфармацыйнай сітуацыяй. Таму інфармацыйныя патрэбнасці кожнага канкрэтнага чалавека – суб’екта – адрозніваюцца ад інфармацыйных патрэбнасцей другога чалавека, занятага такой жа дзейнасцю. У гэтым праяўляецца суб’ектыўны характар інфармацыйных патрэбнасцей.

У сваю чаргу ІП з’яўляюцца стымулам для дзейнасці чалавека, якая накіравана на пошук патрэбнай інфармацыі, і яе можна назваць інфармацыйна-пошукавай дзейнасцю. Яна адбываецца больш паспяхова ў тым выпадку, калі спажывец мае добрую інфармацыйную падрыхтоўку, ведае крыніцы пошуку і інш. Знойдзеная інфармацыя, яе выкарыстанне са- дзейнічаюць выкананню базавай прафесійнай ці непрафесій­най дзейнасці. Развіццё і ўскладненне базавай прафесійнай дзейнасці, у тым ліку і ў выніку выкарыстання інфармацыі, вядзе да ўзнікнення новых патрэбнасцей у інфармацыі, і цыкл паўтараецца, але ўжо на якасна новым узроўні.

У залежнасці ад суб’ектаў – носьбітаў інфармацыйных патрэбнасцей – выдзяляюцца грамадскія, калектыўныя, індывідуальныя ІП. Грамадскія патрэбнасці найбольш шырокія па змесце. Яны ўзнікаюць у працэсе грамадскай дзейнасці людзей. У пэўным сэнсе калектыўныя і індывідуальныя патрэбнасці з’яўляюцца па сутнасці грамадскімі, таму што выступаюць прадуктам дзейнасці грамадства. Іншая справа, што ў якасці суб’екта ІП могуць выступаць грамадства ўвогуле, розныя сацыяльныя групы, калектывы, асобныя грамадзяне.

Бібліяграфічная дзейнасць задавальняе ўсе віды ІП. Пры падрыхтоўцы разнастайных бібліяграфічных дапаможнікаў улічваюцца галоўным чынам грамадскія і калектыўныя (групавыя) патрэбнасці. Пры абслугоўванні карыстальнікаў непасрэдна ў бібліятэках у працэсе бібліяграфічнага інфарма­вання ўлічваюцца ў большасці калектыўныя і індывідуальныя патрэбнасці. Пры даведачна-бібліяграфічным абслугоўванні задавальняюцца індывідуальныя патрэбнасці, звязаныя з выкананнем разавых запытаў канкрэтнага карыстальніка.

Такім чынам, тэарэтычна быў абгрунтаваны вывад аб аб’ектыўна-суб’ектыўным характары інфармацыйных па- трэбнасцей, раскрыты дзейнасны падыход да іх фарміравання і задавальнення, распрацавана класіфікацыя ІП. Гэта мае вялікае значэнне як для вывучэння інфармацыйных патрэбнасцей, так і для іх задавальнення.

Ва ўсім інфармацыйным цыкле (узнікненне інфармацый­ных патрэбнасцей – інфармацыйна-пошукавая дзейнасць – спажыванне інфармацыі – прафесійная (непрафесійная) дзейнасць) толькі два моманты паддаюцца непасрэднаму вывучэнню, таму што праяўляюцца ў выглядзе пэўных вынікаў. Гэта прафесійная і інфармацыйна-пошукавая дзейнасць. Усе астатнія моманты гэтага працэсу з’яўляюцца ўнутранымі (псіхічнымі) і паддаюцца толькі ўскоснаму вывучэнню.

У самой прафесійнай дзейнасці яшчэ няма патрэбнасцей у інфармацыі, але яе аналіз дазваляе атрымаць даныя аб мэтах, задачах, змесце гэтай дзейнасці, што ў канчатковым выніку фарміруе інфармацыйныя патрэбнасці суб’екта. Аб’ектамі аналізу пры гэтым могуць быць сам працэс дзейнасці і яго кампаненты (мэта –прадмет – сродкі – вынік); нарматыўная, планавая, справаздачная дакументацыя.

Пры вывучэнні інфармацыйна-пошукавай дзейнасці могуць даследавацца: паводзіны спажыўцоў інфармацыі; іх меркаванні аб змесце і формах бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання; вынікі інфармацыйна-пошукавай дзейнасці – паступіўшыя ад іх запыты ў бібліятэку, выкарыстаныя першасныя і другасныя дакументы, цытуемыя, напрыклад, у справаздачах; рэакцыя на пасылаемыя бібліятэкай абвя- шчэнні аб новай літаратуры.

У розных спалучэннях названыя вынікі інфармацыйна-пошукавай дзейнасці часцей аналізуюцца пры вывучэнні інфармацыйных патрэбнасцей, тым больш, што некаторыя з іх назапашваюцца ў працэсе абслугоўвання і не патрабуюць дадатковых працоўных затрат для збору зыходнай інфар­мацыі.

З аб’ектаў аналізу вытворчай дзейнасці часцей аналізу падлягае планава-справаздачная і нарматыўная дакументацыя, у меншай ступені – меркаванні суб’ектаў аб змесце іх прафесійнай дзейнасці.

Калі цалкам характарызаваць інфармацыйныя патрэбнасці, то іх неабходна вызначаць па наступных найбольш значных прыметах: змест інфармацыйных патрэбнасцей або тэматыка неабходнай інфармацыі; характар неабходнай інфармацыі (віды выданняў, тыпы дакументаў, мова публікацый, храналагічныя межы і інш.); профільнасць інфармацыйных па- трэбнасцей – профільныя (пры супадзенні тэматыкі інфарма­цыйных патрэбнасцей з базавай адукацыяй карыстальнікаў або профілем іх вытворчай, прафесійнай дзейнасці), патрэбнасці ў інфармацыі па сумежных галінах ведаў, патрэбнасці ў галінах ведаў, далёкіх ад праблематыкі дзейнасці і базавай адукацыі карыстальнікаў; стабільнасць інфармацыйных па- трэбнасцей (стабільныя, доўгатэрміновага дзеяння, раза­выя); пераважныя для карыстальніка інфармацыі формы прадастаўлення інфармацыі.

Такім чынам, колькасць прымет, па якіх можна ахарактарызаваць інфармацыйныя патрэбнасці, няшмат. Аднак іх выяўленне патрабуе правядзення спецыяльных даследаванняў і выкарыстання разнастайных метадаў.