Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С.В.Зыгмантович ОРГАНИЗАЦИЯ И ТЕХНОЛОГИИ БИБЛИО...doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

8.2. Дыферэнцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне

Дыферэнцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне – гэта сістэматычнае забеспячэнне бібліяграфічнай інфармацыяй спажыўцоў у адпаведнасці з іх доўгатэрміновымі індыві­дуальнымі ці групавымі інфармацыйнымі запытамі. Абанентамі дыферэнцыраванага бібліяграфічнага інфармавання можа выступаць асобны спецыяліст ці група спецыялістаў, па- трэбнасці якіх характарызуюцца агульнасцю тэматыкі. Адпаведна адрозніваюць індывідуальнае і групавое бібліягра­фічнае інфармаванне, індывідуальных і калектыўных абанентаў. Дыферэнцыраванае бібліяграфічнае інфармаванне – эфектыўны, але працаёмкі від абслугоўвання, таму сёння не кожная бібліятэка можа дазволіць сабе выкарыстоўваць яго дастаткова шырока, многімі бібліятэкамі формы дыферэнцыраванага бібліяграфічнага абслугоўвання прапануюцца ў якасці платных паслуг.

Асноўнымі формамі індывідуальнага бібліяграфічнага інфармавання з’яўляюцца: індывідуальнае інфармаванне, выбі­ральнае распаўсюджанне інфармацыі (ВРІ), індыві­дуальнае інфармаванне з элементамі ВРІ, дыферэнцыраванае абслугоўванне кіраўніцтва (ДАК), ці тэматычнае абслугоўванне кіраўніцтва.

Тэхналогія ажыццяўлення ўказаных формаў дыферэнцыраванага абслугоўвання аднолькавая. Першы працэс – гэта вызначэнне кола абанентаў, якія будуць абслугоўвацца ў разглядаемым рэжыме. Іх выбар вызначаецца тыпам бібліятэкі, яе задачамі ў агульнай сістэме інфармацыйнага забеспячэння рэгіёна, галіны, ведамаснай прыналежнасці і рэсурснымі магчымасцямі. Кожная бібліятэка сёння ў працэсе правядзення маркетынгавых даследаванняў праводзіць сегментаванне рынку спажыўцоў інфармацыі і вызначае прыярытэтныя групы карыстальнікаў для сваёй бібліятэкі, у тым ліку і карыстальнікаў, якім у першую чаргу неабходна сістэматычная інфармацыя аб новай літаратуры ў дапамогу іх прафесійнай дзейнасці.

Другі працэс – вызначэнне зместу інфармацыйных патрэбнасцей абанентаў. У гэтых мэтах могуць выкарыстоўвацца разнастайныя метады вывучэння ІП, якія ўжо былі ахарактарызаваны. Але незалежна ад таго, якія метады будуць выкарыстоўвацца, важным з’яўляецца атрыманне наступнай інфармацыі: тэматыка ІП; віды выданняў, якія ўяўляюць цікавасць; на якіх мовах; ступень паўнаты неабходнай інфармацыі (абмежавана новымі паступленнямі ў фонд бібліятэкі ці не); ступень згортвання прадстаўляемай бібліятэкай інфармацыі; пастаянна праглядаемыя самастойна спажыўцом крыніцы інфармацыі; пераважныя для спажыўца формы прадстаўлення інфармацыі. Важным з’яўляецца таксама атрыманне звестак аб спажыўцу інфармацыі: прозвішча, месца працы, пасада, кантактны тэлефон.

Усе атрыманыя звесткі заносяцца ў дзве спецыяльныя картатэкі: алфавітную індывідуальных і групавых абанентаў і алфавітна-прадметную картатэку тэм. На верхнім баку карткі ў картатэцы абанентаў указваюцца наступныя звесткі: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасада, кантактны тэлефон або адрас для абвяшчэнняў, назвы тэм (або тэмы). На адваротным баку карткі вядзецца ўлік адасланых абвяшчэнняў з указаннем даты адпраўкі, колькасці дакументаў, якія ўключаны ў абвяшчэнні, вынікаў апрацоўкі талонаў зваротнай сувязі. На картках групавых абанентаў абавязкова адлюстроўваюцца наступныя звесткі: поўная назва прадпрыемства (арганізацыі), прозвішча кіраўніка (ці асобы, адказнай за арганізацыю інфармацыйнага абслугоўвання), кантактны тэлефон, адрас, асноўны профіль дзейнасці прадпрыемства і пералік тэм інфармавання. Адваротны бок карткі прызначаны для ўліку адпраўленых абвяшчэнняў і запытаў на першасныя дакументы. У картатэцы тэм на кожнай картцы ўказваюцца назва тэмы і прозвішчы абанентаў ці назвы прадпрыемстваў, якіх яна цікавіць.

Наступны працэс звязаны з вызначэннем кола праглядаемых крыніц, па якіх будуць выяўляцца дакументы для інфармавання абанентаў. У залежнасці ад патрабуемай абанентам паўнаты гэта могуць быць толькі новыя паступленні ў фонд бібліятэкі (картатэка новых паступленняў ці самі выданні, перыядычныя выданні і інш.) ці дадаткова і іншыя другасныя крыніцы інфармацыі, якія могуць забяспечыць паўнату інфармавання па тэме. Бібліёграф праглядвае вызначаныя крыніцы і ажыццяўляе адбор дакументаў у адпаведнасці са зместам запытаў. Дзеля забеспячэння рэлевантнасці падбіраемай бібліяграфічнай інфармацыі бібліёграф павінен дастаткова добра арыентавацца ў адпаведных праблемах, ведаць тэрміналогію і інш.

Адабраны матэрыял аналізуецца, апрацоўваецца і афармляецца ў выглядзе абвяшчэння. Форма абвяшчэння можа быць рознай: пісьмовыя абвяшчэнні на спецыяльных бланках, на картках, у выглядзе тэматычных бібліяграфічных спісаў, падборак і інш. На спецыяльных бланках, акрамя бібліяграфічнага абвяшчэння аб дакуменце, якое павінна ўключаць абавязкова бібліяграфічнае апісанне дакумента (уключацца таксама могуць анатацыя або рэферат, класіфі­кацыйныя індэксы ці прадметныя рубрыкі), можа быць размешчаны і талон зваротнай сувязі, з дапамогай якога абанент павінен ацаніць атрыманую інфармацыю па наступнай шкале: 5 – каштоўная, будзе выкарыстана ў рабоце; 4 – уяўляе ці­кавасць; 3 – вядомая з іншых крыніц; 2 – не ўяўляе цікавасці; 1 – не адпавядае тэме; 0 – патрэбна копія ці сам дакумент.

Абвяшчэнні адсылаюцца абаненту. Абанент знаёміцца з імі. Запаўняе карту зваротнай сувязі, адсылае яе ў бібліятэку.

Бібліёграф аналізуе карту зваротнай сувязі. Калі ёсць запыт на першакрыніцу ці копію дакумента, то адсылае яе абаненту. У неабходных выпадках па выніках аналізу зваротнай сувязі ажыццяўляе карэкціроўку функцыянавання сістэмы: праводзіць удакладненне тэматыкі запыту, дадаткова высвятляе, якія крыніцы праглядвае абанент самастойна, удакладняе крыніцы выяўлення дакументаў і інш.

Адрозненне формаў індывідуальнага бібліяграфічнага інфармавання заключаецца ў наступным: індывідуальнае інфармаванне ажыццяўляецца па новых паступленнях у фонд бібліятэкі. Выбіральнае распаўсюджванне інфар­мацыі абавязкова прадугледжвае адпаведнасць наступным патрабаванням: максімальная паўната даводзімай да абанентаў біблія­графічнай інфармацыі; кароткае раскрыццё зместу дакумента з дапамогай анатацыі, рэферата ці набору прадметных рубрык; аператыўнасць і рэгулярнасць давядзення інфармацыі; наяўнасць пастаяннай зваротнай сувязі з абанентам; забеспячэнне абанента першаснымі дакументамі ці іх копіямі пры паступленні на іх запыту. Індывідуальнае інфармаванне з элементамі ВРІ прадугледжвае інфармаванне па новых паступленнях у фонд бібліятэкі, але з наяўнасцю зваротнай сувязі ці прадастаўленнем копій першасных дакументаў. Такая форма, як дыферэнцыраванае абслугоўванне кіраўніцтва, адрозніваецца ад іншых наступнымі асаблі­васцямі: у якасці абанентаў выступаюць кіраўнікі, якім патрэбна інфармацыя, што змяшчала б аналіз звестак з дакументаў з вывадамі і рэкамендацыямі, была дастаткова абагульненай, своечасовай, дакладнай, кароткай у выкладанні і мела прагнастычны і супастаўляльны характар. Згодна з гэтымі патрабаваннямі інфармацыя павінна прадастаўляцца кіраў­нікам у выглядзе агляду, аналітычнай даведкі. Хаця ў залежнасці ад магчымасцей бібліятэкі інфармацыйныя абвяшчэнні могуць дасылацца абанентам у выглядзе бібліяграфічных запісаў з пашыранымі анатацыямі, рэфератамі. Адразу па запатрабаванні кіраўніцтва павінны прадастаўляцца і самі першасныя дакументы або іх копіі.

Групавое інфармаванне. Значнае месца ў рабоце бібліятэк па бібліяграфічным інфармаванні займаюць формы групавога бібліяграфічнага інфармавання, такія як тэматычныя выставы і агляды, тэматычныя спісы новых паступленняў, дні спецыяліста, кальцавая пошта. У якасці абанентаў групавога інфармавання выступаюць калектывы, падставай для выдзялення якіх з’яўляюцца такія прыметы, як сумесная работа калектыву і агульнасць вырашаемых задач (выдзяляюцца ад- дзелы, кафедры і іншыя вытворчыя ці навуковыя калектывы); агульнасць прафесіі (настаўнікі беларускай мовы і інш.); агульнасць адукацыйнага і прафесійнага ўзросту (маладыя спецыялісты той ці іншай сферы і інш.).

Тэхналогія ажыццяўлення групавога бібліяграфічнага інфармавання з дапамогай тэматычных спісаў літаратуры нічым не адрозніваецца ад тэхналогіі індывідуальнага біблія­графічнага інфармавання. Рыхтавацца тэматычныя спісы літаратуры могуць таксама як на падставе прагляду новых паступленняў у бібліятэку, так і прагляду другасных крыніц.

Да групавых формаў бібліяграфічнага інфармавання адносіцца і такая форма, як дзень спецыяліста (ДС). Ён праводзіцца для пэўнай катэгорыі спецыялістаў з улікам асаблівасцей іх інфармацыйных патрэбнасцей і можа быць прысвечаны як больш ці менш вузкай тэматыцы, якая цікавіць дадзеную групу спецыялістаў, так і пэўнай галіне ведаў. Накіраванасць дадзенага мерапрыемства мае комплексны характар і звязана з азнаямленнем спецыялістаў з дасягненнямі па тэме ў навуцы, практыцы; з адлюстраваннем дадзеных праблем у літаратуры; з прапагандай інфарма­цыйных прадуктаў і паслуг бібліятэкі і пашырэннем інфармацыйнай культуры спажыўцоў інфармацыі.

У адпаведнасці з мэтавай накіраванасцю складаецца і праграма дня спецыяліста, якая звычайна ўключае мерапрыемствы бібліятэчнага і небібліятэчнага характару. Так, у праграму абавязкова ўключаюцца такія формы небібліятэчнага характару, як выступленні вядучых спецыялістаў, вучоных з лекцыямі, дакладамі па тэме ДС, шырокае абмеркаванне прафесійных праблем, знаёмства са спецыяльна падабранымі экспанатамі, экскурсіі на прадпрыемствы, прагляд кінафіль­маў па тэме ДС. Асноўная роля ў правядзенні гэтых формаў адводзіцца спецыялістам адпаведнай галіны ведаў ці сферы дзейнасці. Акрамя таго, як правіла, спецыялісты праводзяць тэматычныя агляды літаратуры, даюць ацэнку матэрыялу з пункту гледжання магчымасці яго выкарыстання на практыцы, знаёмяць калег з сучасным станам адлюстравання дадзенай тэмы ў літаратуры.

Сярод бібліятэчных формаў аснову ДС складае выстава-прагляд літаратуры па тэме. Калі ДС праводзіцца для дадзенай катэгорыі спецыялістаў ці па дадзенай тэме ўпершыню, то падбор літаратуры ажыццяўляецца рэтраспектыўна, як правіла, за тры – пяць апошніх гадоў, пры паўторным правя- дзенні бібліятэкі абмяжоўваюцца экспанаваннем новых паступ-ленняў. На выставе павінны быць прадстаўлены ўсе віды выданняў, прычым не толькі тыя, што знаходзяцца ў бібліятэцы, але і заказаныя з іншых бібліятэк. Калі літаратуру не ўдалося атрымаць з іншых бібліятэк, складаецца дадатковы спіс літаратуры, які экспануецца разам з першаснымі дакументамі. Методыка афармлення тэматычнай выставы-прагляду аналагічная універсальнай. У праграму ДС уключаюцца таксама такія бібліятэчныя мерапрыемствы, як агляд літаратуры па тэме, агляд бібліяграфічных і інфармацыйных выданняў, кансультацыі бібліёграфаў аб тым, як сачыць за новай літаратурай па тэме, рэкламна-інфармацыйныя абвяшчэнні аб інфармацыйных прадуктах і паслугах бібліятэкі і інш.

На ДС арганізуецца як дзяжурства спецыялістаў-кансуль­тантаў, так і бібліёграфаў-кансультантаў. У абавязкі біблі­ёграфа-кансультанта ўваходзяць правядзенне кансультацый, праверка расстаноўкі дакументаў на выставе, раздача наведвальнікам анкет, кантрольных лісткоў наведвальнікаў і інш.

Сярод арганізацыйных пытанняў падрыхтоўкі ДС трэба адзначыць, што ДС праводзіцца на падставе загадзя распрацаванага плана, які ўключае тры раздзелы: арганізацыйны (вызначаюцца тэматыка, форма правядзення, месца, дата, працягласць ДС, мерапрыемствы па рэкламна-інфар­мацыйным забеспячэнні ДС, неабходныя тэхніка-вытворчыя, натурныя, наглядныя матэрыялы); зместавы (указваюцца канкрэтныя бібліятэчныя і небібліятэчныя мерапрыемствы, адказныя за іх падрыхтоўку і правядзенне); вывучэнне эфектыўнасці (вызначаюцца асноўныя віды эфектыўнасці, якія будуць вывучацца, плануецца падрыхтоўка інструментарыя для правядзення гэтай работы).

Пры падрыхтоўцы ДС вялікая работа ў арганізацыйным плане праводзіцца з кіраўніцтвам прадпрыемства, арганіза­цыі, для спецыялістаў якіх ён праводзіцца. Разам з кіраў­ніцтвам удакладняюцца і ўзгадняюцца тэма ДС, план правя- дзення, вызначаюцца тэма даклада, лекцыі, адказныя спецыялісты.

Вялікая ўвага надаецца рэкламна-інфармацыйнаму забеспячэнню ДС. У гэтых мэтах выкарыстоўваюцца індывідуаль­ныя запрашэнні, аб’явы, плакаты, якія вывешваюцца ў бібліятэках, на прадпрыемствах, ва ўстановах, выкарыстоўваюцца рэкламныя буклеты, абвяшчэнні праз сродкі масавай інфармацыі.

Адной з эфектыўных формаў групавога бібліяграфічнага інфармавання, якая дазваляе даводзіць патрэбныя матэрыялы да рабочага месца спецыялістаў, з’яўляецца кальцавая пошта. Гэтая форма выкарыстоўваецца бібліятэкамі прадпрыемстваў, арганізацый, дзе спецыялісты працуюць у непасрэднай блізкасці, ведаюць адзін аднаго і маюць падобныя па змесце патрэбнасці. Для іх бібліятэка падбірае з новых паступленняў першасныя (малааб’ёмныя дакументы – афіцыйныя матэрыялы, інструкцыі, рэкамендацыі, палажэнні) і другасныя дакументы (агляды, зборнікі рэфератаў, спісы літаратуры), якія камплектуюцца ў спецыяльныя папкі. Гэтая папка матэрыялаў перадаецца з суправаджальным лістом па пэўным маршруце. У суправаджальным лісце ўказваецца спіс спецыялістаў, якія павінны пазнаёміцца з матэрыяламі, перадаючы іх потым адзін другому ў паслядоўнасці прозвішчаў, што ўказаны ў лісце. Апошні з іх павінен вярнуць папку ў бібліятэку. Для знаёмства з матэрыяламі кожнаму спецыялісту адводзіцца два–тры дні. Калі матэрыял уяўляе цікавасць для абанента, ён можа заказаць копію, запрасіць дадатковую інфармацыю, папрасіць зрабіць пераклад. Аднаму з супрацоўнікаў бібліятэкі даручаецца сачыць за прахо- джаннем папкі па кальцавой пошце. У бібліятэцы можа выкарыстоўвацца і наступная тэхналагічная схема праходжання матэрыялу: бібліятэка–абанент – бібліятэка–абанент.