Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С.В.Зыгмантович ОРГАНИЗАЦИЯ И ТЕХНОЛОГИИ БИБЛИО...doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

1. Раскрыйце механізм фарміравання інфармацыйных, бібліяграфічных патрэбнасцей карыстальнікаў інфармацыі і магчымасці іх вывучэння.

2. Па якіх прыметах можна ахарактарызаваць патрэбнасці ў бібліяграфічнай інфармацыі карыстальнікаў?

3. Правядзіце параўнальны аналіз розных метадаў вывучэння інфармацыйных патрэбнасцей.

4. Выкарыстоўваючы метад мадэлявання, ахарактарызуйце інфармацыйныя патрэбнасці настаўнікаў, бібліятэкараў, студэнтаў.

5. Як бы вы арганізавалі ў бібліятэцы работу па вывучэнні інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў сваёй бібліятэкі?

Глава 8. Бібліяграфічнае абслугоўванне: агульныя пытанні

Кардынальныя змены, якія адбываюцца ва ўсіх сферах грамадства, патрабуюць перагляду і ўдасканалення кірункаў бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці, у тым ліку і біблія­графічнага абслугоўвання. Згодна з ГОСТ 7.0 – 99 “Информа­ционно-библиотечная деятельность, библиография. Термины и определения” бібліяграфічнае абслугоўванне вызначаецца як працэс забеспячэння спажыўцоў бібліяграфічнай інфарма­цыяй. У адрозненне ад працэсу бібліяграфавання бібліягра­фічнае абслугоўванне арыентавана на давядзенне да спажыўцоў бібліяграфічнай інфармацыі. Для яго сёння характэрныя такія новыя арганізацыйныя і зместавыя падыходы, як накіраванасць на задавальненне рэальных патрэбнасцей і запытаў спажыўцоў; дэмакратызацыя абслугоўвання; прыярытэтнае развіццё інфармацыйнай функцыі бібліятэкі ў параўнанні з функцыяй фондаўтварэння, заснаванае на неабходнасці забеспячэння бібліятэкай максімальна шырокага доступу спажыўцам да знешніх інфармацыйных рэсурсаў; рознабаковае інфармацыйнае ўзаемадзеянне бібліятэк на аснове выкарыстання новых тэхналагічных магчымасцей, звязаных з укараненнем інфармацыйных тэхналогій. Усё гэта выклікае неабходнасць весці пошук формаў абслугоўвання, пашыраць асартымент бібліятэчна-бібліяграфічных паслуг, клапаціцца аб павышэнні іх якасці.

Адрозніваюць два віды бібліяграфічнага абслугоўвання: бібліяграфічнае інфармаванне і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне. У адпаведнасці з ГОСТ 7.0 – 99 “Инфор­мационно-библиотечная деятельность, библиография. Термины и определения» бібліяграфічнае інфармаванне вызначаецца як сістэматычнае забеспячэнне бібліяграфічнай інфар­мацыяй абанента ў адпаведнасці з яго доўгатэрміновым запытам. У параўнанні з папярэднім стандартам на тэрміна­логію ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці з азначэння біблія­графічнага інфармавання зняты такі момант, як распаўсюдж­ванне інфармацыі без запыту, што наўрад ці правільна. У практыцы бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў шырока выкарыстоўваецца так званае ініцыятыўнае інфармаванне, якое ажыццяўляецца бібліяграфічнай службай без запытаў з боку канкрэтных груп, асоб па найбольш актуальных, сацыяльна значных тэмах. У якасці мэты ставіцца раскрыццё наяўных інфармацыйных рэсурсаў, актыўнае давядзенне інфармацыі аб іх да спажыўцоў, рэклама найбольш каштоўных выданняў, новых паступленняў, калекцый і інш.

Паводле крытэрыю ахопу карыстальнікаў адрозніваюць дыферэнцыраванае і недыферэнцыраванае (масавае) біблія­графічнае інфармаванне. Дыферэнцыраванае інфармаванне, у сваю чаргу, падзяляецца на індывідуальнае – інфармаванне індывіда ў адпаведнасці з яго патрэбнасцямі – і групавое (калектыўнае) – інфармаванне груп карыстальнікаў, аб’яднаных па прымеце падобнасці інфармацыйных патрэбнасцей.

У адрозненне ад бібліяграфічнага інфармавання, якое прадугледжвае рэгулярнасць давядзення бібліяграфічнай інфар­мацыі аб дакументах, даведачна-бібліяграфічнае абслугоў­ванне ўяўляе дзейнасць па задавальненні разавых запытаў карыстальнікаў.