Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С.В.Зыгмантович ОРГАНИЗАЦИЯ И ТЕХНОЛОГИИ БИБЛИО...doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

8.1. Масавыя формы бібліяграфічнага інфармавання

Мэта масавага бібліяграфічнага інфармавання – садзей­нічанне інфармаван­ню шырокага кола асоб і калектываў, зацікаўленых у сістэматычным атрыманні звестак аб выда- дзенай літаратуры. Спецыфіка гэтага віду абслугоўвання заключаецца ў тым, што яно не арыентавана на пэўную групу спажыўцоў, не ўлічвае іх пэўныя інфармацыйныя патрэбнасці, гэта абслугоўванне без запыту. Масавае бібліягра­фічнае інфармаванне з’яўляецца адным са сродкаў прапаганды літаратуры, якая паступіла ў фонд бібліятэкі, раскрыцця фондаў бібліятэкі, прадастаўлення інфармацыі па сацыяльна значных тэмах.

У бібліятэках выкарыстоўваюцца розныя формы масавага бібліяграфічнага інфармавання: бюлетэні новых паступленняў, выставы і агляды новых паступленняў, дні інфармацыі, публікацыі ў сродках масавай інфармацыі, інфармаванне па радыё і тэлебачанні.

Распаўсюджанай формай масавага бібліяграфічнага інфар­мавання з’яўляецца выпуск інфармацыйных бюлетэняў, у якіх адлюстроўваюцца новыя паступленні ў фонд бібліятэкі. У РБ такія бюлетэні выпускаюць рэспубліканскія бібліятэкі, абласныя універсальныя бібліятэкі (“Паказальнік новых даведачных, бібліяграфічных і метадычных выданняў, пасту­піўшых у Мінскую АУНБ”). Цэнтральныя бібліятэкі ЦБС выпускаюць бюлетэні новых паступленняў, якія з’яўляюцца адным са сродкаў арганізацыі бібліяграфічнага доступу да сукупнага фонду сістэмы.

ЦБ ЦБС рыхтуюць інфармацыйныя бюлетэні, дыферэнцыраваныя па аб’ектах бібліяграфавання. Большасцю ЦБ рыхтуюцца бюлетэні новых паступленняў кніг і брашур, усё часцей у іх уключаецца і інфармацыя аб нотных выданнях, аўдыёвізуальных матэрыялах (дыяфільмах, слайдах), гуказапісах, нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі. Асобнымі выданнямі выходзяць бюлетэні, якія адлюстроўваюць перыядычныя выданні, паступіўшыя ў фонд сістэмы. Асновай для падрыхтоўкі бюлетэня выступае картатэка новых паступленняў, якая вядзецца аддзелам камплектавання і апрацоўкі літаратуры. Удзел у яго падрыхтоўцы прымае таксама і бібліяграфічны аддзел ці сектар інфармацыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі. Матэрыял у дапаможніку размяшчаецца ў сістэматычным парадку згодна з той схемай класіфікацыі, якая прынята ў каталогах бібліятэкі. Бібліяграфічны запіс складаецца з бібліяграфічнага апісання, на неінфарматыўныя загалоўкі дадаецца даведачная анатацыя, пасля бібліяграфічнага апісання ўказваюцца сігламі падраздзяленні ЦБ ці бібліятэкі-філіялы, якія атрымалі гэтае выданне. На палях з левага боку ад бібліяграфічнага запісу ўказваецца шыфр захоўвання кнігі ў бібліятэцы. У канцы года да ўсіх выпускаў бюлетэня рэкамендуецца складаць дапаможны даведачна-метадычны апарат у выглядзе алфавітнага спіса аўтараў і назваў кніг, адлюстраваных ва ўсіх выпусках. Бюлетэнь забяспечваецца кароткай прадмовай, у якой тлумачацца мэта выдання, прынцыпы пабудовы, правілы афармлення заказаў на кнігі з адзінага фонду ЦБС, раскрываюцца ўмоўныя скарачэнні. Адно з важнейшых патрабаванняў да бюлетэняў – аператыўнасць іх выдання і звядзенне да мінімуму інфармацыйнага інтэрвалу. Аптымальны варыянт – штомесячнае выданне бюлетэня з інфармацыйным інтэрва­лам, які не перавышае паўтара месяца.

Функцыянальнае прызначэнне бюлетэняў новых паступленняў не абмяжоўваецца раскрыццём толькі фонду біблія­тэкі; яны актыўна выкарыстоўваюцца чытачамі пры выбары кніг, бібліятэкарамі пры правядзенні індывідуальных і групавых формаў бібліяграфічнага інфармавання, выкананні ра- завых запытаў чытачоў.

Спецыяльныя навуковыя і універсальныя навуковыя бібліятэкі складаюць бюлетэні новых паступленняў шматгаліновага, галіновага і тэматычнага характару, якія трэба разглядаць як сродкі групавога бібліяграфічнага інфарма­вання, арыентаваныя на задавальненне інфармацыйных па- трэбнасцей пэўных груп карыстальнікаў.

Бюлетэні новых паступленняў выступаюць сёння і як інфармацыйны прадукт, які рыхтуецца ў аўтаматызаваным рэжыме, як фрагмент электроннага каталога (ці галіновай базы даных спецыяльных навуковых бібліятэк), які адлюстроўвае новыя паступленні за пэўны загадзя вызначаны перыяд. Асобныя бібліятэкі (ЦНБ, бібліятэкі ВНУ) выстаўляюць бюлетэні новых паступленняў на сайтах сваіх бібліятэк. Нумары бюлетэняў за папярэднія гады можна прагледзець на сайтах бібліятэк у раздзеле “Архіў”.

Выставы і бібліяграфічныя агляды. Выстава літаратуры – гэта рэгулярная, аператыўная форма нагляднай інфармацыі і прапаганды матэрыялаў, якія паступілі ў фонд бібліятэкі за пэўны перыяд. Па характары экспануемай літаратуры выставы бываюць універсальныя, галіновыя, тэматычныя; асобных відаў выданняў; па месцы экспазіцыі – стацыянарныя, выязныя і перасоўныя.

Выставы – прагляды новай літаратуры універсальнага характару – праводзяцца ў бібліятэцы строга перыядычна і ў пэўныя дні працягласцю ад 7 да 10 дзён, прычым усе экспанаты на працягу гэтага часу не выдаюцца з бібліятэкі ў іншыя аддзелы. На такіх выставах экспанаты змяняюцца па меры паступлення новай літаратуры, аднак не радзей аднаго раза ў месяц у загадзя ўстаноўленыя дні. У загалоўку выставы ўказваецца дата змены экспазіцыі. На выставах новых паступ-ленняў экспануюцца не толькі кнігі, але і іншыя віды выданняў. Матэрыял групуецца па галінах ведаў, літаратура па найбольш актуальных пытаннях, краязнаўстве можа выдзяляцца ў спецыяльныя тэматычныя раздзелы. Бібліяграфічныя і інфармацыйныя выданні размяшчаюць у адпаведнасці з іх зместам разам з першаснымі дакументамі. Пры арганізацыі выставы неабходна прадумаць і пытанні, звязаныя са стварэннем умоў для камфортнай працы чытача з літаратурай (спецыяльна аформленае для выставы памяшканне, дастатковая колькасць месцаў, добрае асвятленне, афармленне выставы з улікам псіхолага-педагагічных асаблівасцей яе ўспры­мання – наяўнасць загалоўкаў, ілюстрацый, каляровае афар­мленне, прасторава-кампазіцыйнае рашэнне экспазіцыі і інш.). Для ўліку заказаных выданняў у кожны экспануемы дакумент укладваецца картка, на якой чытач, які жадае ўзяць кнігу, запісвае сваё прозвішча і нумар свайго чытацкага фармуляра.

Тэматычныя выставы-прагляды могуць адносіцца да формаў масавага бібліяграфічнага інфармавання у тым выпадку, калі арганізуюцца па актуальных сацыяльна значных тэмах, якія ўяўляюць цікавасць для самых розных катэгорый чытачоў; могуць адносіцца і да групавых формаў бібліяграфічнага інфармавання, калі арганізуюцца з мэтай задавальнення інфармацыйных патрэбнасцей пэўных груп чытачоў.

Пры неабходнасці паўтарэння выставы ці выкарыстання яе матэрыялаў у іншых бібліятэках рэкамендуецца складаць картатэку экспазіцыі, некаторыя тэматычныя выставы могуць перадавацца ў іншыя бібліятэкі (“кальцавыя выставы”).

Бібліяграфічныя агляды. Адрозніваюць тры віды вусных бібліяграфічных аглядаў: новых паступленняў, тэматычныя, бібліяграфічных выданняў. Усе тры віды аглядаў праводзяцца і для шырокай аўдыторыі, і для вузкага кола слухачоў, аб’яднаных агульнымі вытворчымі, навуковамі і іншымі інтарэсамі.

Агляды новых паступленняў літаратуры праводзяцца з мэтай рэгулярнага і аператыўнага азнаямлення з новымі па- ступіўшымі ў бібліятэку выданнямі. Практыка работы біблія­тэк паказала неэфектыўнасць правядзення аглядаў новай літаратуры ў чытальнай зале. Усё часцей яны праводзяцца ў комплексе з іншымі формамі бібліяграфічнага інфармавання: сумесна з выставамі, на днях інфармацыі. Як правіла, у агляд уключаюцца лепшыя, з пункту гледжання актуальнасці, навізны і значнасці, выданні. Матэрыял у аглядзе падаецца ў лагічнай паслядоўнасці і ўзаемасувязі з улікам важнасці і значнасці кожнай крыніцы, з захаваннем прынцыпу пераходу ад агульнага да асобнага. У агляд рэкамендуецца ўключаць бібліяграфічныя выданні па тэме, у якасці ілюстрацыйнага матэрыялу выкарыстоўваць не толькі рэкамендуемыя крыніцы, але і фактаграфічную інфармацыю, аўдыёвізуаль­ныя матэрыялы. Для правядзення аглядаў па вузкаспецыяльных тэмах рэкамендуецца запрашаць спецыялістаў адпаведнага профілю.

Улік выставачнай работы вядзецца па наступных паказчыках: па кожнай асобна ўзятай выставе ўлічваецца колькасць экспануемых матэрыялаў, выдадзеных дакументаў па выніках выставы, наведванняў. Пры уліку бібліяграфічных аглядаў улічваюцца тэма, колькасць наведвальнікаў.

Формай масавага бібліяграфічнага інфармавання з’яўляец­ца таксама дзень інфармацыі. Дзень інфармацыі – гэта комплекснае мерапрыемства, якое прадугледжвае інфармацыю аб новай літаратуры, якая паступіла ў бібліятэку за пэўны перыяд, звычайна за месяц. Асноўныя працэсы падрыхтоўкі і правядзення дня інфармацыі – адбор і сістэматызацыя дакументаў; падрыхтоўка і разгортванне экспазіцыі (у вітрынах, на стэндах, сталах і інш.); рэклама дня інфармацыі і запрашэнне спажыўцоў інфармацыі; правядзенне дня інфармацыі: прагляд і адбор матэрыялаў выставы наведвальнікамі, вусныя бібліяграфічныя агляды, кансультацыі, гутаркі і іншыя бібліятэчна-бібліяграфічныя мерапрыемствы; рэгістрацыя ўдзельнікаў дня інфармацыі; афармленне заявак на атрыманне літаратуры; аналіз эфектыўнасці правядзення дня інфармацыі.

Аб дні інфармацыі бібліятэка абвяшчае чытачоў, арганіза­цыі і ўстановы, якія знаходзяцца ў зоне абслугоўвання з дапа­могай стэнда-плаката, праз мясцовы друк, а таксама шляхам рассылкі спецыяльных пісьмаў-апавяшчэнняў, інды­відуаль­ных запрашэнняў. Асабліва важна такая рэклама ў пачатковы перыяд арганізацыі дзён інфармацыі, затым яны павінны па магчымасці праводзіцца ў пэўныя дні тыдня. Працяг іх – 2–3 дні.

Аснову дня інфармацыі складае выстава-прагляд новых паступленняў, методыка правядзення якой разглядалася вышэй. Акрамя выставы, у гэтае комлекснае мерапрыемства ўключаюцца агляды найбольш значных дакументаў, агляды літаратуры па раздзелах ці па асобных тэмах з улікам складу спажыўцоў інфармацыі; агляды новых бібліяграфічных дапаможнікаў і іншых інфармацыйных выданняў; кансультацыі аб тым, як сачыць за новай літаратурай, аб інфармацыйных прадуктах і паслугах бібліятэкі і інш. У асобных бібліятэках агляды запісваюцца на магнітную стужку, і пры жаданні спажыўцы могуць іх праслухаць. У падрыхтоўцы і правя- дзенні дня інфармацыі ўдзельнічаюць розныя падраздзяленні бібліятэкі.

Дзень інфармацыі – комплекснае мерапрыемства, аб’ектам уліку павінен быць дзень інфармацыі ў цэлым, а не асобныя складаючыя яго часткі. Уліку належаць: колькасць прадстаўленай і выдадзенай літаратуры, колькасць наведвальнікаў, колькасць новых запісаных у ходзе правядзення мерапрыемства чытачоў.