Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С.В.Зыгмантович ОРГАНИЗАЦИЯ И ТЕХНОЛОГИИ БИБЛИО...doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

1. Выкананню якіх функцый садзейнічае ДБФ бібліятэкі? Чым ён адрозніваецца ад сістэмы каталогаў і картатэк?

2. Якія падыходы і крытэрыі ляжаць у аснове фармі­равання ДБФ, як ён суадносіцца з профілем камплектавання асноўнага фонду бібліятэкі?

3. У чым праяўляюцца асаблівасці камплектавання ДБФ бібліятэк розных тыпаў?

4. Прааналізуйце даведачна-бібліяграфічны фонд канкрэтнай бібліятэкі і вызначце яго адпаведнасць функцыям і задачам, якія стаяць перад бібліятэкай.

5. Які ўплыў на камплектаванне ДБФ аказвае выкарыстанне ў бібліятэках новых інфармацыйных тэхналогій?

6. Як Вы разумееце паняцце “размеркаваны даведачна-бібліяграфічны фонд” бібліятэкі, рэгіёна? Чым выклікана яго існаванне? Якія сродкі для яго больш эфектыўнага выкарыстання павінны стварацца?

7. Якія Вы бачыце перспектыўныя кірункі развіцця розных відаў бібліяграфіі ў краіне, зыходзячы з патрэбнасцей грамадства, асноўных груп карыстальнікаў, сусветнага вопыту?

8. Ахарактарызуйце стан бібліяграфічнай забяспечанасці асноўных галін ведаў у краіне навукова-дапаможнымі крыніцамі рознага ўзроўню, рознага функцыянальна-мэтавага прызначэння.

9. Вызначце асноўныя тэндэнцыі развіцця навукова-дапаможнай бібліяграфіі ў нашай краіне.

10. Якія Вы можаце прывесці аргументы на карысць неабходнасці стварэння крыніц папулярнай бібліяграфіі?

11. Ці павінна ажыццяўляцца каардынацыя дзейнасці бібліятэк, органаў НТІ, навуковых устаноў па падрыхтоўцы электронных бібліяграфічных рэсурсаў на сучасным этапе і з дапамогай якіх сродкаў?

12. Якія базы даных па змесце адлюстраваных дакументаў, характары інфармацыі, грамадскім прызначэнні маглі б рыхтаваць бібліятэкі ВНУ на карпаратыўных пачатках?

13. Ахарактарызуйце існуючыя сродкі і магчымыя шляхі інфармавання аб інфармацыйных рэсурсах, якія маюцца ў краіне.

Раздзел III. Арганізацыя, тэхналогія і методыка падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў

Глава 6. Тэхналогія і методыка падрыхтоўкі

Бібліяграфічных дапаможнікаў: агульныя пытанні

Працэс падрыхтоўкі бібліяграфічнай інфармацыі называецца бібліяграфа­ваннем. Ён з'яўляецца арганічнай састаўной часткай разнастайных кірункаў як бібліяграфічнай дзейнасці (складальніцкай, бібліяграфічнага інфармавання, даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання), так і небібліяграфічных (камплектавання, апрацоўкі дакументаў, абслугоўвання чытачоў у бібліятэках). Вынікам працэсу бібліяграфавання з'яўляецца бібліяграфічнае абвяшчэнне, якое можа функцыянаваць як у вуснай, так і дакументальнай форме (бібліягра­фічны запіс). Найбольш распаўсюджаным спосабам існаван­ня бібліяграфічнай інфармацыі з'яўляецца бібліяграфічны дапаможнік.

Падрыхтоўка бібліяграфічных дапаможнікаў розных відаў, тыпаў, жанраў, формаў – адзін з важнейшых кірункаў дзейнасці бібліятэкі па бібліяграфаванні дакументаў. Нягле- дзячы на скарачэнне колькасных паказчыкаў выпуску бібліяграфічных дапаможнікаў у традыцыйнай друкаванай форме, актуальнасць добрага ведання бібліёграфамі пытанняў арганізацыі, тэхналогіі і методыкі падрыхтоўкі біблія­графічных дапаможнікаў як у традыцыйнай, так і машыначытальнай формах не зніжаецца. Наадварот, выкарыстанне сродкаў аўтаматызацыі ў бібліяграфічнай дзейнасці паўплы­вала на больш пільную ўвагу да вывучэння тэхналагічных і метадычных пытанняў бібліяграфічнай дзейнасці, уменняў паставіць задачы перад праграмістамі для распрацоўкі аўтаматызаваных тэхналогій працэсаў бібліяграфавання і ацэньваць якасць іх функцыянавання, пастаянна клапаціцца над пашырэннем асартыменту бібліяграфічнай прадукцыі; рыхтаваць бібліяграфічныя прадукты ў машыначытальнай форме з такімі якаснымі характарыстыкамі, якія б дазволілі іх рэалізоўваць на інфармацыйным рынку ў якасці тавару, выстаўляць у сусветныя камп'ютэрныя сеткі і выкарыстоўваць сусветныя інфармацыйныя рэсурсы ў розных формах.

Да арганізацыйных пытанняў складальніцкай бібліягра­фічнай дзейнасці адносяцца пытанні яе матэрыяльнага, кадравага забеспячэння, каардынацыі і кааперацыі дзейнасці бібліяграфічных і небібліяграфічных падраздзяленняў, далучэння да гэтай работы спецыялістаў іншых галін ведаў і сфер дзейнасці ў якасці кансультантаў, рэдактараў, рэцэнзентаў, планавання і збыту бібліяграфічнай прадукцыі і інш.

Што тычыцца пытанняў тэхналогіі і методыкі біблія­графавання, то доўгі час гэтыя паняцці разглядаліся як сіно­німы, іх атаясамлівалі на практыцы. Але працэсы аўта­матызацыі бібліятэчна-бібліяграфічнай дзейнасці з усёй вастрынёй паказалі: нягледзячы на тое, што пытанні методыкі складання дапаможнікаў розных відаў, рознага зместу ў большай ступені распрацаваны, даволі складаным аказалася па распрацаваных методыках вызначыць і падрыхтаваць тэхналагічнае апісанне разглядаемага кірунку дзейнасці. Сёння ў залежнасці ад выкарыстоўваемых сродкаў вылучаюцца традыцыйная (ручная) тэхналогія падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў; машынная тэхналогія; тэхналогія складання бібліяграфічных дапаможнікаў з выкарыстаннем адначасова традыцыйных і аўтаматызаваных сродкаў. Тэхналогія біблія­графавання раскрывае паслядоўнасць бібліяграфічных аперацый, дзеянняў бібліёграфа (або ЭВМ – у машынным рэжыме), выкарыстоўваемых сродкаў і прадметаў працы ў мэтах падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў.

Методыка бібліяграфавання раскрывае метадычныя прыё­мы, рашэнні на падставе тэарэтычных распрацовак і перадавога вопыту пры складанні дапаможнікаў з мэтай рацыяналізацыі ажыццяўлення аперацый і працэсаў біблія­графавання і атрымання прадуктаў з заданымі якасцямі. Методыка падрыхтоўкі бібліяграфічных дапаможнікаў залежыць ад розных фактараў: зместу рыхтуемага дапаможніка, яго мэтавага і чытацкага прызначэння, жанравых асаблівасцей, інфармацыйна-рэсурснага і матэрыяльнага забеспячэння гэтай работы. Між тым існуюць метадычныя правілы і прыёмы, агульныя для складання любога віду бібліяграфічнага дапаможніка. Менавіта іх і раскрывае агульная методыка бібліяграфавання. Асобная методыка бібліяграфавання раскрывае спецыфічныя асаблівасці падрыхтоўкі бібліягра­фічных дапаможнікаў розных відаў, тыпаў, жанраў, формаў. Да асобных адносіцца і галіновая методыка, якая раскрывае асаблівасці бібліяграфавання дакументаў па розных галінах ведаў.

Добрае веданне тэхналогіі і методыкі, арганізацыйных пытанняў складальніцкай бібліяграфічнай дзейнасці – неабходная ўмова прафесійнай падрыхтоўкі кожнага бібліятэкара-бібліёграфа. Яна дазволіць эфектыўна ажыццяўляць выкананне асноўных працэсаў і аперацый бібліяграфавання; забяспечыць якасць і зменшыць затраты на падрыхтоўку бібліяграфічнай прадукцыі; эфектыўна выкарыстоўваць ужо гатовыя бібліяграфічныя прадукты; якасна ажыццяўляць розныя працэсы бібліяграфічнага абслугоўвання; рацыянальна будаваць адносіны пры ўзаемадзеянні з іншымі структурнымі падраздзяленнямі бібліятэкі, іншымі бібліятэчнымі ўстано­вамі і інфармацыйнымі органамі, спецыялістамі розных галін ведаў і сфер дзейнасці.

У ліку асноўных патрабаванняў да складальнікаў біблія­графічнай прадукцыі адносяцца і такія, як высокая агульнанавуковая падрыхтоўка; валоданне ўменнямі, здольнасцямі "ўвайсці, ўжыцца" ў тэму складаемага дапаможніка; веданне патрэбнасцей спажыўцоў, на якіх пераважна будзе разлічаны дапаможнік; добрае веданне існуючых інфармацыйна-біблія­графічных рэсурсаў; аб'ектыўнасць; уменне лагічна мысліць; валоданне літаратурнымі здольнасцямі; акуратнасць і дасканаласць.

Падрыхтоўка бібліяграфічнага дапаможніка – гэта працаёмкі, комплексны працэс, які складаецца з чатырох асноўных этапаў: падрыхтоўчага, аналітычнага, сінтэтычнага і заключнага. Асаблівасці ажыццяўлення кожнага з іх мы і разгледзім.