Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С.В.Зыгмантович ОРГАНИЗАЦИЯ И ТЕХНОЛОГИИ БИБЛИО...doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
1.63 Mб
Скачать

7.3. Асноўныя групы спажыўцоў бібліяграфічнай інфармацыі ў бібліятэках розных тыпаў і асаблівасці іх інфармацыйных патрэбнасцей

Бібліяграфічнае абслугоўванне прадугледжвае веданне асноўных груп спажыўцоў, якія карыстаюцца паслугамі біб­лія­тэк, і асаблівасцей іх ІП. Карыстальнікаў любой бібліятэкі можна ўмоўна падзяліць на рэальных і патэнцыяльных спажыўцоў бібліяграфічнай інфармацыі. Рэальныя спажыўцы бібліяграфічнай інфармацыі – гэта тыя, хто запісаны і пастаянна звяртаюцца ў бібліятэку. Патэнцыяльныя – гэта тыя, хто яшчэ не запісаны ў бібліятэку, але могуць стаць яе чытачамі. Таму пры арганізацыі бібліяграфічнага абслугоўвання неабходна ўлічваць не толькі рэальных спажыўцоў, але і патэнцыяльных, весці працу з імі, уплываць на фарміраванне іх інфармацыйных патрэбнасцей.

Склад спажыўцоў бібліяграфічнай інфармацыі з’яўляецца асаблівым для кожнай бібліятэкі і вызначаецца яе тыпам, асноўнымі задачамі, магчымасцямі, месцам у агульнай сістэме інфармацыйнага забеспячэння рэгіёна. Праведзеныя ў Рэспубліцы Беларусь даследаванні даюць магчымасць уявіць склад карыстальнікаў бібліятэк розных тыпаў. Так, па выні­ках праведзенага НББ сумесна з іншымі рэспубліканскімі навуковымі бібліятэкамі даследавання “Чытач навуковай бібліятэкі г.Мінска і шляхі ўдасканалення яго абслугоўвання” можна адзначыць, што для НББ характэрны традыцыйныя групы спажыўцоў навуковай бібліятэкі: навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі, спецыялісты розных галін народнай гаспадаркі, студэнты. 50 % зваротаў у бібліятэку звязаны з навуковымі мэтамі, 20 % – з пытаннямі павышэння кваліфікацыі, 17 % – з педагагічнай дзейнасцю, 10 % – з вытворчай дзейнасцю, 20 % – з асабістымі захапленнямі. У ЦНБ 80% спажыўцоў арыентаваны на навуковыя мэты звароту ў бібліятэку. У БелСГБ, РНТБ, Навуковай педагагічнай бібліятэцы ад 40 да 46% карыстальнікаў маюць мэты наведвання, звязаныя з вытворчай дзейнасцю. Склад карыстальнікаў навуковых спецыяльных бібліятэк па адукацыі сведчыць аб пераважнай большасці спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй – ад 67% у РНТБ да 92% у ЦНБ. Важнай асаблівасцю работы гэтых бібліятэк з’яўляецца таксама стабільнасць асноўных груп карыстальнікаў.

Іншая сітуацыя назіраецца ў абласных універсальных навуковых бібліятэках. Пераважная большасць спажыўцоў гэтых бібліятэк – студэнты ВНУ (ад 30 % – у Віцебскай АУНБ да 38 % – у Брэсцкай), у сярэднім 25 % – навучэнцы, ад 14 да 30 % – спецыялісты розных галін ведаў і розных сфер дзейнасці, ад 6 да 9 % – рабочыя, пенсіянеры. Асноўныя мэты наведвання гэтых бібліятэк – вучоба (58 %); індывідуальныя захапленні (33 %); дзелавыя мэты, звязаныя з навуковай, вытворчай дзейнасцю, павышэннем кваліфікацыі, складаюць каля 30 %. Па складу чытачоў і мэтавым наведванні АУНБ усё больш набліжаюцца да масавых бібліятэк.

У ЦБС пераважная большасць карыстальнікаў – вучні (да 35%); студэнты (ад 7 да 15%); служачыя, спецыялісты (каля 18%); рабочыя; пенсіянеры.

Склад спажыўцоў навукова-тэхнічных бібліятэк, бібліятэк ВНУ вызначаецца тымі катэгорыямі, якія працуюць на пэўным прадпрыемстве, заводзе, ва ўстанове.

Аналіз вынікаў шматлікіх даследаванняў, праведзеных па вывучэнні ІП розных груп спажыўцоў, дае магчымасць вызначыць пэўныя залежнасці паміж зместам ІП і асноўнымі фактарамі, якія ўплываюць на іх фарміраванне. Так, напрыклад, характар дзейнасці спажыўцоў інфармацыі (навукова-даследчая, вытворчая, педагагічная, кіраўніцкая) вызначае мэтавую накіраванасць ІП і запытаў, уплывае на відавую структуру неабходных выданняў. На тэматыку ІП значны ўплыў аказвае спецыяльнасць, згодна з якой выдзяляюцца тры групы спецыялістаў: спецыялісты гуманітарнага і грамадскага профіляў; прыродазнаўчых навук; комплексу пры- кладной галіны ведаў. Спецыяльнасць аказвае ўплыў таксама на паўнату неабходнай інфармацыі. ІП спецыялістаў грамадскіх навук маюць комплексны характар, ім у большай ступені патрэбныя даныя іншых навук, іх цікавіць літаратура за вялікі храналагічны адрэзак часу, іх ІП больш стабільныя. У той жа час спецыялісты прыкладных навук аддаюць перавагу новым выданням, іх ІП больш дынамічны, зменлівы.

Асаблівасці ІП спецыялістаў у залежнасці ад пасады характарызуюцца наступным: пашырэннем тэматычных меж ІП у кіраўнікоў, неабходнасцю атрымання абагульненай, сінтэзаванай другаснай інфармацыі, аператыўнасцю і своечасовасцю атрымання неабходнай інфармацыі.

ІП неабходна вывучаць пастаянна, сачыць за іх зменамі, своечасова ўлічваць гэтыя змены ў бібліяграфічным абслугоўванні.